Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
і.) Усіх нас корміць, сама есці не просіць. (Зямля.) Без ног бяжыць. (Вада.)
Тры таварышы: адзін кажа — пабяжым, другі кажа — паляжым, трэці кажа — паківаемся. (Вада, камень, трава.)
Два браты глядзяць у ваду, а ніколі не сыходзяцйа. (Берагі рэчкі.)
Стукае, грукае і нідзе яго не відаць. (Гром.)
Хоць ён побач ідзе, а рукамі не возьмеш. (Цень.)
На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд.)
Рук многа, а нага адна. (Дрэва.)
Паверх лесу агонь гарыць. (Рабіна.)
Вісіць — зялёны, ляціць — жоўты, ляжьгць — чорны. (Ліст.)
Ніхто не палохае, а яны ўсё дрыжаць. (Лісты асіны.)
185
У маленькім гаршчочку смачная каша, ды зачэрпнуць цяжка. (Арэх.)
Сядзіць паненка, на сй чырвоная сукенка, хто ідзе —
ёй паклоніцца. (Суніца.)
Паміж гор сядзіць Рыгор, капелюшом накрыты. (Грыб.)
Сядзіць урода пасярод агарода, хто да яе кранецца, усякі спыніцца. (Крапіва.)
На градцы — доўгі і зялёны, а ў бочцы — жоўты і салёны. (Гурок.)
Круглы хлявец поўны белых авец. (Гарбуз.)
I сваё дзіця не забыла, і чужых малаком напаіла. (Карова.)
He згубіла, а ўсё шукае, не хворая, а ўсё крэхча.
( Свіння.)
He прадзе, не тчэ, а людзей апранае. (Авечка.)
У адным доме сотні жыхароў, а сям’я адна. (Вулей.)
Стаіць бочачка, ні дна, ні вочачка. (Яйка.)
He сякера, а шуміць, не пілот, а ляціць, не змяя, a жаліць. (Пчала.)
У нашай нявесты рубашак больш як дзвесце, а вецер павее — і цела відно. (Курыца.)
He кароль, а ў кароне, не гусар, а пры шпорах, гадзінніка не мае, а час знае. (Певень.)
Улетку шэранькі, узімку беленькі, доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц.)
Хоць малы ён, часам з кулак, але ў рукі не возьмеш ніяк. (Вожык.)
He рыба, а плывец, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (Бабёр.)
Без страху, без гора, пралятае рэкі і мора. (Птушка.)
Крылле ёсць, ды не лятае, ног няма, а не дагоніш. (Рыба.)
Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)
3за куста шыпуля, за нагу цапуля. (Змяя.)
Без станка, без рук, а кросны тчэ. (Павук.)
Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб’е, тоЙ сваю кроў пралье. (Камар.)
Чоран, ды не воран, рагаты, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць — вые, сядзе — зямлю рые. (Жук.)
Сем тысяч майстроў зрабілі хату без акон і без вуглоў.
(Мурашкі, мурашнік.)
Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)
Маленькі, гарбенькі ўсё поле праскача, дамоў прыбяжыць — цэлы год праляжыць. (Серп.)
186
Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок.)
Два кальцы, два канцы, а пасярэдзіне цвік. (Нажніцы.)
Сівенькая, маленькая, а ўвесь свет абшывае. (Іголка.)
He шкадуюйь мяне, мнуць, у печ гарачую кладуць, а як вынуць, дык нажом будуць рэзаць. (Хіеб.)
He разыначка я — мяне ж усе смокчуць: не дзяўчыначка я — мяне ж усе налуюйь. (Лыжка.)
Два браты, адзін на аднаго гдядзяйь. а разам не сыдуцца. (Падлога і столь.)
Вышэй за ўсіх стаіпь, навакол глядзінь, у белай кашулі і люльку курьшь. (Комін.)
Каля носа ўецца, а ў рукі ўзяць не даеіша. (Дым.)
Побач стаяць, на вуліцу глядзяць, а сябе ніколі не бачаць. (Вокны.)
Пад адной крышай чатыры браты стаяйь. (Стол.)
Mae чатыры нагі, ды не ходзшь, мае пер’е, ды не паляціць, мае душу, ды не заўсёды. (Ложак.)
Бярвёны абчэша, палена расколе, сама не імкнецца, як іншы да славы, стаіць сабе uixa ў кугочку за лавай. ( Сякера.)
I са звонам, і са спевам угрызаеіша ў дрэва, раз — наперад, раз — назад, зубы ззяюйь і апілкі ўніз ляцяйь. ( Піла.)
Зверху голы, знізу лахматы, цяплом багаты. (Кажух.)
Як вазьму цябе ў руку, траттна б'еш ты па цвіку.
