• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
     дамоў — не забываюць свой край.
    мой КРЛЙ
    Ад ветру гнуцца всрбалозы, Бяжыйь дарога напрасткі. Мой край — бялюткія бярозы Абапал сіняе ракі.
    Высока ў небе вырай кружьшь: Ляціць за сіні небакрай.
    He забывай ніколі, дружа, Сваю зямлю, свой родны край. Мой край — лугі і пералескі, Крынійы звон і шум лясны, Мой край — блакітныя пралескі На сцежках ранняе вясны. Вера Вярба
    •	Мы вывучым верш «Босыя цукеркі». Што ж гэта за цукеркі? Хлопчык бьтае босы. Дзяўчынка босая. Бабуля босая. А тут — цуксркі босыя. Ці елі вы цукеркіпадушачкі? Ці смачныя яны? А цяпер вы даведаецеся, ці спадабаліся яны адной унучцьікапрызулі, і дапаможаце мне адказаць, чаму дзяўчынка назвала цукеркупадушачку босай.
    202
    БОСЫЯ ЦУКЕРКІ
    Здалёк
    Прыехала бабуля, Па Мінску пахадзіла.
    Яна для ўнучкікапрызулі «Падушачак» купіла.
    А ўнучка
    Пазірае скоса:
    — Я не хачу
    Цукерак босых. Рыгор Барадулін
    •	Верш, які мы вывучым, называецца «Скакалка». Вы ўбачыце, што гэта скакалка не такая, якую вы ўсе ведаеце. Гэта скакалка скача сама, без дзяцей. Скача над палянамі, лясамі. Во якая скакалка. Напісаў верш паэт Рыгор Барадулін.
    СКАКАЛКА
    А на золку За бугром Праз вясёлку Скача гром. Скача, Скача Без аглядкі, Толькі над палянкамі Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі мапанкамі
    Раздватры — Усміхаецца. Раздва, Трычатыры — Светла ўсёй нябеснай шыры... Раздва, Трычатыры, Пяць — Гром пайшоў 3a мора спаць.
    Раздватж,
    » Вывучьте верш пра двух цггырых сяброў, якія разам хадзілі ў школу. Добра вучыліся, заўсёды і ўсюды былі ветлівыя. Іх так выхавалі ў дзіцячым садочку. I вы будзецс добрымі вучнямі, калі пойдзеце ў школу, як гэтыя сябры.
    КАЧАНЯ I КАЦЯНЯ
    А качаня і кацяня Паміж сабою, як радня. Усюды разам, удваіх, He разальеш вадою іх.
    203
    Выдатнікам настаўнік рад.
    А хто іх выхаваў?
    Дзетсад.
    У клас увойдуйь, знімуць
    шагткі,
    Пасядуць і — угору лапкі, Бо качанятка і каток Заўсёды ведаюць урок. Васіль Вітка
    •	Мы ўсе любім курак. Яны прьггожанькія, ходзяць па падворку і квохчуць: «Кококо, я знясу табе яйко». Мы з вамі вывучым верш «Куркі». Куркі ў гэтым вершы паслухмяныя, разумныя. Яны абяцаюць не адыходзіцца далёка і просяць насыпаць ім... А чаго, вы мне скажаце самі, праслухаўіпы верш.
    — Куркі! Куркі!	А загінуць куркі ўсе, Хто яечкі нам знясе?
    — Кока?	Кажуць куркі:
    Кока?	— Кока!
    — He хадзіце	— Кока!
    Ў лес далёка.	He адыдземся далёка,
    Бо жыве	Калі ўранку
    У лесе ліс.	На падворку
    Шмат ён курачак загрыз.	Круп насыплеце Нам горку. Артур Вольскі
    •	Вывучым верш пра здарэннс ў лесе, пра тое, як упаў і пабіўся Мішка, а зайка заляцеў аж на яліну і ледзь не паламаў косці. I ўвссь гэты клопат нашы сябры займелі праз арэлі. Ды якія арэлі! Арэлі, якія нсхта павесіў не ў двары, а ў цёмным, густым лссе.
    АРЭЛІ
    У лясным кутку віселі Паміж соснамі — арэлі. Хто ж, цікава, іх павесіў He ў двары, а ў цёмным лесе? Вось ідзе мядзведзь аднекуль: — Што за дзіва! Я адвеку У бары жыву. Арэляў Мы ніколі ў ім не мелі.
    204
    Сеў на дошчачку мядзведзь, Хоць на ёй змясціўся ледзь. Гайдануўся крышку I... упаў наш Мішка.
    Забурчаў: «Каб вы згарэлі...
    Горшыя за пчол — арэлі». Заяц бег па нейкіх справах. Прыттыніўся ён: «Цікава! Эх, як узлячу!» Гайда!
    Здарылася з ім бяда.
    Заляцеў — аж на яліну!
    Учапіўся за галіну.
    Ледзь не паламаў ён косці.
    Трапіў... да савы у госці.
    У дупле тае яліны Быў якраз кажух савіны. Вочы вырачыла тая: Вось дык заяц! Ён — лятае! Што ж табе патрэбна тут? Плача зайка: «Парашут!» Колькі клопату займелі Тут, у лесе, праз арэлі.
