• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    ўсіх звяроў.
    Ад удаваў да ільвоў.
    Усе: Пойдзем!
    Дзеці падыходзяць да бегемота, які спіць.
    Рыгорка:
    Глядзі: страшэнная дрымота апанавала бегемота.
    Яўген:
    Таўшчэзнага гіпапатама (Завецца гэтак ён таксама.)
    Зося (лашчыць бегемота, кладзе яму падушачку): Паспаць заўсёды ён гатовы, Таму і важыць аж тры тоны.
    Рыгорка (падыходзіць да ўдава, нахіляецца над ім): У клубок скруціўся ўдаў, Але я яго пазнаў.
    Зося (усміхнуўірыся):
    Гэта ж ім, дастаўшы з клеткі, Дворнік палівае кветкі.
    Усе рагочуць. Зося кладзе каля ўдава кветкі. Усміхаецца.
    294
    Вось якія вырастаюць, Калі кветкі паліваюць.
    Яўген:
    Пойдзем мы усе далей Паглядзім на рысь хутчэй.
    Усе накіроўваюцца да рысі.
    Рыгорка (дакранаецца да рысі):
    Хто б, скажы, не ганарыўся Мяккім футрам, што на рысі?
    Зося (весела):
    Да вушэй — як бы прышыты Два кутасікі для шыку. Вось табе прынесла, дружа, Карабок ружовых стужак.
    Завязвае рысі стужку на вушка.
    Яўген (падыходзіць да маржа):
    А вось тут сядзіць сам морж.
    Іклы вострыя, як нож (кладзе перад ім рыбку). Кожны гэтакі ікол — Лёд прашыў, як ледакол!
    Рыгорка (гладзіць ільва):
    Закасмацеў дужа леў I пастрыгчыся хацеў, У цырульню скокнуў леў — Ледзь цырульнік не самлеў. Стрымгалоў уцёк цырульнік. Леў — касматым шпацыруе.
    Зося:
    He хадзі касматы леў!
    Ты пастрыгчыся хацеў!
    Дай цябе я прычашу I люстэрка паднясу.
    Расчэсвае льва, падносіць яму люстэрка, а потым усе гэтыя рэчы аддае льву.
    Яўген (аглядвае кенгуру і кенгуранятка, якое знаходзіцца ў сумцы мамыкенгуру):
    Кенгуру заўсёды так:
    Носіць спераду рукзак.
    Гладзіць кенгуранятка.
    Бо згубіць кенгуранятка
    Больш за ўсё баіцца матка.
    Глядзіць на маленькае кенгуранятка з любасцю.
    Ты хутчэй падрастай 3 сумкі мамчынай ўцякай.
    295
    Ставіць кенгуранятку бутэлечку з малачком.
    Рыгорка (падыходзіць да зебры):
    Холад зебру не пужае: Круглы год яна ў піжаме.
    Усе зайздросцяць зебранятку I частуюць папарадку.
    Частуюць зебранятка травой.
    Рыгорка:
    Паглядзіце, добры люд!
    Ну й смяхоцішчавярблюд!
    Яўген:
    Раптам — дзіва! Раптам цуд! Гаварьгць пачаў вярблюд!
    Вярблюд:
    He такі ўжо я няўклюда. Век хаджу я па пустэльні, Па гарачай, як патэльня. Я — вьггод не патрабую, Ем расліну я любую. П’ю салёную ваду, Калі іншай не знайду.
    I вязуць на мне, вярблюдзе, Сто мяхоў заўсёды людзі.
    Дзеці аглядаюць вярблюда, пахлопваюць яго па гарбу.
    1ы даглядчык звяроў:
    Колькі шуму, весялосці!
    Па звярынны ходзяць госйі.
    2і даглядчык звяроў:
    Госці — добра. Только мо Час ісці гасцям дамоў?
    Зося:
    Так, дамоў ісці пара, Ўся збірайся дзетвара!
