Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
е дапамагчы. Сабака не можа мне дапамагчы. I ты мне не зможаш дапамагчы. Ты маленькая.
А маленькая пчолка кажа:
— Я маленькая, але я табе дапамагу. Хадзем у тваю хату.
Яны прыходзяць у Трусікаву хату. У ёй вялікі воўк жыве цяпер. Воўк кажа:
— Прэч адсюль. Я жыву ў гэтай xaue. Я вас з’ем.
А маленькая пчолка лятае і лятае. Раптам як уджаліць вялікага ваўка! Раз уджаліла, другі раз, трэці раз. Вялікі воўк схапіўся і пабег, задраўшы хвост, з Трусікавай хаты. Ажно пяткі заблішчалі.
Зноў маленькі Трусік жыве ў сваёй хатцы. Да яго ў госці часта прылятае пчолка.
• Ці падабаецца вам гэта гісторыя? Хто вам найбольш спадабаўся? Трусік? Конь? Сабака? Воўк ці пчолка? Чаму вам спадабалася пчолка?
Што трэба рабіць, калі трапіш у бяду? Прасіць дапамогі?
Паслухаем прыказкі і падумаем, як яны датычаць гісторыі з Трусікам.
Бяда не на век (трапіў Трусік у бяду, але яна скончылася).
Плачам гору не дапаможаш (вось, калі б Трусік сядзеў і плакаў, яго воўк з’еў бы, а ён пайшоў шукаць дапамогі і знайшоў яе).
Маленькі ды ўдаленькі (хоць пчолка і маленькая, a дапамагла Трусіку).
244
Просьба месца мае (папрасіў Трусік пчолку, яна яму і дапамагла).
А цяпер хорам паўторым гэтыя прыказкі.
ЛЮБОЎ МАЦІ ДА ДЗІЦЯЦІ
Паляўнічыя знайшлі ў джунглях маленькае тыгранятка. He больш, як два тыдні было яму. Паляўнічыя прынеслі яго да сябе, прывязалі да коліка палаткі ланцужком, якім прывязваюць сабаку. Прывязаны звярок забаўляўся, як кацяня. Прыгожанькі — вачэй не адарваць! Але раптам тыграня пачула страшны, жудасны рык. Тыграня добра ведала гэты голас. Гэта быў голас яго мацітыгрьшы. Тыграня адказала таксама рыкам і пачало цягнуць, ірваць ланцуг з усёй сілы. У палатцы пачаўся перапалох. Паляўнічыя спалохаліся ўсе да аднаго.
Раптам вялізная тыгрыца ўварвалася ў палатку. Hi на каго не звяртаючы ўвагі, яна схапіла тыграня за шыю, адарвала ланцуг і ўцякла ў джунглі.
Вось як тыгрыца выратавала сваё дзіця.
Адкажыце, калі ласка, на адно пытанне. Што дапамагло тьггрьгцы адшукаць і выратаваць сваё дзіця?
А цяпер паслухайце прыказкі пра бацькоў і дзяцей.
Тыя, што нам найбольш спадабаюцца, мы вывучым. Але спачатку мы іх абгаворым, вытлумачым.
Дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць. (Што лягчэй зрабіць?)
Самая балючая рана ад дзіцяці. (He трэба крыўдзіць сваіх бацькоў, бо яны вас любяць.)
Шануй бацьку з маткаю: другіх не знойдзеш. (А што з бацькамі будзе, як вы не будзеце іх слухаць, будзеце дрэнна сябе паводзіць?)
У сваёй маткі ўсе дзеткі гладкі. (Дагледжаныя, здаровенькія, вясёленькія.)
• Я вам прачытаю вельмі цікавую казку. Называецца яна «Першае яечка». У казцы многа прыгожых слоў. Можа, не ўсе яны вам вядомыя. Паслухайце, калі ласка.
Паляванне. Некаторыя мужчыны любяць хадзіць у лес з ружжом. Яны палююць на звяроў. Як убачаць
245
якога звера, дык і застрэляць. I дзед з нашай казкі таксама хадзіў на паляванне.
Вечка. Каструлю, слоік можна накрыць вечкам. Курка ў казцы села на вечка і знесла яечка.
Скрынка. Скрынка можа быць драўляная ці кардонная. У скрынку можна насьтаць чагонебудзь ці пакласці штонебудзь. Мышка з нашай казкі хацела схавацца пад скрынку.
Скарынка. Дзеці, і я таксама, любяць есці скарыначку з хлеба, батона, булачкі. А старыя людзі не могуць есці скарыначкі. Яны любяць мякіш. Мышка з нашай казкі цягнула скарыначку ў скрыначку, хацела яе там з’есці.
