• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    , цыган, конь, вядучы.
    У залу ўваходзяць цыганка і цыган з канём.
    Цыганка: Раманэ! Раманэ! (Бё ў бубен.)
    Цыган: Добры вечар!
    Конь: Ігага! (Скача.)
    Дзеці: Добры вечар, людцы добрыя! (Кланяюцца.)
    Цыганка (звяртаецца да вядучага): Адкажы мне, чалавеча, ці ісці, ці сесці, ці каўбаскі з’есці?
    Вядучы: Хто вы і адкуль?
    Цыган: Раманэ! Раманэ!
    Цыганка: Ідзём мы ад пана года, што носіць бараду шырокую, сівую, калматую.
    Дзеці: Куды едзеш, Раманэ?
    Цыган: Ой вірвір, банбан! На кірман.
    Дзеці: Што вязеш, Раманэ?
    Цыган: Каня (гладзіць каня).
    Дзеці: Колькі каштуе?
    Цыган: Семсот залатовак. Ану, конь, паскачы, як валожынскі бугай.
    Конь скача і ржэ.
    Конь: Ой, Каляда! Ой, Калядачкі! Пойдзем мы біць у ладачкі! (Бёўдалоні.) Пойдзсм круціцца вясёла! (Круціцца, скача.) Усе навокал наўкола! (Скача, а пасля падае.)
    Цыганка: Што ж рабінь? Што ж рабіць? (Бегае вакол каня, хапаецца за галаву.)
    Дзеці: Трэба нам яго ажывіць! (Пырскаюць на яго вадой.)
    Цыган: Чаму не хоча конь уставаць?
    Дзеці: Трэба нам яго пачаставаць.
    Даюць каню каляднай каўбаскі. Конь ускаквае.
    309
    Цыганка:	Каня ажывілі! (Б’е ў бубен, прытан
    цоўваючы.) За гэта я вам паваражу. (Бярэ саломку.) Вось саломка. Той, хто выцягне вялікую, як пойдзе ў школу, будзе вучыцца на пяцёркі. А хто выцягне маленькую, будзе атрымліваць чацвёркі. (Прапануе кожнаму дзіцяці выцягнуць саломку.)
    Цыган: А зараз трэба і нам папрасіць пачастунку. (Звяртаецца да дзяцей.) Дайце каўбасу, занясу Міхасю.
    Цыганка: Дайце пышку, занясу Мішку.
    Конь: Дайце скварку, занясу Міхалку. Ігага! (Скача вакол дзяцей.)
    Дзеці частуюць цыгана, цыганку і каня. Цыган і цыганка выконваюць «Цыганскі танец» і застаюцца на свяце.
    V д з е я
    Дзеючыя асобы: вядучы, павадыр, мядзведзь.
    У залу ўваходзіць павадыр, які вядзе мядзведзя.
    Павадыр: Добры вечар вам! Ці рады вы нам?
    Вядучы: Мы вам рады. Ды хто вы такія?
    Павадыр: Мы з далёкага краю — са Смаргоні, вядзём мядзведзя.
    Мядзведзь: Ці іпырокія сцены тут, каб нам патанцаваць ды добрых людзей назабаўляць?
    Дзеці (разводзяць рукі ў бакі): Шырокія!
    Павадыр: Тады, Міша, не ляніся, добрым людзям пакланіся! (Мядзведзь кланяецца на чатыры бакі.)
    Ну, смаргонскі мядзведзь, пакажы, як дзеці ідуць у школу. (Мядзведзь ідзе, ледзь перастаўляючы ногі.)
    А як дзеці вяртаюцца са школы? (Мядзведзь хутка перастаўляе ногі.)
    Як дзеці рыхтуюцца да заняткаў? (Мядзведзь пазяхае, пацягваецца, засынае.)
    А як добрыя дзеці вучацца? (Мядзведзь старанна піша, высунуўшы язык.)
    Міша, як дзеці ядуць? (Мядзведзь аблізвае лыжку, выціраецца лапай.)
    А як ядуць акуратныя дзеці? (Мядзведзь бярэ сурвэтку і есць старанна.)
    Дзеці: А як дзеці спяваюць песні? (Мядзведзь раве.)
    А як дзеці гуляюць у футбол? (Мядзведзь б’е нагой па мячу, але не цэліць і падае. Дзеці падымаюць мядзведзя. Вядучы яго супакойвае.)
    Як дзеці гуляюць на калядках? (Мядзведзь скача, куляецца.)
    310
    Павадыр: Зноў ты, Mima, не ляніся, добрым людзям пакланіся! (Мядзведзь робіць паклоны на чатыры бакі.) Павадыр: Свой спектакль мы паказалі. Зас усіх пазабаўлялі (кланяецца, робіць паўзу, глядзіць на дзяцей, усміхаецца). А дзе ж вашы падарункі: смакалыкі, пачастункі?
    Дзеці падносяць павадыру і мядзведзю пачастункі.
    VI д з е я
    Дзеючыя асобы: вядучы, Каця, Ясік.