    Рыгорка:
    Зачыняйце ўсе вароты.
    Каб не збеглі бегемоты.
    Яўген:
    I удавы, і маржы, I вярблюды, і ўсе львы.
    Зося:
    Час прыйшоў нам развітацца I да хаты ўсім вяртацца.
    Усе (адыходзячы): Да пабачэння! (Махаюць рукамі звярам.)
    296
    МЫ РЫХТУЕМСЯ ДА СВЯТА
    Куды дзеўся Дзед Мароз?
    Дзеючыя асобы: вядучы, дзеці: Ясь, Хрысніна, Васіль; Баба Яга, вожык, мьгш, Дзед Мароз.
    Вядучы: Дзсці, нешта Дзядуля Мароз спазняецца. Давайце пойдзем яго сустракаць!
    Дзеці апранаюцца. Пад музыку П. Падкавырава яны імітуюць катанне на лыжах, пасля заканчэння музычнага ўступу спяваюць песню «На лыжах» (сл. П. Пранузы).
    Толькі выпаў першы снег — Мы на лыжы сталі.
    Звонкі гоман наш і смех
    Абуджае далі.
    Мы ляцім з крутой гары, Ўслед шумяць бярозы.
    He пужаюць нас вятры Халады, марозы.
    Дзеці накіроўваюцца ў лес, дзе сустракаюцца з Бабай Ягой, якая сядзіць на пні, насунуўшы на сябе кажух.
    Васіль: Можа, гэта Дзед Мароз?
    Дзеці ідуць да пня і прыпыняюцца, бо Баба Яга ўстае і пачынае гучна ўдыхаць паветра, быццам чуе кагосьці побач.
    Баба Яга (аглядаецца): Нікога няма! Здалося (садзіцца на пёнь і вяжа панчоху).
    Ясь: Хто гэта?
    Хрысціна: Няужо мы трапілі да Бабы Ягі?
    Баба Яга падымаецца, бярэ мятлу, глядзіць у бінокль. Дзеці ўцякаюць.
    Баба Яга: Чалавечым духам пахне. Але я ссння добрая і нікога не ем. Hi мам, ні тат, ні бабуль, ні дзядуль — нікога! Таму што сёння навагодняе свята!
    Баба Яга здымае кажух і красуецца перад люстэркам. Дзеці, пачуўшы яе словы, смела набліжаюцца да Бабы Ягі.
    Хрысціна: Добры дзень, бабуля, бабулечка Яга (працягвае ёй яловую галінку). Сядай, калі ласка.
    Баба Яга садзіцца на пень.
    Васіль (паказвае на яе нагу): Кволая, балючая, рыпучая нага!
    Ясь: Як ты пажываеш, лясная сіраціна? (Гладзіць Бабу Ягу.)
    297
    Хрысціна: Як ты ў беднай хатцы хворая скрыпіш? (Накідвае на яе плечы хустку.)
    Вядучы: I сказала бабка, бабулечка Яга.
    Баба Яга: Больш мяне не мучае рыпучая нага.
    Паціху падымаецца, але з першага разу ўстаць не можа, ледзьледзь перасоўваецца, а потым пачынае рухацца больш жвава і пераходзіць у скокі. Падае на падлогу. Дзеці яе падымаюць.
    Баба Яга: He чапайце мяне, не трэба! Я сама! (Падымаецца, звяртаецца да дзяцей.) Сядайце, мае даражэнькія!
    Васіль: А ў цябе, бабулечка, і сапраўды нага не баліць! Баба Яга: (кранае сваю нагу):
    Вылечыла гразямі, Націраннем, мазямі — Лятала на ўсё лета На поўдзень, на курорт, Па авіябілету, Што даў... (шукае білет).
    Дзе ж ён? Дзе? Гэта чароўны білет. Па ім можна куды хочаш ляцець.
    Ясь (да Хрысціны шэптам): Можа, гэта білет Дзеда Мароза? У яго ўсё чароўнае!
