Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
йце пагушкаем свае лялькі і раскажам ім тое самае. У нас будзе тры групы. Кожная група вывучыць чатыры радкі. Цікава, хто найлепш раскажа?
• Пагуляем у лічылкі. Развучым лічылку і палічымся. Хто выходзіць з гульні, той расказвае вершык альбо прыказку, скорагаворку, іншую лічылку, загадку альбо песню паспявае, на адной назе паскача.
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Воўк з лісой пайшлі гуляць, Следам вожык тупаціць. Мы пайшлі...
Табе лічыць.
• Паслухаем вершык, у якім людзі заклікалі да сябе дождж. Мы з вамі ведаем, навошта чалавеку трэба дождж. Навошта? Вось і заклічка дапаможа нам сказаць, навошта людзям быў патрэбны дождж, чаму яны яго заклікалі.
Ідзі, ідзі дожджыку, Звару табе боршчыку. Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю халяўкаю. Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі, Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю. Талерка не здымецца, Дожджык не сунімецца. Дожджыку нам трэба, Каб было больш хлеба.
Дык навошта людзі заклікалі дожджык?
СКОРАГАВОРКІ
• Прыдумаем адно пытанне да кожнай скорагаворкі.
На рэчцы Лука Злавіў рака ў рукаў.
140
Ехаў Пракоп з Пракопіхай I з малым пракапяняткам.
Прытупіў пілу Піліп Пілаваў паленне з ліп.
Рама рана ружавее, Рама рада — сонца грэе.
Чорнычорны грак прысніў: Ноччу драч драча дражніў.
Цераз тын, цераз плот Жук ляціць у агарод I гудзе, як самалёт. Ну і гук!
Ну і жук!
Чаравічкі ў нашай Славы Адзін левы, другі правы. Справа — левы, Злева — правы, Скажы, Слава, У чым справа?
Тут маёй няма віны: Паспрачаліся яны.
• Прачытаем, адкажам на пытанні і вывучым.
Пайшоў шпак на шашу, Знайшоў шапку малышу. Цудоўная шапка, Дзякуй табе, татка.
Куды пайшоў шпак? Што шпак знайпіоў на шашы? Якую шапку ён знайшоў? Каму ён аддаў гэту шапку? I што сказаў малыш? Ці добра ён зрабіў? За ўсялякую ласку, за ўсё добрае трэба дзякаваць. Так ці не?
Камарыкі мак таўкуць —
3 той мукі бліны спякуць. I смаўжоў на мосце Паклічуць у госці.
Хто спячэ бліны? Каго ў госці паклічуць камарыкі? Чым камарыкі будуць частаваць смаўжоў. А дзе жывуць
141
смаўжы? 3 чаго людзі пякуць бліны, скажыце, калі ласка. Як называсцца наша пацсшка?
Страказе каза казала:
— Я ў пучок лазу вязала, Павязу лазу казлу, Каб не лазіў у лазу.
Хто з кім вядзе тут гутарку? Хто вязаў лазу ў пучок? Дзе лаза расце? Што людзі з лазы робяць? Каму каза павязе лазу? Ці бачылі вы казу? А ці бачылі вы казла? Дзе вы бачылі казла? На малюнку? А ці бачылі вы страказу? Можа мы намалюем казу, казла і страказу?
Скача чапля па балоце.
Чачотачка — у чароце, А чубаты чачот Топча, топча агарод.
Хто топча агарод: чачот ці чапля? Ці добра робіць чубаты чачот?
Спрытна кроп
Палоў Пракоп. Лёг пад плотам I захроп.
Хто палоў кроп? Як Пракоп палоў кроп? Ці замарыўся ён? А чаму ты думаеш, што ён замарыўся? Чаму ён лёг пад плотам адпачыць? Ці хутка ён заснуў? А адкуль ты ведаеш, што хутка?
Лілсчка лялечку Алачку
Любіць, яе забаўляе.
Лілечка лялечку Алачку У люльцы люляе.
Як завуць лялечку? Як завуць дзяўчынку, якая люляе лялечку? Дзе Лілечка люляе лялечку Алачку? Што ты спяваеш, калі люляеш сваю лялечку? Як завуць тваю ляльку? Хто даў імя тваёй ляльцы? Ці любяць хлопчыкі гуляць з лялькамі?
ПАЦЕШКІ
• Паслухайце, адкажыце на пытанні і вывучыце на памяць. Будзеце расказваць пацешкі сваім лялькам, маленькім брацікам і сястрычкам! Добра?
