• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    пекар? А ты на яго месцы, што зрабіў бы?
    Ці падабаюцца вам гэтыя прыказкі?
    Любі другога, як сябе самога.
    Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
    Хто толькі сам сябе любіць, таго ніхто не любіць.
    ХЛЕБ
    Была нядзеля. Гаспадыня накрыла святочны стол. Чаго толькі на ім не было: і грэцкая каша, і салата, і смажанае мяса, і нават фаршыраваны шчупак. Усе стравы атрымаліся вельмі смачныя. Але не паспела гаспадыня выйсці, як яны заспрачаліся паміж сабою, якая з іх самая галоўная. Кожная была ўпэўнена, што яна найважнейшая. Як тут быць? «А давайце дамовімся, — прапанавалі раптам агуркі, — каго першага людзі возьмуць у рукі, той і галоўны». На тым і пагадзіліся.
    Гаспадыня запрасіла гасцей да стала. Калі ўсе паселі, самы стары і паважаны дзед агледзеў стол і запытаўся, ці ў кожнага ўсё ёсць. Потым яшчэ раз зірнуў на стол і хітравата ўсміхнуўся:
    — Гаспадынька, а нешта ж я не бачу на стале самага галоўнага...
    — Чаго? — падхапілася гаспадыня.
    — Паглядзі, сама ўбачыш...
    Жанчына акінула ўважлівым вокам стол і пляснула далонямі:
    — Гэта ж трэба — хлеб не падала! Так закруцілася, што пра самае галоўнае забылася.
    Людзі за сталом заўсміхаліся, павесялелі, а гаспадыня прынесла вялікі бохан свежага духмянага хлеба і падала дзеду. Той узяў нож і пачаў лусту за лустай кроіць яго. Рукі гасцей самі сабой пацягнуліся да хлеба.
    250
    Усе стравы сціхлі.
    Хлеб! Ён ніколі не прыядаецца і ніколі не лішні. Ён і ёсць усяму галава. Леанід Улашчанка
    ВЕРНЫЯ СЯБРЫ
    Жыў у лесе Заяц. Hi з кім не сварыўся, ні з кім не спрачаўся. Блізка ад яго. пад ядлоўцавым кустом, пасяліўся Вожык. Памяркоўны звярок, нікому вока не запарушыў. Пазнаёміліся Заяц і Вожык, пачалі разам гуляць. Убачыла іх Вавёрка і рассмяялася: такія яны розныя, сябры. Заяц вялікі, імчьшца, нібы вецер. А Вожык — маленькі, павольны, як чарапаха.
    — Нядоўга вы будзеце сябраваць, — зацокала Вавёрка. — Лопне ваша дружба пры першай нязгодзе, як бурбалка дажджавая.
    — Пажывём — пабачым, — сказалі Вожык і Заяц.
    Аднаго дня прыйшла ў лес бяда. Галодны Воўк убачыў звяркоў і ўзрадаваўся: адразу з'есць Вожыка. а потым, калі прыбавіцца сілы, дагоніць Зайца.
    — Ратуйцеся! Воўкразбойнік набліжаеіша! — трывожна зацокала Вавёрка.
    Заяц стаў на заднія лапкі і ўбачыў драпежніка, які прытаіўся ў кустах.
    — Уцякай, Вожык! — крыкнуў ён і даў драпака.
    У Вожыка ножкі кароценькія — не ўцячы яму, небараку. Таму ён скруціўся ў клубочак, выставіў свае вострыя іголкі і замёр.
    — Вось і скончылася ваша дружба! — зацокала Вавёрка. — Сапраўдныя сябры ў бядзе пазнаюіша.
    А Воўк ударыў лапай Вожыка і аж заскуголіў ад болю — аб іголкі ўкалоўся.
    Тым часам вярнуўся Заяц, каб неяк дапамагчы сябру. Воўк кінуў Вожыка — і за lm, даўганогім. Заяц зрабіў па лесе круг, другі. He адстае Воўк, следам імчышіа. Чуваць толькі шумнае дыханне ды цяжкі тупат. I раттгам... як заенчьшь Воўк, як завые на ўвесь лес! Гэта Вожык кінуўся яму пад ногі і драпежнік зноў параніў аб калючкі нагу.
    Пакачаўся Воўк па зямлі, рану залізаў і неахвотна паплёўся прэч — адступіўся ад звяркоў.
    Вавёрка ўсё гэта бачыла. Яна спусцілася з яліны да Вожыка і Зайца, зацокала вінавата:
    — Даруйце, што смяялася з вас. Цяпер ведаю, вы — сапраўдныя сябры. Васіль Гурскі
    251
    •	Хто пасмяяўся з дружбы Зайчыка і Вожыка? Чаму Вавёрка думала, што іх дружба лоттне, як бурбалка дажджавая? Ці падобныя Вожык і Заяц? Хто з іх болыпы? Хто з іх павольны, як чарапаха? Хто з іх імклівы, хугкі, як вецер? Што падумаў галодны Воўк, убачыўшы Вожыка і Зайца? Чаго ён узрадаваўся? Ці дапамагалі сябры ў бядзе адзін аднаму? Ці перамаглі яны Ваўка? Чаму яны перамаглі яго? Што сказала Вавёрка, спусціўшыся з яліны і падышоўшы да двух сяброў? Ці добра яна зрабіла, папрасіўшы прабачэння? Чалавек пакаецца ў сваім дрэнным учынку, папросіць прабачэння ў таго, перад кім вінаваты, і ўсім стане леттш. Праўда?
