• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
     пытае ўстрывожана маці.
    — Вось гэткі воўк хацеў нас з’есці! — сказаў Янка, шырока разводзячы рукамі.
    — Страшны ваўчьпнча! — дадала Кася. — Мы ледзь уцяклі ад яго.
    255
    А шэрае зайчанятка дабегла да лазовьк кустоў на беразе ракі. Там убачыла свайго брата.
    — Хто за табой гнаўся? — запытаў брат.
    — Уф, уф, — пераводзячы дых, сказала зайчанятка. — Гналіся за мной паляўнічыя са стрэльбамі ды з сабакамі... Паслухай, як моцна б’еіша сэрца.
    Праўду кажуць людзі: «У страха вочы вялікія».
    Паслухайце, калі ласка, прыказкі:
    Баязліваму страх у вочы лезе.
    Баязліваму адзін цень за тры ваўкі здаецца.
    Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.
    Баязліваму і корч — мядзведзь.
    Пра каго і пра што гэтыя прыказкі? Можа, яны пра Касю і Янку? He толькі Кася з Янкам, усе мы — і маленькія, і дарослыя калінебудзь і чагонебудзь баімся. Часам і трэба баяцца, трэба быць асцярожным. Але часцей страх нам шкодзіць. Трэба перамагаць страх, адганяць яго ад сябе: «Пайшоў прэч, страх!» Лепш быць смеламу, адважнаму, незалежнаму ад страху.
    • Паслухайце: эха, рэха. Падобныя словы. Яны значаць адно і тое ж. Паруску — эхо, пабеларуску — рэха. Рэха нельга ўбачыйь. Яго можна толькі пачуць. Вось як цікава!
    РЭХА
    У адным прыгожым лесе жыло Рэха. Яно было вясёлае. Смяшыла ўсіх, хто з ім перагукваўся.
    Упадзе старое дрэва — бух! Смяецца Рэха:
    — Хахаух! Хахаух!
    — Куку! Куку! — падасць голас зязюля.
    —. Хахаку! Хахаку! — смяецца Рэха.
    Бом! — сарвецца з елкі шышка.
    — Хахаом! Хахаом! — дражніцца Рэха.
    Зойдзе чалавек у гушчар:
    — Ой, якія тут грыбы!
    — Быбыбы! Быбыбы! — рагоча Рэха.
    Людзі толькі дзівіліся ды рукамі разводзілі: што за Рэха жыве ў лесе? Увесь час толькі і смяецца. А каму прыемна, калі цябе дражняць? I перасталі хадзіць у той лес.
    256
    Засумавала Рэха. 3 елак і шышак смяяцца надакучыла, з птушак і звяроў — таксама. I аднойчы, прычапіўшыся да грукату аўтобуснага матора, паехала ў горад.
    Ад горада Рэха было ў захапленні: гэта ж толькі падумаць — колькі тут шуму! Машыны гудуць, заводы грукочуць, трамваі звіняць, дзверы рьшяць. Які прастор для Рэха!
    I пачало жыць у горадзе. Што ні дзень — рагоча. Нават уначы не змаўкае. To раскацістае, то насмешлівае, то сцішанае.
    Смяялася рэха дзень, смяялася два, смяялася тыдзень. Нарэшце нацсшылася. Агледзеўшыся, убачыла, што ніхго яго не заўважае. Людзі кудысь спяшаюцца, а машыны наогул не звяртаюць на яго ніякай увагі.
    Няўтульна стала Рэху. Яно зразумсла, што тут, у горадзе, лішняс. I падалося дадому, у лсс.
    3 таго часу яно нікога больш не пацвсльвас. A калі хто прыходзіць у лсс і хоча з ім пагуляць — заўсёды адгукасцца.
    Рэха!
    — Ааа! Ааа!
    — Дзе ты?
    — А ты? А ты?
    — Я ў лесс?
    — Лесе... Лссс...
    — Хахаха! — смяецца чалавек.
    I Рэха смяецца. Яму радасна, што яно зноў жыве ў лесе, у сябе дома. Сяргей Тарасаў
    Пра тое, што дома найлегпп, гаворыць прыказка: «Усюды добра, а дома лепей».
    MAMA
    Сяргейку прывезлі ў вёску. Там ён пабсг па лужах, дзе хадзіла карова Рагуля з маленькім гарэзлівым бычком.
    — Здароў, белалобы, — павітаўся Сяргейка.
    А той узбычыў сваю лабастую галаву і пайшоў на хлопчыка.
    — Букнуцца хочаш? — спытаў Сяргейка і, нагнуўшыся, выставіў наперад сваю галаву: — Давай!
    Белалобы пабаяўся букнуцца, павярнуўся і пабег ад Сяргейкі. Сяргейка за ім, не дагнаў і схаваўся за кусцік. Бычок тудысюды, а Сяргейкі няма.
