Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
алі табс падабасцца нейкая вопратка, абнова на кімнсбудзь, ты скажы: як табс або вам пасуе гэта адзснне.
— А чаму?
— Бо тады ты хваліш тых, хто носіць гэта адзснне, і яму прысмна.
— Мама, гэта сукснка так табс пасус! Так да твару.
— Дзякую, сынку.
178
— Што ты чытаеш, Алінка?
— Беларускія народныя казкі.
— Калі ты навучылася чытаць?
— Летась.
— А калі ты навучыш мяне чытаць?
— Як ты крыху падрасцеш.
Мама: Ужо дзевяць гадзін вечара, а ты яшчэ не вячэраў.
Тата прыйдзе, што ён табе скажа?
Сын: Вячэру! Хутчэй вячэрапь!
Мама: Слава богу, хоць тату ты слухаеш.
— Прывітанне! Ой! Я спазнілася на пяйь хвілін. Прашу прабачэння.
— Нічога. Нічога. Бывае. Алс лсггш нс пазніцца. Хто позна ходзіць, той сам сабс шкодзіць.
— Пара ісці на вакзал. Купім білеты і пасдзем у лес. На вакзале нас ужо чакас цётка Зіна і дзядзька Эдзік.
— Чый гэта шалік?
— Колін.
— Чаму ён на падлозе?
— Бо Коля — раскідаха!
— Скажы, няхай ён падніме і больш не раскідвае сваіх рэчаў.
— Добра.
— Што робіць Ігнась?
— Майструе.
— Што ён майструе?
— He ведаю. Мабыць, табурэтку. Ён майстра на ўсе рукі. За што ні возьмецца, тое і зробіць.
Паслухаем і раскажам, пра што гаворьшйа ў дыялогах, хто субяседнікі, хто пытаецца, хто адказвае.
ЯК ДАЕХЛЦЬ ДА ПАШТЛМТА?
— Скажыце, калі ласка, як даехаць да галоўнага паштамта?
— Сядайце на аўтобус вось на гэтым прыпынку. Ён тут адзін.
— I далёка ехаць?
— Два прыпынкі.
— Дзякую вам.
179
ВОСЬ I ПАЗНЛЁМІЛІСЯ!
— Мяне завуць Караліна, прозвішча маё Спорык. A цябс?
— Мяне завуць Паўлінка. А прозвішча мас Шостак.
— Вельмі прыемна. Вось мы і пазнасміліся, Паўлінка. Якое прыгожас імя! Як крыху палрасцсш, пойлзеш у тэатр Янкі Купалы і паглядзіш п’ссу, якая так і называеіша: «Паўлінка».
— Цікава. Гэта малснькая дзяўчынка?
— He. Гэта дарослая дзяўчына. Вельмі вясёлая, дасціпная, разумная і прыгожая.
— Я б таксама хацела быць дасціпнай, разумнай і прыгожай.
— А вясёлай?
— Мама кажа, што я заўсёды вясёлая, як сонейка.
СУСТРЭЧЛ.
— Добры дзень, цётка Наталля!
— Добры дзень, Всрачка!
— Вы нешта да нас не прыходзіце.
— Абавязкова прыйду. Мяне не было ў Мінску. Я ездзіла да сына ў Гародню. Ёсць такі горад у нас на Беларусі. Цяпер яго называюць Гродна, але даўней ён называўся Гародня.
— Як цікава! Гародня.
— Всрачка, я чую ты ўжо добранька гаворыш пабеларуску.
— Нас вучаць у садку. Галіна Сяргееўна кажа, што ўсе, хто жывуць на Беларусі, павінны ведаць беларускую мову.
— Гэта так. Ты ж беларуска?
— Ага, я бсларуска. Тата мой кажа: «Цяпер ты сапраўдная беларуска. 1 всршаў бсларускіх шмат ведаеш, і прыказак, і загадак».
— Малайчына, Верачка!
— Калі ласка, адгадайце загадку:
Я на сонейка падобны,
А для ўсіх
Ласунак добры.
He тады, калі свячуся,
А як згасну і сагнуся. (Сланечнік.)
180
СОНЕЙКЛ.
— Што? Дапамагчы табе?
— Калі ласка, пазваніце, я не дастаю да званка.
— Гэта твае суседзі па кватэры?
— He. Тут жыве старэнькая адзінокая бабуля Марта. Я ёй прынёс свежую булачку.
— Малайчына ты!
— Я ёй буду чытаць казку, а яна будзе есці булачку. Яна вельмі рада, як я да яе прыходжу. Кажа, мая радасць прыйшла! Маё сонейка!
БУДЗЕМ ДОБРЫМІ.
— Таішяна Дзянісаўна, што такое «дом дзіцяці»?