( Малаток.)
Удзень, як абруч, уначы, як вуж, хто адгадае. той будзе мой муж. (Папружка.)
Між пяйі бочак залаты вяночак. (Пярсцёнак.)
Вярхом сядаю, на каго не знаю, знаёмага ўбачу, адразу саскочу. (Шапка )
Два браты ўпякаюць, а два даганяюйь, але ж ні пярэднія не могуць уцячы, ні заднія дагнайь. (Колы.)
Бягуць два панічы, задраўшы лычы. (Сані.)
Еду, еду — ні дарогі, ні следу. (Лодка.)
Імчьшь конь, вочы — агонь, сто вазоў прэ, народ вязе. (Цягнік.)
Ідзе то ў гару, то ў даліну, то лесам, то полем, а сама не паварушыцца. (Дарога.)
Ноччу маўчыць, удзень гамоншь, маці другая — дзяцей навучае. (Школа.)
He куст, а з лісточкамі, не рубашка, а сшыта, не чалавек, а расказвае. (Кніга.)
187
Без крылаў, а ляніць, без языка, а гаворьшь. (Пісьмо.)
Ляжыць палена, а ў сярэдзіне сэрца. (Аловак.)
Крылаў не маю, а хугка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш. (Слова.)
3 выгляду — мячык на восі стаячай, а сіла такая — усю зямлю трымае. (Глобус.)
У лесе сцята, у краме ўзята, на руках плача. (Скрыпка.)
Увесь свой век ходзіць, а з месца не сходзіць. (Гадзіннік.)
Яго б’юць, а ён не плача. (Мяч.)
Языка не мае, а гаворыць і спявае. (Радыё.)
На страсе жораў стаіць, у хаце на стале скрыпка стаіць, у пакоі святло патушана, а ўвесь свет відаць. (Тэлевізар.)
Бяжыць па вадзе, а на кані не дагоніш. (Цеплаход.)
Маленькая, залаценькая, высока вісіць, у зямлю глядзіць. (Электрычная лямпачка.)
Ляцеў, гудзеў, спусціўся і сеў. (Самалёт.)
ЗАГАДКІ ПЫТАННІ
Што сіне не сінячы? (Неба.)
Што бела не белячы? (Снег.)
Што чорна не чэрнячы? (Воран, сажа.)
Чаго на свеце багацей няма? (Зямля.)
Хто ляціць без крылаў? (Вецер.)
Што без вады плавае? (Воблака.)
На чым знаку не наложыіп? (На агні і вадзе.)
Што чалавеку самае мілас? (Сон.)
Без чаго чалавек жыць не можа? (Без сну.)
Што хутчэй за ўсё на свеце? (Думка.)
Хто гаворыць на ўсіх мовах. (Язык.)
Што без слёз плача? (Скрыпка.)
Што на свеце ўсім трэба. (Назва, імя.)
Што ў хаце, ды не бачна? (Цяпло.)
Чаго не абнясеш вакол хаты? (Вады ў рэшаце.)
Якога дрэва больш у лесе? (Круглага.)
Што робіць дворнік, калі ў яго на галаве сядзіць верабей? (Спіць.)
Чаму карова кладзецца? (Бо садзіцца не ўмее.)
Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? (Пад мокры.)
Ці можа страус назваць сябе птушкай? (He, бо гаварыць не ўмее.)
188
Дзе гарады без людзей, а рэкі без вады? (На глобусе, на карце.)
Дзе мароз улетку водзіцца? (У халадзільніку.)
ЗАГАДКІРЫФМАВАНКІ
У траве, як аганькі, ружавеюць вугалькі. Іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш. Дзень і ноч гараць, палаюць, Смак яны мядовы маюць. (Суніцы.)
Чырвонае цельца, каменнае сэрца, Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)
На тоненькай ножцы
Стаіць, Сонейкам на неба Глядзіць. (Сланечнік.)
Ён у самы санцапёк Падстаўляе сонцу бок. Колерам зеленаваты, У цяльняшцы паласатай. (Каеун.)
Летам я — рагатая, Восенню хвастатая. Хоць і горкая зусім, Ды патрэбная ўсім. (Цыбуля.)
Стаіць аднаногі ў зялсным халаце, а добра прыгледзішся — латы на лаце. (Качан капусты.)
Вырасла ў гародзе сонца!
Сядзіць сабе на мурку У чырвоным каптурку. Хто не пройдзе — Спыніць крок, Каб сарваць той каптурок. (Суніца.)
Каля плота расце, Як даткнешся — апячэ. (Крапіва.)
Рос, вырас, 3 куста вылез,
189
Па кустах пакаціўся, На зубах раскусіўся. (Арэх.)
Маленькая паненачка Схавалася ў цянёк.