    А цяпер паслухаем, што кажуць пра дружбу беларускія прыказкі.
    I службу служы, і сябру дапамажы.
    Птушка моцная крыламі, а чалавек дружбай.
    Сам згінь, а сябра з бяды вызвалі.
    Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.
    Дружба мацней каменных сцен.
    Пагуляем у тэатр. У сваёй сцэнцы пакажам, што адбылося з Зайцам, Вожыкам, Вавёркай і Ваўком.
    Дзеючыя асобы: Заяц, Вожык, Вавёрка, Воўк.
    Дзеянне адбываецца ў лесе. Заяц і Вожык гуляюць у мяч, які катаюць з аднаго боку ў другі.
    Вавёрка (гледзячы на іх, зайздросціць): Нядоўга вы будзеце сябраваць. Лопне ваша дружба, як бурбалка дажджавая.
    Вожык: Пажывём — пабачым.
    Заяц: Пажывём — пабачым (катаюць мяч).
    З’яўляецца Воўк.
    Воўк: Уууу!
    Вавёрка: Ратуйцеся! Воўкразбойнік набліжаецца! (Уцякае, хаваецца за дрэва.)
    Заяц: Уцякай, Вожык!
    Заяц пабег, Вожык скруціўся ў клубок і застаўся ляжаць.
    Вавёрка (зза дрэва): Вось і скончылася ваша дружба. Сябры пазнаюцца ў бядзе.
    Воўк ударыў Вожыка лапай і адскочыў назад, заскуліў. Воўк (аблізвае лапу): Ууу!
    Заяц рагоча зза кустоў.
    252
    Воўк: Заяц! (Пабег за ім. Вожык кінуўся Ваўку пад ногі.)
    Воўк: Ууу! (Пабег у лес залізеаць раны.)
    Вавёрка: Даруйце, што смяялася з вас. Цяпер ведаю — вы сапраўдныя сябры! Можна, я буду з вамі сябраваць?
    Вожык, Заяц (радасна): Вось добра! Хадзі да нас!
    Вожык, Заяц, Вавёрка пусціліся ў скокі.
    ЗАЙЧЫКАВЫ ІМЯНІНЫ
    (К а з к а)
    Жыў у лесе Зайчык. Надумаў ён аднаго разу справіць свае імяніны. Паклікаў шмат гасцей. He запрасіў толькі Ваўка, Лісу і Мядзведзя — баяўся, каб не з’елі самога. Госці паелі морквы, зайчыкавага шчаўя, запілі бярозавым сокам, падзякавалі гаспадару і пайшлі. Зайчык правёў гасцей, ідзе па лесе і спявае — весела яму.
    Раптам зза куста выскаквае Воўк і кажа:
    — Я цябе з’ем за тое, што ты мяне на імяніны не запрасіў.
    Заяц спалохаўся — і наўцёкі. Воўк за ім. I хоць Заяц хутка бегае, а Воўк яго насцігае. Што рабіць? Бачыць Заяц — якраз на яго дарозе стаіць тоўстае дрэва. Заяц — проста на яго. He дабег крокі тры, скокнуў убок — і абмінуў дрэва. А Воўк як грукнецца галавою аб дрэва! Упаў і ляжьшь нежывы.
    Заяп паглядзеў, паківаў галавою ды кажа:
    — Так табе і трэба. ненаедны Воўча.
    I пайшоў сабе далей. Аж тут раптам Ліса зза кустоў — нгусь!
    — Чаму без мяне імяніны справіў?
    Заяц зноў кінуўся ўцякаць. Бег, бег, стаміўся, а Ліса ўжо зусім блізка. Добра, што ў Зайпа кароткі хвост, ніяк за яго не ўчапіцца Лісе, а так ужо канцы Зайцу былі б. Ды раптам паказалася рэчка. Заяц з размаху як скокне — і апынуўся на тым беразе. А Ліса цяжэйшая, скокнула — і плюх у ваду. Ледзьве выбралася рыжая на бераг, а Заяц тым часам уцёк.
    Бяжыць, азіраецца, каб хаця яшчэ не сустрэць каго са сваіх ворагаў. 1 раптам — шусь зза куста вялізны калматы Мядзведзь.
    — Пачакай, Заяц, я цябе хачу з’есці.
    Бачыць Заяц — з Мядзведзем жартачкі малыя, трэба ўцякаць. I кінуўся з усіх ног. Мядзведзь — за ім.