    Хто ж, цікава, іх павесіў
    Нс ў двары — у цёмным лесе? Павел Марціновіч
    •	Ці ёсць у вас сябар? А ці ведаеце вы, якім павінен ён быць? Паслухайце верш «Сябры», які напісаў Мар’ян Дукса, і вы пазнаёміцеся з двума хлоггчыкамі. Яны так сябруюць, што іх вадой не разліць. Яны ўсё заўжды дзеляць папалам. I вось прыйшла чарга падзяліць сабаку.
    Сябруюць — ніколі не скажуць «не дам».
    Усё яны дзеляць заўжды папалам: суніцы, чарніцы, банан, вінаград, пячэнне, халву, апельсін, шакалад. Адзін будзе грэцкі арэх, як на грэх, — пароўну падзеляць і грэцкі арэх!
    205
    Сябры яны — проста вадой не разліць. I сталі нарэшне сабаку дзялінь.
    А як ты падзеліш, Калі ён адзін, — яго ж не разрэжаш, нібы апельсін.
    Рашылі:
    пабудзе ў адным будане, а потым, праз дзень, у другі зазірне.
    Вось так падзялілі сабаку сябры, I той не крыўдуе — мяняе двары.
    I будзе ён бегаць вось так і далей — прыемна сябрам, і яму вссялсй.
    •	Вывучым прыгожы верш пра нашу Радзіму Беларусь. Верш называецца «Белая Русь». Што такое Белая Русь, хоча ведаць такая ж маленькая дзяўчынка, як і вы. I мама ёй растлумачвае.
    Шчочку да вуснаў туліць, каб таямніцу спытайь: — Белая Русь, матуля, гэта дзяўчынка?
    Так?
    Як называецйа дзіўна...
    Ты пра яе раскажы.
    — Белая Русь — Радзіма.
    Перад табой ляжыць.
    Крыкні — яна адгукнеіша звонам гарачых кос. Кропля з ліста сарвецца, ускалыхнецца плёс.
    Даль захлынеіша громам — Белая Русь запяе.
    I азарыіша Нёман —
    чыстае вока яе. Данута БічэльЗагнетава
    206
    Вершы, дэкламацыю якіх можна падрыхтаваць да розных свят
    Вершы да навагодняга свята
    СНЯЖЫНКІ
    Выйшла з хаты ранкам Зіна, А сняжынак! А сняжынак!.. He злічыць і не сабраць, Быццам зоркі зіхацяць.
    I падумала дзяўчынка, Усміхнуўшыся сняжынкам: — Гэта ноччу Дзед Мароз 3 неба зорачак натрос. Іван Вярыга
    •	Гэты верш пра дзяўчынку і сняжынкі. А як звалі гэту дзяўчынку? Калі яна ўбачыла сняжынкі каля хаты? Сняжынкі былі падобныя на зоркі. Так? А чым яны былі падобныя на зоркі? Іх было шмат на зямлі, як зорак на небе. Яны зіхацелі быццам зоркі. Ці так я кажу?
    А цяпер я вам прачытаю ўвесь верш яшчэ раз і вы мне скажаце, што Зіна падумала, усміхнуўшыся сняжынкам. Можа, мы адразу і вывучым на памшь словы, якія сказала сама сабе дзяўчынка Зіна:
    — Гэта ноччу Дзед Мароз 3 неба зорачак натрос.
    Смешна яна падумала, праўда? Быццам неба — гэта яблыня ui груша, якую можна трэсці.
    Калі мы гэты вершык будзем дэкламаваць? Так, на Новы год. А як вы думаеце, гэты вершык спадабаецца вашым родным: маме, тату, брацікам, сястрычкам? A бабульцы і дзядулю?
    •	Ці хочаце вы, каб я прачытала прыгожы верш? Яго напісала Данута БічэльЗагнетава. I імя ў яе прыгожае, і прозвішча нязвыклае, і вершы ў яе цікавыя. Адзін з іх называецца «Елкабароўка». Елка расце ў лесе, у бары. A калі яе ссякуць, упрыгожаць і пачнуць танцаваць вакол, дык яна называецца ўжо ёлка. Елкабароўка расла ў бары. Яна спалохалася шэрага воўка і ўцякла ў цёплую хату. Там яе ўбралі ў цацкі і шары, запалілі свечкі, на верхавінку прымацавалі зорку. Вакол ёлкі танцавалі дзеці, спявалі,
    207
    смяяліся, весяліліся. А потым? Што было потым? Дзед Мароз развязаў свой мех, пачаў абдорваць смачнымі цукеркамі ўсіх дзяцей. Вось колькі радасці прынесла елкабароўка!
    А цяпер папрасіце, каб я прачытала верш «Елкабароўка».
    Елачкабароўка У хатку да цяпла Ад шэрага воўка 3 бору уцякла. Мы ёй падарылі Цайкі і шары. Зоркай азарылі — Гары, гары!
    А над нашай ёлкай — Яркая вясёлка.
    А пад нашай ёлкай — Вёрткая вавёрка.
