Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
аць не даеш!
Пчала: Жжж! Выбачай! Я шмат мёду нясу, дык і стагну ад цяжару. (За плячыма ў пчалы торбачка з мёдам.)
Муха (смяецца): Хахаха! Сядай! (Пчала сядае побач з мухай.) Шмат мёду нясеш, а сама, нябось. галодная: вунь якая худая. Як мыш з царквы. Адны косьці тырчаць.
Пчала: Так. Мы пчолы, збіраем цуды, а самі худы!
Муха (здзіўлена): А чаму ж вы худы? Мёд жа ў вас ёсць.
273
Пчала: Дык жа мёд мы збіраем не толькі сабе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хатку зрабіў, даглядае нас.
Муха (махае крыламі): Чакай, чакай! Як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім.
Пчала (падымаецца і збіраецца дахаты): Няма мне калі з табою гаманіць: трэба дзеткам мядовую кашу варыць. (Паляцела.)
Муха (ёй услед)\ А дзе возьмеш мядовую кашку?
Пчала: На сабе вязу!
Муха: У чым? (Устае.)
Пчала: У вазку, у палазку, і за пазушкай. (Здалёк.) Жжж... (Знікла.)
Муха (паляцела за пчалой): У чым? У чым?
Вядучы (выходзіць на сярэдзіну сцэны); Адзін працуе цэлы дзень, а другі глядзінь, дзе лепшы цень.
Дудкачарауніца
(Паводле верша Вольгі Іпатавай)
Дзеючыя асобы: хлопчык, ліса, мядзведзь.
Дзея I адбываецца ў лясной хатцы. Хлопчык бярэ дудку і іграе на ёй. Ліса пазірае на хлопчыка збоку праз акенца.
Хлопчык: Дудкачараўніпа,
Паіграй, сястрьша!
Х/іопчык іграе на дудцы.
Ліса (убок): Чараўніца?
Хлопчык іграе на дудцы мелодыю беларускай народнай песні «Перапёлачка», потым вырашае пазваць сваіх сяброў, каб паслухалі, як гучыць яго дудка. Кладзе дудку на лаўку, якая стаяла пад акном, і ідзе з хаты клікаць сваіх сяброў.
Хлопчык: Пайду паклічу сваіх сяброў. Няхай яны паслухаюць, як я іграю. Янка! Алесь!
Тым часам ліса крадзе дудку і ўцякае.
Хлопчык (вярнуўся без сяброў): Hi Алеся, ні Янкі няма дома. Пачакаю іх і зноў паіграю на дудны (ідзе да лаўкі, на якой ляжала яго дуда, шукае яе). Што за гора, за бяда? Дзе падзелася дуда?
Hi на лаўцы (глядзіць на лаўку),
Hi на даху (глядзіць на дах),
Hi пад печкай (глядзіць пад печку),
Hi пад пахай (глядзіць пад паху).
Садзіцца на лаўку, апусціўшы галаву.
274
Ах ты, дудка мая, Дудка, Дзе ж ты так Прапала хутка?
Пайду яе шукаць (устае і ідзе з хаты).
Дзея II адбываецца ў лесе.
Ліса (ідзе да мядзведзя, які сядзіць на пяньку, есць мёд, звяртаецца да яго):
Дзядзька, вечарам прыходзь, I мядзведзіху прыводзь!
Каб паслухалі дуду (паказвае дудку)! Я ж пайду шукаць дзіка Ды шаноўнага ваўка.
Ды астатніх прывяду, Каб паслухалі дуду.
(Круціць дудою перад носам мядзведзя).
I яна — чароўная, 3 іншымі не роўная! Я скажу ёй: «Зайграй, Каб пачуў мяне ўвесь край.
Ліса збіраецца ісці.
Мядзведзь (устае з пянька):
He, цяпер, ліса, давай Полечку зайграй!
I збяруцца ўсе сюды Лясныя жыхары!
Ліса: Добра, пайграю. (Дзьмеў дудку, дудка не іграе. Ліса глядзіць на яе здзіўлена.) Дудка нешта не пяе!
Мядзведзь (убок): Што ні робіць — усё дарма!
Ліса і так і гэтак круціць дудку, яна ўсё не пяе. Недзе здалёк ідзе хлопчык, які шукае дудку. Ліса заўважае хлопчыка і ад сораму кідаецца наўцёкі, кінуўшы дудку.
Хлопчык: Вось знайшлась мая дуда!
Бярэ дудку.
Дзьмухнуў ціха ў яе —
I дуда пяе (грае на дудцы «ПолькуЯнку»). Мядзведзь прытопвае нагой і пляскае ў далоні. Мядзведзь: Раскажы мне, а чаму Табе, Янка, аднаму Грае песенькі дуда?
275
Хлопчык: Трэба ўмець іграць — Тады
3 самай простае дуды Паліеіша песенька. Звонкая ды весняя. Будуць слухаць Яе людзі, Чараўніцай Клікаць будуць!
Хлопчык іграе на дудцы польку, мядзведзь пускаецца ў скокі, за ім скачуць усе звяры.
