Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
зяўчынка Купалінка.
Вядучы: А мы нашай Купалінцы загадаем загадачку. Ці ўмее яна адгадваць? Пабачым. Загадвайце дзеці.
1ы хлопец: Што бяжыць без повада?
Купалінка: Вада бяжыць без повада.
2і хлопец: Што плача без слёзачак?
Купалінка: Скрыпка плача без слёзачак.
1я дзяўчынка: Што гарыць без вогнішча?
Купалінка: Зара гарыць без вогнішча.
Вядучы: Малайчына, Купалінка, добра адгадваеш загадкі. За гэта табе і вяночак надзенем (надзявае дзяўчынцы на галаву вянок).
Купалінка: Сёння Купалле, а заўтра Ян.
Зайграй, сонейка, зайграй!
Мы ж цябе, Купалле, Шанаваць будзем! Мы ж цябе, Купалле, Святкаваць будзем!
Дзеці спяваюць песню.
Свяці, свяйі, сонейка, Каб нам было цёпленька. Ай, люлілюлі, Люленькілюлі.
Пад хаткаю седзячы Ды на неба гледзячы. Ай люлілюлі, Люленькілюлі.
Вядучы: Пайшлі па хатах, грамаду збіраць на Купалле.
Усе ідуць да хаткі ў кутку залы, стукаюць у дзверы.
Усе: Добры вечар добрым людзям! Клічам мы вас на Купалле. Самі ідзіце ды радню бярыце.
Гаспадынька: Дзякуй, госцейкі дарагія! Частуйцеся ды слухайце. Я іграць буду сваю любімую песню (раздае пачастункі, а потым іграе на цымбалах «Лявоніху»).
Вядучы: Дзякуй, гаспадынька, за твае пачастункі, за музыку. Пайшлі разам з намі да вогнішча.
У гэты час два хлопчыкі поясам перакрываюць дарогу дзецям.
Дзеці: Прапусціце нас да вогнішча!
Хлопцы: Прапусцім, калі дасце выкуп.
302
Дзяўчаты даюць хлопцам цацкі. Хлопцы падымаюць пояс угару, дзяўчаты прабягаюць пад ім і бягуць да вогнішча, пераскокваюць цераз яго.
Вядучы: Ой, рана на Йвана.
Выйтлі дзеўкі на луг, на луг, Ой, ды сталі ў круг, у круг. Распалілі касцёр, касцёр. Ой, ды гулялі да зор, да зор.
Дзеці скачуць цераз вогнішча.
Вядучы: А зараз паглядзім, хто з хлопчыкаў самы спрытны.
Гульня з паясамі. Угару падкідваюцца паясы. Хлопчыкі стараюцца злавіць зубамі як мага больш паясоў.
Вядучы: Сёння апоўначы расцвітае кветка папараці. Хто сарве гэту кветку і будзе насіць пры сабе, той будзе шчаслівы. Знайсці яе можа толькі спрытны, смелы чалавек, бо як распускаецца кветка, то падымаецца навальніца, б’е маланка, весяляцца нячысцікі, ведзьма і чэрці. Калі ўбачыш «агністую» кветку і сарвеш яе, то трэба ісці дадому, не аглядваючыся, а калі азірнешся, кветка адразу знікне. Давайце мы пойдзем у лес і пашукаем гэту цудоўную кветку.
Выходзяць. Уваходзіць хлопчык.
Кулаліш: Ці не бачылі вы Купалінку?
Усе: Бачылі!
Купаліш: Яна прыходзіла да вас?
Усе: Так!
Купаліш: Дзе ж яна падзелася?
Усе: Пайшла папарацькветку шукаць.
Купаліш: Так і я разам з ёю быў! Толькі адбіўся ад яе. Голас яе чую, а падысці не магу. Напэўна, нячысцікі яе не пускаюць. Пайду далей яе шукаць (адыходзіць убок).
3 другога боку чэрці цягнуць Купалінку. Танец чарцей. Пасля заканчэння танца ўваходзяць Купаліш і дзеці.
Купаліш: Вось хто нашу Купалінку ўкраў! Дзеці, вяжыце іх!
Усе ўскакваюць і вяжуць чарцей.
Купаліш: Што з імі рабіць?
Дзеці: Прагнаць! Знішчьгць!
Купаліш: Трэба іх ачысціць!
Бярэ кветку і ўзмахам ачышчае чарцей, а потым іх выпускае. Чэрці ўцякаюць.
Дзеці: Пайшлі прэч адсюль!
303
Купаліш (падыходзіць да Купалінкі, бярэ яе за руку): Купалінка, ці не знайшла ты ў лесе якое дзіва?
