Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
вырваць дзеці пытаюць дзеда:
— А дзе ж ты тую падзеў?
Дзед прыдумвае розныя адказы («А вось, як ехаў цераз масток, чорт схапіў кабылу за хвасток, тады я яму рэпіну і кінуў»),
— Ну, вырві сабе.
Дзед пачынае цягнуць рэпку, а калі яму цяжка, то кліча на дапамогу таго, каго выцягнуў раней. Разам яны выцягваюць другую рэпінку. Гульня працягваецца, пакуль дзед не перацягне ўсіх яе ўдзельнікаў.
Лянок
Дзеці выбіраюць бабулю і становяййа ў кола, бабуля ў цэнтры яго. Хорам дзеці пытаюйь:
232
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля адказвае:
— Старым бабулькам воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага ўсе разам — і дзеці і бабуля — гавораць паўтараючы дакладна ўсе дзеянні бабулі:
А мы сеялі, сеялі лянок, Белы, слаўны кужалёк! Урадзіўся, наш лянок! Урадзіўся, кужалёк!
Мы лянок ірвалі, жалі, Абразалі, ў полі слалі, У снапочкі абіралі... Урадзіўся лянок
Белы, слаўны кужалёк.
Дзядуляражок
Дзсці выбіраюць важака і называюць яго Дзядуляражок. У баку ад пляцоўкі абазначаюць для яго домік, падзяляюцца на дзвс роўныя групы. Па абодва бакі ад дзядулевай хаткі, на роўнай адлсгласці, абазначаюць свае домікі. Месца паміж двума домікамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў сваіх доміках, а Дзядуляражок у сваім, і гульня пачынасцца. Дзядуляражок глядзіць направа, потым налева і крычыць:
— Хто мяне баіцца?
Дзеці разам адказваюць:
— Ніхто!
Пасля гэтага яны перабягаюць цераз усё поле са свайго доміка ў другі. Бягуць і крычаць:
— Дзядуляражок
З’еў чужы піражок!
Дзядуляражок выбягае са свайго доміка і стараецца злавіць як мага больш дзяцей. Першы, каго ён зловіць, становіцца яго памочнікам і разам з ім ловіць астатніх.
ПАЧЫТАЕМ, ПАСЛУХАЕМ
Дзеці любяць слухаць. Слухаць, як спяваюць песні. Слухаць, як апавядаюць пра штонебудзь цікавае. Слухаць, як ім чытаюць казкі, паданні, легенды, гісторыі пра сумленных, добрых людзсй. Дзсці слухаюць, перажываюць
233
і суперажываюць таму, што адбываецца ў апавяданнях. Яны вучацца быць чулымі, добрымі, разумньімі.
У гэты раздзел увайішіі маленькія гісторыі, якія аўтары чулі ці чыталі некалі даўно. Тут можна знайсці апавяданні нашых старэйшых пісьменнікаў і творы нашых сучаснікаў, легенды са зборніка «Легенды і паданні» (Мн.: Навука і тэхніка, 1983). I безумоўна, не абмінугы ўвагай казкі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны і якія збіралі і запісвалі рупліўцы беларускай культуры.
• Я вам раскажу пра Галінку, вясковую дзяўчынку, пра Кральку, яе ляльку і пра Таку, яе сабаку. Дык колькі іх было? Так, іх было трое.
АДНОЙЧЫ КАЛЯ РЭЧКІ
У Галінкі не было ні браціка, ні сястрычкі. У яе было двое сяброў: Кралька і Така. Кралька — гэта Галінчына лялька, а Така — Галінчын сабака. Галінка сама прыдумала ім імёны, сама іх даглядала. Усе трое яны былі добрыя сябры.
Кралька — вялікая лялька. Така — вялікі сабака. Ён дужы і спрытны. Яны ўсе трое разам гуляюць у хаце. Разам гуляюць у двары. Разам гуляюць на полі. Разам гуляюць на рэчцы.
Аднойчы, у аўторак гэта было, пайшлі яны ўсе трое на рэчку. Галінка ўбачыла на беразе прыгожыя кветкі, і ёй захацелася нарваць іх і занесці сваёй матулі. Яе мама любіла кветкі, а Галінка любіла матулю і заўсёды хацела зрабіць ёй штонебудзь прыемнае.
Галінка сарвала некалькі кветак і хацела сарваць яшчэ адну, апошнюю, але паслізнулася і ўпала ў рэчку. Сабака Така — гоп! следам за ёй у рэчку, хоп! — схапіў яе за сукенку і выцягнуў з вады. Села Галінка каля дрэва, азірнулася і ўскрыкнула: «А дзе ж Кралька, мая лялька? Дзе яна?» Сабака Така зірнуў тудысюды, скокнуў у ваду і паплыў наўздагон за Кралькай. Праз хвілінку ён ужо вяртаўся з лялькай Кралькай. Прынёс яе ў сваіх моцных зубах і паклаў каля Галінкі. Сам задаволены, язык высунуў, хвосцікам махае...
