Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
анятак. Я бачу маленькую шэранькую мышку. Вунь яна! Яна ў куточку».
• А цяпер пагутарым з вамі.
Ці спадабалася вам Кацянятка? Мне яно спадабалася, бо яно цікаўнае. Усім цікавіцца. Пытаецца, бо хоча ўсё ведаць. Прыказкі кажуць: «Добра вучыць таго, хто хоча ўсё ведаць», «За запьгтанне не страціш ні абеду, ні снядання». Вось і наша Кацянятка запыталася ў сваёй матулі і цяпер будзе ведаць. А што яно будзе ведаць?
Колькі ў Кацяняткі лапак? Што Кацянятка будзе рабіць сваімі лапкамі?
Колькі ў Кацяняткі вочак? Што Кацянятка імі будзе рабійь?
238
А колькі ў нас рук? Колькі ў нас пальчыкаў на адной руцэ? А на дзвюх? Давайце палічым. А цяпер хорам, усе разам. Адзін! Сагнсм пальчык. Два! Сагнём другі пальчык...
А што мы робім рукамі? Чым мы бяром усё, што нам трэба? Чым мы апранаемся? Чьгм мы мыемся? А чым котка мысцца? Чым мы зашпільваем гузікі? Чым мы лыжку (відэлец) трымаем? Чым мы ляльку спаць укладваем? Чым мы робім ініпую работу?
А колькі ў нас ног? Што мы імі робім? Так, так. Мы ходзім, бегаем, скачам. На лыжах ходзім, на веласіпедзе ездзім. А хлопчыкі яшчэ і ў футбол гуляюць нагамі. Праўда?
Прыгадаем, што Кацянятка ўбачыла сваімі двума вочкамі? А што мы бачым вось цяпер нашымі вачамі? Давайце паглядзім вакол: наперад, у адзін бок, у другі бок, і назад павернем галоўку.
Ці бачым мы белыя сцены? Ці бачым мы белую столь? Ці бачым мы чыстую падлогу? Ці бачым мы мэблю? Якую мэблю мы бачым? Канапу? Стол? Крэсла? А яшчэ што мы бачым? Мабьгць, дыван? Цацкі? I безумоўна, мы бачым дзяцей.
Вось і мы з вамі шмат чаму навучыліся. I разам, дружненька скажам яшчэ тры прыказкі.
Вучыцца заўсёды згадзіцца.
Навука не мучыць, а жыць вучыць.
Век жыві, век вучыся.
Так рабіла і наша Кацянятка. I гісторыя пра яго працягваецца.
На наступны дзень Кацянятканемаўлятка кажа сваёй маме: «Мамка, мамачка, глянь на мае маленькія вушкі! Адно вуха! Другое вуха! Што я магу рабіць сваімі вушамі?»
А мамакотка кажа: «Ах ты маё дурненькае Кацянятка! Ты можаш слухаць і чуць сваімі вушамі».
I Кацянятка паслухала, паслухала і кажа: «Так, так. Я чую сваімі вушкамі. Я чую, як вецер гудзе, як ты гаворыш, як жоўценькія кураняткі шчабечуць».
На наступны дзень Кацянятка кажа: «Мамкамамачка, зірні на мой раток. Што я магу рабіць ім?»
А мамакотка кажа: «Ах ты, маё дурненькае Кацянятка! Ты можаш есці мышак сваім ротам».
I Кацянятка кажа: «А вось і мьппка. Я яе з’ем».
239
Дык што мы робім вушамі? Навошта нам вушы?
Дык што мы робім ротам? Навошта нам рот? Каб есці? А яшчэ навошта? Ці патрэбны нам рот, каб гаварыць? Ці патрэбны нам рот, каб спяваць? Ці патрэбны нам рот, каб усміхацца? Ці патрэбны нам рот, каб апавяданні ўслых чытаць?
• Паслухайце і скажьгце, якога звера прысніў певень.
ПЕЎНІК I КУРАЧКАЧАРНУЛЬКА
Жыўбьгў Пеўнік. Ён быў вельмі ганарысты, бо ў яго ногі былі моцныя, бо ў яго пер’і былі яскравыя, бо ў яго крылы былі вялікія. I яшчэ таму, што ў яго быў дзівосны голас. Ён так чароўна ўмеў кукарэкаць.
Ён хадзіў тудысюды па двары і кукарэкаў, думаючы: «Я самы прыгожы певень. Найпрыгажэйнгы ў свеце. I я ўмею кукарэкаць так, як ніхто іншы».
Але аднойчы ён не гуляў па двары і не спяваў, як заўсёды. Ён сеў на плот і звесіў галаву.
Птушкі пазіралі і дзівіліся. He вытрымала курачкаЧарнулька, узляцела на плот, прысела каля яго і запыталася:
— Што з табою, Пеўнік?
— Я прысніў паганы сон, — сказаў Пеўнік і паківаў галавою.