    Вядучы: Першы дзень Новага года даўней называўся Васіллем. У гэты дзень існаваў абрад засявання. Людзі хадзілі па хатах і пасыпалі кругом зярнятамі, каб у новым годзе шчодра радзілася ў полі, каб было багата і смачна на стале.
    Хлопчык Ясік і дзяўчынка Каця ходзяць з рэійатам і сеюць жыта.
    Каця: Ходзіць Ілля на Васілля, Носіць пугу жьшяную, Дзе замахне — там жыта расце, Дзе не махае — там не бывае. А ў полі ядром, а ў доме дабром!
    Ясік: Радзіся, жытапшаніца
    I ўсякая пашнша!
    Хлопчык і дзяўчынка, пасеяўшы, выходзяць. Гучыць беларуская народная мелодыя.
    Заўвага: Пры падрыхтоўцы святочнага спектакля «Калядкі» можна выкарыстаць як увесь сцэнарый, так і асобныя яго часткі. Пры жаданні выхавальнік можа ўключьшь у спектакль наступныя калядныя песні.
    Шчадрую, шчадрую, Каўбаску чую, Святы вечар Добрым людзям! Дайце каўбасу, Я дамоў панясу. Дайце другую, Яшчэ пашчадрую. Дарьше, He бярыце.
    Кароткія світкі, Памерзлі лыткі.
    311
    Будзь здароў, Будзь здароў, Як рыжок бароў! Май торбу грошы, Жыві ў раскошы, Усяго даволі, А бяды ніколі. Стары год канчаем. Новы пачынаем 3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою, Жытам каласістым, Зернем ядраністым, Урадлівым летам, Багатым пры гэтым, I з восенню яснай, I з долечкай шчаснай!
    ГЭТА ВЕДАЦЬ ТРЭБА ЎСІМ
    Святлафор
    (Паводле казкі Рамана Аўраменкі)
    Дзеючыя асобы: Чароўны Святлафор, Васілёк, кароль Святлафорыі, віцязь, вартаўнік.
    Дзея адбываецца на скрыжаванні. На сцэне ўмацаваны святлафор, паразвешваны знакі дарожнага руху. Хпопчык з ранцам ідзе дахаты. Раптам перад ім з’яўляецца чароўны Святлафор.
    Чароўны Святлафор: Добры дзень, Васілёк!
    Васілёк (спалохана): Ддобры дзень! Хто вы?
    Чароуны Святлафор: He пужайся мяне, Васілёк. Я Святлафор. 3 таго скрыжавання, праз якое ты кожны дзень ходзіш у школу.
    Васілёк: Так, я ведаю цябе:
    Святлафор на скрыжаванні Свеціць ноччу, днём і ўранні. Ўсе глядзяць на святлафор: Пешаходы і шафёр.
    Чароўны Святлафор: Так, гэта пра мяне.
    Васілёк (здзіўлена): А хіба святлафоры могуць гаварыць, як людзі?
    312
    Чароўны Святлафор (смяецца); Дык я ж не просты святлафор. Я чароўны!
    Васілёк: Чароўны?
    Чароўны Святлафор: Так! Я і хадзіць, і гаварыць умею! (Сумна.) А вось свяціць я ўжо не магу: сапсаваўся, знасіўся.
    Васілёк: Як гэта сапсаваўся? Як гэта знасіўся?
    Чароўны Святлафор: Лямггы мае патухлі... I паможа мне толькі той, хто дасканала ведае правілы дарожнага руху. Вось ты, напрыклад!
    Васілёк: Я?
    Чароўны Святлафор: Так, ты. Дык згодзен дапамагчы мне, Васілёк?
    Васілёк: Згодзен. Толькі, як і чым я магу дапамагчы табе?
    Чароўны Святлафор (таямніча): Слухай мяне, Васілёк, уважліва. Ёсць на свеце краіна Святлафорыя. У караля гэтай краіны захоўваецца чароўная іскра.
    Васілёк: Чароўная іскра?
    Чароўны Святлафор: Так, яна мне якраз і патрэбна. Ты павінен трапіць у гэту краіну.
    Васілёк: Але як?
    Чароўны Святлафор: А трапіць туды вельмі проста. Трэба сказаць такія словы. Слухай і запамінай: Ікс... Бікс... Трэкс...
    Васілёк (паўтарае кожнае слова следам за чароўным Святлафорам)'. Ікс... Бікс... Трэкс...
    Чароўны Святлафор: А калі трэба будзе вярнуцца назад, скажаш гэтыя словы ў адваротным парадку.
    Васілёк: Добра. Я пайду. Да пабачэння! Трэкс, бікс, ікс.
    Чароўны Святлафор: Да пабачэння! (Знікае.)
    Васілёк (ціха, таямніча); Ікс... Бікс... Трэкс... (Гучыць музыка.) Куды гэта я трапіў? (Азіраецца і сутыкаецца з віцязем. Спалохана адскокваюць адзін ад аднаго.) Дзе я?