МЫ ДАЁМ КАНЦЭРТЫ ДЛЯ ГАСЦЕЙ
Мухапяюха
(Казка)
Дзеючыя асобы: мухапяюха, вавёрка, мьппка, жабка, заяц, воўк.
На сцэне ў розных кутках стаяць хаткі звяроў. Вавёрка ў сваёй хатцы мяце падлогу, мышка ў сваёй хатцы шые сукенку, жабка прасуе бялізну. Заяц сцеражэ сваю хатку, ходзіць з ружжом вакол яе. Едзе муха ў калясцы. Спявае песеньку. Спыняецца каля хаткі вавёркі.
Муха: Добры дзень, спадарыня!
Вавёрка: Добры дзень, спадарыня! Як спадарыню звацьвелічаць?
Муха: Я — мухапяюха. А ты хто?
Вавёрка: А я — па елках скакуха. Сядай. Частуйся арэхамі (частуе муху).
Муха: Дзякуй (частуецца). А можа, паедзем разам на кірмаш?
Вавёрка: На кірмаш?
Муха: На кірмаш.
Вавёрка: Паехалі!
Паставіла мятлу ў кут. Едуць яны разам у калясцы, спяваюць песеньку. Пад ’ехалі да мышкінай хаткі.
Муха: Добры дзень, спадарыня!
Мышка (выходзіць з хаткі): Добры дзень! Добры дзень, спадарыні! Як спадарыняў звацьвелічаць?
Муха: Мухапяюха (махае крыламі).
Вавёрка: А я вавёрка, па елках скакуха (скача). Скокскок!
Муха, вавёрка (разам): А ты хто?
276
Мышка: А я на паліцах скрабатуха. Піпіпі (круціцца вакол сябе).
Муха: Сядай, паедзем разам.
Мышка: Куды?
Муха, вавёрка: На кірмаш.
Мышка: Паехалі (паклала іголку, сукенку).
Едуць яны разам, спяваюць песенькі. Спыняюцца каля жабкінай хаткі.
Жабка: Добры дзень, панове! Як вас звацьвелічаць?
Муха: Мухапяюха (папраўляе стужку на шыі).
Вавёрка: А я вавёрка, па елках скакуха (скача). Скокскок!
Мышка: А я мышкамышуха, па паліцах скрабатуха (пляскае ў далоні). Піпіпі (круціцца вакол сябе).
Муха, вавёрка, мышка (разам): А ты хто?
Жабка: А я жабкажабуха, па сажалках рагатуха. Квакваква (растапырвае пальцы і рагоча).
Муха, вавёрка, мышка: Сядай, паедзем разам.
Жабка: Куды?
Муха: На кірмаш.
Жабка: Добра! (Выцерла рукі аб фартух, зняла яго і паехала разам з гасцямі. Едуць яны, спяваюць песеньку. Спыніліся каля зайцавай хаткі.)
Муха: Добры дзень, паночку!
Заяц: Добры дзень, панове! (ІТадыходзіць да гасцей.) Як вас звацьвелічаць?
Муха: Мухапяюха (кажа весела, нараспеў).
Вавёрка: А я вавёрка, па елках скакуха. Скокскок! ( Скача.)
Мышка: А я мышка, па паліцах скрабатуха. Піпіпі.
(Скрабе пальчыкам у паветры.)
Жабка: А я жабкажабуха, па сажалках рагатуха. Квакваква! (Рагоча.)
Усе: А ты хто?
Заяц: А я заяцвартаўнік, праз дарогу скок (робіць падскок).
Усе: Сядай, паедзем разам.
Заяц: Куды?
Усе: На кірмаш!
Заяц: Згода! Паехалі! (Ружжо пакідае ўхатцы. Едуцьусе разам, спяваюць песеньку. Насустрач ім ідзе воўк і спыняе павозку, махаючы лапамі.)
Воўк: Добры дзень, панове! Як вас звацьвелічаць?
Муха: Мухапяюха.
277
Вавёрка: А я вавёрка, па елках скакуха.
Мышка: А я мышка, па палійах скрабатуха.
Жабка: А я жабкажабуха, па сажалках рагатуха.
Заяц: А я заяцвартаўнік, праз дарогу скок.
Усе: А ты хто?
Воўк: А я галодны воўк, зубамі шчоўк, зараз я вас усіх з’ем. Гм... (шчоўкае зубамі).
Усе: He трэба нас есці. Паехалі з намі.
Воўк: Куды?
Усе: На кірмаш! Там будзе што паесці.
Воўк: Паехалі (садзіцца ў павозку).
(I ўсе разам з песняю паехалі на кірмаш).
Баба Ева, дзед Тамаш.
Гогого!
Паехалі на кірмаш.
Гогого!
Што павезлі прадаваць?
Гогого!
Тое цяжка адгадаць.
Охохохохо!
Мядовая хвароба (Паводле верша Міколы Гамолкі)
Дзеючыя асобы: 1ы вядучы, 2і вядучы, 1я пчала, 2я пчала, 3я пчала, мядзведзь, ліса, воўк, вожык, бусел.