— Раскажы сон, — папрасіла курачкаЧарнулька.
— Што ж, слухай, — кажа Пеўнік. — Я прысніў, што гуляю на двары. Са мною побач куры, качкі, індыкі і гусі. I раптам з кустоў паяўляецца звяруга. 3 вострым носам, з пушыстым хвастомшчоткай. Раптам яна ўскідвае мяне на плсчы і валачэ ў лес. «Божачка ты мой! Ратуйце, людцы добрыя», — крычу я ў сваім сне.
Ну які гэта быў звер? Які звер любіць курачак і пеўнікаў? А што сказала курачкаЧарнулька? Ці супакоіла яна Пеўніка? Якімі словамі яна яго супакойвала, як вы думаеце? («Не хвалюйся, гэта ж сон, дурненькі. Ідзі з намі гуляць. Зноў спявай, як заўсёды. Ліс не можа ў двор прабрацца. Двор жа загароджаны».)
Што зрабіў Певень? Ці забыўся ён на свой паганы сон? Як вы думаеце? Як вам хацелася б?
240
• Я вам прачытаю пра адну малпу, у якой забалеў зуб. Але спачатку мы крыху пагугарым. Адкажам на пытанні.
Скажыце, калі ласка, дзе жывуць малпы? Так. Праўду кажаце: малгты жьтвуць у лясах. Праўда, нс ў кожным лесе вы сустрэнеце малпу. У нашым, беларускім лесе, няма малпаў. Яны жывуць у індыйскіх, афрыканскіх лясах, у Паўднсвай Амерыцы. Яны жывуць у джунглях. А яшчэ яны бываюць у заапарку, у цырку. Тут яны жывуць у клетцы. У клетцы яны бегаюць, скачуць. Хто з вас любіць хадзіць у заапарк? Хто вельмі любіць частаваць звяроў чымнебудзь смачным? Яблычкам? Арэшкам? Цукерачкай?
А што можа здарыцца, як мы ядзім шмат цукерак? Вось так. I ў малпаў, калі яны ядуць вельмі шмат цукерак, могуць балець зубы.
А што мы робім, калі ў нас баляць зубы? Хто нам лечьшь зубы? Ну а што робіць малпа, калі ў яс забаліць зуб? Вось мы пра гэта і прачытаем.
У МАЛПЫ ЗАБАЛЕЎ ЗУБ
Малое малпяня жыло ў клетцы са сваёй мамаймалпай. Клетка знаходзілася ў заапарку. Малпяня звалі Зубасцік. У Зубасціка два пярэднія зубы былі большыя, як у іншых маленькіх малпянятак.
Зубасцік бегаў па клетцы, скакаў і весела пазіраў на дзяцей. Дзеці любілі Зубасціка. Кожны дзень каля клеткі збіралася шмат хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны глядзелі на Зубасціка, частавалі яго яблыкамі, арэшкамі, а найчасцей цукеркамі.
Аднойчы дзеці ўбачылі, што Зубасцік не бегае, не скача, а ціхенька сядзіць, як старэнькі дзядок. I нават не глядзіць на дзяцей. У Зубасціка забалелі зубы...
Мамамалпа пайшла да зубнога доктара і папрасіла: — Шаноўны доктар, у майго дзіцяці забалеў зуб. Дайце лякарства, калі ласка!
— Каб вылечыць зуб у вашага дзшяці, мне трэба бачыць хворага, — сказаў доктар.
Мамамалпа прывяла яго да Зубасціка.
— Разяў свой раток, — папрасіў доктар.
Зубаснік разявіў раток і паказаў зубы.
— Бачу, бачу! — сказаў доктар. — Малайчынка! Добра паказваеш свае зубкі. Я табе дапамагу. Зубы больш не
241
будуць балець. Але я цябе прашу: не еш шмат цукерак. «Што зашмат, то нездарова», «Зашмат і свінні не ядуць»,— кажуць прыказкі.
Доктар вылечыў Зубасціку зубы. Зубасцік зноў пачаў скакаць, бегаць і прыязна паглядаць на дзяцей. «Усё добра, што добра канчаеіша».
Паўторым хорам прыказку: «Усё добра, што добра канчаецца». I на гэтым кончым нашу гісторьпо.
ПРАЛЬВА I ШАКАЛАЎ
Жыўбыў Леу. Гэта было ў джунглях. Леў быў вельмі вялікі. Ен паеў усіх звяроў. Засталіся ў лесе толькі два шакалы. Яны страшэнна баяліся гэтага Льва. Леў роў цэлымі начамі і ўсё бліжэй падкрадаўся да шакалаў. Калі роў пачуўся вельмі блізка, шакалы з усіх сіл пачалі ўцякаць. Яны ўцякаюць, а Леў іх даганяе.
— Божачка мой, — кажа маці Шакаліха, — сёння да нас прыйдзе смерць. Што ж нам рабіць, бацька Шакал?
