Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
без здароўя?
Ці льюць ваду ў калодзсж? А ў лес дровы возяць?
Ці можна з быка надаіць малака?
Ці вялікі звер для мышы — кот?
Ці наносіш ваду ў дзіравым вядры?
Ці вычарпаеш лыжкаю мора?
Ці можна верыць казлу ў капусце, а ваўку ў авечках?
Ці можна выкруціць ваду з сухой анучы?
Ці можна насіць агонь у шагтцы?
Ці накорміш каня з кішэні?
Хто ўзімку галадае: той, хто летам халадку шукае, ці той хто не шукае?
Што лягчэй зрабіць: з’есці яблык ці вырасціць яблыню?
« Зак. 1053
225
Ці адплацяць нам птушачкі вясною, калі мы іх пакормім зімою?
Ці лёгка зашпіліць гузік адным пальпам?
Ці рада гпушка вясне, а дзійя майі?
Ці добра таго вучьшь, хто хоча ўсё ведаць?
Ці ўсё тое золата, што блішчьшь?
ГУЛЬНІ
Гульня для дзіцяці — гэта захапляючы занятак, які прыносіць шмат радасці, задавальнення. Усе дзеці — больш і менш здольныя, больш і менш развітыя — могуць і ўмеюць прымаць удзел у гульнях як роўныя. Гэта пачуццё роўнасці, адчуванне свайго актыўнага, мэтанакіраванага ўдзелу ў дзеянні, надзея на выйгрыш даюць дзіпяці стымул пераадолець сарамлівасць, няўменне гаварьшь на мове, якую яно дрэнна ведае і недастаткова добра засвойвае ў працэсе навучання. Дзеці звычайна спаборнічаюць у гульні, а жаданне стаць пераможцам мабілізуе думку, маўленчыя навыкі і ўменні ўдзельнікаў гульні. Таму мы не можам не звяртаць увагі на багатыя магчымасці гульні ў вывучэнні мовы. У гульні дзеці вучацйа мове радасна. A гэта вельмі многа. Апрача таго, ёсць народныя гульні, якія знаёмяць дзяцей з бытам, культурай беларускага народа. Пра гэта таксама варта памятаць.
Выхаваўчы эфект гульні залежыць ад атмасферы, якую стварае педагог, ад яго актыўнага ўдзелу ў гульні, ад яго эмацыянальнасці. Яшчэ важна памятаць аб пачуцці меры. Нават самыя цікавыя гульні не варта зацягваць, інакш дзеці зморацца. Пераможцаў карысна адзначыць пахвалой, падарункам.
Што гэта?
Выхавальнік прапануе пагуляць у настаўніка і вучняў. Паказвае, напрыклад, малюнак алоўка і пытаецца:
— Скажыце, калі ласка, што гэта такое?
— Гэта аловак.
Педагог паказвае іншыя рэчы або малюнкі і кожны раз задае адно і тое ж пытанне. Нарэшце ён кажа:
— Я ўжо стамілася вас пытаючы. Хто мне хоча дапамагчы? Хто будзе настаўнікам?
Безумоўна, жадаючых шмат. Тады педагог прапануе:
226
— Давайце падзелімся на дзве каманды — каманду настаўнікаў і каманду вучняў. Лепшая каманда (я буду суддзёй) атрымае прыз.
Што ў маёй торбачцы?
— Дзеці, прыгадаем, якія рэчы бываюць у кухні: на стале, на сцяне, у шафцы, у халадзільніку. Кожны з вас назьгвае адну рэч. He паўтарайце таго, што скажа ваш сябра. Хто памыліцца — паўторыць назву рэчы, назаве тое, чаго ў кухні не бывае, альбо нічога не скажа, дае фант, а ў канцы гульні мы яму прысудзім выкуп. (Дзсці называюць: вазон, люстэрка, апалонік, абрус, сурвэткі, ножык, відэльцы, лыжкі, ваза, кветкі, соль, цукар, мука, масла, мяса, вяршкі, сода, воцат, цукеркі, мука.)
А цяпср глядзіце: у мяне поўная торбачка рэчаў. Я буду пытацца, а вы адказваць. Што ў маёй торбачцы?
— Сурвэткі.
— Так. У маёй торбачцы ёсць сурвэткі. А што яіпчэ ёсць у маёй торбачйы? (Дзеці называюць розныя прадметы.) A цяпср суддзя праверыць маю торбачку, і калі ў ёй не будзе таго, пра што я сказала «ёсць», дык вы прысудзіце мне выкуп.
Дзе мой аловак?
— Я згубіла аловак. Хто мне дапаможа знайсці яго? Хто падкажа, дзе ён можа бьшь? Як ты думаеш, Петрусёк?
— Можа ён у сумцы?
