• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    мые, ці траву на газонах падстрыжэ) і заплаціць вам.
    Ці правільна зрабіў Джонаў тата? Чаму? А можа было б лепш, каб бацька сам заплаціў за разбітае акно? Як вы думаеце?
    Што вы запомніцс з таго, аб чым я раскажу вам?
    1.	Калі да цябс звяртаюцца, трэба глядзець не ўніз, а на таго, хто гавормць. Нельга маўчаць, калі да нябе звяртаюцца. Трэба адказваць, як умееіп, іігго ведаеш. Калі чаго не ведаепі, трэба пытацца. Пытацца не сорамна. Каб пімат ведаць, трэба ўважліва слухаць, пгго гавораць, глядзець на тое, што паказваюць, і пытацца, чаго не ведаеш. «Хто пытае, той не блудзіць».
    2.	Трэба абавязкова ўступань старэйшаму мссца, прапускаць яго псріпага ў дзвсры, вітацца са старэйніым. Гэта робіцца ў знак пашаны да старэйшага. Л чаму яго трэба шанаваць, паважаць? Бо кожны чалавск робіць нсіігпі добрае ў сваім жыцці. Кожны чалавск сутыкжцца з
    133
    ■іяжкасііямі ў жыцці, траціць сілы, працуе на вас, маленькіх. Я мяркую, піто калі вы будзеце ехаць у аўтобусе, трамваі ці тралейбусе, вы ўступіце месца старэнькай бабулі ці дзядулю. Так?
    Ці дагадаецеся, хто на партрэце?
    «Глядзіць Ігнась на партрэт і кажа: «У мяне няма ні сёстраў ні братоў, але ж чалавек на партрэце сын майго бацькі».
    Ці адгадаеце, з якой мэблі дзяўчынка выцерла пыл?
    Я вам падкажу вось так: «Зоська вьшерла гтыл з таго, на чьгм могуць сесці некалькі асоб, на чым можна спаць, ляжаць». (Канапа.)
    «Зоська выцерла пыл з таго, у чым стаяць ці ляжаць кнігі». (Кніжная шафа.)
    «Зоська выцерла пыл з таго, у чым захоўваюць посуд, некаторыя прадукты». (Буфет.)
    Хто найлетп адкажа на цікавыя пытанні? На іх не так лёгка адказаць. А хто адкажа, той атрымае яблык.
    1.	Чаму птушка спявае? (Бо ёй весела, бо яна шчаслівая, бо яна ўмее спяваць. Хоча павесяліць сваіх дзетак. Кліча іншых птушачак.)
    2.	Чаму леў рыкае? (Бо ён галодны.)
    3.	Чаму дзеці так любяць слова «чаму?» і заўсёды пытаюць: «Чаму трава зялёная? Чаму птушкі спяваюць?» і г. д. (Бо хочуць усё ведаць.)
    Паслухайце і адкажьше на маё пытанне: «Чаму мама не дазволіла Толіку пайсці на рэчку?»
    — Мама, я пайду на рэчку. Добра?
    — Няможна, сынок.
    — Чаму?
    — Рэчка глыбокая. Там можна ўгапіцца.
    — Я ўмею плаваць.
    — Заўтра мы пойдзем з табою разам. I разам будзем плаваць.
    Адгадай, чаму маленькую Кацярынку не хочуць браць у школу.
    Дзяўчынкі і хлопчыкі ходзяць у школу. (Так? Куды яны ходзяць?) У школе яны чытаюць і пішуць. (Што яны робяць у школе?) У школе — настаўнікі і настаўніцы, школьнікі і школьніцы. (Ты будзеш школьнікам ці школьніцай? А ты хочаш бьшь настаўнікам ці настаўніцай?) Настаўнікі і настаўніцы вучаць школьнікаў і школьніц. Дзецям вельмі цікава вучышіа. Яны хочуць усё ведаць.
    134
    Яны вучацца ахвотна і з цікавасцю. (Як яны вучацца?) Маленькая Кацярынка хоча таксама хадзіць у школу. Але яе не бяруць. Чаму? (Бо яна яшчэ маленькая.)
    А цяпер адкажыце поўным сказам. Я падкажу: «Кацярынку не бяруць... (у школу), бо яна яшчэ маленькая. Як падрасце, тады... (і яна пойдзе ў школу)».
    Хто з вас самы ўважлівы? Я прачытаю маленькае апавяданне і ў канцы задам адно пытанне. Хто будзе ўважлівы, той адкажа.
    Сабаку звалі Пляма. Сабака быў прыгожы, вялікі. Поўсць у яго была белая, а на самай спінцы была вялікая чорная пляма. Сабака быў дужы. Па вачах яго было відаць, што ён вельмі разумны. Гэта быў, мабыць, самы дужы і самы разумны з усіх сабак, якіх я ведаў.
    Чаму сабаку звалі Пляма?