— He бойся, — сказаў бацька Шакал. — Мы ўцячом.
I яны пабеглі наўцёкі. Але ж здарылася так, што адзін раз ноччу Леў ледзьледзь не схапіў іх. Калі шакалы ўбачылі Льва зусім блізка і ўцякаць ад яго ўжо не мелі сілы, яны ўздыхнулі цяжка і падышлі да яго.
— Дзе вы бьціі ўчора вечарам? — звярнуўся да шакалаў Леў. — Я быў вельмі галодны і хацеў вас з’есці!
— Жудасныжудасны леў выйшаў з джунгляў і вельмі страшна роў, — сказаў бацька Шакал. — Так роў, што ажно дрэвы дрыжалі. Мы ад яго ўцяклі і схаваліся.
— Хіба вы не ведаеце, што ёсць толькі адзін леў. Гэта я!
— He! He! Ёсць яшчэ адзін леў, — сказалі шакалы.
— Ён большы за мяне? — спытаўся Леў. — Кажыце, хутчэй!
— Так, так. У два разы большы, як ты, — сказаў бацька Шакал. — I раве ён мацней у пяць разоў...
Леў раззлаваўся і як зараве! Ажно дрэвы затрашчалі і з каранямі вывернуліся.
— Завядзі мяне, бацька Шакал, да гэтага льва, я яго з’ем! — загадаў Леў.
242
Шакалы пабеглі наперадзе Льва. Дабеглі да вялізнай сажалкі.
— Вось дзе той другі леў. Ён жыве на дне гэтай сажалкі.
Лсў зірнуў у сажалку і ўбачыў свой адбітак. Вада ж, як люстэрка. А Леў падумаў, што гэта не ён, а той другі леў.
— Выходзь! — закрычаў Леў. — Выходзь! Зараз жа выходзь! Морда яго ашчэрылася ад злосці, і ў таго другога таксама скрывілася морда.
— Страшылішча ты несусветнае! Пудзіла няшчаснае! Вылазь!
Нарэшце надакучыла Льву лаяіша, і ён скочыў у сажалку, каб падужацца з тым другім ільвом. I больш не вярнуўся! Утапіўся. Застаўся на дне сажалкі.
А шакалы пачалі танцаваць вакол сажалкі і спяваць свае любімыя пссні.
• Дзе жыў Леў? А што такое джунглі? А дзе джунглі? Ці далёка ад нас? Ці ёсйь у Беларусі джунглі? Якіх звяроў не паспеў з’есйі той страшны Леў? Колькі было шакалаў? Калі шакалы пачалі ўцякаць ад страшнага Льва? Як бацька Шакал супакоіў маці Шакаліху? Хто з іх быў больш здагадлівы і больш адважны? Хто ўзяў на сябе ўвесь клопат?
Што сказалі шакалы Льву, калі ў іх не было больш сілы ўцякаць? Як яны апісалі другога льва? Ці сапраўды быў яшчэ адзін такі ж страшны і злосны леў, як гэты?
Чаму Леў ускочыў у сажалку? Што шакалы пачалі рабіць з радасці? А можа і мы патанцуем з радасці, што жудасны Леў утапіўся ў сажалны, а шакалы засталіся жыць? Які наш любімы танец? «Бульба»? «Юрачка»? «Крыжачок»? «Лявоніха»?
ВЯЛІКІ ВОЎК I МАЛЕНЬКАЯ ПЧОЛКА
Бяжыць маленькі Трусік. Бяжьшь ён дадому, дахаты. Адчыняе дзверы і бачыць у сваёй хапе вялікага ваўка.
— Я вялікі, злы воўк, — кажа той. — Я хачу жынь у гэтым доме і я хачу з’есці цябе.
Маленькі Трусік уцякае з хаты. Бяжьшь ён, бяжьгць і сустракае каня.
— Ой, конік, дарагі конік, дапамажы мне! — просіць Трусік. — Я не магу ўвайсці ў сваю хату. Там вялікі воўк, і ён хоча мяне з’есці.
243
— He, Трусіктрусічак, я не магу табе дапамагчы, — кажа конь. — Я не вялікі і не дужы, і воўк мяне таксама можа з’есці.
Бяжьшь Трусік, бяжьшь і сустракае сабаку.
— Ой, сабака, дарагі сабака, дапамажы мне! Я не магу ўвайсці ў сваю хату. Там вялікі воўк, і ён хоча мяне з’есці.
— He, Трусіктрусічак, — кажа сабака. — Я не магу табе дапамагчы. Я не вялікі і не дужы, і воўк мяне таксама можа з’есці.
Маленькі Трусік пачынае плакаць. Бяжьшь ён, бяжыць і бачыць маленькую, малюсенькую пчолку.
— Ой, дарагая мая пчолка, малюсенькая пчолка, — кажа Трусік. — Я не магу ўвайсці ў сваю хату. У ёй вялікі воўк. Ён хоча мяне з’есці. Конь не можа мн