— Зараз пабачым. He, няма там.
— Можа ён у кішэні? (На стале, у кніжцы, пад сталом, пад газетай, пад часопісам, на падлозе.)
— Малайчына, Жэнік. Ты мне дапамог знайсці аловак. табе за гэта цукерка!
Што можна зрабіць з кнігай?
— Раздзелімся на дзве каманды. Выйграе каманда, якая прыдумае больш адказаў. Калі вы будзеце затрымлівацца з адказам, я ціхенька падкажу адным словам, а вы адкажаце цэлым сказам. Добра?
— Дзеці, што можна зрабіць з кнігай? (Чытаць.)
— Кнігу можна чытаць. (Узяць у рукі.)
227
— Кнігу можна ўзяць у рукі. (Пакласці ў партфель.)
— Кнігу можна пакласці ў партфель. (Разгарнуць.)
— Кнігу можна разгарнуць. (Загарнуць.)
— Кнігу можна загарнуць. (Напісаць.)
— Кнігу можна напісаць.
— Што можна зрабіць з мячыкам (з лялькай, з вадою, з кветкай і г. д.)?
За кожны правільны адказ каманда атрымлівае ачко.
Без чаго людзі не могуць жыць?
Дзве каманды набіраюць ачкі за адказы на пытанні.
— Без чаго людзі не могуць жыць? (Без вады.)
— Людзі не могуць жыць без вады. (Без паветра.)
— Людзі не могуць жыць без паветра. (Без ежы.)
— Людзі не могуць жыць без ежы. (Без агню.)
— Людзі не могуць жьшь без агню. (Без цяпла.)
— Людзі не могуць жьшь без цяпла. (Без хаты, без дамоў.)
— Людзі не могуць жыць без дамоў. (Без працы.)
— Людзі не могуць жыць без прайы.
Адгадай!
Вы паміж сабою, каб я не чула, дамовіцеся, якую жывёліну мне загадаць. А я буду ўгадваць. Калі я адгадаю, вы мяне пахваліце, а калі не — прысудзіпе мне выкуп.
— Гэта жывёліна поўзае?
— He, не поўзае.
— Гэта жывёліна лятае?
— He, не лятае.
— Гэта жывёліна бегае?
— Так, бегае.
— Гэта жывёліна есць траву?
— Так, есць.
— Гэта жывёліна палохаецца, як убачыць мяне?
— He, не палохаецца.
— Гэта жывёліна жыве ў хляве?
— Так.
— Гэта жывёліна дае нам малачко?
— Так.
— Карова?
— Малайчына!
228
Карагодная гульня «Маша»
Усе становяцца ў кола, пасярэдзіне знаходзіцйа Маша з завязанымі вачамі. Дзеці прыгаворваюць:
Маша, ты пацеха наша!
Ручкі з золата, ножкі з долата,
Валасы кудлатыя, а вочы зыркатыя.
Маша хапае кагонебудзь з кола і спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі яна адгадае імя дзіцяці, той становіцца Машай, калі не — працягвае лавіць дзяцей і адгадваць іх імёны.
Хто ляціць?
Усе дзеці ставяць указальныя пальцы на стол у адно месца. Выхавальнік кажа: «Гусі ляцяць?» — і паднімае рукі ўгару, паказваючы, як ляцяііь гусі. Дзеці адказваюць: «Ляцяць!» — і таксама паднімаюць рукі.
— Качкі ляцяць?
— Ляцяць!
— Вераб’і ляцяць?
— Ляцяць!
— Самалёт ляційь?
— Ляціць!
— Рыбка ляціць? (Бусел, жаба, вавёрка, матыль, малпа.) Захапіўшыся гульнёй, дзеці часта адказваюць: «Ляціць!» — і паднімаюць рукі.
Выхавальнік спыняе іх і кажа:
— He ляціць, не ляціц.!
Гульню трэба закончьшь тады, калі ўвага дзяцей аслабне і яны пачнуць як папала паднімаць рукі.
Абярніся!
Дзеці становяцца ў кола, бяруцца за рукі і прыгаворваюць:
Ton, гоп, гоп!
На пагорку чабор.
На чабары — сучок.
Ля сучкадрапачка
Залаты мухамор.
А пагорак круты.
Абярніся, Юрась, ты!
Пры слове «гоп» усе прысядаюць. Юрась (дзіця, імя якога назвалі) пасля апошніх слоў паварочваецца спінай
229
да кола. 3 гэтай прыгаворкай звяртаюіша да кожнага. Гульня працягваецца, пакуль усе не павернуцца спінай да цэнтра кола.
Каго няма?
