• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    нка: Прайавітая дзяўчынка! Кастусь Цвірка
    218
    •	Вы бачылі плецены кошык? А навошта нам кошык? Хлопчык Алёша навучыў плесці кошык сваіх малодшых братоў. Яны ўтраіх пайшлі ў лес і там сплялі прыгожыя, зграбныя кошыкі. Як вы думаеце, што яны ў тых кошыках прьшеслі з лесу? Вось мы прачытаем верш, з чаго і як плятуць кошык, а потым вывучым верш на памяць.
    АЛЁШАЎ КОШЫК
    — Для таго каб сплесці кошык, Перш за ўсё патрэбен ножык. Лепш складанчык вы бярыце I на камні навастрыце. Пасля гэтага, нарэшце, Тонкае лазы нарэжце, Два абручыкі вазьміце. Што яшчэ? Устаўце рэбры, А цяпер і плесці трэба, — Навучае так Алёша Двух братоў сваіх малодшых. Кошыкі браты сплялі, Утраіх у лес пайшлі.
    Адвячоркам хлоттйы з лесу Ягад кошыкі прынеслі. Самы поўны, самы большы — У Алёшы. Аляксей Пысін
    ПРЫКАЗКІ
    Прыказкі — неацэнны моўны скарб нацыі. Беларускі народ мае багатую моўную культуру, і гэта яе багацце, самабытнасць асабліва ярка выяўляюцца ў прыказках і прымаўках, якія адлюстроўваюць не толькі гісторыю, звычаі, быт, але і характар, душу народа. Вельмі важна зберагчы наш моўны скарб, захаваць і перадаць яго нашчадкам.
    Абавязак выхавальніка — пазнаёміць дзяцей з прыказкамі і прымаўкамі. У яго для гэтага шмат магчымасцей.
    Мудрыя па сэнсу, сціплыя, вобразныя, высокамастацкія па форме прыказкі і прымаўкі глыбока западаюць у душу дзіцяці. Яны лёгка запамінаюцца, упрыгожваюць мову таго, хто імі карыстаецца. I, самае важнае, як усё прыгожае, прыказкі выхоўваюць эстэтычнае пачуццё mo
    219
    вы, любоў да яе. Апрача таго, прыказкі і прымаўкі вучаць дзіця вобразна думаць.
    Аўтары выкарыстоўвалі прыказкі ва ўсіх раздзелах кнігі. У гэтым раздзеле прыказкі размеркаваны па тэмах для больш зручнага карыстання. Прапануем наступную методыку выкарыстання прыказак у выхаваўчай працы з дзецьмі.
    Дыялогі з прыказкамі ці прымаўкамі
    •	Я вам прачытаю кароткую размову, а вы скажаце, якую прыказку вы пачулі ў гэтай размове.
    — Бабуля, навошта ты аддала маю ляльку Галінцы?
    — У цябе пяць лялек, а ў Галінкі адна. I я памятаю, ты казала, што з гэтай лялькай болып не будзеш гуляць.
    — А цяпер я хачу з ёю гуляць.
    — Айяйяй, як непрыгожа! He шкадуй, унучка. Дай, божа, даваць, а не прасіць.
    — Ты што гэта робіш з катом, Яська?
    — Гуляю.
    — Ты яго мучыш, тузаеш. Каб з табою так гулялі, ці добра было б табе?
    — Нядобра.
    — Ну дык вось: не рабі другому, што не люба самому.
    — Мама, пашый маёй ляльцы сукеначку.
    — Сама, дзяўчынка, паспрабуй.
    — Я не ўмею.
    — He святыя гаршкі лепяць. Пастарайся і зробіш.
    — Тата, давай пагуляем з табою ў шашкі.
    — Я, сынку, заняты. Трэба кончыць працу.
    — А мне сумна.
    — Знайдзі сабе занятак. Памый свае насоўкі, шкарпэткі. Хто працуе, той не сумуе.
    — Бабулька, ты казала, што мы пойдзем гуляць.
    — Пойдзем, унучка, але скажы, ці памыла ты ўжо посуд?
    — Я потым памыю.
    — He. Адклад не ідзе ў лад. Памый чысценька посуд, a тады і пойдзем.
    220
    — Мама, хугчэй канчай прасаваць, пойдзем у грыбы, a то сцямнее.
    — Спяшыць — людзей насмяшыць. He глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра. Яшчэ паспеем і грыбоў назбіраць.
    — Сёння ў нас у хаце ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі.
    — Я зараз, матуля, збегаю ў краму і ўсё, што трэба, куплю.
    — Пад’еў, сынку? Цяпер ідзі травы нарві і свіней накармі.
    — Я то ўсё з ’еў і зубоў не пагрэў.