— Гэта такі дом, дзе жывуць асірацелыя дзеці — дзеці, у якіх няма таты і мамы. Або тыя, у якіх тата і мама — п’янійы, гультаі, благія людзі, якія не хочуць даглядаць сваіх дзяйей.
— А хто даглядае такіх хлопчыкаў і дзяўчынак?
— Добрыя людзі. А вы, як будзеце крыху старэйшыя, калі захочайе, дапаможаце такім дзецям. Пойдзеце да іх у госці, зробійе для іх падарункі, пагуляеце з імі.
— Я ім занясу ўсе свае цайкі, з якімі я гуляў і якія вельмі люблю.
— Малайчына, Алесь!
ТЭЛЕФОННАЯ РЛЗМОВА.
— Прывітанне, Марылька!
— Добры дзень, Міхась!
— Хутка мы развітаемся: пойдзем у школу.
— Табе сумна?
— I сумна і цікава.
— А цяпер, можа, пойдзем пагуляем у вашым двары?
— Згода!
Спачатку паслухаем размову, падвучым фразы, а пасля разыграем спектакль.
у ДОКТАРА.
— Добры дзень.
— Добры дзень, дзяўчынка.
— У мяне моцна баліць зуб. Але ж я не ведаю Які. Вось у гэтым баку.
181
— Зараз праверу твае зубкі. Сядай у крэсла і разяў раток. Вось ён, той зуб! Нічым я не дапамагу яму. Давядзецца яго вырваць.
— Ой! Я баюся.
— He бойся. Нічога страшнага тут няма. Як трэба, дык трэба.
— Рвіце, калі ласка. Буду цярпець.
— He хвалюйся. Ціхенька сядзі. Глядзі, вось твой зуб!
— Вельмі дзякую вам.
А цяпер пагутарым. Дзяўчынка падзякавала доктару, які дапамог ёй, зрабіў дабро. А ты, Васілёк, заўсёды дзякуеш, калі табе нехта робіць ласку? Ці спадабалася вам дзяўчынка? Чаму? Ці смелая яна? Ці цярплівая? Ці ветлівая? Хто з вас хоча быць доктарам?
ПРАЧНІСЯ, ТАНЯНКА!
— Прачніся, Тацянка! Пара ўставаць.
— Ой! Як хочацца спаць! Яшчэ крышачку пасплю, мамачка!
— He, не. Уставай! Уставай, соня! A то спознііпся ў садок. Ужо сёмая гадзіна. Хто рана ўстае, таму бог дае.
— А што ён мне дасць?
Каго называюць «соня»?
ХТО ПЫТАЕ, ТОЙ HE БЛУДЗІЦЬ.
— Чаго ты, дзяўчынка, плачаш?
— Я заблудзілася і не магу зайсці дамоў.
— А дзе ты жывеш?
— На вуліцы Мележа.
— Гэта ж побач. За рогам. Толькі асцярожненька ідзі. Вунь відаць рог вуліцы.
— Там, дзе машына стаіць?
— Пачакай. Я лсгші цябе давяду.
— Вялікі вам дзякуй.
— Запомні дзве прыказкі: «Язык да Кіева давядзе», «Хто пытае, той не блудзіць».
Чаму цёця сказала дзяўчынцы «толькі асцярожненька ідзі»?
ЯКІЯ БУДУЦЬ АДГАДКІ НА ГЭТЫЯ ЗАГДДКІ?
Загадкі вызначаюцца мудрасцю, трапнасцю выразаў, афарыстычнасцю. Яны лёгка запамінаюцца, развіваюць
182
фантазію, кемлівасць, дасціпнасць у дзяцей. Нярэдка загадкі маюць высокамастацкую паэтычную форму і таму дапамагаюць уводзіць дзяцей у свет паэзіі, мастацтва. Апрача таго, *у народных загадках, як і ў іншых фальклорных формах творчасці, адлюстраваны жыццёвы вогтыт беларускага народа. Загадка знаёміць з мінулым і сучасным людзей, дапамагае дзецям пазнаваць свет.
Загадка — гэта тое ж пытанне, якім мы звычайна карыстаемся на занятках, толькі больш складанае, метафарычнае. Яно прымушае дзіця думаць, распазнаваць прадметы па сходнасці ці рознасці, абагульняць з’явы, асацыіраваць.
Загадкі неабходна чытаць таямнічым «загадкавым» тонам, абавязкова выразна, а часам і некалькі разоў, каб усе дзеці добра зразумелі змест і здолелі адгадаць. Гэта прынясе ім радасць, задаволенасць сабою, створыць добры настрой.
Пажадана, перад тым як загадаць загадку, вытлумачыць незразумелыя словы, некаторыя вобразы, з’явы, карацей кажучы, далікатна падказаць адгадку.
