Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
ашок, Ён травы нажне мяшок,
193
А калісьці ў полі дбайна
Жыта жаў замест камбайна. (Серп.)
Конь сталёвы, аўса не просінь, А арэ і косіць. (Трактар.)
Ходзіць полем з краю ў край, Рэжа чорны каравай. (Трактар.)
Што гэта за машына,
Што разам і жне і малоціць.
А ідзе —
ажно зямлю калойіпь. (Камбайн.)
Жалезны конь, у жывапе агонь, Есці не просіць, а жне і косінь. Па полю ўлетку паўзе, Траву хутка грызе. (Касілка.)
He крот, а капае,
Лап не мае, А сеянае з зямлі Выкідае. (Бульбакапалка.)
Гусь па вуліцы ідзе,
Дзюбай вуліцу грызе. (Экскаватар.)
Гудзе, як пчала, ляйінь, як страла, Крыламі не махае, хто адгадае? (Самалёт.)
Плыве ў прасторы,
Ды не ў моры,
Караблём завецца,
А ля зорак уецца. (Касмічны карабель.)
Па тканаму мору жалезны карабель плыве, Мора пад ім шумінь, услед высыхае.
Сам жа карабель тады кранецца, Як да сйяны прыпрэцца. (Электрычны прас.)
Яна на яго злосна бурчэла, Кідала яго і вярйела. Яно ж пасля гэтага Памаладзела. (Пральная машына.)
194
Mae колы — ды не паравоз, Mae стужку, але не матрос. Музыкай частуе ён, А завуць... (Магнітафон.)
Я не чарапаха — робат, Але працаваць люблю, Я не слон, але ў свой хобат
3 дывана ўвесь пыл лаўлю. (Пыласос.)
Праз палі, масты, лясы Ляцяць словыгаласы. Дзякуючы правадам Кажуць тут, а чуюць там. (Тэлефон.)
Пілавінне рассяваю
I ў час працы я спяваю. Лес заўжды мяне чакае, Адгадай, хто я такая? (Піла.)
Коўдру, крупы, бохан хлеба — Я ўмяшчаю ўсё, што трэба.
А сам еду на спіне.
Хто я, ведаеш, ці не? (Рукзак.)
Б’е яго спартсмен ракеткай, Ён не крыўдзіцца за гэта.
I ніколі ён не плача:
Hi калі ляжыць ці скача. (Тэнісны мяч.)
ЗАГАДКІ ЗАГАДВАЮЦЬ ДЗЕЦІ
Вісіць сіта не рукамі звіта. (Павуцінне.)
Ляціць — вурчыць. (Жук.)
Пад соснамі, пад елкамі ляжыць клубок з іголкамі.
(Вожык.)
Паўзун паўзе, іголкі вязе. (Вожык.)
Летам — шэранькі, зімой — беленькі. (Заяц.)
Летам апранаецца, зімой распранаецца. (Дрэва.)
He агонь, а пячэцца. (Крапіва.)
Ляціць, а не птушка, вые, а не звер. (Вецер.)
Хто гуляе ўсюды на свеце? (Вецер.)
Шчыплюць траўку каля рэчкі
У цёплых кажушках... (авечкі).
195
Цсплым сонейкам сагрэта,
Прайшло радаснае... (лета).
Хто зірнуу так рана ў аконца? (Сонца.)
Хто нас поіць празрыстай вадзіцай? (Крыніца.)
Хто стаіць у зялёных іголках? (Елка.)
МЫ ЎМЕЕМ ДЭКЛАМАВАЦЬ ВЕРШЫ
Найчасцей мы развучваем з дзецьмі вершы з нагоды якогансбудзь свята. Але лепш прывіваць дзіцяці патрэбнасць вучыць вершы на памяць для прысмнасці, проста таму, што твор падабаецца, што яго хочаіша расказаць дома бабулі, маме, браціку.
He заўсёды ёсць магіымасць вьтвучыць верш на занятках. Можна, улічваючы асаблівасці характару дзіцяці, яго здольнасці, прапанаваць яму развучыць верш дома з дапамогай бацькоў. На пачатку ці ў канцы заняткаў знайсці час на дэкламацыю («Нам вельмі хочацца паслухаць вершы. Хто хоча сёння прадэкламаваць нам верш?»). Можна арганізаваць конкурс і прысуджаць прыз лспшаму дэкламатару дня. Добра, калі і выхавальнік будзе прымаць удзел у гэтым конкурсе. Лспшым дэкламатарам можна прапанаваць выступіць на ранішніку.
Мы прапануем всршы на розныя тэмы, рознай складанасці і рознага аб’ёму, улічваючы густы, мажлівасці і здольнасці дзяцей. Безумоўна, мы імкнуліся адабраць вершы, цікавыя па зместу, з дынамічнымі падзеямі, з выразнымі дыялогамі. Такія вершы лягчэй запамінаюцца і лепш успрымаюцца слухачамі.