Чырвоная сукеначка, а беленькі пянёк. (Маліна.)
У лужкулужочку выраслі сястрычкі: Залатое вочка, белыя раснічкі. (Рамонкі.)
Стаяць каля сценкі Юлькі, На іх белыя кашулькі.
Сэрцы іх залатыя,
Адгадайце, хто такія? (Рамонкі.)
Ніколі шагткі не здымае, Бо ні адной рукі не мае. (Грыб.)
Урадзіўся ён высокі, Шаўкавісты, сінявокі. Апранае нас здавён...
Здагадайцеся, хто ён? (Лён.)
Ля дарогі — шарык белы, Вецер дзьме, а шарык цэлы. А як дзьмухнуць хлапчукі — Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец.)
Цвіту ўсё лета я, Жыву звычайна ў жыце. Нашу хлапечае імя.
Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк.)
Адна я ў лесе з белаю карой.
Багата сокам веснавой парой. (Бяроза.)
Я зацвітаю кожным летам не пышным — ледзь прыкметным цветам. Але як толькі зацвіту, дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа.)
190
Я засцілаю дол іглійай.
Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна.)
I ў сто гадоў я малады.
Mac насенне — жалуды. (Дуб.)
Стаіць у лесе дрэўца, пад ветрам лёгка гнсіша, а гронкі ягадак гараць, і снегіры да іх ляпяйь...
Хто здагадаецца, як дрэўца называейпа? (Рабіна.)
Заўсёды, летам і зімой, мае іголачкі са мной. Галінак у мяне багата. Я сустракаю з вамі свята. (Елка.)
3 людзьмі сябруе,
Хату вартус, Жыве пад ганкам, Хвост абаранкам. (Сабака.)
3 грывай, а не конь, з рагамі, а не бык, з барадой, а не казёл. Гучнагучна зароў Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)
Гальчастыя рогі, хуткія ногі, колер поўсці — залаты. Хто я, ui всдаеш ты? (Алень.)
У ваду нырае смела, хатку ён будус ўмсла, Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)
Ён прысмакаў з’еў нямала, а калі харчоў не стала, лапу смокчучы, заснуў, ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)
191
У рыжай разбойніцы хвост, як мятла. Ад кары ўцякла — сляды замяла. (Ліса.)
3 ялінкі на ялінку, з галінкі на галінку скача агеньчык жь;вы... Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка.)
Мышак ловіць, ды не коцік ён, I лісты носіць, ды не паштальён. Каб лісе не трапіць на зубок, У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)
Маленькі шарык пад лаўкай шарыць, Збірае крошкі, баіцца кошкі. (Мышка.)
Адгадайце, хто такі На нагах гусіных Сярод быстрае ракі Збудаваў плаціну. (Бабёр.)
Маленькія лапкі, На лапках царапкі, Ціхенька ступае, Мышак выглядае. (Кот.)
Ідзе паважнаю хадою, Нясе бліны пад барадою. (Певень.)
Ён па лесе скок ды скок, Косшь вокам з боку ўбок. У дупле вавёрка — шчоўк! А яму здаецца — воўк. (Заяц.)
У стаўку купаўся, Ды сухім застаўся. I пайшоў, гарласты, У чырвоных ластах. (Гусак.)
Цэлы дзень лятаю, Усім дакучаю.
А ноч настане, Тады адпачываю. (Муха.)
192
7 Зак. 1053
Да яліны, да сасны Доктар прыляцеў лясны. Палячыў сасну, яліну I высокі бор пакінуў, Паляцеў у той лясок, Дзе бярозавы піў сок. (Дзяцел.)
Хапаткія ў мяне крылы, Хвосцік востры, нібы вілы, 3 гліны я гняздо ляплю, Мошак на ляту лаўлю. (Ластаўка.)
У чырвоных ботах, Ходзіць па балоце, Захаваўшы лапкі, Спрытна ловіць жабкі. (Бусел.)
Што за бсленькая мушка Апусцілася на вушка. Ледзь чутно паказытала, Штосьці вушку пашаптала I праз міг яе нс стала. (Сняжынка.)
To ціхмяны, то ўзвіваецца, Нс сабака, а пужасцца. Паказвас языкі.
Адгадайце, хто такі? (Агонь.)
Мссца ссць у той каталцы Хмарам, сонейку, вясслцы. Там аблокі, зоркі, месяц... Хто яна, што столькі месціць? (Неба.)
3 сй спагкаешся тады, Як захочацца вады, I цалуеш ты яе Кожны раз, як піць дае. (Шклянка.)
Напіўся, наеўся, На агонь усеўся, Кашу зварыў I нас накарміў. (Гаршчок.)
Вузкі, быццам вет