Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
у асцярожна.
Добрыя дзеці ніколі не ломяць дрэўцаў.
Добрыя дзеці не ходзяць па газонах.
Добрыя дзеці выціраюць носік не рукавом, а хусцінкай.
Добрыя дзеці кажуць «Дзякую».
Добрыя дзеці дапамагаюць слабейшым.
Добрыя дзеці ветліва вітаюцца.
Добрыя дзеці ветліва развітваюцца.
• Скажам, што мама прасіла зрабіць сваю дачку.
У з о р. He пазніся ў школу. — Мама прасіла сваю дачку, каб яна не пазнілася ў шкалу.
Будзь паслухмянай у садку.
He саромейся задаваць пытанні.
Прыбірай цацкі.
Навядзі парадак у пакоі.
• Паспрабуем з вамі разам апісаць снег.
Узор 1. Снег белы, як малако. (Як палатно.) — Снег белы, як палатно. (Як воблака.) — Снег белы, як воблака.
У з о р 2. Снег мяккі, як пух. (Як вата.) — Снег мяккі, як вата. (Булка.) — Снег мяккі, як булка. (Воўна.) — Снег мяккі, як воўна.
Узор 3. Снег халодны, як лёд. (Марожанае.) — Снег халодны, як марожанае.
Яшчэ раз скажам, які снег. Белы. Мяккі. Халодны. A цяпер паўторым хорам за мною: «Снег белы, як палатно, мяккі, як пух, халодны, як лёд».
• Скажам, што нам таксама ўсё гэта цікава рабіць.
Узор. Мне цікава карміць зімою птушак. — Мне таксама цікава карміць зімою птушак.
Мне цікава глядзець мульцікі.
Мне цікава гуляць у снежкі.
Мне цікава вучыць вершы.
Мне цікава збіраць грыбы.
Мне цікава вучыць беларускую мову.
165
• Адгадайце, ці праўду я кажу. Як трэба сказаць?
У павука дзве нагі. (Шэсць.)
У пустой шклянцы нічога няма. (Ёсць паветра.)
Кнігі робяць са скуры. (3 паперы.)
Паперу робяць са шкла. (3 дрэва.)
Жартаваць і весяліцца непрыгожа і шкодна для здароўя.
Сон шкодны для здароўя.
Мы ходзім да доктара, калі зусім здаровыя.
Сыр робяць з мёду.
Кіеў — гэта беларускі горад, сталіца Беларусі.
Мінск — гэта англійскі горад, сталіца Англіі.
• Дамовімся так: мне прыемна нешта рабіць, а вам гэта вельмі прыемна. Так і скажам.
Узор. Мне прыемна атрымаць падарунак. — Мне вельмі прыемна атрымаць падарунак.
Мне смачна піць малачко.
Мне цікава слухаць калыханку.
Мне весела хадзіць у цырк.
Мне карысна працаваць на свежым паветры.
Мне радасна плюхацца ў ванне.
• Вы мне адкажаце, што лепш, а што горш?
Узор. Што лепш: быць здаровым ці хворым? — Быць здаровым лепш.
Быць гультаяватым ці працавітым.
Рабіць усё добра ці дрэнна.
Умець самому апранацца ці чакаць, каб апранулі.
Мсць цацкі ці не мсць нічога.
Мсць сябра ці не мець.
• Спачатку паслухайце, што любяць рабіць іншыя, a потым скажыце, што вы любіце рабіць.
Узор. Толя любіць бегаць. — А я люблю гуляць з лялькай.
Ніна любіць маляваць.
Жэня любіць гуляць з мячыкам.
Люба любіць шыць лялькам сукенкі.
Алёша любіць слухаць музыку.
Валсрык любіць дапамагаць тату ў полі.
166
• Прыгадаем словы з процілеглым значэннем.
Высокі — нізкі, працавіты — гультаяваты, руплівы — нядбайны, вясёлы — сумны, чысты — брудны, добры — кспскі (дрэнны), прыгожы — брыдкі, роўны — крывы, просты — крьты, халодны — гарачы (цёплы), востры — тупы, хуткі — павольны.
А цяпср з маёй падказкай заканчвайцс сказ, які я пачну гаварыць.
Узор. Надзейка не вельмі высокая, яна — ніз... — Яна нізкая.
Святланіны валасы не чорныя, яны свет... .
Нініны вочы не светлаблакітныя, яны цёмн...блакітныя.
Зінуліна сукснка не брудная, яна чыс... .
Сценка не простая, яна кры... .
Ножык не тупы, ён вос... .
Дзіцячы тварык не брыдкі, ён пры... .
Вежа не нізкая, яна вы... .
• Запытаем і адкажам, чыя гэта вопратка.
Узор. Татаў гарнітур новы. (Дзядулеў.) — Дзядулеў гарнітур таксама новы.
