• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    . — Прабачце, але ў мяне іх няма. Я не магу гэтага зрабіць.
    Дай мнс кнстачку (булачку, цукерачку, шклянку соку, кубачак кавы).
    Падскоч да столі, дастань лямпачку.
    Пагавары са мною папольску.
    Пагавары са мною пататарску.
    Пагавары са мною паяўрэйску.
    157
    •	Запытай і адкажы.
    Узор. Я ўмею чытаць паанглійску. — А ты, Толя, умееш чытаць паанглійску? — He, я не ўмею чытаць паангліііску.
    Я ўмею пісаць всршы.
    Я ўмею шыць паліто.
    Я ўмсю цыраваць шкарпэткі.
    •	Рэчы, пра якія мы будзем гаварыць, — розныя. Так мы і скажам.
    Узор. Гэты дом нізкі. (Высокі.) — А той дом высокі.
    Гэты каўнерык чысты. (Брудны.)
    Гэта іголка вострая. (Тупая.)
    Гэтая стужка блакітная. (Ружовая.)
    •	Я вас папрашу штонебудзь зрабіць, і вы мне з прыемнасцю гэта зробіце.
    Узор. Палі, калі ласка, вазоны, Гэлька. — Я з прыемнасцю палью вазоны.
    Збегай у прадуктовы магазін, Валерык.
    Праветры пакой, Ірынка.
    Складзі, калі ласка, цацкі, Кастусёк.
    Прынясі вядзёрка вадзічкі, Святлана.
    Уключы, калі ласка, радыё, Алесь.
    •	Прыгадаем назвы адзення: касцюмчык, гарнітур, штаны, пінжак, сукенка, гальштук, капялюш, чаравікі, панчохі, куртка, паліто, шалік. Паўторым іх разам уголас. A цяпер апішам дзяўчынку. Яе завуць Ганулька. Яна сабралася ісці з мамай у парк. Скажам, як яна апранута. Я вам буду ціхенька падказваць.
    Узор. На галаве ў яе ка... (капялюш). — На галаве ў яе капялюш.
    На шыі ў яе ша... (шалік).
    Яна апранула новую су... (сукенку) і па... (паліто).
    На нагах у яе ча... (чаравічкі і цёплыя пан... (панчохі).
    •	А цяпер вы мне дапаможаце сказаць, што тата купіў Андрэйку. Ёв пойдзе ў школу.
    158
    Узор. Tama купіў Андрэйку гарнітур. (Шапку.) — Тата купіў Андрэйку гарнітур і шапку.
    Тата купіў Андрэйку чаравікі. (Шкарпэткі.)
    Тата купіў Андрэйку паліто. (Шалік.)
    •	Дазвольце мне рабіць тое, што я прашу.
    У з о р. Я хачу з ’есці цукерку. — Калі ласка, з ’еш (з ’ешце) цукерку.
    Я хачу з’есці марожанае.
    Я хачу пакатацца на веласіпедзе.
    Я хачу схадзіць на плоіпчу Незалежнасці.
    •	He дазваляйце мне зрабіць тое, што я буду прасіць.
    Узор. Можна мне выйсці? — He, нельга табе (вам) выйсці.
    Можна мне з’есці лыжку мёду?
    Можна мне заспяваць цяпер песню?
    Можна мне пагушкацца на арэлях?
    •	Колькі будзе разам?
    1.	Два хлопчыкі палолі градкі ў агародчыку. Прыйшлі яшчэ два хлопчыкі і кажуць.
    — Можна, мы вам дапаможам?
    — Будзем вельмі рады.
    I хлопчыкі разам пачалі працаваць. Колькі іх было цяпер?
    2.	Дзяўчынка гуляе са сваёй лялькай, спявае ёй калыханку. Раптам прыбег коцік. Сеў і сядзіць, слухае. Колькі іх цяпер усіх?
    3.	На дзень нараджэння дзядуля падарыў Толіку кніжку. На Новы год падарыў яму дзве кніжкі, а на Вялікдзснь прынёс яшчэ дзвс кніжкі. Колькі ў Толіка кніжак?
    •	Скажыце, калі ласка, які бывае хлопчык.
    Узор. Гэты хлопчык уважлівы. (Няўважлівы, рассеяны.) — A той хлопчык няўважлівы, рассеяны.
    Гэты хлопчык смслы. (Нясмслы, палахлівы.)
    Гэты хлопчык працавіты. (Гультаяваты.)
    Гэты хлопчык дужы. (Нядужы, слабы, кволы.)
    159
    •	Скажыце, калі ласка, якая бывае дзяўчынка.
    Узор. Гэта дзяўчынка зграбненькая. (Нязгрнбная.) — A тая дзяўчынка нязграбная.
    Гэта дзяўчынка чысцснькая. (Брудная.)
    Гэта дзяўчынка акуратнснькая. (Нсахайная.)
    Гэта дзяўчынка добрая. (Злосная.)
    Гэта дзяўчынка лагодная. (Упартая.)
    Гэта дзяўчынка прайавітая. (Гультаяватая.)