Танец кветак Вылятаюць пчолкі. Танец пчолак. Пчолы збіраюць мёд: падлятаюць то да адной кветкі, то да другой, махіляюцца над імі.
1ы зялучы (стаіць з правага боку пляцоўкі). Ранараненька пчала Пакідала вулей,
2і вядучы (стаіць з левага боку пляцоўкі): Заспявалазагула, Каб усе пачулі:
1я пчала (сур ’ёзнасурова): Жужужу, жужужу (аблятае кветачку), я без справы не сяджу, Жуу (збірае з кветак мядок у збаночак).
2я пчала (з кветкамі ў руках): Палячу я на лужок (паказвае рукой у бок лужка).
278
Потым — на палетак.
I збяру духмяны сок
3 самых леттшых кветак (паказвае кветкі, a потым збірае мядок у кубак).
3я пчала (прытанцоўвае):
Жужужу, жужужу, Я над кветкамі кружу, Жуу... (збірае мядок у шклянку).
Гучыць музыка. Выходзіць мядзведзь. Падыходзіць да бочкі з мёдам. Лезе за мёдам. Пчолы ляцяць на мядзведзя, кусаюць яго. Мядзеедзь раве і падымае лапу. Пчолы разлятаюцца.
1ы вядучы: У мядзведзя Патапа Забалела лапа.
Мядзведзь: Ой, пячэ! Трываю ледзь (перавальваецца з нагі на нагу, махае лапай, раве).
Гы вядучы: На ўвесь лес раве мядзведзь.
2і вядучы: Мышкавала недзе блізка, Дык прыбегла першай ліска I бядуе:
Бяжыць ліска.
Ліса: Ой, кумок, Дзе ж ты лапу так апёк?
Спагадліва аглядае мядзведзеву лапу.
Трэба пер’ем аблажыць — I нічога — будзем жыць!
Гладзіць мядзведзя, шукае пер ’я.
Гучыць музыка. Выходзіць воўк, падыходзіць да мядзведзя, аглядае лапу.
1ы вядучы: Воўк спяшаўся, аж узмок, Паглядзеў на той апёк.
Кажа:
Воўк: Пацярпі крыху! (Лашчыць мядзведзя.)
А я ў аптэку пабягу,
I ўздыхнеш з палёгкай, можа, Націранне дапаможа.
Усміхаецца, дае цукерку, выбягае.
Гучыць музыка. Выходзіць вожык з кошыкам і кійком. Абыходзіць мядзведзя, які сядзіць і плача ад болю.
2і вядучы: Вожык, глянуўшы на лапу (глядзіць праз акуляры), супакойвае Патапа.
Вожык: Сапраўды, апухла дужа, Ды не вешай галавы,
279
Прынясу табе я, дружа, Ліст трыпутнікутравы (шукае травы).
З’яўляецца бусел.
Бусел: Ты жывы яшчэ, Патап? (Дзюбаю дакранаецца да мядзведзя.)
Мядзведзь: Ой, памру! (Раве, качаецца па падлозе.) Трываю ледзь!
1ы вядучы: Тут прыбеглі зноў звяры — Клапатлівыя сябры, Прыняслі ддя ратавання Пер’е, зёлкі, націранне...
Выбягаюць усе звяры: ліса з nep kw, воўк са шклянкай, вожык з лісцем.
2і вядучы: Бусел кажа ім:
Бусел (ходзіць ганарліва тудысюды):
He трэба
Шкадаваць яго, глядзець! Я мядзведзя бачьгў з неба, Біўся з пчоламі мядзведзь.
Усе (глядзяць адзін на аднаго, перагаворваючысяў. Біўся з пчоламі мядзведзь... Ой!..
Бусел: Ёсць такі жышіёвы ўрок: Атрымаеш, што заробіш, — У Патапа не апёк, А мядовая хвароба!
1ы вядучы: I раве —
Чуваць далёка:
Мёд яму вылазінь бокам!
Мядзведзь раве. А ўсе звяры разыходзяцца, прыгаворваючы: «Мёд яму вылазіць бокам».
Як хлопчык шукау сабе сяброу
(Паводле казкі «Што падумаў вожык» Валянціны Асеевай)
Дзеючыя асобы: дзеці, хлопчык Васілёк, вядучы, зайчык, паляўнічы, вавёрка, мядзведзь, баба, вожык, вавёрчыны дзеці.
Хлопчык есць варэнне, да яго падыходзяць дзеці, хлопчык хавае збанок з варэннем.
Дзеці: Васілёк, пайшлі з намі вадзіць карагод.
Васілёк: He, не хачу! (Адмахваецца.)
280
Дзеці водзяць карагод «Залатыя дні — веснавыя дні» (муз. С. Альхімовіч). Пасля карагода ўцякаюць.
Вядучы: У аднаго хлопчыка не было сяброў. Ніхто чамусьці з ім не хацеў сябраваць. Вось і