Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
аіць кароўку і паіць іх малаком?
• Мы з вамі любім часопіс «Вясёлка». Там шмат чаго цікавага для нас: і вершы, і апавяданні, і скорагаворкі, і загадкі. Там можна знайсці апавяданні пра тое, што было даўнымдаўно, і біблейскія легенды пра тое, як стварыўся свет. А што такое Біблія і як стварыўся свет, мы зараз з вамі прачытаем. Можа, не ўсё зразумеем. Чаго не зразумеем — даведаемся пазней, як вырасцем. А прачытаць пра тое, як стварыўся свет, цікава. Праўда?
261
Біблія — самая старажытная кніга ў свеце. Людзі доўга верылі, што напісаў яе сам Бог, які жыве на небе і кіруе зямлёй. Пасля пачаді верынь. што Бог прадыктаваў гэту кнігу сваім вучням. Таму Біблію і называюш» словам божым, свяшчэнным пісаннем.
На мову простых людзей — беларусаў гэту кнігу пераклаў, а пасля і надрукаваў яе Франныск Скарына, слаўны сын з гррада Полацка. Мы за гэта вельмі ўдзячны яму, першадрукару.
Франныск Скарына пісаў, што ў Бібліі схавана мудрасць, як моц у дарагім камяні, як золата ў зямлі, як зерне ў арэху.
Давайце прачытаем некаторыя біблейскія легенды. Няхай яны стануць вашьш першым урокам на шляху да разумення мудрай кнігі.
ЯК БОГ СТВАРЫЎ CBET
Некалі не было ні зямлі, ні неба. Быў толькі міласэрны Бог. I задумаў ён ажывіць усё вакол сябе. Напачатку стварыў памочнікаўанёлаў. У Lx ёсць душа, а цела няма. Анёлы — добрыя духі.
Пасля Бог стварыў зямлю, на якой мы жывём. I задумаўся: што трэба, каб на зямлі было добра і весела?
У першы дзень стварьгў Бог святло, бо навокал была страшная цемра. I светла стала на зямлі.
На другі дзень стварыў Бог неба, якое вы бачьше над сабой.
На трэці дзень Бог сабраў усю ваду, якая цякла па зямлі, у моры, рэкі, азёры, ручайкі. А дзе вады не было, утварыліся вялікія і малыя горы.
I сказаў Бог на трэці дзень: «Няхай растуць на зямлі травы, гародніна, кветкі. Няхай на зямлі растуць розныя дрэвы і прыносяць плады. На кожным дрэве няхай растуць свае плады: на яблыні — яблыкі, на рабіне — рабіны, на арэшыне — арэхі, на вішні — вішні».
Так і сталася, як сказаў Бог. Зямля адразу папрыгажэла. На чацвёрты дзень Бог стварыў на небе свяцілы. I загадаў, каб адно свяціла працавала днём, а другое — ноччу з мноствам зыркіх падсветак. Пэўна, самі здагадаецеся, што стварыў Бог.
На зямлі стала светла, але ўсюды панавала мёртвая цішыня. Падумаў Бог і на пяты дзень пусціў у ваду рыб, a ў паветра — птушак. Ажылі вада і паветра.
262
На шосты дзень Бог стварыў жывёл і звяроў. I з’явіліся яны на зямлі кожнага роду па пары, каб маглі размнажацца.
Вось цяпер на зямлі стала добра і весела. Уладзімір Ліпскі
Ці запомнілі вы, у якія дні і што стварыў Бог? Паўтарыце і запомніце. Ці цікава ўсё гэта?
АДКУЛЬ ПЕСНЯ
Даўнымдаўно жыў на нашай зямлі жорсткі, люты пан. Людзі працавалі на яго ад цямна да цямна, а яму ўсё было мала... Вырашыў ён аднойчы сам паглядзець, як працуюць сяляне. Пад’ехаў на ўскраек поля і чуе — гучыць песня: «Жніце, жнеечкі, жніце ды на сонейка глядзіце. Сонейка заййіло, а мы ўсё жнём».