    •	Пакажыце свае рукі, калі ласка. Давайпе падумаем, якія могуць быць рукі? Так, чыстыя, брудныя, мяккія, шурпатыя. Я вам скажу, што рукі робяць, а вы падкажацс мне, якія яны.
    Узор. Рукі мыюць мылам і вадзічкай. (Чыстыя.) — Рукі чыстыя.
    Рукі не памытыя яшчэ. Яны палолі градкі. (Брудныя.)
    Рукі шмат працуюць у зямлі, на холадзс. (Цвёрдыя, спрайаваныя, мазолістыя, парэпаныя, шурпатыя.)
    Рукі неспрацаваныя, часта мажупйа крэмам. (Мяккія.)
    •	Як я памылюся, вы мяне паправіце. Добра?
    Узор. Настаўнік лечыць хворых. — He. Настаўнік вучыць дзяцей. (Доктар.) Доктар лечыць хворых.
    Цырульнік шые сукенкі. (Кравец.)
    Будаўнік вядзе тралейбус. (Шафёр.)
    Кравец рамантуе абутак. (Шавец.)
    Лётчык пячэ хлеб. (Пекар.)
    Шавец піша кнігі. (Пісьменнік.)
    •	Уявім сабе, што на стале ваза. У ёй яблыкі, цукеркі, апельсіны. Лена — гаспадыня. Вы ў яе будзсце прасіць штонсбудзь, а яна вас будзс частаваць. Спачатку навучымся, як трэба прасіць: «Дай мне, калі ласка, адну цукерку», «Ці можна мне ўзяць адну цуксрку?», «Ці можна мне пачаставацца?» А цяпер будзем прасіць і адказваць на просьбу.
    Узор. Ці можна мне ўзяць адну цукерку? — Калі ласка. Вазьмі. Вось яна. 3 прыемнасцю цябе пачастую. — Вельмі дзякую. (Вялікі дзякуй. Шчыра дзякую.)
    160
    •	Цяпер мы адзін аднаму раскажам вершыкі.
    Узор. Раскажы мне, калі ласка, якінебудзь вершык. — 3 прыемнасцю. Слухай, калі ласка, верш «Павучок» Ларысы Геніюш.
    •	Папраўце, калі ласка, маю памылку і скажыце так, як трэба.
    У з о р. Лялька жывая. — He. Вы няпраўду кажаце. Лялька нежывая.
    Стол зялёны.
    Дрэва чырвонае.
    Конь — гэта гпушка.
    Всрабейка — хатняя жывёліна.
    Трусік — кусаецца.
    •	Пакажыце, што вы ведаеце шмат імён дзяўчынак і хлопчыкаў. Я скажу штонебудзь пра аднаго з дзетак, а вы тое самае пра іншага хлопчыка ці дзяўчынку.
    Узор. Міхась смелы. — Жэня таксама смелы.
    Андрэйка ветлівы.
    Кастусь палахлівы.
    Алеся разумная.
    Змітрок добры.
    Кацярына вясёлая.
    Міколка задзірысты.
    •	Скажыце тое самае пра сябе.
    Узор. Наталка любіць малако. — Iя люблю малако.
    Алінка вельмі добра малюс.
    Волечка вельмі любіць слухаць казкі.
    Настачка любіць хадзіць у садок.
    •	Раскажыце пра сваю маму ці свайго тату тое, пра што я скажу.
    У з о р. Мая мама працуе ў школе. А твая ? — А мая мама працуе на фабрыцы.
    Маю маму завуць Ірына.
    Маёй маме трыццаць гадоў.
    Майго тату завуць Піліп.
    Мая мама пячэ смачныя бульбянікі.
    6 Зак. 1053
    161
    •	Паслухайце і скажыце, хто гутарыць з мамай: хлопчык ці дзяўчынка.
    — Мама, ці можна мне з’есці пірожнае?
    — He, дачушка. Ты сёння ўжо адно з’ела. Пірожных шмат есці нельга.
    Чаму вы ўпэўнены, што гэта пытае дзяўчынка?
    •	Паглядзіце на стол і запомніце, што тут ляжыць, пасля адвярніцеся і скажыце мне, хто што запомніў. Гаварыць мне будзеце ціхенька. Я запішу, колькі рэчаў вы запомнілі. Хто запомніць больш за другіх, выйграе і атрымае цукерку. (На стале ляжаць рэчы рознага колеру, памеру, формы: ручка, гумка, паштоўка, фарбы, каляровыя алоўкі, цацкі — лялька, самалёт, мячык, карабок, пеўнік і інш.)
    А цяпер зноў паглядзім на ўсё тое, што ляжыць, і скажам, які той ці іншы прадмет.
    Узор. Ручка (квадратная ці круглая). — Ручка круглая.
    Карабок (гладзенькі ці шурпаты).
    Самалёцік (бліскучы ці цьмяны).
    Лялька (прыгожая ці брыдкая).
    Паштоўка (танная ці дарагая).
    Гумка (мяккая ці цвёрдая).
    •	Пагуляем у ланцужок і пакажам, што мы ведаем шмат слоў. Я скажу адно слова, а вы па чарзе будзеце паўтараць сказанае і дадаваць да яго новас слова. Пяць слоў скажам, а тады зноў пачнём. Хто нс саб'сцца і запомніць усе словы, атрымае арэшак.