Маміна спадніца вузкая. (Бабуліна.)
Змітруковы штаны чыстыя. (Алёшавы.)
Сяргейкава паліто кароцснькае. (Вольчына.)
• Адкажыце, калі ласка, на мае пытанні.
Узор. Што вы робіце, як выхавацелька скажа вам «устаньце» ? — Мы ўстаём.
Што вы робіце, як выхавацелька скажа «слухайце ўважліва»?
Што вы робіце, як выхавацелька скажа «адгадайце загадку»?
Што вы робіце, як выхавацелька скажа «сядайце ціхенька»?
• Паслухайце і адкажыце, калі ласка, які Дзіма.
Узор. Настаўнік кажа: «Дзіма, раскажы вершык». — I Дзіма расказвае вершык. Дзіма паслухмяны хлопчык.
Настаўнік кажа: «Дзіма, намалюй, калі ласка, зіму».
167
Настаўнік кажа: «Дзіма, гавары, калі ласка, гучней».
А вы заўсёды робіце тое, што вам кажа выхавацелька? Вы паслухмяныя дзеці, так? На каго вы падобныя? Хто яшчэ паслухмяны?
• Паглядзіце і адкажыце поўным сказам.
Узор. Кніжкі, якія я трымаю, старыя ці новыя? — Кніжкі, якія вы трымаеце, новыя.
Мячыкі, якія вы бачыце, круглыя ці квадратныя?
Алоўкі, якія я трымаю, чырвоныя ці зялёныя?
• Адкажыце на пытанні пасля таго. як мы крыху пагутарым.
1. У мяне дома ёсць стол, крэслы, ложак, шафа і канапа. А што ёсць у цябе дома?
2. Сын маіх суседзяў ходзіць у садок са сваім татам. Тата бярэ яго за ручку і вядзе да самага садка. А ты з кім ходзіш у садок?
3. У мяне ёсць пляменнічак. Яму пяць гадоў. Ён любіць працаваць са сваім старэйшым брацікам у агародзе. А ці працуеш ты ў агародзе? А з кім ты працуеш?
4. Мой унучак падараваў мне прыгожы малюнак, які сам намаляваў. А ты што падаруеш сваёй бабулі 8 Сакавіка?
• Запытай у суседа. Я буду падказваць. Хто не зможа запытацйа ці адказаць, той дас фант, а потым мы яму загадасм, як выкупіць фант.
Узор. Чытаць. — Ці ўмееш ты чытаць?— He, не ўмею чытаць. Ён не ўмее чытаць.
Пісаць, бсгаць, спяваць, маляваць; плаваць, гаварыць паанглійску, гаварыць папольску, танцаваць «Лявоніху», спяваць калыханку.
• Пагуляем. Для гэтай гульні нам трэба высвстліць, якая бывас школа. Давайцс хорам паўторым такія словы: вялікая, свстлая, новая, высокая, шматпавярховая.
Цяпср я кажу «школа» і паказваю вам малюнак. Хто скажа найбольш слоў, каб апісаць яс, тоіі выйграс цуксрку.
168
У зор. Школа. — Школа высокая. Школа светлая. Школа новая. Школа йшатпавярховая. Школа музычная. Школа мастацкая. Школа беларуская. Школа патрэбная.
Квстка. (Духмяная, цудоўная, палявая, вясновая, яскравая, свсжая, завялая, воссньская, ружовая, пышная, прыгожая.)
Аловак. (Мяккі, цвёрды, каляровы, чорны, завостраны, незавостраны, кароткі, доўгі, прыгожы, гладкі, роўны, блакітны, круглы, хімічны.)
Сабака. (Куслівы, рахманы, ласкавы, злосны, ліслівы, галодны, сыты, маленькі, вялікі, рыжы, пушысты, паляўнічы, хатні, дваровы.)
Кніга. (Каштоўная, з малюнкамі, любімая, дарагая, беларуская, старажытная, старая, новая, з цвёрдымі вокладкамі, тоўстая.)
• Адкажам на пытанне «дзе?».
1 . У нас ёсць прыгожая карціна. Намаляваў яе мастак. Дзе мы яе павссім? На сцяне? Над сталом? Над канапай? Над ложкам? У куточку? Пасярэдзіне сцяны? Унізе? Звсрху?
2 . У нас ёсць новы вазон. Ён зялёны, пушысты, з чырвонымі кветкамі. Называецца «аганёк». Аганёк расце ў прасторнай, белага колеру, глінянай вазонніцы. Дзе мы яго паставім? На падаконніку? На стале? На маленькім століку? На паліцы?
3 . Мы купілі крэсла. Мяккае, утульнае, светлае. Цудоўнае! Дзе мы яго размесцім? На падлозе? Пасярэдзіне пакоя? У кутку? Каля сцяны? Каля стала? Каля канапы?
