Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
рабачэння?
Чаму нельга крыўдзіць дзяўчынку? Бабульку? Маму? Таварыша? А каго можна крыўдзіць? (Нікога нельга крыўдзіць.)
Чаму трэба быць здаровым? Што трэба рабіць, каб быць здаровым?
Чаму ставяць помнікі? Каму ставяць помнікі? Якія помнікі ты ведаеш у Мінску?
Чаму трэба мець сяброў?
Чаму нельга кідаць смецце на вуліцы, у лесе, у парку? А дзе трэба кідаць тое, што табе непатрэбна?
Чаму нельга хадзіць па газонах?
Чаму нелыа ламаць дрэвы?
Чаму трэба старэйшым уступаць месца? Каму лягчэй стаяць: малому ці старому?
Якія бываюць хлопчыкі і дзяўчынкі? Якія табе падабаюцца? Сціплыя? Смелыя? Добрыя? Скупыя? Далікатныя? Ветлівыя? Вясёлыя?
Якое слова табе больш падабаецца: «дай» ці «на»? Чаму?
Як ты паводзіш сябе, калі сварацца ці б’юцца твае сябры?
Што табе больш падабаецца: бьшь і гуляць разам са сваёй мамай, татам? Быць і гуляць разам са сваімі сябрамі, такімі ж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, як ты сам? Гуляць сам з сабою? Глядзець мульцікі па тэлевізару? Чаму?
Ці прыемна твайму тату, калі ты пакрыўдзіш маму, бабулю?
Калі ты ўбачыш, што большы хлопчык крыўдзіць (б’е, піхае, адбірае цацку) меншую дзяўчынку, што ты зробіш?
Каго мы павінны слухацца? Ці заўсёды дарослых трэба слухацца? А калі дарослы дрэнны чалавек? Калі ён вучыць рабіць нешта кепскае?
Чаму дзеці любяць цырк (тэатр)?
За што мы любім тату і маму, бабулю і дзядулю?
Што нам дае сонца? Ці толькі цяпло?
НІто лягчэй: зламаць ці зрабіць?
Каму трэба дапамагаць? Калі і чаму?
127
Чаму прыемна глядзець на чалавека, калі ён усміхаецца?
Твая мама шчаслівая, калі ты плачаш, ці тады, калі ты ўсміхаешся? Чаму?
Чаму трэба, каб у хаце было чыста і ўтульна? Чаму трэба, каб дзіцячыя цацкі ляжалі ў парадачку?
У дзіцяці няма грошай купіць маме (тату, бабулі, дзядулю) падарунак. Які падарунак дзіця можа зрабіць ім?
Як вы думаеце, які падарунак больш прыемна атрымаць: куплены ці зроблены рукамі?
Дзе бяруць людзі грошы? Навошта патрэбна праца? Ці можа чалавек жьшь без працы?
Як ты паступіш у наступных сітуацыях?
1. Ты хочаш пагуляць з мамай, але яна піша ліст да бабулі. Што ты будзеш рабіць: а) прымусіш яе кінуць пісань і пайсці з табой зараз жа гуляць; б) пачакаеш, пакуль яна напіша ліст, а тады папросіш яе пагуляць з табою?
2. Незнаёмая дзяўчынка нясе ў сумачцы бульбу. Раптам дзяўчынка ўпала, і бульба рассыпалася. Дзяўчынка заплакала. Што ты зробіш: а) дапаможаш ёй сабраць бульбу; б) супакоіш яе, каб яна не плакала, і параіш сабраць бульбу; в) пасмяешся з яе: «Эх ты, няўмеканедарэка!»?
Што ты больш любіш: лес з ягадамі, грыбамі, дрэвамі ці бібліятэку, у якой багата самых розных кніг з казкамі, малюнкамі?
ТЭМАТЫЧНЫЯ ПЫТАННІ
Дзе расце бульба?
Што робяць з бульбы?
Ці ведаеш ты беларускую песню «Бульба»?
У чым можна зварыць бульбу?
Што трэба мець, каб на агародзе накапаць бульбы? Рыдлёўку? Вядзёрка? Ці іншыя якія прылады?
Што трэба мець, каб засмажыць бульбу?
Якой формы бульба?
Якога колеру бульба?
Якую страву з бульбы ты любіш?
Чым славіцйа Беларусь: мандарынамі, кукурузай, бананамі ці бульбай?
128
Дзе расце жыта?
Хто сее жыта?
Чым жыта жнуць?
3 чаго пякуць хлеб?
Як называецца той, хто пячэ хлеб у пякарні?
Дзе можна ўзяць бохан хлеба?
Як ты папросіш у магазіне прадаць табе бохан хлеба?
Ці ведаеш ты, колькі каштуе бохан хлеба?
Колькі месяцаў у годзе?
Які першы месяц года?
У студзені цёпла ці сцюдзёна (холадна)?
Колькі пораў года?
Якую пару года ты больш любіш?
Летам холадна ці цёпла?