А цяпер давайце пагаворым пра Галінку, яе сяброў і пра нас саміх. Якія сябры былі ў дзяўчынкі? Ці любіла яна іх? Каго яшчэ любіла Галінка? Чаму яна
234
хацела падараваць кветкі маме? Як сабака Така выратаваў Галінку? Каго ён яшчэ выратаваў? Ці хацелі б вы мець такога сабаку, як Така?
А можа мы зробім малюнкі да гэтага апавядання? Каго мы будзем маляваць? Галінку? Сабаку Таку? Ляльку Кральку? А што яшчэ мы можам намаляваць? Рэчку? Кветкі? Дрэва?
Мы пачулі апавяданне пра дружбу, пра верных сяброў. А цяпер давайце паслухаем прыказкі пра дружбу:
Чалавек без друга, што яда без солі.
Птушка моцная крыламі, а чалавек дружбай.
Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.
• Паслухайце, калі ласка, пра котку, сабачку, курку і мышку. А потым мы будзем гуляць у тэатр.
КОТКАМУРМОТКА
Яна заглядае ў вочы кожнаму, хто праходзіць міма яе. I кожны, хто міма яе праходзіць, пытаецца: «Котка, чаго ты хочаш?» КоткаМурмотка кажа: «Я хачу мець сябра». Сабака Лыска спыняецца каля коткі і пытаецца:
— Можа, я буду тваім сябрам, КоткаМурмотка?
— Праспявай мне сваю песню, калі ласка, — просіць КоткаМурмотка.
— Гаў! Гаў! Гаў! — спявае сабака Лыска.
— Мне не падабаецца твая песня, — кажа КоткаМурмотка. — Мне не хочацца, каб ты быў маім сябрам.
Чорная КуркаШчабятурка спыняецца каля КоткіМурмоткі і цікавіцца:
— Можа, я будутваім сябрам, КоткаМурмотка?
— Праспявай мне сваю пссню! — кажа ў адказ КоткаМурмотка.
— Кококо!
— Мне не падабаецца твая песня. Мне не хочацца, каб ты была маім сябрам.
МышкаКарантышка, убачыўшы КоткуМурмотку, спыняецца каля яе і кажа:
— Можа, я буду тваім сябрам, КоткаМурмотка?
— Праспявай мне сваю песню, калі ласка, — просіць КоткаМурмотка.
Пі! Пі! Пі!
235
— Мне падабаецца твая песня. Давай будзем сябраваць.
— Вось добра! — кажа МышкаКарантышка. — Будзем сябраваць. Будзем весела гуляць!
Пагаворым крыху. Што вы скажаце пра Мышку? Ці разумная яна? Ці не занадта даверлівая? А КоткаМурмотка вельмі хітрая, праўда? Ашукала МышкуКарантыпіку. А можа яны пасябруюць? Як вы думаеце?
А цяпер пагуляем у тэатр. Хто з вас будзе КоткайМурмоткай? Хто сабакам Лыскай? Хто будзе КуркайШчабятуркай? А хто хоча быць МышкайКарантышкай?
• Праслухайце гісторыю пра сабаку і кацянятак.
САБАКА I КАЦЯНЯТЫ
У двары жыве сабака. У двары стаіць скрыначка. У ёй ляжаць два шчаняткі — дзеткі сабакі. У гэтым самым двары жыве котка. Непадалёк ад скрьгначкі, дзе ляжаць шчаняткі, стаіць кошычак. У гэтым конгычку ляжаць тры кацяняткі.
Аднойчы, было гэта ў канцы лета, котка пайшла з двара і болей не вярнулася.
«Дзе наша мама?» — пытаюцца кацяняткі і пачынаюць плакаць. Яны маленькія, але ўжо ведаюць, што «без роднай мамачкі заклююць галачкі». Яны плачуць і плачуць.
Пачуў іх плач сабака. Сціснулася ў яго сэрца ад жалю. Пашкадаваў сабака маленькіх кацянятак. Падышоў ён да кошычка і кажа: «Не плачце, кацяняткінемаўляткі, я вам дапамагу». I хоць ведаў сабака, што «дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць», але вырашыў не кідаць у бядзе кацянятакнемаўлятак.
Узяў сабака адно кацянятка з кошычка і прынёс яго ў скрыначку, дзе ляжалі яго шчаняткі. Маленькае кацянятка нясмела зірнула на шчанятак, маленькія шчаняткі прыязна агледзелі кацянятка.