    9 Зак. 1053
    257
    — He знайшоў! He знайшоў! — закрычаў Сяргейка і выскачыў зза куста. — Цяпер ты хавайся.
    Ён закрыў рукамі вочы, а бычок — бягом у хмызняк. Сяргейка знайшоў яго адразу і застукаў:
    — Бачу, вылазь!
    А белалобы не можа выбрацца з хмызняку — забраўся аж у самы гушчар.
    — Муму! — паклікаў ён маці.
    Рагуля нават не павярнулася на гэты кліч. Скубе сабе траву і скубе.
    — Мумуму! — яшчэ мацней загаласіў бычок.
    Сяргейка яму і сказаў:
    — Ты не так клічаш, не муму, а мама.
    — Муму!
    — Мама, — паправіў Сяргейка і што ёсць сілы крыкнуў: — Мама!
    Гэты кліч пачулі адразу абедзве мамы: Сяргейкава і белалобага. Сяргейкава маці абняла цяля за шьпо, а Рагуля штурхнула яго пад бок пысай. I вывелі белалобага на лужок.
    — Вось бачыш, — зарадаваўся Сяргейка, — паклікалі як трэба, мамы і прыйпілі.
    Сяргейка і белалобы доўга яшчэ гулялі на лужку і так здружыліся, што калі хлопчыка паклікалі абедаць, то яны пайшлі абодва. Васйіь Хомчанка
    •	Мамы ўсе падобныя. Чым яны падобныя? Усе мамы любяць сваіх дзяцей. Так ці не? Усе мамы кормяць сваіх дзяцей. Так ці не? Усе мамы засцерагаюць сваіх дзяцей. Так ці не?
    ТАНЯ IВЕЦЕР
    Нагуляўся Вецер на полі, на лузе і паляцеў у вёску. A ў той вёсцы быў маленькі дворык. А на тым дворыку стаяла невялічкая хатка. А ў той хатцы жыла гультаяватая Таня. Выйшла Таня з хаткі і пачала развеіпваць на вяроўцы свае хустачкі. Прыгледзеўся Вецер і ўбачыў, што хустачкі дрэнна вымыты. Здзівіўся ён і пытае ў Тані:
    — Навошта ты брудныя хусткі вешаеш?
    А Таня адказала:
    — Дожджык пойдзе і вымые.
    I пайшла ў хату. I вось сыпануў дожджык. Змачыў ён Таніны хусткі. А Вецер закружыўся, сарваў іх з вяровачкі
    258
    ды як шпурне іх на зямлю. I паляцеў. А Таніны хусткі яшчэ бруднейшымі сталі.
    Назаўтра Вецер зноў прыляцеў на Танін дворык. I ўбачыў, што Таня ў скакалкі гуляе, а на ёй дзіравая сукенка. Пачаў ён дзьмуць з усяе сілы. Холадна стала Тані, і пабегла яна дахаты. А Вецер зноў паляцеў.
    I на трэці дзень прыляцеў на Танін дворык. I ўбачыў, што Таня катаецца на веласіпедзе, а галава ў яе кудлатая, непрычэсаная. Падзьмуў Вецер на яе валасы, ды так моцна, што тыя ў касмылі пазакручваліся.
    Прыляцеў Вецер да Тані на чацвёрты дзень. I вось што ён убачыў: на вяровачцы вісяць чыстыя хустачкі, на Танінай сукенцы не відаць дзірак, а валасы гладка прычэсаны.
    Усміхнуўся Вецер, ласкава пагладзіў Таню па галоўцы, пахваліў за стараннасць і паляцеў. Больш яму тут не было чаго рабіць. Алена КобецФілімонава
    •	Ці спадабалася вам апавяданне? Ці хацелі б вы ўбачыць дзяўчынку Таню тады, калі яна стала ахайнай, чысценькай, гладка прычэсанай? А якая яна была раней? Чаму яна была ў бруднай сукенцы? Чаму яна была непрычэсаная? Чаму яна вешала хусцінкі сушыцца бруднымі, непамытымі? Праўду вы кажаце: таму, што яна была гультаяватая, не любіла працаваць. Умывацца, прычэсвацца, апранацца — гэта ж таксама праца. А хто быў добрым настаўнікам для Тані, якая жыла ў маленькай вёсцы, у маленькім дворыку, у невялічкай хатцы, якая ў скакалкі гуляць любіла, а працаваць не любіла? Так. Вецер палюбіў Таню, захацеў зрабіць яе добрай, прывабнай дзяўчынкай, навучыў яе працаваць. Можа, мы паспрабуем намаляваць усё тое, пра што прачыталі?
    Паслухайце прыказку і скажыце, чый розум і рукі дужэюць ад навукі: «Ад навукі дужэюць розум і рукі».