Купалінка: А хіба гэта не дзіва? (Паказвае папарацькветку і выконвае з ёй танец.) А гэтыя вянкі я прынесла дзяўчатам. (Дзяўчынкі разбіраюць вянкі і выконваюць з імі танец.) А зараз пойдзем варажыць да рэчкі. Калі вяночак паплыве па вадзе — будзе добра, а калі не паплыве, — дрэнна. Пабеглі!
Усе выбягаюць з песняй «Купалінка». Гледачы спяваюць разам з акцёрамі.
Калядкі
Зала прыбрана пасвяточнаму. На сценах малюнкі казы, бусла, мядзведзя, каляднай зоркі, плакаты з тэкстамі: «Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі!», «Калядныя бліны — ладныя, а пшанічныя — велыні пышныя».
У цэнтры залы — стол, па баках — лаўкі. Развешаны беларускія ручнікі, на покуце — абраз.
I д з е я
Дзеючыя асобы: вядучы, 1я дзяўчынка, 2я дзяўчынка, Каця, Мікіта, Ясік, дзецікалядоўшчыкі (8 чалавек).
3 розных бакоў адзін за адным выбягаюць чатыры калядоўшчыкі.
1ы: Каляды, Калядкі.
Везлі бліны, аладкі.
2і: У маляваным вазочку
На вараненькім канёчку.
3і: Бегла Калядка пяшком.
4ы: Пяшком?
3і: Несла піражкі мяшком.
4ы: Мяшком?
Дзеці разбягаюцца. З’яўляюцца два новыя калядоўшчыкі.
5ы: Прыехала Каляда звечара.
6ы: Звечара?
5ы: Ды прывезла дудак рэшата.
6ы: Рэшата?
5ы: Ды наставіла на стале.
6ы: На стале?
5ы: А сама села на куце.
бы: На куце?
304
Дзеці выбягаюць. Прыбягаюць адзін за адным яшчэ два чалавекі.
7ы: А вы, дудачкі, іграйце, іграйпе!
8ы: А вы, дзевачкі, гуляйне, гуляйне!
7ы: А вы, хлопчыкі, свісціце, свісціне!
8ы: А вы, бабачкі, скачьше, скачьше!
Дзеці разбягаюцца. Гучыць беларуская калядная музыка. Выходзіць вядучы.
Вядучы: Каляды — гэта даўняе народнае свята нашых бабуль і дзядуль. Лічылася, як сустрэнеш Каляды, навагодні вечар, такім будзе і ўвесь год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вячэру, якая называлася «шчодрая куцця». На Каляды вадзілі «казу», каб на полі быў добры ўраджай, «мядзведзя», каб у сям’і ўсе былі здаровыя і багатыя. Спявалі песні — калядкі, шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаў быў і зорканоша, які насіў зорку — сімвал дабра і святла.
Прыбягаюць дзве дзяўчынкі з розных бакоў. Адна трымае ў руцэ зорку.
1я дзяўчынка: Калядачкі далёка, Кілбасачкі высока.
2я дзяўчынка: Калядачкі прыблізіліся — Кілбасачкі панізіліся.
Дзяўчынкі разбягаюцца. Прыбягаюць Каця, Мікіта, Ясік, вітаюць прысутных.
Каця: Я дзяўчынка маленькая,
У мяне сукеначка рабенькая.
Мікіта: Я хлопчык невялічкі
У мяне новыя чаравічкі.
Ясік: I я маленькі хлопчык
Узлез на ўслончык, У дудачку йграю Хрыста забаўляю.
Іграе на дудачцы, потым усе трое кланяюцца, і гавораць разам.
Каця, Мікіта, Ясік: Дарагія госйейкі, на святыя святачкі заўсёды будзьйе здаровыя, як рыжыкі баровыя. (Выходзяць.)
II дзея
Дзеючыя асобы: дзед, баба, каза.
3 песняй у залу ўваходзяць баба, дзед і каза.
Баба, дзед (разам). Добры вечар, людзі дарагія! (Кланяюцца.)
305
Дзед: Добры вечар таму, Хто ў гэтым даму. (Здымае капялюш.) Баба: Нам не хочацца чакаць —
Загадайце калядаваць. (Прытупвае нагой.)
Дзеці: Калядуйце!
Калядуйце, людцы,
Калядуйце даражэнькія! (Кланяюцца.) Каза (ганарліва): Я каза калядная, Прыгожая ды ладная. Я і гора і бяду Вакол рога абвяду.
Дзед: Гогого, каза.
Гогого, шэрая! (Гладзіць казу.) Нука, козка, павярніся, Людзям добрым пакажыся!
Каза скача вакол сябе.
Каза: Бебебе! Бебебе!
Пачынаецца гульня.
Збірайся, дзетвара!
Усе дзеці становяцца вакол казы.
Каза: Я казабарада.
Дудуду.
Я пабегла да Міра.