    Хрысціна: Ara! А Баба Яга выкрала яго, таму Дзед Мароз і спазняецца да нас на ёлку.
    Баба Яга пачула размову дзяцей.
    Баба Яга: Знайшла! Знайшла! Але гэта білет не Дзеда Мароза, а мой (хавае білет у кішэню). Спалохалася, што згубіла яго. Ну дык слухайце далей:
    Я жьгву адменна, Маю добры дом. Лясныя слухаць песні Выходжу на балкон.
    Дзеці (разам): Якія?
    Баба Яга спявае «Калыханку» (сл. А. Вольскага) і зачароўвае ўсіх удзельнікаў спектакля і гледачоў. Дзеці «засынаюць».
    Змрок ляжьгць навокал, Як гушчар лясны.
    Да сцямнелых вокнаў Падыходзяць сны.
    298
    Спаць усім належьшь На зыходзе дня.
    Недзе ў Белавежы Дрэмле зубраня.
    Між ялін кашлатых
    У сваім дупле
    Спяць ваверчаняты У цішы, у цяпле.
    I крыклівай сойцы, Што ў гняздзечку спіць. Аж да ўсходу сонца Дзетак не будзіць.
    Спяць у лузе краскі, — Ты чаму не спіш?
    Можа, сёння ў казку Ў сне ты паляйіш...
    Баба Яга: Вой, што я нарабіла? Сёння свята, а ўсе паснулі.
    Бярэ мятлу і дакранаецца да кожнага дзіцяці. Усе адразу прачынаюцца.
    Дзеці: Як мы доўга спалі.
    Васіль: Дык гэта ж Баба Яга нас зачаравала!
    Баба Яга: Прачынайцеся і слухайце далей:
    Жыву, адпачываю У доглядзе, цяпле. Даўно ўжо не лятаю Я верхам на мятле.
    Я лятаю на самалёце. Але зараз палячу на мятле.
    Бярэ мятлу, садзіцца на яе і вылятае.
    Хрысціна: Можа, Баба Яга зачаравала Дзеда Мароза, як і нас, і ён знаходзіцца ў яе хатны? Пойдзем пашукаем.
    З’яўляецца Баба Яга. Дзеці падбягаюць да яе.
    Ясь: Мілая Бабуся,
    Дазволь нашай экскурсіі Наведаць домік твой.
    Баба Яга: Заходзьце, калі ласка, ды заставайцеся ў мяне. (Дзеці ўваходзяць у хату.) Жывше са мною, як і я. Толькі ціха, не шуміце! Я зараз вас нечым пачастую (выходзіць).
    Ясь: Давайце шукаць Дзеда Мароза!
    299
    Дзеці шукаюць у хатцы Дзеда Мароза.
    Хрысціна: I пад лаўкай няма.
    Васіль: I за шафай няма.
    Ясь: Дзе падзеўся Дзед Мароз?
    Уваходзіць Баба Яга з падносам у руках. На падносе кубкі з гарбатай і тры талеркі з падарункамі, якія схаваны пад сурвэткамі.
    Баба Яга: Няма, няма ў мяне Дзеда Мароза. Легпіі частуйцеся.
    Дзеці п ’юць гарбату, потым здымаюць сурвэткі з талерак, на якіх знаходзяць завадныя цацкі. Дзеці іх заводзяць і ставяць на падлогу.
    Дзеці: Які цуд! Якая прыгажосць!
    Баба Яга: Гэта вам навагоднія падарункі.
    Дзеці: Вялікі дзякуй, бабулечка!
    Хрысціна: Але нам трэба ісці далей шукаць Дзеда Мароза, бо без яго не пачнецца свята ў дзяцей.
    Ясь: Можа, ты нам падкажаш, дзе ён?