    253
    Бягуць. Заяц ужо ледзь дух пераводзіць — трэці раз уцякае. А тут Мядзведзь насядае, сапе, як кавальскі мех. У Зайца пацямнела ў вачах. Што рабіць, як ратавацца? Бачыць Заяц: растуць два дрэвы, адно пры другім.
    I Заяц, доўга не думаючы, шась у шчыліну між дрэў. Стаў, аддыхаўся. I разабрала яго цікавасць: дзе ж Мядзведзь? Вярнуўся назад. Бачыць, Мядзведзь між дрэў завіс.
    — Ну што, дагнаў? — спытаўся Заяц.
    — Даруй, браце, — сказаў Мядзведзь, — памажы выбрацца з бяды. Чэснае мядзведжае, ніколі больш цябе не крану...
    Заяц падумаў хвіліну, стукнуў сябе лапай па лбе ды кажа Мядзведзю:
    — Ну глядзі ж, не ашукай... Як да твайго берлагу дабрацца?
    — А навонгта табе? — пытае Мядзведзь.
    — Кажы, мне трэба.
    Мядзведзь сказаў. Заяц хуценька знайшоў бярлог, расказаў пра ўсё Мядзведзісе.
    — Бяжым хутчэй ратаваць! — усхапілася Мядзведзіха.
    Прыбеглі, а Мядзведзь ужо ледзь дыхае. Мядзведзіха адразу зламала адно дрэва, Мядзведзь вылез са свае пасткі, адсопся ды кажа Зайцу:
    — Бачыш, я цябе хацеў з’есці, а ты мяне з бяды выручыў. Даруй мне за гэта... I я табе таксама хачу дабро зрабіць. Ідзі, ды стаў сабе хатку каля майго берлагу, і будзем мы жыць у добрым суседстве. I ніхто цябе болей не кране.
    Заяц пачухаў лапай за вухам, падумаў і згадзіўся.
    3 таго часу Зайца болей ніхто не крыўдзіў.
    • Ці спадабаўся вам Зайчык? Ці спадабаўся вам Мядзведзь? Ці спадабалася вам Мядзведзіха? Адкажьше, калі ласка, чаму Зайчык не запрасіў на імяніны Ваўка, Лісу і Мядзведзя? Чым частаваў Зайчык сваіх гасцей? Ці добра Зайчык зрабіў, што правёў сваіх гасцей дамоў? I што ён рабіў, калі вяртаўся дамоў? A чаму ён спяваў, як вы думаеце? Як Зайцу ўдалося выратавацца ад Ваўка? Чаму Воўк, Ліса, Мядзведзь злаваліся на Зайчыка? А што здарылася з Ваўком? Ці шкадаваў Зайчык, што Воўк грукнуўся галавою аб дрэва? Як Зайчыку ўдалося выратавацца ад Лісы? Чаму Зайчык пераскочыў праз ваду, а Ліса плюхнула
    254
    ў раку? Хто з іх цяжэйшы? Чаму Зайчык не завіс між дрэў, а Мядзведзь завіс? Якімі словамі Мядзведзь прасіў у Зайца прабачэння за тое, што на яго злаваўся і хацеў яго з’есці? Ці паверыў Зайчык, што Мядзведзь яго не з’есць? Навошта Зайчык запытаўся, дзе мяцзведзеў бярлог? Як Мядзведзіха дапамагла свайму Мядзведзю? Ці будуць Мядзведзь і Заяц добрымі суседзямі, як вы думаепе? Чаму суседзі павінны сябраваць?
    У СТРАХА ВОЧЫ ВЯЛІКІЯ
    (К а з к а)
    За вёскай, за ўзгоркам, расце бярозавы гай. Яго відаць нават з акна хаты. Бярозы гойдаюць зялёнымі галінкамі, нібы запрашаюць да сябе ў госш.
    Говорьшь Кася свайму браціку Янку:
    — Хочаш, пойдзем вунь у той бор, што за пагоркам відаць.
    — Добра, — згаджаецца Янка. — Назбіраем суніц для мамы.
    Кася з Янкам ідуць павольна, на ўсе бакі аглядаюцца. Яны яшчэ ніколі так далёка ад дому не адыходзілі.
    — Нічога не бойся, Кася, — гаворьшь Янка. — Калі выскачыць воўк, я цябе абараню.
    — Я і не баюся, — кажа Кася. Але сэрца яе стукае моцнамоцна. У лесе ўсё можа здарьнша.
    Ідуць яны, ідуць і не ведаюць, што пад кустом затаілася малое шэрае зайчанятка. Ого, нехта ідзе па лесе... Наставіла зайчанятка свае доўгія вушкі і слухае. Можа, гэта паляўнічы са стрэльбамі ды сабакамі? Сэрца зайчаняці стукае моцнамоцна...
    Трэснула галінка. Зайчанятка спалохалася, падскочыла.
    — Воўк! Воўк! — крыкнула Кася і пабегла, цягнучы за руку Янку.
    А зайчанятка што было сілы кінулася ў другі бок. ...Спыніліся дзеці толькі перад самым домам.
    — Што з вамі? —