142
Ладкі ладком, піражкі з мядком
Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
Хто з вас еў піражкі з мядком? А з чым ядуць алей? A хто гэта не ўмее есці? Пэўна, надта маленькія дзеткі? Вы ж усе ўмееце есці? Так? Як называецца пацешка, якую мы з вамі вывучылі?
Кую, кую ножку
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая. Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка, У новай кашулі, Да майго дзядулі.
Скажыце, калі ласка, навошта кабылку (коніка) падкоўваюць? Якой дарожкай лягчэй ехаць: простай (прамой) ці крывой? Як вы думаеце, ці дапаможа сарока кабылцы давесці ўнучка да яго дзядулі? Як называецца пацешка, якую мы вывучылі?
Ішоў бай па сцяне
Ішоў бай па сцяне, Нёс торбу на спіне. Што ў торбс, то мнс, Што ў карыцс, то Мікіцс.
Як ты думасш, што лспш мсць: тос, што ў торбс, ці тос, што ў карыцс? Як называсцца пацсшка, якую мы з вамі вывучылі?
Ідзе каза рагатая
Ідзс каза рагатая, Ідзс каза, ідзс,
143
Барадой трасе, Малачко нясе. Малачка хто не п’с — Таго — бу! Забаду! На рогі пасаджу.
Як вы думасце, чаму каза хоча, каб дзсці пілі малако? Каза хоча, каб вы ўсе падраслі. А хто яшчэ хоча, каб вы падраслі? Давайце іх усіх пералічым. Я буду пальцы згінаць: раз, два...
Козачкасвавольніца
За дзяўчынкай гоніцца Козачкасвавольніца, Рожкамі кальнула, Хвосйікам махнула, Гайсанула цсраз плот У зялёны агарод. Пэўна, ёй, кудлатай, Хочацца салаты? Пэўна, ёй да густу Морква і капуста?
А вы, як думаеце, ці хочацца козачцы морквы і салаты? Козачка называецца свавольніцай. Яна любіць волю, любіць бегаць, жартаваць, гойсаць цераз плот. Ці падабаецца табе, Юрась, козачкасвавольніца? За кім гэта кудлатая козачка гоніцца: за хлопчыкам ці за дзяўчынкай? Чаму яе назвалі кудлатай? Козачцысвавольніцы даспадобы, да густу морква і салата. A вам даспадобы морква і салата?
Чычы, чычы, верабей...
Чычы, чычы, верабей, He клюй маіх канапель. Бо я табе, вераб’ю, Кіем ножку пераб’ю. Верабейка палятаў, Канапелек не чапаў. Пачаў лавіць мошачку, Звіхнуў сабе ножачку. Я на тую ножку пашыю панчошку.
144
Верабейка хацеў пакляваць канапелькі, але ён іх не зачапіў. Так? А чаму верабейка не зачапіў канапель? Ці паслухмяны верабейка? А што верабейка пачаў лавіць? A навошта ён лавіў мошачак? I што здарылася з верабейкам? Што ён звіхнуў сабе? Хто яму паможа? Ці палягчэе верабейку ў панчошцы? Ці дапаможа панчошка звіхнугай ножцы?
Сарокаварона
Сарокаварона На прыпечку сядзела, Дзеткам кашку варыла, Па лыжцы дзяліла. Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала. Гэты пальчык — Вялікі гультайчык. Круп не драў, Цеста не мясіў, Вады нс насіў.
Лыжкі на паліцы, Кашка ў камяніцы. Шуг! Шуг! Шуг! Паляцелі — На галоўку селі.
Хто варыў дзсткам кашу? Дзе сарокаварона сядзела, калі варыла дзеткам кашу? Колькі яна давала кашкі кожнаму дзіцятку? (Пакажам на пальчыках, кожнаму пальчыку — адну лыжачку кашы.) Чаму яна не дала кашкі аднаму дзіцятку? Чаго нс рабіў пальчыкгультайчык? Ён крупы драў? Ен цеста мясіў? Ён ваду насіў? Сарокаварона не любіць гультаёў? Яна нсўзлюбіла пальчыкагультайчыка. Так? А мы з вамі ці любім гультаёў?
• Паслухаем пацешкі, вытлумачым усё, што вам незразумела, вывучым іх і пагуляем у тэатр.
Ладу, ладу, ладкі
— Ладу, ладу, ладкі, Дзс былі?
145
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Бражку.
Бабулька казала,
Як нас частапала:
— Прыходзьце часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
А што гэта за бярозавая кашка? Хто з вас хоча, каб бабуля дала яму бярозавай кашкі? Бабулька пажартавала, сказаўшы, што яна дасць бярозавай кашкі. Ці не так?