    А цяпер пабачым, хто з вас дагадлівы. Гэта пакажа адказ на адно пытанне, якое я задам пасля маленькага апавядання.
    Мама кажа сыну:
    — He сёрбай так, а то ў наступным пакоі пачуюць, што ты ясі боршч. He гавары, калі ў цябе ежа ў роце. He гльггай неперажаваную ежу. He кладзі локці на стол, як ясі. He забудзь сказаць дзякуй за любую ласку.
    Усё хлопчык зрабіў, а пра адно забыўся і — папярхнуўся.
    Пра якое правіла ён забыўся?
    РОЗНЫЯ ПЫТАННІ
    Каму я кіну хусцінку, завязаную вузялком, той хуценька адказвае. Калі не зможа, дае фант. Пасля таго як назбіраем шмат фанцікаў, будзем іх разыгрываць.
    Дзе расце яблык? (На дрэве, на яблыні.)
    Што мы робім з мячыкам? (Гуляем, падкідаем, ловім.)
    Што робіць кот? (Ловіць мышэй, гуляе з дзецьмі, спіць, п’е малачко, варкоча.)
    Які бывае сабака? (Злосны, ласкавы, куслівы, ціхі.)
    3 чым любіць гуляць дзяўчынка? (3 мячыкам, лялькай, цацкамі.)
    Хто можа насіць капялюш? (Хлопчык, дзяўчынка, жанчына, мужчына, лялька.)
    135
    3 чым любіці, гуляць хлопчык? (3 машынай, самалстам, з ружжом.)
    3 чаго робяць джэм? (3 яблык, сліў, вішняў, персікаў, з розных фруктаў.)
    Каго мы любім? (Маму, тату, брата, сястру, сябра і г. д.)
    Што мы любім? (Малако, каву, мяса, масла, цукеркі, яблыкі і г. д.)
    Дзе гуляюць дзсці? (У дзіцячым садку, у пакоі, у парку, у лесе, на рэчцы, у альтанны.)
    Што робяць алоўкам? (Пішуць, малююць.)
    Якога колеру бываюць ружы? (Ружовага, чырвонага, жоўтага.)
    На чым людзі ездзяць на працу? (На трамваі, на гралейбусе, на аўтобусе, на метро, на веласіпедзе, на мапедзе.)
    Дзе жывуць дзікія звяры? (У лесе, у пушчы, у джунглях, у заалагічным парку.)
    На якім паверсе ты жывеш?
    У якой жывёліны пушысты хвост?
    Чым мы ядзім суп?
    Чым можна пісаць?
    Малако, каб піць. А навошта соль?
    Кім ты хочаш быць, як вырасцсш?
    Колькі ў цябе пальчыкаў на адной руцэ?
    А цяпер мы падзелімся на дзве групы. Тая, што будзе лепш, цікавей адказваць, выйграе і атрымае прыз. Які? He скажу. Пасля ўбачыце.
    Чаму нельга есці зімой марожанае?
    Каго мы можам убачыць на вуліцы?
    Што мы можам убачыць на вуліцы?
    Чаму гпушка лятае?
    Яблык салодкі ці салёны?
    Ты вялікі ці маленькі?
    Што саладзей: кавун ці проса?
    Дзе спяць птушкі?
    Што мы надзяём на галаву?
    Якая зараз пара года?
    Дзяўчынка, якая купляе, называецца пакупніца. А хлопчык?
    Ці любіш ты піць каву?
    136
    Што мы робім, калі захочам есці?
    Што мы робім відэльцам?
    На якое святло мы пераходзім вуліцу?
    Што мы робім каляровымі алоўкамі?
    Што любіць есці мядзведзь?
    Ці ўмееш ты намаляваць бусла?
    Якія дрэвы даюць нам фрукты?
    Калі мы бачым сонца?
    Чым мьпоць рукі?
    Якога смаку цукар?
    Як завуць тваю выхавальніцу?
    Хто табе чытае казкі?
    3 чаго робяць падлогу?
    Дзе твая мама цяпер, у гэты час?
    Чым мы чысцім зубы?
    На якой рацэ стаіць Мінск?
    Навошта мы апранаемся?
    Колькі табе гадкоў?
    Што трэба зрабіць, калі звоніць тэлефон?
    Калі мы абсдаем?
    На што падобны хмаркі?
    Ці добра, калі цябе крыўдзяць?
    Хто прывёў цябе ў садок сёння?
    Якое сёння надвор’е?
    Хто дае малако?
    Куды ты хадзіў учора вечарам?
    Ці размаўляе вецер?
    А марскія хвалі размаўляюць ці не?
    Колькі лапак у катка?
    На якой вуліцы ты жывеш?
    Якая мэбля стаіць у зале?
    Хто цябе апранае, калі ты ўстаеш?
    Што больш: адзін ці тры?
    На чым мы сядзім?
    Ці быў ты на моры? А на возсры? На рэчны?