Гузак. Як мы стукнемся лбом, дык на лбе сядзе гузак. Дзед у нашай казцы за нары зачапіўся, паваліўся і гузак набіў, вялікі гузак — з добры кулак.
Патэльня. На патэльні мы пячом яечню, бліны, дранікі. У нашай казцы бабка паклікала гасцей і сттякла ім на патэльні яечню.
ПЕРШАЕ ЯЕЧКА
(3 народнага)
Хадзіў дзед на паляванне. Паляваў ад ранку да змяркання. Зморыцца, аж слова не прамовіць, а звярыны не зловіць. Ідзе дахаты, ледзьве не плача.
Вось дык няўдача!
Баба дзеда лае, што дарма гуляе, час траціць.
Ну і гора!
Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.
— Ты, баба, мяне не лай, злаўлю табе звера, чакай! Цэлы дзень хадзіў, куркурабку злавіў.
Рада баба, скача, а курка кудахча: «Кудкуды, кудкуды! Дайце грэчкі і вады!»
Бабка курку накарміла, вадою напаіла. Села курка на вечка ды знесла яечка.
Бегла мышка пад скрынку, цягнула скарынку, хвастом вільнула, яечка скранула.
Яечка скацілася, трах! — і разбілася...
Убачыла баба, загаласіла ды з жалю ўсе гаршкі пабіла. Паламала і вечка, што недаглядзела яечка. Сама сярод хаты села і — абамлела...
Тут дзед стрэльбу схапіў, порахам набіў, кінуўся да мьшгкі, а мышка — на вышкі.
246
Дзед за ёю:
— Ілжэш! Ад мяне не ўцячэш!
За нары зачапіўся, плясь! — паваліўся.
Набіў дзед гузак з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мьпхгку лае.
Ішлі бабы па ваду, пабачылі тую бяду, пачалі рукамі махаць, людзей на дапамогу склікаць.
Прыбеглі старыя, за старымі малыя. Дзеда паднялі, бабу вадой адлілі. Крычаць, бядуюць, яечка шкадуюць. Ну, вядома, і дзеда з бабай шкада. Вось дьгк бяда.
А пакуль там крычалі ды бедавалі, курка села ў падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ леггшае за першае!
Рада баба, рад і дзед: будзе яешня на абед!
Баба патэльню ўзяла, яешню спякла. Паклікала гасцей — старых і дзяідей.
Усе елі, колькі хацелі. 3за стала ўсталі, песні заспявалі. Узяліся ў бокі, пусціліся ў скокі.
Скакалі, скакалі ды годзе сказалі.
Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка! Алесь Якімовіч.
Чаму ўсе спачатку крычалі, плакалі, лямантавалі, гаравалі, бедавалі, а пасля пачалі скакаць, спяваць, весяліцца?
А можа, і мы з радасці, што прачыталі цікавую казку, возьмемся ў бокі і пусцімся ў скокі? Як? Ці ёсць такое жаданнс?
• Я вам прачытаю казку. Мы пагаворым, а потым вывучым некалькі прыказак.
ЯК ВАРОНА Ў ВЫРАЙ ЛЯТАЛА
Жылабыла каля возера старая варона. Многа гора нацярпелася яна за сваё жыццё. Часта ад зімовых халадоў нылі яе старыя косці. Здаралася, па тыдню нічога не трапляла ў дзюбу. Бачыць варона, збіраюцца птушкі ў вырай, і задумалася яна над сваёй доляй.
«Палячу на параду да качкі. Можа яна дапаможа чым», — вырашыла нарэшце варона і паляцела ў лазнячок да суседкі.
— Цяжка мне, качка, жыць тут зімою.
— Так, тааак, — пацвердзіла старая качка. — Ляцець трэба.
247
— Куды ляцець?
— На поўдзень, у вырай, куды мы ляцім. Там заўсёды цёпла.
— Вазьмі мяне з сабою, качка, бо я дарогі не ведаю.
— Збірайся, варона, вазьму.
— Урра, урра. Кра! Кра! — усклікнула варона ад радасці на ўвесь лес. — У вырай, у вырай!
На яе крык адусюль зляцеліся птушкі.
— Што за крык? — спытаў дапытліва верабей. — Чырк, чырык, чырк, чырык...
— Я палячу з качкамі ў вырай, у выррай, — хвалілася варона.
Птушкі ў качкі пытаюцца:
— Ці праўда, суседка, што варона ў вырай ляціць?
— Таак, таак, — адказвае важна качка.