Калі ідуць дажджы?
Калі растае снег?
Калі ападае лісце з дрэў?
Калі паяўляюцйа першыя кветкі? У якім месяцы?
Дзе чалавек можа паабедаць?
А калі няма часу прыгатаваць абсд дома, дзе можна паабсдаць?
Дзс чалавск можа паабедаць, калі ён знаходзіцца ў другім горадзс?
Хто працус ў сталовых?
Хто працус ў кафэ, рэстаранах?
Ці трэба плаціць за абед дома?
Ці трэба плаціць грошы за абед у сталовай?
Якую страву гатуюць на абсд?
Што трэба казаць за абед?
Хто лечыць людзей?
Калі мы звяртаемся за дапамогай да доктара?
Што робіць урач (доктар), калі чалавек захварэў?
Калі мы мераем тэмпературу?
Калі мы п’ём таблеткі і лекі?
Дзе лечаць хворых людзей? Дома? А яшчэ дзе?
Што трэба рабіць, каб бьшь здаровым?
Чаму трэба быць здаровым?
Як трэба апранацца ў халоднае надвор’е, каб нс захварэць?
Ці ходзіш ты ў садок, калі захварэеш?
Што трэба рабіць, каб паправіцца ад хваробы?
5 Зак. 1053 129
Што такос прырода? Зямля? Дрэвы? Квсткі? Мора? Рэчкі? Азёры? Горы?
Што ж мы маем на ўвазе, калі кажам: трэба берагчы прыроду?
Што pacue на зямлі?
Ці любім мы прыроду?
Ці патрэбна, каб прырода была здаровая? Прыгожая?
Навошта нам здаровая прырода? (Каб нам, людзям, добра было жыць.)
Што трэба рабіць, каб сябраваць з прыродай?
Як мы, маленькія, можам сябраваць з прыродай? Што мы павінны рабіць для гэтага?
Ці чулі вы слова «экалогія»?
Што трэба мець, каб звязаць світэр? (Трэба ўмець вязаць, мець ніткі, пруткі, ведаць памер, каму вяжацца світэр.)
Ш хацела б ты ўмсць вязаць?
Што б ты сабе звязала, каб умела вязаць?
Якога колеру ніткі ты б выбрала?
Хто б быў задаволсны, каб ты сама сабе звязала прыгожы світэр?
А каму ты хацела б перш за ўсё звязаць світэр? Маме, тату, бубулі, сястрычцы, браціку ці сабе?
Калі ты ўстаеш у нядзельку?
Цябе будзяць ці ты сам устаеш? Хто цябе будзіць?
Ці ахвотна ты ўстаеш, калі цябе будзяць?
Што ты любіш есці на сняданак у нядзельку?
Хто мые посуд пасля сняданка?
Ці дапамагаеш ты маме гатаваць сняданак, сабіраць на стол, мыць посуд?
Ці паліваеш вазоны? Ці выціраеш пыл? Што ты робіш пасля сняданка ў нядзельку?
Ці гулясш ты са сваімі цацкамі ў нядзельку?
Ці ходзіш на шпацыр (на прагулку) у нядзельку? 3 кім ты ходзіш?
Ці гуляеш з дзецьмі ў сваім двары?
Ці глядзіш мульцікі па тэлевізару?
Ці слухаеш вечаровую казку?
Ці ахвотна ідзеш спаць всчарам?
Ці чакаеш панядзслка, каб хутчэй пайсці ў садок?
130
Кім ты хочаш быць?
Ці ведаеш ты назвы прафесій?
Як называецца той, хто арэ трактарам поле?
Як называецца той, хто піша вершы?
Як называецца той, хто піша прозу, казкі?
Як называецца той, хто малюе карціны?
Як называецца той, хто будуе дамы?
Як называсцца той, хто пячэ хлеб?
Як называецца той, хто апрацоўвае зямлю?
АПОРНЫЯ ПЫТАННІ
Паслухайце і адкажыце на пытанні.
Ехаў козлік па шашы, Вёз смятанку ў гладышы. Просіць козліка каток: — Дай смятанкі хоць глыток, — Мне не шкода, коцік, Падстаўляй свой роцік. Кот смятанку ўсю злізаў, Нават дзякуй не сказаў.
Што катку (коціку) трэба было зрабіць пасля таго, як ён злізаў смятанку?
Каток (коцік) папрасіў глыток, а злізаў усю козлікаву смятанку. Ці добра ён зрабіў? Яму трэба было пакінуць і козліку крыху смятанкі, так?
А дзе каток спаткаў (сустрэў) козліка?
А ў чым козлік вёз смятанку?
А як каток папрасіў дайь яму смятанкі? («Дай смятанкі хоць глыток».)
А што козлік адказаў на просьбу? («Мне не шкода, коцік, падстаўляй свой роцік».)