    Ці бачыў ты ўсход сонца? А заход сонца?
    Ці часта ўсміхасцца твая мама? А тата?
    Ці ёсць у цябс любімая казка? Якая?
    Колькі хвастоў у сабакі? А лапак?
    Табс падабасцца, калі табс дораць падарункі?
    Ці ёсць лісцс на дрэвах зімой?
    Ці можна ссці боб?
    Ці можаш ты назваць тры рэчы, зроблсныя з дрэва?
    Які тансц ты ўмссш танцаваць?
    137
    Чым мыюць падлогу?
    Ці салодкая халва?
    Навошта нам насоўка?
    Што трэба, каб у хаце было ўтульна?
    Чаму мы зімой цёпла апранаемся?
    Ці поўзае жук?
    Ці можаш ты назваць тры рэчы, зробленыя са скуры?
    Якое свята ты любіш?
    Што мы робім ручніком?
    Чаму мы робім фізкультуру?
    Хто хутчэй бегае: заяц ці чарапаха?
    Колькі крылаў мае птушка?
    Як мы вітаемся? Як мы развітваемся?
    Чым сякуць дровы?
    Што белае?
    Што круглае?
    Што квадратнае?
    Як завуць твайго самага лепшага сябра (тваю самую лепшую сяброўку)?
    Чаму кладуць кветкі да Вечнага агню?
    Калі табе весела?
    Дзе растуць каштаны?
    Чым забіваюць цвікі ў сцяну?
    Што трэба, каб зварыць суп з капусты?
    Калі мы снедаем?
    Чым мы пілуем дровы?
    На што падобны кавун?
    Што ты бачьші перад сабой праз акно?
    Што ты ўмееш ляпіць з пластыліну?
    Як раней называўся наш Мінск?
    Дзе ты хацеў бы жыць: у горадзе ці ў вёсцы?
    Што робяць на Дзяды? Karo людзі памінаюць?
    ЗАБАЎЛЯНКІ
    У гэты раздзел уваходзяць скорагаворкі, пацсшкі, заклічкі, лічылкі. Па форме яны яскравыя, дасціпныя, забаўныя. Усе яны падабаюцца дзецям, лёгка завучваюцца на памяць. 1 важна тое, што яны не асядаюць у памяці мёртвым грузам, а ўжываюцца актыўна ў гульнях, забавах.
    Задача педагога не толькі развіваць душу і розум дзіцяці, а і вучыць яго беларускай мове, вучыць лексіцы, граматыцы і фанетыцы. Кожны моўны матэрыял трэба
    13«
    старацца выкарыстоўваць у трох гэтых аспектах. Галоўны аспект, які трэба мець на ўвазе пры вывучэнні скорагаворак, пацешак, заклічак і лічылак, — гэта фанетыка (гэта не значыць, што іншыя аспекты могуць быць занядбаны). Возьмем для прыкладу скорагаворку:
    Пайшоў іштак на шпацыроўку, Знайшоў хустку кашміроўку.
    А шпачыха завязала I нічога не сказала.
    Педагог прачытаў (а лепш сказаў) скорагаворку, растлумачыў словы: «шпацыроўка», «кашміроўка»; задаў пытанні: хто пайшоў на шпацыроўку? Што шпак (шпачок) знайшоў? Хто завязаў хусткукашміроўку? Што сказала шпачыха? А што трэба было сказаць?
    Цяпер, калі дзеці разумеюць змест і засвоілі словы, можна развучваць скорагаворку з дзецьмі. Спачатку радок за радком паўтараюцца павольна, выразна, a потым усё хутчэй і хутчэй, пакуль не дасягаецца патрэбны тэмп. У адзін прыём — не самы лепшы спосаб вывучыць твор на памяць. Пажадана да яго вяртацца на наступным занятку.
    Прыёмы работы могуць быць розныя. Метад падказвасцца формай і зместам моўнага твора. Гутарыць з дзецьмі можна не толькі пра дзеянні, апісаныя ў творы, але і пра побыт, звычаі. Напрыклад:
    • Сёння мы з вамі пазнаёмімся з цікавай пацешкай. Калі бабуля ці матуля забаўляецца з дзіцяткам, калі яна разам з ім пляскае ў ладкі, казыча яму пяткі, гушкае ў калысцы, яна цешыць дзіцятка вось такім вершыкам:
    1.	Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах.
    2.	Сталі сакатаці.
    Чаго птушкам даці?
    Прынясу ім жыта,
    Будуць птушкі сыты.
    3.	Дам яшчэ гароху, Хай ядуць патроху.
    139
    Ды пасыплю грэчкі, Хай нясуць яечкі.
    А чаму птушкі абулі чырвоныя боты? А чаго яны засакаталі? Пакажам, як яны засакаталі. Ці пад’елі птушачкі? Бабуля расказвала гэты вершык сваім дзеткам, a мы дав