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла?
— Лыжкі мыла.
— А што далі?
— Кусок сала.
— Дзе паклала?
— Пад лаўкаю.
— Чым накрыла?
— Халяўкаю.
— Дзе падзела?
— Котка з’ела.
Як котка здагадалася, што пад лаўкаю накрытае халяўкаю ляжыць сала? Котка ўбачыла сала ці пачула яго пах? А чым котка зняла халяўку з сала? Лапкаю ці пысаю? Котка любіць сала, я люблю сала, а ты, Антось? Давайце прыдумаем загаловак гэтай пацешцы. Добра? («Хітрая котка», «Мышцы далі кусок (кавалак) сала», «Не кладзі сала пад лаўкаю», «Мышка, мышка, дзе была?»)
Кукарэкупевунок, Залаценькі чубок, Пад паветачку пайшоў, Куркурабку там знайшоў. Пачаў курку пытаць, Ці ўмее чытаць.
146
— He чытаю, не пішу, Толькі яйкі нясу. Штодзень дзецям нашу Аж па цэламу кашу. Птушкам — пачастунак! Дачушцы — падарунак! Сынкам — пацешка!
— А нам?
— А вам — усмешка! Насіцеся — хваліцеся, 3 усімі дзяліцеся!
Як вы думаеце, хто гэта гаворыць так прыгожа, хто дае птушкам пачастунак, дачушцы падарунак, сынкам пацешку, а нам усім з вамі ўсмешку? Ці паэт, які напісаў гэту пацешку? Ці добрая фея? Ці нечая мама?
Як вы думаеце, што самае лепшае: пачастунак, падарунак, пацешка ці ўсмешка? Чым можна частаваць чалавека? (Які можа быць пачастунак?) Што можна падарыць чалавеку? (Які можа быць падарунак?) Мы ведаем з вамі шмат пацешак. Так? Хто нам прыгадае адну пацешку?
А калі мы ўсміхаемся? Ці рада ваша мама, калі ўбачыць вашу ўсмешку? Ці рада я, як вы падорыце мне сваю ўсмешку? Ці часта мы ўсміхаемся? Ці прыемна бачыць усмешку на тварыку ў кагонебудзь? Давайце ўсе ўсміхнёмся, падзелімся сваімі ўсмешкамі.
— Смоўжык, смоўжык, Дзе твае рожкі?
— Рыбка ўкрала.
— А дзе тая рыбка?
— Паплыла з вадой.
— А дзе тая вада?
— Да хмаркі паляцела.
— А дзе тая хмарка? — Дожджык забраў. — А дзе той дожджык? — Л’е над табой.
— А я дожджыку He спужаюся. Скокну ў рэчку Дый схаваюся.
147
А што такос смоўж? А ты дзс сханасшся, як будзс дожджык? Што нас ад дожджыка хавас? Парасон? Плашчы з капюшонам? Дах над галавой?
— Ластаўка, куды?
— На млынок,
Намялю там жыта
I спяку блінок.
Дзетакмалалетак Накармлю.
— Добра летам, добра лстам, Лета я люблю.
Дзеткаммалалеткам мала гадкоў, яны пражылі мала вёснаў і летаў. I вы дзеткімалалеткі. Так? Ластаўцы добра лстам, а нам з вамі ці добра лстам? Каго ластаўка будзе карміць блінком? 3 чаго пякуць бліны? А дзе бяруць муку?
— Кацюты, кацюты, Ладушкіладкі.
— Дзе былі?
— У бабкі.
— Што рабілі?
— Муку малолі.
— Дзе падзслі?
— Мышкі з’елі.
— Куды паняслі?
— Сюды, сюды, сюды.
Як называюцца тут коцікі? Цікава, праўда? Кацюты намалолі мукі і хто ж яе з’еў? Што яшчэ мышкі любяць есці?
ЗАКЛІЧКІ
• Павучымся прыклікаць дождж, вясну, зіму. Для гэтага мы вывучым заклічкі. У заклічках мы спаткаем шмат цікавых слоў. Вывучым і словы і заклічкі. Навучымся адказваць на пытанні.
Дожджьгк, дожджык, сыпані, Спёку з поля прагані!
Я пад ліпкай пасяджу, На лісточкі пагляджу.
148
Як вы думаеце, калі спёка на полі, ці лёгка тады працаваць? А пад ліпкай сядзець і на лісточкі глядзець, калі дожджык сыпане, лёгка ці цяжка?
Дожджык, дожджык — грыбасей, Ты для нас грыбы пасей!
Дожджык, дожджык — рыбачок