    — Няўжо не пад’еў? Дык я зараз дам табе дабаўкі.
    — Добры дзень вам! Як гадуецеся?
    — А нічога. Жывём, хлеб жуём! А ты ці здаровы?
    — Я здаровы, як рыжок баровы.
    — Ты, хлопча, пачакай. Я разбагацею і тады куплю табе гармонік і скрыпку.
    — Дзядзька Піліп, вы ж не любіце працаваць. Тады вы будзеце багаты, калі парсюк будзе рагаты.
    — Ты пад’еў, Васілёк?
    — Дзякую, з’еў кашу — пацеху нашу. I запіў малаком.
    — Бачу, бачу. Як наеўся і напіўся, дык і добранькі зрабіўся. А цяпер бярыся за працу.
    — Пара, Алінка, пара абедаць. Мый рукі і сядай за стол.
    — Мама, абед не заяц, у лес не ўцячэ.
    — Бабуля, мне цёмна. Запалі святло, a то есці нязручна.
    — Хопіць святла. Міма рота лыжку не носяць.
    — Хутчэй, хутчэй, бабуля, a то спознімся.
    — He спяшы. Добранька апраніся. Завяжы шалік. Зашпілі гузікі.
    «Не завязаўшы аборы, не спяшы да Тадоры», — гаварыла мая мама.
    •	Якую прыказку вы б хацелі запомніць і расказаць сваёй маме, тату, дзядулю, бабулі?
    Лепш сто сяброў, як сто рублёў.
    He зыч ліха другому, каб не давялося самому.
    3	кім пазнаешся, такім і станешся.
    221
    У суседстве жыць — адзін аднаму служыць.
    У дзіравым вядры не носяць вады.
    •	Цікава, якая прыказка вам найбольш спадабаецца.
    Прыйдзе тая нядзеля, што і ў мяне будзе вяселле.
    Сем разоў адмер, адзін раз адрэж.
    Хто вінен, аддаць павінен.
    Дзякуй, як дасі, а калі не дасі, то й сам не прасі.
    •	Паслухайце прыказкі аднолькавыя па значэнню. Што яны значаць, пра што нам кажуць? Цікава жыць на свеце, але складана. Бывае вельмі цяжка. Якая з прыказак найбольш падабаецца вам?
    Жыць — не мех шыць.
    Век пражыць — не кашулю пашыць.
    Жыццё пражыць — не лапці сплесці.
    Век звекаваць — не пальцам паківаць.
    Век пражыць — не мора пераплыць.
    •	Цікава ведаць, ці падобныя вось гэтыя прыказкі? Чаму яны нас вучаць? Ці добра, калі чалавек шмат гаворыць?
    Пяць разоў падумай, адзін скажы.
    Менш гавары, больш пачуеш.
    Трымай язык на прывязі
    Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаворыш.
    •	Ці падобныя вось гэтыя прыказкі? Што яны значаць? Як чалавеку лягчэй жыць: аднаму ці разам з іншымі людзьмі? Як лягчэй рабіць? Аднаму ці ў калектыве, сям’ёй, гуртам, талакой?
    Адзін у полі не воін.
    Адзін дуб у полі, то не лес.
    Адна пчала мёду не наносіць.
    Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее.
    •	Прыказкаю можна ахарактарызаваць чалавека, сказаць, які ён: добры ці дрэнны, гультаяваты ці працавіты, няўмека ці майстра, марудны ui жвавы. Прыказка паказвае якасці чалавека.
    Вось паслухайце і скажыце, пра якога чалавека гэтыя прыказкі: пра гультаяватага ці працавітага?
    222
    На яду мастак, а да работы сяктак.
    Есць за вала, робіць за камара.
    Як зачэпіцца за пень, дык і прастаіць цэлы дзень.
    Многа робіць языком, ды мала рукамі.
    Ён і муху з носа не згоніць.
    •	Падумайце, калі ласка, а гэтыя прыказкі пра якога чалавека: пра недарэку, няўдаліцу, ці пра спрытнага, стараннага работніка.
    Ласы ля гатовага вогнішча рукі пагрэць.
    Зрабіць і сам зробіць, толькі перарабляць просіць.
    За сто работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца.
    •	Пра каго ідзе гаворка ў гэтых прыказках: пра маруду ці жвавага спрытнага чалавека?
    Пакуль адзін бок абстрыжэ, дык другі абрасце.
    Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.
    Пашлі дурнога, за ім другога.
    •	ТТі добры чалавек, які разважае такім чынам?
    Абы сабе добра, а там хоць трава не расці.
    Па маёй смерці, няхай тут хоць ваююць чэрці.
    Што тваё, то й маё, а што з майго, то табе не да таго.
