Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
эка на камені, звесіўшы галаву ў журбоце, ды раптам чуе конскі тупат. Ён рынуўся да вазка і ледзь не аслупянеў, ледзь не страціў прытомнасць. Там сядзеў князь з ято Прадаславай...
Машэка ў гневе забіў князя, а сваю любую прынёс у сваё логава. Але гэта была ўжо не тая Прадаслава, якую ён бязмежна кахаў. Яна прызвычаілася да раскошы і беднага, бедна апранутага Машэку яна болей не кахала. Яна сумавала па свайму пану. I калі знясілены Машэка прылёг адпачыць, Прадаслава забіла яго нажом.
Сябрыразбойнікі пахавалі іх разам: забітага Машэку і жывую Прадаславу. Насытталі над імі курган і назвалі Магілай Льва. А горад, які потым узнік на гэтым месцы,— Магілёвам.
Над магілаю дрэвы палі, I горад вырас, як з зямлі, Яго Магілёвам назвалі Інакш прыдумаць не маглі.
• Вось якая сумная гісторыя пра горад Магілёў. Янка Купала, наш вялікі паэт, напісаў паэму, якая называецца «Машэка». Як вырасйеце, вы яе абавязкова прачытаеце і прыгадаеце гэту легенду. Мне б вельмі хацелася, каб вы сёння вечарам расказалі гэту легенду дома. Паспрабуем цяпер расказаць яе разам. Тады вечарам зрабіць гэта будзе лягчэй.
СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ
Ці чулі вы такую калыханку: «Пайшоў Лёнік у лясок, знайшоў сабе паясок слуцкае работы»? Мабыць, не, не чулі, бо калыханка гэта з даўніх часоў, і як сама легенда пра слупкіх ткачых, пра іх умелыя «залатыя рукі, што тонка пралі, звонка ткалі ды размыслова ўзор клалі». Хочацца нагадаць яшчэ вам прыгожыя і сумныя радкі Максіма Багдановіча пра ткачых.
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
268
Паясы насілі ўсе. Больш просты, сатканы з воўны ды лёну, меў кожны беларускі селянін. Бо пояс лічыўся самым галоўным упрыгожаннем у тагачасным беларускім адзенні. Паны насілі шаўковыя паясы.
Першыя паясы пачалі ткаць у горадзе над Случчу.ў майстэрні, якую заснаваў князь Радзівіл. Майстроўткачоў на Случчыне было шмат, бо гэта рамяство са старажытных часоў шанавалася ў народзе, лічылася за сапраўднае мастацтва. Беларускія майстры ўносілі ў малюнак паясоў узоры, што былі найбольш блізкія і родныя іх сэрцу, цешылі вока, зачароўвалі сваёй сціплай, але непаўторнай красой.
Паясы ткалі доўгія, з шаўковых, залатых і срэбраных нітак. На рагу пояса, з абодвух бакоў, ткалася метка: «Слуцк», «У горадзе Слуцку», «Зроблена ў Слуцку».
Слуцкія паясы даўно сталі нашай гісторыяй, найвялікшым скарбам беларускага народнага мастацтва. Іх можна ўбачыць у музеях.
He звялося знакамітае рамяство слуцкіх умельцаў. Сёння ў горадзе Слуцку працуе фабрыка мастацкіх вырабаў. I на тканых паясах, што вырабляюць тут, можна ўбачьгць малюнкі і ўзоры славутых калісьці слуцкіх паясоў, паясоў з легенды. Магчыма, як і ўзоры, жыве сярод людзей і даўняя прызабытая калыханка: «Пайшоў Лёнік у лясок, знайшоў сабе паясок слуцкае работы». Магчыма. Паводле Міколы Чарняўскага
• Людзі вучацца адзін у аднаго рабіць нешта прыгожае: ткаць ручнікі і паясы, рабіць посуд з гліны, цацкі з дрэва і саломы. Усе мы любім вырабы, зробленыя ўмелымі рукамі. Такія вырабы называюцца сувеніры. Калі на якоенебудзь свята ўмельцы прадаюць свае вырабы, там збіраецца шмат людзей. Яны ахвотнна купляюць прыгожыя рэчы, каб падарыць іх сваім родным, блізкім. Дзіва, як са звычайнай саломкі, з кавалка дрэва, з кудзелі нараджаецца цуд! А вы ўмееце рабіць прыгожыя цацкі?