Дарога да дзіііячага сэдка іпіла цераз парк. Увосень дзеці разам з выхавальнікамі прынеслі сюды сдджанцы дрэў: ліпы, клсніка, бярозы, елак і пасддзілі іх. Прыходзяпь у парк адпачывацьлюдзі, дыхаюцьсвежым паветрам і дзякуюць дзсцям і выхавалыіікам за добрую справу.
Дзс праходзіла дарога?
Што зрабілі дзсці разам з выхавальнікамі?
Якія дрэвы яны пасадзілі?
Навошта дзсці пасадзілі дрэвы?
Хто прыходзіць у парк?
Каму людзі дзякуюць за адпачынак?
Ці прысмна, калі нам дзякуюць?
131
Пакажыце, што вы дагадлівыя. Праслухаўшы малснькі вершычак, адкажыце на два пытанні.
Стануць мае дзіцяняткі,
Стануць мае бусляняткі Хутка на даўгія ногі, Каб шукаць свае дарогі.
Хто гаворыць са сваімі дзецьмібусляняткамі?
Чаму буслік кажа «стануць на даўгія ногі»?
Спіце, дзеткі, люлілюлі, Вераб’і даўно паснулі.
Назвамі якіх другіх птушак вы можаце замяніць слова «всраб’і»? (Ластаўкі, снсгіры, журавы.)
Прайшло лета. Часцей ідуць дажджы. На дрэвах з’явіліся жоўтыя і чырвоныя лісточкі. Кацярынка ўстала рана. Яна хутка сабралася і разам з матуляй выйшла на вуліцу. Там яе чакалі сяброўкі. Усе разам яны пабеглі ў дзінячы садок. Па дарозе сабралі букет з лісточкаў. Будзе цудоўны падарунак выхавальніцы.
Якая пара года прыйшла?
Што стала з лісточкамі на дрэвах?
Што зрабілі з лісточкамі Кацярынка і яе сяброўкі?
Ці добра зрабілі дзяўчынкі? Ці ўзрадуецца выхавальніца?
Ці прыемна рабіць іншым радасць?
Восенню сабралі з палёў багаты ўраджай агародніны: агуркі, моркву, цыбулю, фасолю, рэдзьку, памідоры, салату. Вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі дапамаглі сваім бацькам у працы.
Хто дапамагаў татам і мамам збіраць ураджай агародніны?
Ці цешыліся таты і мамы са сваіх маленькіх памочнікаў?
А вы ці дапамаглі б сваім бацькам?
Хлопчык убачыў, як плача дзяўчынка. Падбег да яе і запытаўся, што здарылася, чаму яна плача. Пашкадаваў яе, узяў за ручку і павёў да яе мамы.
Чаму хлопчык падбег да дзяўчынкі?
Як дапамог хлопчык дзяўчынцы?
Які ён, хлопчык? Злосны? Нягодны? Кепскі? Сардэчны? Добры? Уважлівы? Ветлівы? Спагадлівы?
Ці хацелі б вы сябраваць з такім хлопчыкам? Чаму?
132
Аленка часта хадзіла ў лес па ягады. Сёлета на іх быў вельмі добры ўраджай. Аленка знайшла ў лесе палянку, на якой было вельмі многа суніц. Калі яна пачала іх збіраць, то раптам убачыла вожыка. Вожык ласаваўся сунічкамі. Дзяўчынка з замілаваннем глядзела на вожыка, не праганяла яго. Чакала, пакуль ён наесца сунічак.
Што дзяўчына збірала ў лесе?
Каго Аленка ўбачыла на сунічнай палянцы? Што рабіў там вожык?
Ці добра зрабіла Аленка, што не прагнала вожыка?
Ці добрая Аленка? Ці жаласлівая яна?
Ёй прыемна было глядзець, як вожык ласаваўся сунічкамі?
А ты, Сцяпанка, любіш сунічкі?
Прачытаўшы, я задам адно пытанне. Паслухайце і адкажыце на гэта пытанне.
У вёсцы жыве старэнькая жанчына. Яна жыве адна. Але ў яе ёсць кароўка, гусь, куры. Суседнія дзяўчынкі ёй дапамагаюць. Яна ім вельмі ўдзячная. Бабуля напісала ліст на радыё і папрасіла, каб для дзяўчынак Анюты, Ірынкі і Наташы перадалі прыгожую беларускую народную песню. «Дзяўчынкі мне дапамагаюць, — пісала бабуля, — то дроў прынясуць, то вадзіцы з калодзежа, то падлогу памыюць. Прыбягуць і ўсё пытаюіша: «Бабуля Тадора, што вам япічэ зрабіць?» Дзякуй ім і дзякуй іхнім бацькам, выхавальніцам і настаўнікам».
Чаму бабуля Тадора падзякавала бацькам, выхавальніцам і настаўнікам?
Англійскі хлопчык Джон гуляў з мячыкам. Гуляючы, ён разбіў суседняе акно. Суседзі паскардзіліся бацькам хлопчыка. Джонаў бацька сказаў: «Не хвалюйцеся, Джон заробіць грошай (вокны вымые камунебудзь, ці падлогу п