Дудуду.
Ды купіла коску.
Дзеці: А нашто коска?
Каза: Сянцо касіць (паказвае, як косяць сена).
Дзеці: А нашто сянцо?
Каза: Каровак карміць (паказвае, як кормяць каровак).
Дзеці: А нашто кароўкі?
Каза: Млечка даіць (паказвае, як дояць каровак).
Дзеці: А нашто млечка?
Каза: Дзяцей карміць (паказвае на дзяцей).
Дзеці: А нашто тыя дзеці?
Каза: Каб іх лавіць (ловіць дзяцей).
Дзед (лашчыць казу)і А ў маёй козачкі спрытненькія ножачкі.
Баба: Добрая ў нас каза, спрытная, вясёлая.
Дзед: А дзе каза рожкі дзела? (Шукаюць усюды.)
Баба: Дзеці, давайце ўсе разам спытаем у казы, дзе яна рожкі падзела?
Выконваецца народная песня «Гогого, каза». Запеў «Гогого, каза, гогого, шэрая» паўтараецца перад кожным радком.
306
Дзе рожкі дзела? На соль праела. Лезь, каза, на печ, пакажы чапец. Лезь, каза, на кут, пакажы хамуг. Лезь, каза, на пол, пакажы хахол. На полі авсс, вялікі парос. На полі жыта, нагамі збіта. А ў тым жыце перапслачка. Вывела дзсці, міла глядзеці.
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Дзе каза рогам, там жыта стогам.
Дзе каза нагой, там жыта капой.
Дзе каза хвастом, там жыта кустом. Баба: Ўсе хугчэй сюды бяжыце. 3 козкай весела скачыце.
Дзеці бяруцца за рукі, становяцца ў кола, водзяць карагод і спяваюць. Словы прыпеву суправаджаюцца адпаведнымі рухамі.
Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як бабулькі скачуць? Вось і так, Так і гэтак, Так бабулькі скачуць.
Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як дзядулі скачуць? Вось і так, Так і гэтак Так дзядулі скачуць.
Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як дзяўчынкі скачуць? Вось і так, Так і гэтак.
Так дзяўчынкі скачуць.
Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як хлопчыкі скачуць? Вось і так, Так і гэтак Так хлопчыкі скачуць?
Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як наш козлік скача.
307
Вось так, Так і гэтак, Так наш козлік скача.
У канцы гульні каза падае па падлогу. Баба і дзед бегаюць вакол яе.
Баба: Хугчэй дарыце, нас не барыце!
Баба, дзед і каза падыходзяць да дзяцей, якія частуюць іх блінамі, падносяць гасцінцы. Дзеючыя асобы застаюцца на свяце.
III д з е я
Дзеючыя асобы: Аленка, Мак, вядучы.
У залу ўваходзіць Аленка.
Аленка: А ці дома гаспадары гэтай хаты? (Абыходзіць хату.)
Дзеці: Дома!
Аленка: Добры дзень, сёстрыбраточкі! Хочаце паслухаць шчадроўкі! Спяваць ці не?
Дзеці: Спявай! Спявай, калі ласка!
Аленка выконвае песню «Шчодры вечар».
Шчодры вечар, добры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар. Ой, ці дома пан гаспадар? Ой, я знаю, што ён дома. Вынясь, пане, піражочка, Хоць малога, ды смачнога.
Дзеці: Вынесем піражок, калі з намі паскачаш, пагуляеш.
Аленка: Добра! Я скажу лічылку і выберу дзяўчынку: «На зялёным на лужку скача Танечка ў кружку».
Выходзіць дзяўчынка — Мак. Дзеці становяцца вакол яе, бяруцца за рукі, ходзяць і спяваюць:
А на гары мак, мак, На даліне так, так. А вы, мае маковачкі — Залатыя галовачкі.
— Ці паспеў мак?
Мак: Паехалі араць!
Запеўка з тым жа пытаннем паўтараецца некалькі разоў, а Мак па чарзе адказвае: «Пасеялі», «Узышоў», «Расцвітае», «Паспеў». Пасля таго як Мак скажа, што ён паспеў, усе дзеці падбягаюць да яго і тармосяць.
308
Аленка: Вынесіце мне піражочак, хоць маленькі ды смачненькі.
Дзеці: Няма!
Аленка: Ой, пахадзіце каля печачкі, пашукайце мне перапечачкі.
Дзеці: Няма!
Аленка: Ой, пахадзіце каля кваскі, пашукайце мне каўбаскі.
Дзеці: Няма!
Вядучы: He слухай іх, яны жартуюць. Частуйся, калі ласка! (Частуе Аленку аладкамі.)
Аленка: Шчасця вам, весялосці! А я пайду ў новыя госці.
IV д з е я
Дзеючыя асобы: цьгганк