Як гэта так! Яго сяляне ім незадаволены!
Раззлаваўся пан: на яго, пана, крыўдуюць! Захацеў ён даведацца, хто склаў тую песню. Панскія паслугачы падказалі свайму ўладару, што жыве ў лесе дзіўны хлапчукмузыка. Як зайграе на дудачцы вясёлую «Лявоніху», здаецца, снапы на полі скачуць.
Ойойой!
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая, Ты такою ттрыгажуняй не была. Як збяромся мы ў свята пагуляць, Нам Лявоніхі сваёй не пазнаць. Ах, Лявоніха, Лявоніха мая, Ты сягоння, нібы ружа, расцвіла!
А як заспявае песню сумную, дык рукі апускаюцца, плакаць хочацца.
Ой, палын мой, палыночак,
Палын — горкая трава, Гарчэй цябе, палыночак, Ва ўсім свеце ды няма.
Ой ты, доля, мая доля, Доля горкая мая, Гарчэй цябе, мая доля, Ва ўсім свеце ды няма.
Напэўна, той хлапчук і склаў песню жнеям.
263
I загадаў пан адшукаць малога музыку. Ідуць слугі дзень, два, тры. Нідзе няма хлапчука, а наўкол усё спявае, гамоніць. Прыклаў адзін з хлапчукоў вуха да зямлі ды і кажа: «Браткі мае, дык гэта ж зямля спявае, зямля тут такая»... Так сказаў не толькі той хлапчук.
Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта. Прыслухаўся першы:
— Відаць, жаўранак.
— He, — кажа другі, — гэта лес шуміць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
— Ды гэта ж зямля наша спявае.
• Вось якая ў нас зямля наша беларуская. Таму ў нас і песні народныя вельмі прыгожыя. Давайце з вамі заспяваем народную песню. Якую вы хочаце заспяваць песню: вясёлую ці сумную? Паслухайце, калі ласка, словы песень і мелодыі і самі выберыце. Добра? I скажыце мне, якая песня вясёлая, а якая сумная.
Першая песня
Саўка ды Грышка ладзілі дуду, Павесяліцца ды прагнаць нуду. Дуду, дуду, дуду, дуду, Ды прагнаць нуду.
Як разышліся музыкі, гуча, Згінула гора, згінула туга. Гугагага, гугагага, Згінула туга.
Дзядок старэнькі, ёмкі ўзяўшы сттрут, Кіем на дзверы паказаў ім тут.
Тутутуту, тутутуту, Паказаў ім тут.
Вы сабе дуйце сваё гоцаца, Толькі не страшце малога хлапца. Гоцацаца, гоцацаца, Малога хлапца.
264
Другая песня
Як памерла матулька Ажаніўся татулька, Ды паслалі сірацінку У сырбор па малінку.
Ужо сонца заходзіць, Сірата не прыходзіць... Ідзі, бацька, шукаці Сваяго ты дзіцяці.
Ды стаяла каліна, А пад ёю маліна; Там сіротка хадзіла Сваю мамку будзіла.
Ой, устань, устань, мамка,
Цябе кліча дзіцятка, Пашкадуй ты сіротку, Расчаіпы мне галоўку.
ВОЗЕРА НАРАЧ
(Легенда)
У гушчары старых бароў, як сляза, упаўшая з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожым яно было. Аповеды пра яго чароўнасць ішлі ад паселішча да паселішча і нават у далёкія краіны заходзілі.
А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, іпто прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчынасіраціна па імені Найрыта. Аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны.
Бывала, сядзе Нара на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над прыбярэжжам. У гэты час і птушкі спынялі свой спеў. Людзі забываліся пра сваё гора.
Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскай стары пан. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сазаў Нары:
265
— Прыгожая кветка вырасла ў бедным краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях.