    •	Паслухайце, калі ласка, як прыгожа напісана пра цудоўную Чараўніцу, якая зачаравала нашу мілую зямельку, яе лясы, рэкі, азёры.
    ЧАРАЎНІЦА
    3 далёкай Поўначы, з краю вечных снягоў ды льдоў, на пары белых касматых мядзведзяў, апранутая ў белыя пу
    259
    ховыя футры, прыехала да нас Чараўніца. Зачаравала воды нашай мілай зямелькі, і зрабіліся яны камянямі празрыстымі. Зачаравала лясы і паркі нашы, і заснулі яны сном глыбокім. Патрэсла шырокімі рукавамі сваёй пуховай вопраткі, і пакрыліся палі снежнай беллю. I лёг наш край пад нагамі Чараўніцы белы... ціхі... задуменны. Рада яна сваёй уладзе над прыродай, усміхнулася смехам ясным, хоць халодным. I ад гэтага смеху заіскрылася ўсё кругом цэлым морам рознакаляровых брыльянтаў. I стаіць яна сярод гэтага мора белі і бляску, грозная, хоць прыгожая, ды халодная. Але вельмі ўсе нашы дзеткі яе любяць. Бо госця наша штогодняя з далёкай Поўначы — ЧараўніцаЗіма. Зоська Верас
    Ці здагадаліся вы, хто такая Чараўніца? Адкуль яна ў нас узялася? 3 далёкай халоднай Поўначы ці з далёкага цёплага Поўдня? А як яна прыехала? На аўтамабілі ці на санях прывезлі яе белыя мядзведзі? А як гэта Чараўніца апранута? У лёгкую паркалёвую сукенку ці ў белыя пуховыя футры? А як яна зачаравала нашы азёры, рэкі, палі, лясы? Можа яна заспявала калыханку чароўную і зямелька наша заснула? А потым што яна зрабіла? Чым яна патрэсла, і снег пасыпаўся на зямлю? Чараўніца засмяялася, і ўсё заіскрылася брыльянтамі. Так? Во які цікавы ў яе смех, праўда? Добра было б, каб засмяяўся чалавек, і ўсё стала вакол брыльянтамі? А якія гэта былі брыльянты ад смеху Чараўніцы? Гэта, мабыць, ільдзінкі? Зачаравала Чараўніца нашу зямельку, а сама стаіць уся ў белі, у бляску, прыгожая, хоць і халодная — ЧараўніцаЗіма. Ці любім мы з вамі гэту Чараўніцу? Можа, мы ёй вершы прачытаем? Хто памятае які верш пра ЗімуЧараўніцу?
    КАМУ СКАЗАЦЬ ДЗЯКУЙ
    Прынесла бабуля гладыш малака і пачала частаваць сваіх унукаў:
    — Піце, дзеткі, малако. Яно смачнае, карыснае, будзеце здаровыя і дужыя.
    — Дзякуем табе, бабуля, — выпіўіпы малако, сказалі ўнукі.
    — А вы не мне дзякуйце, а маёй кароўцы. Гэта ж яна дае малако.
    260
    Пабеглі дзеці на двор і пачалі дзякаваць карове, якая стаяла каля студні:
    — Дзякуем табе, кароўка, за смачнае малако.
    — Добра, што малако маё вам спадабалася. Але дзякаваць за яго трэба не мне, а траве, якую я скубу, — адказала карова.
    Пабеглі дзеці на зялёны луг, пакланіліся нізка траве:
    — Дзякуем табе, трава, што корміш нашу кароўку, якае дае смачнае малако.
    — Карова цэлы дзень пасвіцца на лузе. Вось і падзякуйце зямлі, на якой я расту.
    Пакланіліся дзеці зямлі і сказалі:
    — Дзякуем табе, зямля, за траву, якую скубе наша кароўка і дае смачнае малако.
    — Падзякуйце вадзе, якая поіць траву, — адказала зямля.
    Пабеглі дзеці да ракі, пакланіліся вадзе:
    — Дзякуем табе, вада, што поііп траву, якую скубе бабульчына кароўка, каб пачаставаць нас малаком.
    — Гэта праўда, я дапамагаю зямлі вырошчваць траву. Але ж падзякуйце і сонцу за цяпло. I помніце, што толькі наша агульная праца дае вашай кароўцы смачнае малако. Ядвіга Бяганская
    •	Дык каму мы павінны дзякаваць за малако? Давайце пералічым. Вы мне падказвайце. Малако дае кароўка, кароўка есць траву. Трава расце на лузе. Луг — на зямлі. Зямлю поіць вада. Зямлю грэе сонца. Даглядае кароўку і поіць дзетак малаком бабуля. Ну, а каб мы не працавалі, не кармілі кароўку, не даглядалі зямлю, дзе расце трава, ці было б у нас штонебудзь добрае? А каб дзеці не любілі сваю бабульку, ці хацелася б ёй д