    Віцязь: У казцы.
    Васілёк: У казцы?
    Віцязь. Так, у казцы. У краіне Святлафорыі.
    Васілёк: А ты хто?
    Віцязь: Я Віцязь на раздарожжы. Мне ўжо даводзілася неяк ехаць тут шмат гадоў назад. Тады на гэтым месцы ляжаў камень. А на ім быў надпіс: «Направа паедзеш — багаты будзеііі, налева паедзеш — жанаты будзеш, проста паедзеш — забіты будзеш». А цяпер замест камня я бачу нейкія незразумелыя знакі і не ведаю, якую дарогу мне выбраць.
    313
    Васілёк: А куды табе трэба’
    Віцязь (сумна): Са мной здарылася непрыемная гісторыя. Выкраў маю жонкупрыгажуню Змей Гарыныч. I я іду вызваляць сваю любую Васілісу. А якая дарога вядзе ў царства Змеева — забыўся. Даўно быў туг...
    Васілёк: Паспрабую табе дапамагчы. Вось бачыш (паказвае). гэты знак з чырвоным шматкутнікам і літарамі «стоп» забараняе ехаць без прыпынку, гэты — з перакрэсленай стрэлкай — не дазваляе ехаць налева. А гэты знак з клічнікам у трохкутніку азначае, што ехаць можна. Толькі трэба быць уважлівым, каб не здарылася бяда.
    Віцязь: Небяспекі я не баюся! He ўпершыню мне з ёю сустракацца. Пайду ў гэтым напрамку — пад знак з клічнікам. Можа, нам па дарозе? Дык хадзем разам!
    Хлопчык і Віцязь ідуць разам. На раздарожжы стрэлкіўказальнікі. На адной стрэлцы намалявана галаеа Змея Гарыныча, на другой — святлафор.
    Васілёк: Ну, вось мы і прыйшлі. Час развітвацца. Разыходзяцца нашы дарогі. Ты ідзі ў той бок, куды паказвае стрэлка з намаляванай галавой Змея Гарыныча, а я пайду ўбок, дзе намаляваны святлафор, да караля Святлафорыі.
    Віцязь: Так. Усяго табе добрага, хлопчык!
    Васілёк: Бывай, адважны віцязь. (Віцязь і Васілёк абдымаюцца і разыходзяцца. Васілёк пераходзіць дарогу па паласатай дарожцы.) Пераход для ўсіх свабодны, па дарожцы пешаходнай...
    Раптам яму заступае дарогу каралеўскі вартаўнік.
    Вартаўнік: Нельга далей!
    Васілёк (настойліва): Мне да караля Святлафорыі трэба.
    Вартаўнік: Навошта?
    Васілёк: Папрасіць у яго чарадзейную іскру.
    Вартаўнік: Да караля ты трапііп толькі ў тым выпадку, калі зможаш адгадаць загадку. Згодзен?
    Васілёк: Так, згодзен! Кажы хутчэй сваю загадку.
    Вартаўнік: Ён над вуліцай вісіць, Ён на вуліцу глядзіць. Як міргне зялёным вокам, Дык ідзі спакойным крокам. Як чырвонае святло — Стой, каб ліха не было.
    Васілёк (узрадавана). Святлафор!
    Вартаўнік: Так, малайчына! Праходзь!
    314
    Васілёк (падыходзіць): Добры дзень, ваша вялікасць!
    Кароль: Добры дзень! Хто такі будзеш?
    Васілёк: Я Васілёк.
    Кароль: А што табе трэба, Васілёк?
    Васілёк: Я прыйшоў са скрыжавання, дзе знаходзіцца чароўны Святлафор. Ен сапсаваўся: яго лямпы патухлі. Толькі чароўная іскра можа вярнуць яму сілу. Таму я прыйшоў да вас па яе.
    Кароль: Добра! Калі ты правільна адкажаш на мае пытанні — атрымаеш чароўную іскру, не адкажаш — сам на сябе наракай! Першнаперш, я хачу ведаць, як ты вьтвучыў мае святлафорныя законы.
    Васілёк: Вашы законы ў вашых сігналах. Чырвонае святло — стой, жоўтае — увага, зялёнае — ідзі.
    Кароль: Правільна! А што гэта за знак (паказвае знак «пешаходны пераход»)!
    Васілёк: Пешаходны пераход.
    Толькі там ісці павінен, Дзе адзначан пераход. Калі ж ты без дысцыпліны, Значыць — дрэнны пешаход!
    Кароль: Так, добра ведаеш знакі! А якія астравы размяшчаюцца на сушы?
    Васілёк: Астравы бяспекі. Гэта месца пасярэдзіне дарогі, дзе людзі чакаюць, пакуль праедуць машыны.
    Кароль: Правільна! I апошняе маё пытанне: дзе дазваляецца катацца на веласіпедзе, не трымаючыся за руль? I такіх веласіпедыстаў не толькі не ганяць, а нават пляскаюць ім...