Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
пайшоў ён у лес шукаць сабе таварыша. (Гучыць музыка. Хпопчык ідзе ў лес.) Ідзе па дарозе Васілёк і бачьшь на палянцы зайчыка. (Заяц іграе на цымбалах беларускую народную мелодыю «Бульба».)
Васілёк (слухае, як іграе зайчык, а потым пытаецца ў яго): Зайчык, зайчык! Хочаш быць маім таварышам?
Зайчык (узрадавана): Хачу!
Гучыць вясёлая музыка. Заяц і хлопчык. пайшлі разам. Насустрач — паляўнічы. Заяц спалохаўся, схаваўся за куст.
Паляўнічы: Хлопчык, хлопчык, ці не бачыў ты зайца? (Дае хлопцу цукерку.)
Васілёк (бярэ ў паляўнічага цукерку): Бачыў, дзядзечка.
Паляўнічы: А дзе ён?
Васілёк (паказвае ўбок): Ды вунь ён за кустом сядзіць.
Стрэліў паляўнічы, але зайца ўжо і след прастыў.
Заяц (уцякаючы): Здраднік!
Вожык (з кустоў): Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага (знікае).
Вядучы: Ідзе хлопчык адзін па лесе. Зайшло сонейка. Падзьмуў ветрык. Сеў хлопчык і задумаўся.
Васілёк: Сумна аднаму жьшь на свеце!
Музыка. Раптам з ’явілася вавёрка.
Вавёрка: Хлопчык, хлоттчык, што ты тут робіш?
Васілёк: Таварьппа шукаю.
Вавёрка: Хочаш быць маім таварышам?
Васілёк: (узрадавана): Хачу. Вельмі хачу!
Вавёрка: Тады хадзі да мяне ў госці. (Хлопчык ідзе да вавёркі ў госці. Вавёрка паклала перад ім арэхі, грыбы, ягады, шышкі.) Еш і кладзіся спаць.
Гучыць музыка калыханкі. З’яўляюцца дзетківавёркі, ходзяць вакол хлопчыка і спяваюць яму калыханку. Хлопчык спіць. Вавёркі таксама паснулі. Хлопчык прачнуўся на досвітку, залез у вавёрчыну скрыначку, перасыпаў у сваю кішэню ўсе яе арэхі і пайшоў далей. 3 ’яўляецца вожык.
Вожык: Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага. (Знікае.)
Хлопчык ідзе далей. Яму сустракаецца мядзведзь.
Мядзведаь: Хлопчык, хлопчык, ты куды ідзеш?
Васілёк (спалохана): Тататаварыійа шукаю.
Мядзведаь: Хочаш быць маім таварышам?
281
Васілёк: Хачу.
Мядзведзь дае хлопчыку мёду. Сядаюць і разам ядуць. Чуецца брэх сабак. Выбягаюць сабакі.
Васілёк (звяртаецца да мядзведзя): He пакідай мяне, дружа!
Мядзведзь: Пабеглі разам! (Бягуць.)
Васілёк: Хутчэй! Хутчэй!
Хлопчык і мядзведзь уцяклі ад сабак.
Мядзведзь: Стаміўся я. Трохі пасплю, а ты павартуй.
Мядзведзь спіць. Хлопчык есць цукерку.
Баба (ідзе, спыняецца каля мядзведзя): Чый гэта мядзведзь? (Кратае скуру мядзведзя.)
Васілёк: Мой!
Баба: Прадай мне яго, я табе грошы заплачу.
Васілёк (глядзіць на бабу з грашыма): Добра, давай грошы (бярэ грошы).
Мядзведзь прачнуўся, пачуў іх гутарку і ўцёк, сказаўшы: «Здраднік ты'» Баба паглядзела на хлопчыка, на ўцякаючага мядзведзя, забрала свае грошы і пайшла прэч. З’яўляецца вожык.
Вожык: Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага. (Знікае.)
Васілёк (сядзіць адзін, заве звяроў, плача): Зайчык! (У адзін бок гукае.) Вавёрка! (Удругі бок гукае.) Міша! Дзе вы? (У трэці бок гукае.) Я ўсё зразумеў. Сябрамі не кідаюцца. Няможна прадаваць сваіх сяброў, няможна ім здраджваць. Я не буду так рабіць! Сябрамі трэба даражыць! (Хлопчык ідзе шукаць сяброў. Гучыць сумная музыка.)
Вожык (зза куста): Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага. (Знікае.)