У радок ставяіша крэслы. Дзеці садзяцца на іх. Адзін з удзельнікаў гульні ўстае, уважліва глядзіць на ўсіх, каб запомніць, дзе хто сядзіць, і кажа:
Я устану, вокам гляну
I запомню, хто дзе сеў. Памяць маю, адгадаю, Хто пакінуць месца ўспеў.
Потым ён выходзіць за дзверы. У другія дзверы выходзіць хтонебудзь з удзельнікаў гульні. Вяртаецца той, хто павінен адгадаць; каго няма. Калі адгадае, то садзіцца на месца, а адгадвае той, хто хаваўся.
Калі дзіця марудзіць з адказам, то яму дапамагаюць, называючы, у што апрануты той, хто хаваецца.
Палачка шукалачка
Па лічылцы дзеці выбіраюць таго, хто будзе ўсіх шукаць — шукальніка. Яму завязваюць вочы. Удзельнікі гульні хаваюцца хто куды. Калі ўсе схаваюцца, шукальнік на ўмоўленым месцы стукае палачкай і голасна гаворыць:
Палачкашукалачка, Я іду шукаць.
Каго я першага знайду, Таго за палачкай пашлю!
Пасля таго як усе будуць знойдзены, месца шукальніка займае той, каго знайшлі першым. Гульня працягваецца.
Гарлачыкі
Дзеці выбіраюць матку і ката. Потым усе садзяцца на падлогу, а матка гаворыць кату: «Глядзі ж, кот: я пайду ў поле на работу, а ты вартуй тут гарлачыкі, каб ніхто іх не перакуліў».
Матка адыходзіць, а кот абыходзіць сядзячых дзяцей і гаворыць, па чарзе звяртаючыся да кожнага і дакранаючыся да яго: «Гэта смятанка!», «Гэта сыроватка», «Гэта тваражок!», «Гэта вяршкі», «Гэта кісляк» і г. д.
230
Вяртаецца матка, бачыць перакуленыя гарлачыкі і ловіць ката (кот стараецца ўцячы). Калі зловінь, карае яго: «Не чапай смятанкі! He бі гарлачы!» Выбіраюіша другія кот і матка.
Баба Яга
3 удзельнікаў гульні выбіраюць Бабу Ягу. На зямлі праводзяць лінію. Ўсе стаяць па адзін бок лініі, Баба Яга — насупраць. Дзеці хорам прыпяваюць:
Бабы Ёжкі не баюся, Чапялой адбаранюся! Ёсць у мяне спрыт і сіла, Баба Ёжка мне не міла!
Потым бягуць насустрач Бабе Язе. Тая іх ловінь. Каго зловіць, той становііша Бабай Ягой. Гульня працягваеіша.
Кот Апанас
Развучваецца лічьпка. Пад яе дзейі лічаіша і выбіраюць ката. Яму завязваюць вочы і вядуць (абавязкова ўсе) да дзвярэй. Кот бярэіша за ручку дзвярэй, а ўдзельнікі задаюць яму пытанні:
— Кот, кот, на чым стаіш?
— На дубе!
— За што трымаешся?
— За сук!
— Што на суку?
— Вуллі!
— Што ў вуллях?
— Пчолы!
— Што ў пчолах?
— Мёд!
— Каму ды каму?
— Пані ды пану.
— А нам што?
— Смала на лапаце!
Тады ўсе лёгенька ляпаюнь ката па спіне пад такт песенькі:
Апанас, Апанас, Твая жонка ў нас. Увалілася ў квас. Лаві сем год нас!
231
3 апошнімі словамі ўсе ўйякаюць ад ката. Замяняе ката першы, каго ён зловіць. Гульня паўтараецца.
Дзед і баба
Дзеці выбіраюць дзеда і бабу. Дзед садзііша вярхом на палку, а баба і астатнія ўдзельнікі гульні адзін за адным садзяцйа на падлогу: дзеці наперадзе, баба ззаду. Усе моцна трымаюць адзін аднаго пад пахі. Дзед аб’язджае ўсіх са словамі:
Еду, еду каля дзеда, Еду, еду каля бабы, Каля бабы, каля старэнькай.
Затым прыттыняецца каля пачатку рада, і, стукаючы палкай, пытае:
— Ці ёсць гаспадар у двары?
— А што табе?
— Свінні ў гародзе!
— Ну, выгані іх!
— А ці дазволіце рэпку вырваць?
— Ды рві сабе, толькі выгані!
Тады дзед дакранаецца палкай да пляча таго, хто сядзіць першым, і гаворыць:
— Юсь, вон! Юсь, вон! Мне пакіньце хоць адну рэпку!
Кідае палку, хапае першага за рукі і цягне да сябе. Другія яго не пускаюць. Дзед вырывае гэту «рэпку», садзіць яе асобна, а сам зноў пачынае аб’язджаць гульцоў з той жа песняй. Пасля просьбы рэпку