    Узор. Талерка. — Талерка, лялька. — Талерка, лялька, птушка. — Талерка, лялька, птушка, кот. — Талерка, лялька, птушка, кот, трактар.
    •	Каб умець гаварыць, трэба правільна задаваць пытанні (ттытанні дзсйі паўтараюць адзін за адным па чарзс).
    У з о р 1. Запытайся ў суседа, ці любіць ён чытаць казкі.— Ці любіш ты чытаць казкі?
    Ці рана ён устас?
    Ці дапамагас ён сваёй мамс?
    Ці ўмсс ён катацца на каньках?
    Ці ўмсс зашпільваці, гузікі?
    Ці ўмсс засцілаць ложак?
    Ці ёсць у яго цікавыя цацкі?
    162
    Узор 2. Запытайся ў свайго суседа, колькі яму гадоў. — Колькі табе гадоў?
    Колькі пальцаў на руцэ, на назс?
    Колькі дзсн у тыдні?
    Колькі тыдняў у мссяцы?
    Колькі мссяцаў у годзс?
    Узор 3. Запытайся ў свайго суседа, чаму ён ходзіць у садок. — Чаму ты ходзіш у садок?
    Чаму птушкі лятаюць?
    Чаму рыбы плаваюць?
    Чаму нельга шумець на вуліцы?
    А цяпер я запытаюся ў вас пра тое самае, а вы мне адкажаце.
    •	Паказвайце на тое, што вы бачыце перад сабою (акно, падлога, столь, сцены, крэсла, дыван, вазон). Пытайцеся і адказвайце.
    Узор. Што гэта такое? — Гэта канапа.
    •	Вас цікавіць, нашто (навошта) патрэбны дзверы, вокны, столь, падлога, цацкі, дах, сабачая будка, парасон і г. д. Пытайцеся.
    Узор. Нашто патрэбны вокны?
    •	Вас цікавіць, нашто (навошта) патрэбны стол, канапа і г. д., і вы ўмееце адказаць. Хто найлепш адкажа, той атрымае яблык.
    Узор. Нашто патрэбны дзверы? — Дзверы патрэбны, каб выходзіць з хаты і ўваходзіць у хату.
    Нашто (навошта) патрэбны стол?
    Нашто патрэбна канапа?
    Нашто патрэбны цацкі?
    Нашто патрэбны дах?
    Нашто патрэбна сабачая будка?
    •	Прыгадаем, якія мы ведаем запытальныя словы. Дапамажьше мне: хто, што, каму, калі, куды, каго, колькі, як, які, якая, чаму, чаго, адкуль, чый, дзе, нашто. А цяпер назавіце адно з гэтых слоў, а я вам задам пытанне з ім.
    163
    Узор 1. Куды. — Куды вядзе гэта сцяжынка?
    Мяняйце апошняе слова ў маім пытанні.
    Узор 2. Калі людзі жнуць? — Калі людзі капаюць бульбу?
    йго мы шануем? (Любім.)
    Як завецца сталіца Украіны? (Расіі.)
    Чаму мы любім свой край? (Вёску.)
    Чаго ты тут стаіш? (Сядзіш.)
    Адкуль ты прыйшоў? (Прыехаў.)
    •	Выканаем загады і апішам наш учынак, наша дзеянне.
    Узор. Калі ласка, падыдзі сюды і вазьмі цукерку са стала. — 3 прыемнасцю падыду і вазьму цукерку са стала. — Што зрабіў Коля? — Коля падышоў да вас і ўзяў цукерку са стала.
    Падыдзі сюды і вазьмі стужку са стала, Віктар.
    Падыдзі сюды і вазьмі аловак са стала, Зіна.
    Падыдзі сюды і вазьмі гумку са стала, Люба.
    Паскачы на адной назе, Цімошак.
    •	Я запытаюся, падкажу адным словам, а вы скажаце цэлым сказам.
    Узор. Які звер найвышэй скача? (Кенгуру.) — Кенгуру найвышэй скача.
    Які звер найдалсй плавас? (Бслы мядзвсдзь.)
    Які звср найразумнсйшы? (Дэльфін.)
    Які звср найдужэйшы? (Мядзвсдзь.)
    Які звср найхітрэйшы? (Ліс.)
    •	Скажы хлопчыку, каб ён так не рабіў.
    Узор. Хлопчык кідае паперкі на вуліцы. — He кідай паперкі ніі вуліцы (нельга кідаць паперкі на вуліцы).
    Хлопчык плюс на падлогу.
    Хлопчык крыўдзіць дзяўчынку.
    Хлопчык здзскусцца з ката.
    Хлопчык адбірас ў дзяўчынкі цацку.
    Хлопчык крычыць на сваю маму.
    Хлопчык гаворыць брыдкія словы.
    164
    •	Я вам скажу, што робяць добрыя дзеці, а вы паабяцайце рабіць тое ж самае.
    Узор. Добрыя дзеці пераходзяць вуліцу асцярожна. — Я буду пераходзіць вуліц