Цікаўная сарока як засмяецца:
— Хахаха... Варона ляціць у вырай... Чулі, сястрыцы?
Верабей толькі раскрыў дзюбу, каб таксама нешта сказаць, але варона так дзеўбанула яго, што аж пер’е пасыпалася. А сама ўзнялася ўгору.
— Бывай, родны краакрай... — I разам з качкамі паляцела на поўдзень.
Ляцелі яны, ляцелі, а тым часам надышоў адвячорак. Качкі апусціліся на балота. Варона ўселася на сухую алешыну, агледзелася навокал і падумала: «Цікава, ці многа мы праляцелі за дзень?» — і паляцела назад праверыць свой шлях.
Вярнулася яна да качак на досвітку, змораная, ледзь жывая.
— Мы праляцелі, — кажа, — сорак лясоў і сорак палёў, дваццаць пяць рэк і трыццаць азёр... Урра!
Пераглянуліся між сабою качкі. Што сказаць дурной вароне? Далёка яна так не праляціць.
На другі дзень варона ледзьве дагнала качак. А на трэці дзень яна налічыла да родных мясцін сто лясоў, і ляцець давялося ёй два дні і дзве ночы.
Прыляцела варона ў роднае гняздо каля возера і вырашыла трошкі адпачыць. Прысела ды так і заснула. А як расплюшчыла вочы, дык і зусім не захацела ляцець у далёкі вырай. Так і засталася яна зімаваць у родным краі.
• Чаму варона надумалася ляцець з іншымі птушкамі ў вырай? Ці многа яна гора нацярпелася? А якое ў яе было гора? Ці дапамагла ёй качка? Як яна ёй
248
дапамагла? За што варона дзеўбанула вераб’я? Хто з яе злосна смяяўся? Ці добра было з боку вераб’я і сарокі смяяцца з беднай вароны? Чаму варона ўсё вярталася да родных мясцін? Чаму яна лічыла лясы, палі, рэкі, азёры? Ці любіла яна свой край, сваё гняздо?
А цяпер паслухайце, калі ласка, што кажуць прыказкі пра сваю старонку. А потым кожны выбера дзве, вьгвучьшь іх на памяць і раскажа дома.
Кожнай птушцы сваё гняздо міла.
Родная зямля мякчэй за чужую пярыну.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. Ідзі ў родны край, там і пад елкай рай.
ПІРОГ
Расказаць вам гісторыю пра пекара? Дык слухайце.
Спёк ён аднойчы вялізны святочны пірог, румяны, духмяны, і пайшоў з ім у лес. «Падару, — думае, — гэты пірог найлепшаму зверу». Ідзе, а насустрач яму бяжыць барсук. Убачыў пірог і кажа:
— Ой, які цудоўны пірог! Каму ты яго нясеш?
— А, — кажа пекар, — хачу падарыць яго найлепшаму зверу. Як табе здаецца, хто найлепшы?
— Я, я найлепшы! — крыкнуў барсук. — Ці ж ты не ведаў?
— He ведаў, — сказаў пекар і пайшоў далей. He даў пірага барсуку.
Бяжыць насустрач заяц. Убачыў пірог і кажа:
— Ой, які румяны пірог! Куды ты яго нясеш?
— Хачу, — кажа пекар, — даць яго найлепшаму зверу. Хто тут у вас найлепшы?
— Вядома, я найлепшы! — адказвае заяц. — Ці ж ты не ведаеш?
— He ведаю, — сказаў пекар і пайшоў далей. He даў касавокаму пірага.
Бяжыць насустрач вожык:
— Ух ты! Во гэта дык пірог! Куды ты яго нясеш?
— Вось, — кажа пекар, — хачу даць яго ў падарунак найлепшаму зверу. Скажы, хто сярод вас найлепшы.
Задумаўся вожык. Потым кажа:
— Падары свой пірог бабру. Ён вельмі добры. А яшчэ адламі кавалачак для чарапахі, вавёркі, сусліка. Гэта так
249
сама добрыя звяры. Барсука і зайца пачастуй: яны ж вельмі любяць пірагі.
Пекар усміхнуўся задаволены. «Цяпер, — думае, — я ведаю, каму падарыць свой пірог». Паводле А. Лелеўрэ.
Адгадайце каму.
• Які пірог спёк пекар? Вялікі. Духмяны. Румяны. Хто ўмее пячы такія пірагі? Мама? Бабуля? Пекар сам з’еў увесь пірог? Нікому не даў ні кавалачка? A каму ён падарыў свой пірог? Чаму ён не аддаў пірог барсуку, зайцу? Ці добра зрабіў