Дзеці, якія жывуць каля Слуцка, на Случчыне, тыя, у каго мамы і бабулі ўмелі ткаць славутыя слуцкія паясы, навучыліся ад іх ткаць таксама. I цяпер ёсць слуцкія ткачыхі. Яны ткуць прыгожыя, хоць і не такія, як раней, паясы, якія славяцца не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.
269
А навоіпта нам паясы? Калі мы іх носім? Хто іх падпяразвае цяпер і калі? А раней пояс усе насілі — і простыя людзі і паны. Пра гэта мы і прачытаем верш.
Паясочак сіні — недзе ад матулі, а чырвоны, яры — мужу да кашулі, а вось гэты — гожы, доўгі, з кутасамі — падпярэзваў святам бабін дзед часамі.
Загудзелі дуды, гуслі заігралі, брат скакаў, а з ветрам кугасы ляталі...
I слязу змахнула рукавом бабуся,
бо адзіны брат — той з вайны не вярнуўся.
А шырокі пояс, зложаны ў дзве столкі, падпярэзваў колісь дзед бабулін толькі. Зіхацеў на свіце, шырынёй бы ў пана, толькі што не слуцкі, а ўдома тканы.
ПАДАННЕ ПРА ЗАСНАВАННЕ МІНСКА
Некалі, даўнымдаўно, на гэтым месцы, дзе цяпер Мінск, пасяліўся славуты асілакзнахар па празванню Менск, ці Менеск. I пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем калёс. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя фантастьгчныя апавяданні пра яго сілу. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення. Кажуць, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні, музыка і скокі. Кажуць, што апоўначы раз’язджаў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з храбрых, смелых, дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млынам.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата — Менеск. Пасля назвалі яго Менск. Доўга горад наш называўся Менск, а потым Менск сталі называць Мінск. Многія гарады нашы памянялі сваю назву. Нядобра так рабіць, але ж часам так бывае, што лепшае мяняецца на горшае. Некалі нашае сучаснае Гродна называлася Гародня, сучасны Брэст — Бярэсце, Гомель — Гомля, Слуцк — Слуцак, Полацк — Полацак, Навагрудак — Наваградак. Можа, вернуцца да нас гістарычныя назвы гарадоў і вёсак? Як вы думаеце?
270
• Гісторыя. Ці ведаеце вы, што гэта слова значыць? Гэта такая навука, якая апавядае нам пра тое, што было даўней, пра наша мінулае. У кожнага народа сваё мінулае. Яго трэба ведаць. Як вы вырасцеце, то пра многае цікавае даведаецеся са старажытных кніг. Магчыма, некаторыя з вас будуць гісторыкамі: будуць вывучаць мінулае і пісаць новую гісторыю.
МЫ ГУЛЯЕМ У ТЭАТР
У тэатр дзеці ходзяць з радасцю, а яіпчэ з большай радасцю ўдзельнічаюць у тэатральнай дзейнасці. Яны лёгка пераўвасабляюцца, шчыра вераць у кожнае слова герояў тэатралізаванага дзеяння. Лепшых акцёраў, як дзеці, цяжка знайсці.
Драматычнае дзеянне аказвае эмацыянальнае ўздзеянне на маленькага гледача, прымушае яго суперажываць з героем спектакля, вучыць яго думаць, разважаць. Такі самы жыватворны ўплыў аказвае спектакль і на дзяцейакцёраў.
Апрача сказанага, праз гульню ў тэатр дзеці вучацца мове, знаёмяцца з фальклорам, паэзіяй, з народнымі традыцыямі. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы, адчуваць рытм, музыку беларускай мовы.
У працэсе падрыхтоўкі любой, нават маленькай сцэнкі, якую будуць глядзець толькі дзеці ў групе, выхавальнік раскрывае лінію паводзін герояў драматычнага тэксту, тлумачыць іх узаемаадносіны, характары, вучыць маленькіх акцёраў слухаць партнёра, а не механічна паўтараць словы сваёй ролі. Выхавальніку неабходна імкнуцца да таго, каб дзіця не пераймала манеру вымаўлення, інтанацыю дарослага, а трымалася сваёй натуральнай інтанацыі.
Добра, калі педагог працуе над сцэнкай разам з дзецьмі, калі ён раіцца з імі, як і што лепш зрабіць. Добра, калі ролі вывучаць усе дзеці. Тады можна будзе мяняць акцёраў у паказах аднаго і таго ж спектакля. Падрыхтаваныя спектаклі трэба захоўваць у рэпертуары і час ад часу звяртацца да іх.