4 . Наш Іванка зрабіў сваімі рукамі дзве табурэткі. Цяпер лета. Мы любім адпачываць на дачы. Дзе мы паставім табурэткі? У агародчыку? У панадворку? Каля хаты? Каля дрэваў? У садочку? У цянёчку? Каля ганка? Каля парога?
А цяпер прыгадаем, дзе мы павесілі карціну? Дзе мы паставілі вазон? Дзе мы размясцілі крэсла? Дзе мы паставілі дзве табурэткі? Хто памятае?
• Давайце пагаворым пра тое, дзе што робяць. Я буду падказваць.
Узор. Іванка сядзіць на канапе. А Міхась? (На падлозе.) — А Міхась сядзіць на падлозе.
169
Ігнась сядзіць на лаўцы. А Юрась? (На табурэтцы.)
Андрэйка гуляе ў парку. А Ганка? (На панадворку.) Зоська збірае краскі на лузе. А Кацярынка? (Каля рэчкі.)
• Спачатку я ў вас запытаюся пра вашага сябра, а пасля нехтаз вас раскажа пра яго сам без падказкі.
Хто твой сябра?
Як яго завуць? Як яго імя і прозвііпча?
Дзе ён жыве?
Ці ёсць у яго сястрычка, брацік?
Ці дапамагае ён маме, тату?
Ці наведвае ён бабулю, дзядулю?
Ці палівае вазоны? (Квсткі ў агародзе летам.)
Ці трымае свае рэчы ў парадку?
Ці ёсць у яго сабачка? А каток ці іншы пестунок?
Ці любіш ты з ім гуляць?
Ці часта ты яго бачыш? Ці часта з ім бываеш разам?
А цяпер раскажы пра свайго сябра, Антось.
• Я вам скажу, што рабіў і якім быў учора коцік Жэўжык, а вы скажаце, што сабачка Шарык рабіў тое самае.
Узор. Учора коцік Жэўжык быў вясёлы. — I сабака Шарык быў вясёлы.
Учора коцік Жэўжык ганяўся за кураняткамі.
Учора коцік Жэўжык перапалохаў качанятак.
Учора коцік Жэўжык з’сў бабуліну катлстку.
• Слухайце і адкажыце.
Узор. Ніна наведала сваю бабулю летам. — Каго Ніна наведала ? — Сваю бабулю.
Алінка падарыла букст палявых квстак сваёй настаўніцы. Што падарыла Алінка сваёй настаўніцы?
Увсчары Антось вярнуўся з лссу дахаты. Калі Антось вярнуўся дахаты? Прыйшла каза на двор. Хто прыйшоў на двор?
Надзеў дзсд бабін кафтан і хустку. Што надзсў дзсд?
• Скажыце, ці праўду я кажу. Папраўце мяне альбо згадзіцеся са мною.
Узор. Матылёк прыгожая птушачка. — He, вы кажаце няпраўду. Гэта не так. Матылёк — прыгожае насякомае.
170
Нам трэба паветра, каб зварыць ежу. (Вада.) Надвор’е заўссды аднолькавае. (Змснлівае.) Аўтамабільныя шыны робяць з каменю. (3 гумы.) Мы жывём на небе.
Сонца ўзыходзіць на захадзе.
Сонца нам дае цемнату і холад.
Насякомае мае дзве нагі. (Шэсць.) Мы атрымліваем мяса з раслін.
Шыпшына не мае калючак.
Лісты на дрэвах блакітнага і ліловага колеру.
Мы бачым паветра вакол нас.
Вярблюды жывуйь у нашых беларускіх лясах.
Дзверы і вокны робяць са скуры.
Вельмі прыгожа смаркацца і пляваць на падлогу ў хаце.
Скажыце: так ці не.
Сабакі ўмеюць гаварыць пачалавечаму.
Ружы і шыпшына маюць калючкі.
У дажджлівы дзень паветра вільготнае.
Большасць дрэў мае лісце.
Пчолы жывуць у норках.
Птушкі, малпы і хамелеоны жывуць на дрэвах.
Жаба можа з’есці зайца.
• Дапамажыце мне сказаць, якога колеру вопратка ў Піліпкі.
Узор. У хлопчыка Піліпкі ўсё блакітнае. (Кашуля.) — Піліпкава кашуля блакітная.
Паліто, штаны, гарнітур, шалік, камізэлька, шкарпэткі, гальштук.
Ці прыгожа, калі ўся вопратка аднаго колеру?
• Давайце навучымся, як хутка папрасіць дазволу штонебудзь зрабіць.
Узор. Ты спазніўся і не ведаеш, ці можна табе зайсці ў пакой. — Ці можна йне зайсці ў пак