    А навокал ёлкі — Танцы і смёх. Развяжы, дзядуля, 3 цуксркамі мех!
    А цяпср давайце вывучым гэты верш. Цікава, хто яго хутчэй вывучыць: вы ці я?
    Заўтра мы яго давучым. Будзсм паўтараць час ад часу, а на Новы год будзсм дэкламаваць яго і дома, і ў садку. Згода?
    •	Ці хочацца вам пазнаёміцца з дзіўнымдзіўным Дзедам Марозам? Ну, вядома, хочацца. Пра гэтага дзіўнага Дзеда Мароза напісаў Павел Марціновіч. Я вам прачытаю спачатку ўвесь верш цалкам, а пасля па частках. Пасля кожнай часткі мы пагутарым, а тады яшчэ і яшчэ раз будзем чытаць. Я скажу адзін радок, а вы — наступны. A потым, праз нейкі час, калі мы вывучым верш, то зробім спектакль. У нас будуць тры дзеючыя асобы: аўтар, Дзед Мароз і хлопчык Алег.
    ДЗІЎНЫ, ДЗІЎНЫ ДЗЕД МАРОЗ!
    Надышоў зімовы вечар... Дык чаму ж не спіць малеча? Свецяць вокны, ззяюць ёлкі I ў Алеся, і ў Міколкі, I ў Марыны, і ў Аксаны, I ў Валерыка таксама. Пэўна, гэта нездарма? Можа, скажаш ты, зіма? А зіма ў адказ смяецца! Хутка ж Новы год пачнецца! Сёння ўночы, сёння ўночы Ён па ўсёй Зямлі пракрочыць!
    208
    I ў Алега ёлка ззяе. Падарункаў ён чакае. Нешта доўга сёння тата He вяртаецца дахаты. Толькі раптам: «Стукстукстук!» Да дзвярэй бяжыць хлапчук.
    Што такое! Вер ці не — Да Алега, як у сне, Завітаў сам Дзед Мароз. Валасамі ён зарос. У руцэ трымае мех. Кажа ён: — Здароў, Алег! Я прынёс табе дарункі — Клюшку, кніжку, пачастункі. Хоць вусаты, барадаты, Ды падобны дзед на тату! I такі ж высокі рост... Дзіўны, дзіўны Дзед Мароз!
    — Адкажы мне, дзіўны дзед, Адрас мой дастаў ты дзе? — Адрас? — цётка Завіруха Прагудзела мне на вуха!
    — Хто ж табе шапнуў на вушка, Што даўно хачу я клюшку? — Хто? Вядома, дзядзька Сон, Добра ведаў гэта ён!
    — Ну, а колькі табе год, Дзед Мароз? — Ды мо семсот! — А чаму ў цябе тады Голас гэткі малады?
    — На паветры, на паветры Я гуляю разам з ветрам. А як стану на канькі — Мне зайздросцяць юнакі! — Дзіўны, дзіўны, дзіўны дзед, Што ж ясі ты на абед?
    — Ледзяшы, ледзяшы дужа мне па душьі: Ды яшчэ сняжынкі, ажно цякуць слінкі! — Дзіўна! Як жа ты, раз так, He прастудзішся ніяк?
    Засмяяўся Дзед Мароз: — Дужа ты, сьгнок, падрос!
    209
    Ці любіце вы Новы год? Ці чакаеце Новага года? А чаму вы яго любіце? Чаму дзеці ўвечары пад Новы год не хочуць ісці спаць? Як у гэтым вершы называюцца дзеці? Малеча? Так?
    У якіх хлопчыкаў і дзяўчынак свецяць вокны, ззяюць ёлкі? Можа, мы хорам паўторым? «I ў Алеся, і ў Міколкі...» А хто адказаў нам, чаму малеча не спіць у гэты вечар? Можа, мы зноў хорам скажам: «Сёння ўночы, сёння ўночы...»
    Якога хлопчыка выбраў аўтар, каб расказаць нам пра яго? Як яго імя? Алег не спіць, у хаце ззяе ёлка. Хлопчык чакае. А чаго ён чакае? Хто яму прынясе падарункі? Хто доўга не вяртаецца дахаты? Што раптам пачуў хлопчык? Ці падбег Алег да дзвярэй, калі ён пачуў «стукстукстук»? I каго ж Алег убачыў? Хто ж да яго завітаў? Ці здзівіўся Алег? Ці ўзрадаваўся? А ты, Аркадзік, ці ўзрадаваўся б, калі б убачыў Дзеда Мароза ў сваёй хаце?
    Як выглядаў Дзсд Мароз? «Валасамі ён «зарос», так? Што гэта значыпь, як вы думаеце? Ён быў з вусамі, барадою, з доўгімі валасамі. Так? А што Дзед Мароз трымаў у руцэ? Маленькую торбачку ці вялікі мех? I што ён сказаў? Можа, мы вывучым яго словы? «Я прынёс табе дарункі — клюшку, кніжку, пачастункі?» А як ты думаеш, Наталка, што найбольш узрадавала Алега: клюшка, кніжка ці пачастункі (цукеркі, арэшкі, шакалад, апельсіны)?
    На каго быў