Працуючы над вершам, трэба вучыць дзіця даносіць да слухача сэнс верша, выдзяляць голасам важнае ад другараднага. Верш пажадана разбіць на асобныя эпізоды, у якіх ёсць закончаныя думкі і дзеянні. Пасля кожнага такога эпізоду трэба рабіць невялікую паўзу. Пры дэкламацыі важнае значэнне мае вымаўленне, дыкцыя. Непрыемна слухаць таго, хто дрэнна, невыразна вымаўляе словы.
Калі дзіця добра зразумее верш, уявіць яго падзеі, усвядомшь, навошта гэты верш напісаны, дык і голас у яго загучыць шчыра, з’явіцца патрэбны тэмп, жывая інтанайыя. Педагогу абавязкова трэба стварыць атмасферу ўрачыстасці пры праслухванні дэкламацыі. Трэба, каб дэкламатар адчуваў, што яго ўважліва, з цікавасцю слухаюць.
96
У жыцці дзяцей асобнае месца займаюць святы. Дзеці іх любяць, з захапленнем рыхтуюцца да іх. Вершы — самы зручны літаратурны матэрыял для падрыхтоўкі да свята. Педагогу варта памятаць, што кожнае дзіця хоча ўдзельнічаць у канцэрце. Таму, пры магчымасці, пажадана ўключаць як мага больш дзяцей у дэкламацьпо. Для гэтага можна падрьгхтаваць харавое прачытанне некаторых радкоў верша, дэкламацыю верша па асобах і інш.
• Вьгвучым верш пра самлелую, санлівую козачку. Чаму яна такая, вы даведаецеся з верша.
КОЗАЧКА
— Казакозка Белая, Што ты, Як самлелая, Нейкая Панылая, Нейкая санлівая? — Як быць He самлелаю?
Нічога He ела я, Таму і панылая, Таму і санлівая. — He бядуй.
Бяляначка, Паднясу я Травачкі, А яшчэ вадзіцы 3 блізкае крыніцы. — Бэбэ, — Кажа козачка, — Ліць не буду Слёзачкі.
Буду я Рухаваю, Радаснай I жваваю.
Авяр ’ян Дзеружынскі
• Вьгвучым прыгожы вершык пра адну лясную птушку. Якую? Я вам не скажу. Вы самі мне скажаце. Слухайце ўважліва.
Я на елку палячу, — Ўсе галінкі палячу:
Дзюба ў мяне доўгая, Буду стукаць доўга я.
Тут суніцы ўсе паспелі, Іх дразды скляваць паспелі. Я спалохаў іх як след, Іх прапаў адразу след. Сяргей Грахоўскі
197
« Ёсць такія гпушкі, якія нс толькі ўмеюць на цымбалах іграць і спяваць, але і коціка шэранькага супакоіць, падбадзёрьшь. Вывучым пра іх вершык.
НА ЦЫМБАЛАХ ГУСІ ГРАІОЦЬ
На цымбалах гусі граюйь.
Певень з курачкай спяваюць: — Кукарэку, кококо, Ой, разліў кот малако.
Кукарэку, кудкудах, Коцік шэранькі ў слязах. Кококо, не румзай, Цішка, Бо смяяцца будзе мышка. Ул. Скарынкін
• Вывучым верш пра Янку, які катаеййа на санках у марозны сонечны дзснь.
COHUA СВЕШЦЬ
Сонпа свсйіпь там над намі, Снсг іскрьшйа х пад нагамі, Мароз йісне, далучае.
А наш Янка і не дбае: 3 гор на саначках няссййа, — Гараць вочкі, сэрца б’снца. Зоська Верас
• Ці чулі вы вясёлы вершык пра дзяйей, якія любяць хадзіць да бабкі ў госці. Бабка ім абяцала бярозавай кашкі. Дзсткі, мабыйь, не ведаюць, што гэта за кангка. А ці всдасце вы? Паслухаем і вывучым верш «Бабіны госці».
Ладачкіладкі, Дзе былі? — У бабкі.
Што пілі вы? — Малако.
А што слі? — Кококо.
Доўга ж вы сядзелі, Доўга піліелі.
198
А мы не сядзелі — Цэлы дзень дурэлі. Мы і заўтра пойдзем Да бабулі нашай — Абяцала бабка Бярозавай кашы. Васіль Вітка
• Вывучым верш пра авадня, ад якога ляцяць наўскач у кусты коні, каровы і нават быкі. А чаму яны ад яго ўцякаюць?
АВАДЗЕНЬ
Хоць малы я, хоць малы — Трошкі большы ад пчалы, — Ды, ледзь мой пачуе зык, Уцякае з поля бык. Конь, хоць я і не сілач, Ад мяне ляціць наўскач. Крута ўскінуўшы хвасты, Ад мяне ў кусты, ў кусты — Па іржышчы стрымгалоў Уцякае гурт кароў. Злосны я ў спякотны дзень, Хто ж такі я?