Рыхтуючы сцэнку, выхавальнік мае магчымасць патроху расказваць дзецям пра тое, як зарадзіўся тэатр, пра
271
батлейку, пра нашых тэатральных дзеячаў, пра сучасныя тэатры.
Мы спадзяёмся, што матэрыял гэтага раздзела дапаможа выхавальнікам зрабіць жыццё дзяцей не толькі змястоўньтм, але і цікавым, дзівосным, што работа над інсцэніроўкамі прынясе выхаванцам шмат радасці, узбагаціць іх веды.
Аўтары размеркавалі матэрыял для гульні ў тэатр наступным чынам. Пад загалоўкам «Мы гуляем у тэатр кожны дзень» аб’яднаны кароценькія сцэнкі, зробленыя паводле невялікіх апавяданняў ці вершаў. Дарэчы, пры жаданні педагог можа сам зрабіць інсцэніроўку якоганебудзь верша.
«Мы даём канцэрты для гасцей». У гэты падраздзел уваходзяць большыя па аб’ёму інсцэніроўкі, зробленыя паводле вершаў, казак, апавяданняў, а таксама сцэнарыі на розныя тэмы («Цацкі», «Музычная палічка» і г. д.). У падраздзел «Мы рыхтуемся да свята» ўвайшлі сцэнарыі правядзення такіх свят, як Каляды, Купалле, Новы год. I завяршаюць раздзел дзве невялікія інсцэніроўкі пад назвай «Гэта ведаць трэба ўсім».
МЫ ГУЛЯЕМ У ТЭАТР КОЖНЫ ДЗЕНЬ
Храбрэц
(Паводле верша Паўлюка Пранузы)
Дзеючыя асобы: вядучы хлопчык Аляксей, гусак.
Дзея адбываецца на двары каля лаўкі.
Вядучы: Расхрабрыўся Аляксей.
Аляксей (ідзе і падкідвае мячык, хваліцца): He баюся я гусей! (Стаў на лаўку). Хто цяпер мяне дастане? (Рукі ў бокі, мяч паклаў на лаўку.)
Гусь (ідзе і шыпіць, шчыпле хлопца з усіх бакоў): Шшш! Шшш!
Аляксей (падымае то правую, то левую нагу): Ой, баюся! Ой, баюся!
Вядучы: А гусак аж засіпеў,
Выхваляк ён не цярпеў.
Хлопчык уцякае, гусак за ім.
Вось так!
Хто пахваліцца,
Той праваліцца.
272
Мышка, мышка, дзе была?
(3 народнага)
Дзеючыя асобы: мамамыш, дачкамышка, кот.
Мацімыш ганяецца за дачкоймышкай, якая бегае вакол стала. У куце сядзіць кот.
Маці: Мышка, мышка, дзе была?
Дачка (бегае): Была ў пана караля.
Маці: Што рабіла?
Дачка (бярэ са стала лыжку і паказвае): Лыжкі мыла.
Maui: А што далі?
Дачка: Кусок сала. (Паказвае рукамі, які вялікі кусок сала.)
Маці: Дзе паклала?
Дачка: Пад лаўкаю. (Глядзіць пад лаўку.)
Маці: Чым накрыла?" (Таксама глядзіць пад лаўку, але нічога пад ёю не знаходзіць.)
Дачка: Халяўкаю. (Шукае сала пад лаўкаю разам з маці.) Маці (грозна): Дзе падзела?
З’яўляецца Кот. Убачыўшы мышак, ён пачынае ганяцца за імі. He дагнаўшы, садзіцца на падлогу, дастае з торбы кавалак сала, пачынае есці. Мышкі моўчкі пазіраюць на яго. Кот, з’еўшы сала, пацягваецца, кажа «мяў» і засынае на падлозе.
Пчала і муха
(Казка)
Дзеючыя асобы: муха, пчала, вядучы.
Дзеянне адбываецца на лузе, сярод кветак. Муха адпачывае каля кветак, пазяхае.
Муха: Як добра на свеце жыць! (Нюхае кветкі, а потым ад іх паху засынае.)
Пчала (ляціць); Жжж!
Муха: (прачнулася, сярдзіта): Хто гэта? (Заўважае пчалу.) Ах ты, нягодніца! Чаго тут над вухам стогнеш, мне сп