    Баба Яга: Добра! Рассуньцеся крыху! (Баба Яга пачынае круціцца з мятлой вакол сябе. Спыняецца і паказвае дзецям дарогу да Дзеда Мароза.) Вось там!
    Дзеці: Дзякуй! Бывай! (Радасныя выходзяць з хаты.) Васіль: Як нас прывячала Бабуля за сталом, Частавала чаем 3 бруснічным пірагом!
    Хрысціна: Мы ўсе куткі абтупалі — Адзін раз і другі — I не знайшлі ні ступы I ні качаргі.
    Ясь:	I ні Дзеда Мароза!
    Васіль: Пайшлі туды, куды нам паказала Бабуля Яга. Бо мы мусім прывесці Дзеда Мароза на свята.
    Гучыць музыка. Дзеці імітуюць катанне на лыжах вакол ёлкі. Выходзіць вожык.
    Дзеці (разам): Добры дзень, вожык!
    Вожык: Пыхпых! Добры дзень! (Бяжыць далей, шукае мыш.)
    Хрысціна:
    Вожыквожык — тупутуп! (Тупае нагамі.)
    Увесь іглісты, востры зуб.
    Ясь:
    Вожыквожык, ты куды?
    Ад якой бяжыш бяды? (Бяжыць за вожыкам.)
    300
    Васіль:
    Вожык ножкамі туптуп! (Тупае нагамі.)
    Вожык вочкамі луплуп! (Маргае вачамі.)
    Ясь:
    Навакол пануе ціш,
    Вожык чуе ў лісці мыш.
    Вожык ловіць мыш.
    Мыш (жаласліва): Піпіпі! He ешце мяне, я вам нешта пакажу (паказвае чароўны клубок). Ён давядзе вас туды, куды вы хочаце дайсці, і знойдзе вам таго, каго вы хочаце знайсці. Толькі скажыце: «Раз, два, тры! Клубок, вядзі!» (Мыш аддае клубок і знікае.)
    Дзеці (кідаюць клубок): Раз, два, тры! Да Дзеда Мароза вядзі! (Ідуць за клубком і вяртаюцца з Дзедам Марозам.) Ура! Ура! Знайшлі Дзеда Мароза!
    Купалле
    Дзеючыя асобы, вядучы, 1я дзяўчынка, 2я дзяўчынка, 1ы хлопец, 2і хлопец, Купалінка, Купаліш, гаспадынька, чэрці.
    Дзяўчаты сядзяць паўколам і ўюць вяночкі.
    Вядучы: Купалле — адно з прыгажэйшых святаў беларускага народа. На Купалле ад паўночы да світання шукаюць папарацькветку. Яна прыносіць шчасце таму, хто яе знойдзе.
    Вядучы і дзеці спяваюць песню «Купалінка». На сцэну выбягаюць дзве дзяўчынкі.
    1я дзяўчынка: Вой, сёння Купалка, а заўтра Ян. Хадзем, дзяўчынкі, у цвяточкі ды паўём сабе вяночкі.
    2я дзяўчынка: На галоўкі надзенем вяночкі ды пойдзем усе разам у таночкі.
    Усе дзеці ўстаюць і водзяць карагод, пасля садзяцца на падлогу, нібыта на палянку. Выбягаюць хлопцы з колам у РУНЭ.
    1ы хлопец: На Купалле ідзём! Кола нясём!
    2і хлопец: Збірайцеся на Купалле! Усе разам на Купалле!
    Вядучы: Перад тым як на Купалле ісці, трэба загадкі адгадаць. Дзве загадкі загадаю. Хто з вас, дзеткі, адгадае?
    Усе: Я... я... я...
    Вялучы: Добра, слухайце! Што без вады плавае? (Хмара.) Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля.) Загадкі
    301
    вы ўмееце адгадваць, можна ісці на Купалле. Але каб на Купалле ісці, трэба Купалінку знайсці. Дзе яна?
    Дзеці: Вось яна!
    На сярэдзіну залы выходзіць