«Казаманюка*
(Народная казка)
Дзеючыя асобы: дзед, баба, дачка, каза, зайчык, воўк, мядзведзь, певень.
I дзея
Дзея адбываецца на сялянскім двары. Гучыць музыка. Дачка вядзе казу да плота і прывязвае яе. Да іх падыходзіць дзед.
Дзед (лашчыць казу і пытаецца ў яе):
Каза мая, козачка, дзе была?
Што ты ела, што піла?
282
Каза (маніць, скача каля дзеда): Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Дзед (сварыцца на дачку): Дрэнна пасвіла казу. Ідзі прэч адсюль (праганяе дачку са двара, а тая ідзе і плача. Дзед кліча бабу). Баба, ідзі казу пасвіць!
Сам сеў на прызбе, майструе кола. Гучыць музыка. Прыходзіць баба. Адвязвае казу ад плота.
Баба (звяртаецца да казы): Пайшлі, мая козачка, у поле. (Баба і каза пайшлі са двара.)
Дзед (майструе кола і спявае песню):
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець. Калі ў маёй хатачцы Парадак ідзець.
Падыходзіць баба з казой. Баба прывязвае казу да плота. Падыходзіць дзед.
Дзед (лашчыць казу):
Каза мая, козачка, дзе была?
Што ты ела, што піла?
Каза (скача): Нідзе не была, нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.
Дзед (сварыцца на бабу): Дрэнна пасвіла казу. Ідзі прэч адсюль. (ІТрагнаў бабу са двара.) Пайду сам пасвіць казу. (Гучыць музыка. Дзед адвязаў казу ад плота і пагнаў яе пасвіць. Накінуў на сябе хустку, надзеў сукенку, гоніць і кажа):
Пі, мая козачка, пі.
Еш, мая козачка, еш.
Каза (скача): Добра наелася, добра напілася.
Дзед пагнаў казу дахаты. Пераапрануўся.
Дзед (прывязвае казу, лашчыць яе):
Каза мая, козачка, дзе была?
Што ты ела, што піла?
Каза (скача): Нідзе не была, нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Дзед (сярдзіта): He патрэбна мне казаманюка! Ідзі прэч адсюль! (Праганяе яе прутком.)
Каза: Бэбэбэ. (Уцякае.)
283
II дзея
Дзея адбываецца ў лесе. Сярод дрэў, кустоў, елак стаіць хатка. Гучыць музыка.
Каза (убачыла хатку): Якая цудоўная хатка! (Абабегла яе вакол.) Залезу ў яе і буду жыць у ёй. (Зайшла ў хатку, убачыла зайца). А ты, заяй, пайшоў прэч!
Каза прагнала зайца. Сеў заяц пад елкай і плача. Ідзе воўк. Гучыць музыка.
Воўк (падыходзіць да зайца): Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
Заяц (падняў галаву): Як жа мне не плакаць, як не журыцЬа? Была ў мяне хатка новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер, рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі, і сам у ёй жыве. А мяне не пускае. (Плача нахіліўшы галаву.)
Воўк (храбра): Ну, нічога. He плач, нябога, я таго звера выганю. Пайпілі. (Гучыць музыка. Заяц і воўк прыйшлі да хаткі.) Гэй,. звер рагатыбарадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі! (Грукае ў дзверы.)
Каза (тупае нагамі, высоўвае рогі з акенца): Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.
Воўк спужаўся і ўцёк. Заіічык сеў каля елкі і плача. Музыка. Едзе мядзведзь на машыне, аб’язджае вакол елкі, дзе сядзіць заяц, спыняецца.
Мядзведзь (седзячы ў машыне): Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
Заяц (плачучы): Як жа мне не плакаць, як не журьшца? Была ў мяне хатка новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі і сам у ёй жыве. А мяне не пускае. (Плача, выцірае хусцінкай вочкі.)
Мядзведзь выйшаў з машыны.
Мядзведзь: Ну, нічога, нябога, не плач. Я таго звера вытаню. Пайшлі. (Мядзведзь з зайчыкам падыходзяць да хаткі.) Гэй, звер рагаты, барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі. (Грукае ў акенца.)
Каза (тупае нагамі, высоўвае рогі з акенца): Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, ятчэ і барадою замяту!
Мядзведзь спалохаўся, сеў у машыну ды і ўцёк. Зайчык сеў і плача. Музыка. Едзе певень на веласіпедзе і нешта спявае сабе, заўважыў зайчыка. Спыніўся каля яго.