Авадзень! Кастусь Цвірка
• Хлопчыкхітрун Міколка так любіў клубніцы, што аднойчы парваў зялёныя. Бабулі ж сваёй сказаў, што іх паклявалі куры: хацеў яе абхітрьшь. А бабуля яму загадала прынесці дубчык. Навошта ёй дубчык? Прачытаем і вывучым всрш «Пра клубніцы і пра дубчык».
Наш Міколка не ляніцца Выбраць спелыя клубніцы. А аднойчы не стрываў — I зялёныя парваў.
Бабка вочы праглядзела — Hi зялёнай і ні спелай. Хлогтчык хітрай быў натуры: Паклявалі, кажа, куры.
Бабка праўду паважала I таму суровай стала. Ты, унучак, не хлусі!
Ты мне дубчык прынясі! Галіна Каржанеўская
199
• Сняжынка стала слязінкай. Вам йікава, як і калі гэта здарылася?
СНЯЖЫНКА
Упала сняжынка На шчочку Ірынкі —
Адразу ж растала, Слязінкаю стала. Смяеіша Ірынка, Плача сняжынка. Алена ФілшонаваКобец
• Мяцеліца замяла сцежкі і ўзлескі. He прабрашіа. Гурбы снегу. Хто ж дапаможа адкінупь снег ад хаты? Можа, дзеці?
МЯЦЕЛІЦА
Дзьмухнула завіруха, Закружыла снегампухам, Загула мяцеліца, Аж вачам не верыіша. Замяла канаўкі, сйежкі, I лагчыны, і узмежкі. He відайь зусім нічога. I згубілася дарога. Свішча ветрык між галінак, Ліпнунь веткі ад сняжынак. Гурбы снегу. He прабраййа... Вось дзе будзе дзеням праца. — Гэй, за шуфлі і лапаты, Снег адкідаем ад хаты! Станіслаў Шушкевіч
• Вывучым жартоўны верш пра неахайнага хлопчыка Міколку. Ён быў такі мурзаты, што нават галубы ад яго ўцякалі. А маці і сёстры ніяк не маглі адмьшь яго. Тады яны вырашылі павесйі Міколку ў хімчыстку.
Наш Мікола не чысцёха, А зусім наадварот:
У чарніле ўся кашуля, Рукі, вушы, нос і рот. I Міколу абыходзяйь.
Бьпшам хлопец камінар, Нават галубы ўйякаюць, Калі выйдзе на бульвар.
200
Мые маці, мыюць сёстры, Змылі мыла кілаграм;
Працавалі ўсе да поту, Ды не стала меней плям.
Церлі дзеркачом з пясочкам, Ажно лужы паплылі.
He маглі зрабіць нічога
I ў хімчыстку павялі. Ааяксей Пысін
• Мама заўважыла, што нехта паздымаў вяршкі ў гладышках і панадкусваў піражкі. Яна дагтытваецца ў мышкі, у ката, у пеўніка. Усе шчыра адмаўляюцца. А Янка маўчыць... Чаму ж ён маўчыць?
ХТО ВІНАВАТЫ?
Запытала мама ў мышкі: — Хто тут лазіў у гладышкі, Паздымаў усе вяршкі, Панадкусваў піражкі?
Мьгшка маме адказала: — Я смятаны не лізала, Можа, нехта з’еў другі I вяршкі і пірагі.
Пацягнуўся шэры кот: — Я не браў смятаны ў рот, Нават скажуць столь і сцены, Што зрабіўся я сумленны. — Кукарэку! — Тут дарэчы
Певень выскачыў зпад печы: — Вам хлусіць і я не 'стану, Кот даўно не еў смятану.
А тым часам вострыць вуха Каля той гладышкі муха. Мышка скача, мышка рада: — Гэта ж муха вінавата.
He гаворыць толькі Янка,
Дзе падзелася смятанка. Сяргей Грахоўскі
• Па лесе тэпаў вожык з кошыкам пячэння. Раптам ён пачуў зязюлю. А чым закончылася яго сустрэча з хітрухайптушкай, мы даведаемся з верша, які потым вывучым.
201
ХГГРАЯ зязюля
Вы не бачылі, He чулі Той хітрухі, Той зязюлі, Што варожыць: — Кукуку, На бярозе, На суку?
Па сцяжынцы Тэпаў вожык, Нёс пячэння Поўны кошык. Сеў спачыць ён У цяньку.
Тут зязюля ўраз: — Куку!
Толькі год Накукавала.
Сумны вожык: — Ах, як мала!
А зязюля кажа: — Вожык, Падары ты мне Свой кошык. За паслугу За такую Сто гадоў я Накукую. Павел Марціновіч
• Мы любім свой край, сваю зямлю: вербы, бярозы, раку, крыніцы, сцежкі і пралсскі. Мы любім птушак, якія ляйяць на зіму ў вырай, а пасля зноў прылятаюц