— Кепская з мяне будзе служанка, — прамовіла Нара.
— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй — зазначыў пан.
Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве хлопцы і дзяўчаты. Адзін з іх, чарнявы хлопец, падышоў да пана.
— Гэта мая нявеста, — сказаў ён, — а пан няхай сярод паноў жонку шукае.
— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. I закрычаў: — Узяць яго!
Прыслужнікі звязалі Андрэйку і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пасля гэтага здарэння пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодна яна да шлюбу. Дзяўчына зрабіла вьггляд, што згадзілася. Тут жа дамовіліся пра вяселле.
Надьтшоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. I Нара выйшла такой прыгажуняй, што ні пяром апісаць, ні ў казцы сказаць. Пакланілася яна пану ды папрасілася перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць па дварэ, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядае.
А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за другім. I калі шугануў чорны дым з акон, а на даху заскакалі чырвоныя языкі полымя, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, паехала ў вёску. Прьгйшла на тое месца, дзе з Андрэйкам часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.
Ды тут пачуўся конскі тупат. Прыехалі панскія служакі. Бегалі па ўсёй вёсцы. Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.
— Вось яна — закрьшаў адзін з іх.
— Жывую не возьмеце, — крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.
Цёмныя хвалі з белымі грабянямі ішлі адна за другой, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэйкам не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.
266
— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх тых, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку, — прашаптала Нара.
Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. A човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік у хвалях.
3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны. Да нашых дзён дайшла назва Нарач.
• Ці быў хто з вас на возеры Нарач? Ці хочаіша вам цяпер паехаць на Нарач, прыгадаць, гледзячы на красу возера, вось гэту легенду? Дык чаму возера мае назву Нарач? Хто з вас што хацеў бы сказаць пра Найрыту — Нару? Якія ў яе былі вочы? Ці напаміналі яны хвалі возера? Ці вясёлая была Нара? Ці часта яна ўсміхалася? Ці прыгожая ў яе была ўсмешка? Ці насіла яна касу вакол галавы? Ці ўмела Нара іграць і спяваць? Чаму людзі забьгваліся пра сваё гора, калі спявала Нара? Чаму пан, пачуўшы голас дзяўчыны, загадаў спыніць каня? Ці ўсцешылася Нара, як пан запрасіў яе ў свой палац? А чаму яна не ўсцешылася? Там жа лепш было б ёй жыць: у раскошы, у багацці. Як вы думаеце? Чаму пан загадаў звязаць Андрэйку? Што ж ён зрабіў дрэннага? Ці згадзілася Нара стаць панскай жонкай? Што яна зрабіла ў дзень вяселля? Куды паехала пасля таго, як падпаліла панскія пакоі? Што Нара зрабіла, як убачыла, што за ёю прыехалі панскія служкі? У які човен яна села? Чаму ўсю ноч стагналі і плакалі хвалі ў возеры? За што адпомсціла пану Нара?
ЛЕГЕНДА ПРА МАПЛЕЎ
Кажуць, на тым месцы, дзе цяпер стаіць прыгожы горад Магілёў, шумела векавая пушча. А ў пушчы той жыў разбойнік Машэка. Дрымучыя лясы, задумлівая рэчка Дняпро ды неба над галавой былі для Машэкі домам і ўцехай.
Жах наводзіў Машэка на ўвесь край. Ніводнага падарожніка не прапускаў, забіваў.
А сам у начной цішы горка плакаў па любай дзяўчыне. Дзяўчыну звалі Прадаслава. Яе, яго нявесту, князь сілком забраў у свой замак. Туды не прабрацца Машэку Вось і жыве ён у лесе разам з сябраміразбойнікамі. Апрануты ў
267
воўчыя шкуры, помсціць усім, хто асмеліцца завітаць сюды, у пушчу.
Аднойчы сядзеў Маш