Певень (пытае ў зайца, не сыходзячы з веласіпеда): Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
Зайчык: Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка, новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты
284
ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі і сам у ёй жыве, а мяне не пускае. (Плача.)
Певень: He плач, я такога звера, рагатагабарадатага, ведаю. Гэта дзедава казаманюка. Скачы за мною, будзем казу выганяці. (Певень паехаў на веласіпедзе, а зайчык паскакаў за ім.) Кукарэку! (Спыніўся каля хаткі.) Выходзь, каза, з хаткі!
Каза (тупае нагамі): Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Певень (падыходзіць бліжэй да хаткі): Гэй, каза, збірай манаткі, Уцякай хутчэй ты з хаткі, Кукарэку! (Махае крыламі.) Бо вунь дзед ідзе, Ён касу нясе...
Каза (спалохана выбягае з хаткі. Гучыць музыка. Певень лётае за ёю вакол хаткі, каза ўцякае ад яго): Бэбэбэ! He чапай мяне!
Зайчык (падыходзіць да пеўня): Дзякуй табе, браткапеўнік! Будзем разам жыць, будзем шчыранька дружьгць.
Певень: Будзем жыцьпажываць, ды дабра нажываць.
Гучыць вясёлая музыка. Певень і зайчык скачуць вакол хаткі.
Цацкі
(Музычны занятак)
Дзеці ўваходзяць у залу без музычнага суправаджэння, вітаюцца з гасцямі. Нехта за дзвярыма жаласліва цяўкае, скрабецца.
Музычны кіраўнік: Дзеці, хто гэта там за дзвярыма? Ці мне здалося? (Усе прыслухоўваюцца.) Зараз я пайду ды пагляджу. (Музычны кіраўнік выходзіць з залы, а потым зноў уваходзіць, але ўжо з сабакам, які жаласліва, з падвываннем цяўкае.) Дзеці, хго гэта прыйшоў да нас?
Дзеці: Прыгожанькае шчанятка! Яго клічуць Чапа.
Музычны кіраўнік: Але ж паглядзіце, які ў яго знешні выгляд. Стужка развязана, сам ён запэцканы, брудны. Вушы апушчаныя. Давайце, дзеці, спытаём у шчаняткі, адкуль яно.
Дзеці: Шчанятка, ты адкуль прыйшло? Дзе і ў каго ты было?
Шчанятка нешта кажа на вуха музычнаму кіраўніку.
285
Музычны кіраўнік (здзіўлена, незадаволена): Айяйяй! (Дзецям.) Дзеці, а вы ведаеце, адкуль прыйшло шчанятка?
Дзеці: He, не ведаем!
Музычны кіраўнік: Шчанятка кажа, што яно ўцякло ад хлопчыка. Хлопчыкава імя сабачка ажно баішіа вымавіць. Гэта хлопчык, які не глядзіць сваіх цацак, і ўсе цацкі Згаварыліся і ўцяклі ад яго.
Дзеці: Ой! Айяйяй!
Музычны кіраўнік: Дзеці, можа, з вас хто ведае таго хлопчыка?
Дзеці: He! He ведаем!
Музычны кіраўнік: А памятаеце, мы з вамі вучылі верш «Раскідач». Я вам прытадаю, ui хтонебудзь з вас хоча расказаць нам?
Дзеці чытаюць верш Рыгора Барадуліна «Раскідач». А да Ланы — хоць ты плач! — Часта ходзінь Раскідач. Нежаданы гэты госнь Раскідае ўсё як ёсць.
На падлозе мішкі, кніжкі. На падлозе міскі, лыжкі. Небарачкакачка крача. Пад канапу скача мячык. I злятае са стала Бедны певень без крыла. Давядзецца выгнаць з хаты Шкоднага Раскідача, Каб на радасць мамы, таты Мчаўся ён наўцекача!
Музычны кіраўнік: Во якія бываюць яшчэ дзейі. А сярод нас такіх няма?
Дзеці: He, няма!
Музычны кіраўнік: Дзеці, а дзе ж наш Чапа? (Усе шукаюць яго, знаходзяць за спінай у музычнага кіраўніка.) He палохайся, Чапа, мы цябе нікому не аддадзім. Мы зараз табе завяжам стужку, абагрэем, супакоім. (Завязваюць шчанятку стужку, лашчаць яго, даюць мала