А сабака зноў пайшоў да кошыка, узяў другое кацянятка і паклаў у скрыначку, дзе ляжалі, прыглядаючыся адзін да аднаго, двое шчанят і кацянятканемаўлятка. «Цяпер вы ўсе, чацвёра, мае дзеці, — сказаў сабака. — Я — ваша мама, а вы ўсе браты і сёстры. Гуляйце дружненька. He
236
крыўдзіце адзін аднаго. Дапамагайце адзін аднаму. Любіце адзін аднаго».
Ці сціхлі плакаць кацяняткі? Чаму яны больш не плакалі? Можа, таму, што ў іх паявілася мама і два брацікі? Ці ведаюць яны, што «ў каго ёсць матка, у таго галоўка гладка»? Што значьшь гэта прыказка?
Ці палюбілі вы сабаку? Давайце разам прыдумаем яму прыгожае імя. Хто першы прапануе яму імя? За што мы палюбілі сабаку? За яго дабрыню? Шчырае сэрца? Спагаду да няшчаснага?
ШАКАЛАДНЫ МЯДЗВЕДЗІК
Уладзік — маленькі хлоттчык. Ён вельмі любіць усё салодкае. Асабліва яму даспадобы шакалад.
Неяк летам Уладзікава мама дастала з сумкі маленькую каробку і спыталася:
— Уладзік, як ты думаеш, што ў гэтай каробачцы?
— Шакалад! Шакалад!
Уладзіку вельмі хацелася, каб гэта быў шакалад. Мама ўсміхнулася і кіўнула галавой:
— Так, гэта шакалад. Шакаладны мядзведзік. Во, паглядзі, які ён!
— Мамачка, дай мне! Я яго не буду есці. Пакладу ў каробачку, а яе схаваю ў сваю скрынку з цацкамі і буду ім любавацца. Адчыню. зірну і зноў схаваю.
— Добра, Уладзік, — сказала мама і аддала яму шакаладнага мядзведзіка.
Уладзік паглядвае і паглядвае на мядзведзіка. He можа наглядзецца. А з’есці яго так хочацца!
— У цябе, шакаладны мядзведзік, вялікія вушы, — кажа Уладзік і адкусвае шакаладныя вушкі. — Цяпер я пакладу цябе ў каробку.
Але ён раз за разам адчыняе каробку і зноў паглядвае на мядзведзіка.
— У цябе, шакаладны мядзведзік, доўгія ногі, — кажа Уладзік і адкусвае шакаладныя ногі. — Цяпер я пакладу цябе на месца.
Але ён не кладзе яго ў каробачку. Глядзіць, глядзіць, a тады і кажа:
— Мой ты мядзведзік, бязвухі, бязногі, вельмі ты смешны. Я цябе з’ем!
I Уладзік даядае свайго мядзведзіка.
237
А ты, Іванка, зрабіў бы як Уладзік, ці трымаў бы мядзведзіка ў каробцы? А ты, Юлік? А што было б, калі б Уладзік не з’еў свайго мядзведзіка ў той гарачы летні дзень? Як вы думаеце?
Мне здаецца, Уладзікава мама ведала, што яе сынок — ласунок, што ён не вытрымае і хутка з’есць шакалад. А вам як здаецца? Уладзік, пэўна, не ведаў прыказкі: «На хаценне ёсць цярпенне». I добра, што не ведаў, бо цярпеў бы, а шакалад тым часам растаў бы і сапсаваўся.
МАЛЕНЬКАЕ КАЦЯНЯТКА
Маленькае Кацянятка глянула на свае лапкі і сказала: «Мамачка, зірні на мае чатыры маленькія лапкі. Адна, дзве, тры, чатыры! Што я магу рабіігь імі?»
А мама кажа Кацянятку: «Ах ты маё дурнснькае Кацянятка, ты ж можаш бегаць сваімі лапкамі!»
I Кацянятканемаўлятка пабегла, пабегла...
На наступны дзень Кацянятка дакранулася лапкаю да сваіх вочак і сказала: «Мамачка, зірні на мае два вочкі. Адно, два! Што я магу імі рабіць?»
А мамакотка кажа: «Ах ты, маё дурненькае Кацянятка, ты ж можаш глядзець і бачыць сваімі вочкамі!»
I Кацянятканемаўлятка глянула вакол: спачатку ў адзін бок, тады ў другі, а потым наперад і назад і кажа: «Так, так. Я магу глядзець вачамі і бачыць усё вакол. Я бачу цябе, мая прыгожая мамачка. Я бачу жоўценькіх кур