Загадкі адымаюць мала часу. Іх можна загадваць на кожных занятках, выкарыстоўваць у гульнях. Пасля таго як дзеці адгадаюць загадку, яе можна паўтарыць хорам і вывучыць на памяць. Затым прапанаваць дзецям загадаць гэту загадку дома. Можна адвесці некалькі хвілін на занятках для таго, каб дзеці самі загадвалі загадкі, або адзін дзень у тыдні зрабіць днём загадак і адгадак.
Праілюструем на прыкладзе методыку работы з загадкай.
• Спачатку я вытлумачу вам некаторыя словы, задам пытанні, а тады загадаю загадку.
Колкі. Гэта галінка колкая, коле мне рукі.
Аніколькі. Я аніколькі (зусім, ні крышачкі) не баюся сабак.
Спялю. Я купіла памідоры. Яны не зусім спелыя. Я пакладу іх на сонца і паспялю. Яны паспеюць.
Дол. Яблыкі падаюць з яблыні на дол, на зямлю.
Ці ведаеце вы, з чаго пякуць хлеб? А з чаго робяць муку? А з чаго вымалочваюць зярняткі? А цяпер слухайце загадку:
Хоць вусаты, хоць я колкі, Ды не злосны аніколькі.
183
Лета ўсё адным заняты — Кожны дзень спялю зярняты. He асыплюся на дол —
Хлебам я прыйду на стол. (Колас.)
Яшчэ раз праслухаем загадку і адгадаем яе.
• Адгадайце загадку: «Блакітная дзяружка ўвесь свет пакрыла».
Дзяружка — гэта тканая посцілка, якой пакрываюць ложак, канапу. Скажам хорам слова «дзяружка», а тады я паўтару загадку і вы яе адгадаеце.
А якая адгадка будзе на гэту загадку: «Глянь праз акно, відаць сіняе палатно»? Так, гэта таксама неба. А цяпер паслухайце абедзве загадкі і выбсрьше прыгажэйшую. Мы вывучым яе, а дома вы загадаеце яе маме ці тату. Цікава, ці адгадаюць яны? Заўтра мне скажаце.
• Зірніце на акно. Навошта яно нам? Каб было светла ў пакоі. Праз акно нам сонейка свеціць. А навошта нам дзверы? Праз іх мы ўваходзім у хату, у пакой, у калідор, на кухню і выходзім. А цяпер слухайце загадку: «Цэлы дзень толькі заняты, што прыводзяйь то з хаты, то ў хату. (Дзверы.)
• Сёння нам загадваюць загадкі Алесь і Аленка. (Папярэдне неабходна развучыць некалькі загадак з хлопчыкам і дзяўчынкай.)
— Па цвічку тукток Б’е жалезны... (малаток).
— He клубок і не гарлачык, Хоць і кругленькі наш... (мячык).
Прапануем разнастайныя загадкі, якія мы класіфікавалі наступным чынам: «Тэматычныя загадкі» (пра чалавека, прыроду, жывёл, гаспадарку, сямейны быт), «Загадкіпытанні», «Загадкірыфмаванкі», «Загадкі загадваюць дзеці» (гэтыя загадкі выхавальнік дапамагае вывучаць асобным выхаванцам, каб яны загадалі іх на занятках).
Загадкі падбіраліся са зборніка «Загадкі» (Мн.: Навука і тэхніка, 1972), з кнігі Янкі Саламевіча «Беларускія загадкі», з кнігі У. Мацвеенкі «Зайкізагадайкі» і з часопіса «Вясёлка».
184
ТЭМАТЫЧНЫЯ ЗАГАДКІ
Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень — на дзвюх, a ўвечары — на трох. (Чалавек у розным узросце.)
У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава.)
Поўны хлявец белых авец, а між тых авец баранец. (Зубы і язык.)
Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вуійы.)
Між двух свяціл я пасярэдзіне адзін. (Hoc.)
Пяйь братоў у адну ноч радзіліся, а ростам не роўныя. (Пальцы.)
Hi рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае. (Вецер.)
3 неба крупы падаюць. (Град.)
Вёчарам нараджаецца, ноч жыве, а ранійай памірае. ( Раса.)
Хоць зубоў не мае, а балюча кусае. (Мароз.)
3 неба ўпаў — усю зямлю, як абрусам, заслаў. (Снег.) Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш.)
Як гукнецца, так і адзавецца. (Рэха.)
Стаіць дом на дванаццаць вакон, пад тымі вокнамі па чатыры паны, а ў тых паноў па сем вянкоў. (Год, месяц, тыдні, дні.)
Шэрае сукно лезе ў акно. (Світанак.)
Устаў белы бык, у акно пальчык тык. (Дзень.) Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці. (Ноч.) На паляне сіняй пасецйа конік сівы. (Ноч і месяц.) У сінім мяшочку шмат белых парасят. (Неба і зорк