    Ён любіць толькі самога сябе і то толькі адзін раз у год.
    •	Скажыце, калі ласка, ці падабаецца вам упарты чалавек, пра якога складзены вось гэтыя прыказкі.
    Яго не ўпросіш ні просьбаю ні грозьбаю.
    Горды ды ўпарты — нікуды не варты.
    •	Ці хацелі б вы быць такім чалавекам, пра якога гавораць вось гэтыя прыказкі?
    Малады верабей, ды спрытны.
    Нікому вады не замуціць.
    Такі вёрткі, што ў ступе таўкачом не пападзеш.
    Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы.
    У яго і ўзімку лёду не дастаць.
    Фарсун, што тычкай носа не дасмаць.
    •	Ці добра так рабіць? Якія людзі так робяць? Неспагадлівыя? Незычлівыя? Несумленныя?
    223
    Сваё хваліць, а чужое пад плот валіць.
    Выхваляўся пустак, ды не зрабіў ніяк.
    Ласы на чужыя каўбасы.
    •	Вытлумачыць гэтыя прыказкі нам дапамогуць пытанні.
    Агарод любіць гарбатую бабу.
    Чаму? Што гэта за баба гарбатая? Як мы працуем на агародзе: стоячы ці сагнуўшыся? Хто найбольш працуе на градах — поле, матыкуе, садзіць: мужчына ui жанчына?
    Садок летам, што кажух зімою.
    Ці любім мы садок летам? Што мы робім летам у садку? Чаму мы любім садок летам? Ці любім мы кажух зімою? Чаму мы любім кажух зімою?
    Хто есці хоча, той мусіць быць у поце.
    Што трэба рабіць, каб было што апранань, есці? Працаваць. Як працавайь? Старанна? Рупліва? Многа? А калі чалавек працуе вельмі старанна, калі завіхаеіша за работай, дык і потам аблівасййа.
    Паспрачаліся за мех, а ў мяху смех.
    Ці можа бьгць у мяшку смех? A што бьшо ў мяшку? Нічога. Дык за што яны спрачаліся? За вартае штонебудзь ці за дробязь, глупства? А йяпер скажьше, калі мы ў размове можам сказаць гэту прыказку.
    •	Паслухаем і пагутарым. Перш чым я скажу вам прыказку, трошкі пагутарым.
    Чалавеку вельмі патрэбны прыянель, блізкая, родная душа, той, хто б цешыўся з hf разам у радасці і спачуваў у бядзе. А як заслужыць такія адносіны да сябе? Сваёй дружбай, дабрынёй, спачуваннем. Ёсць такая прыказка: «Прыяцеля за грошы не купіш».
    Для гутаркі можна выкарыстаііь такія прыказкі.
    Работа і корміць і поіць.
    Хто прайуе, той не сумуе.
    Дай кароўцы бурачка, дасць кароўка малачка.
    Дарагая тая хатка, дзе радзбіа цябе матка.
    Як ты да людзей, так і людзі да цябе.
    Даскавае слова, што веснавы дзень.
    Які дубок, такі клінок, які бацька, такі сынок.
    Хто пытае, той шмат знае.
    Ад ляноты чакай бядоты.
    Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.
    224
    •	Знайдзі адказы на гэтыя пытанні.
    Ці закрыеш дурную галаву шапкаю? (Дурную галаву шапкаю не закрыеш.)
    ПІто страшней згубіць: розум, здароўе ці грошы? (Грошы згубіў — нічога не згубіў, здароўе згубіў — палавіну згубіў, розум згубіў — усё згубіў.)
    Ці бывае вялікі дуб з малым карэннем? (Вялікага дуба з малым карэннем не быеае.)
    Што лепш, павага ці знявага? (Лепш павага, як знявага.)
    •	Гэтыя пытанні нам дапамогуць скласці прыказкі і прымаўкі. Давайце паспрабуем адказаць на іх разам. Гэта так цікава!
    Ці заснеш, не заплюшчыўшы вочы?
    Ці трэба адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць ссння?
    Ці дружьгць агонь з вадою?
    Ці можа быць ад малой іскры вялікі пажар?
    Ці бачыць сава ўначы?
    Ці бьгвас ягада бсз кветак?
    Што лягчэй зрабіць: зламаць ці наладзіць?
    Ці грэс вушы абяцаная шапка?
    Ці астрыжэш голую авсчку?
    Што лягчэй: добра работу рабіць ці ў далоні пляскаць?
    Ці сена ідзе да казы, ці каза ідзе да сена?
    Ці напхаеш дзіравы мяшок?
    Ці напоўніш бяздонную бочку?
    Што бачыць далей: вока ці розум?
    Ці можна купіць розуму?
    Без чаго горш: без розуму ц