Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
падобны Дзед Мароз? Што Дзед Мароз адказаў, калі хлопчык запытаўся, дзе ён дастаў яго адрас? Можа, мы прачытаем гэтыя словы? «Адрас? Цётка Завіруха прагудзела мне на вуха». Мне вельмі спадабаўся адказ Дзеда Мароза, а вам? А хто Дзеду Марозу шапнуў на вушка, што Алег даўно хацеў клюшку?
Алег запьттаўся, колькі Дзеду Марозу гадоў, і што той адказаў хлопчыку? Семсот гадоў. Гэта многа ці мала? А што Дзед Мароз адказаў, калі Алег запытаўся, чаму яго голас такі малады? Хто гуляе на паветры, з ветрам, той малады і здаровы. Так? Дык што Дзед Мароз так і сказаў?
А ад чаго ў Дзеда Мароза цякуць слінкі, што яму падабаецца есці? Ледзяшы і сняжынкі нельга есці. Мы гэта ведаем? А ці ведаў гэта Алег? I што ён сказаў? Ці паверыў Алег, што Дзед Мароз есць ледзяшы і сняжынкі?
Ну дык хто ж гэта быў Дзед Мароз? Ці пазнаў яго Алег?
210
Вершы да свята жанчын
МАМІНА СВЯТА
Заўтра — свята веснавое — Восьмага сакавіка.
Што падорынь маме Зоя, Клапатлівая дачка? Мама зранку на заводзе, мама любіць працаваць, а дачушка ў садзік ходзіць, добра ўмее маляваць. Што падорьшь маме Зоя, не пытайцеся — сакрэт. Заўтра, заўтра раніцою мама ўбачыць свой партрэт. Васіль Жуковіч
• Калі бывае свята жанчын: вясною ці зімою? Маміна дачушка клапатлівая, праўда? Яна клапоцііша пра маму. Што яна хоча зрабіць для яе? Дачушка вялікая ці маленькая? Яна ходзіць у садзік ці ў школу? Што яна ўмее добра рабіць? Што яна маме намалюе? А ці будзе мама задаволена, атрымаўшы ад сваёй дачушкі падарунак? Што мама ёй скажа?
СА СВЯТАМ!
У пакоі сёння рана Пасвяточнаму прыбрана: На стале абрус ружовы I дыван пад ложкам новы. Торт румяны на падносе; А на торйе лічба восем. Выразаю я старанна Астры, макі і цюльпаны. Прыйдзе мама на абед — Падарую ёй букет. Ніна Галіноўская
• Як прыбраны пакой восьмага сакавіка; пасвяточнаму ці пабудзённаму? Які на стале абрус? Які дыван ляжыць каля ложка? Чаму на торце напісана лічба восем? Што падаруе дзяўчынка маме, калі тая прыйдзе на абед? 3 якіх кветак дачуіпка збярэ букет маме? Ці ўсцешыцца мама? А чым яна ўсцешыцца? Ці любіць дачушка сваю маму? А ты стараешся зрабіць сваёй маме нешта прыемнае?
211
А як вы павініпуеце выхавальніцу, маму свайго сябра? Што вы скажайе? (Са святам вас! 3 жаночым святам! Са святам жанчын!)
• Да свята нашых мам мы вывучым вершык «Сакавік». Яго напісаў Артур Вольскі.
Сонейка вясновае
Глянула зза хмар, Лічбаю чырвонаю Ззяе каляндар.
Я ўжо знаю літары
I чытаю сам.
Сёння свята слаўнае — Свята нашых мам.
Сонейка вясновае, He хавайся ў цень, Каб асветлен радасшо Быў святочны дзень!
• Паслухаем, адкажам на ггытанні, вывучым на памяць.
Я ласкай сагрэты, пяшчотай тваёю. Ты — яснае сонца, што рана ўстае.
I робяць усё для мяне з любоўю Родныя рукі, мама, твае.
Віншую са святам йябе, дарагая!
3 табою шчаслівы заўсёды я. Моцна і шчыра цябе абдымаю, Добрая, мілая мама мая! Уладзімір Лісун
Хто віншуе маму: хлопчык ці дзяўчынка? Як хлопчык называе сваю маму? «Ты — яснае сонйа», дарагая, добрая, мілая. Хлопчык любіць маму. Так? Як ён абдымае сваю добрую мілую маму? Ці будзе шчаслівая мама хлогтчыка, пачуўшы яго віншаванне? А твая мама ўсцешыіша, калі ты, Кастусёк, павіншу'еш яе гэтым вершам? Хто прыдумае самы лепшы загаловак да гэтага верша?
• А цяпер мы пазнаёмімся з вершам, які называецца «Бабулі». Напісаў яго Авяр'ян Дзеружынскі. Вы, напэўна, ведаеце, што 8 Сакавіка — свята не толькі нашых матуль. Гэта свята і нашых бабуль таксама.
212
Прачытаем верш, пагутарым, вывучым яго і пагуляем у тэатр. У нас будуць тры артысты — два ўнукі і аўтар. Назавём першага ўнука Сцяпанка, а другога — Міколка.
(Сцяпанка) — Бабкі легшіае няма,
Як мая, у цэлым свеце. He крычьшь яна дарма, Ласкаю прывеціць. Звяжа цёплыя пальчаткі Мне на Новы год, А калі спячэ аладкі — Скачуць самі ў рот!
(Міколка) — А мая бабуля казкі Любіць Баійьгаварыць, Цэлы вечар Будзеш слухаць, Сон не здолее змарынь: To ў дрымучы бор Заглянеш, Дзе жыве Стары мядзведзь, To ваўчыху напаткаеш — Уцячэш ледзьледзь... Безліч казак бабка знае, Іх заўжды ахвотна бае.
(Аўтар) — I таму шануюць дзеці Сваіх бабак нездарма, Бо для іх Нікога ў свеце Ласкавейшага няма.
Чаму Сцяпанка лічыць, што лепшай, як у яго, бабулі няма ў цэлым свеце? Таму, што ён яе любіць. Таму, што яна на яго дарма не крычыць. Таму, што яна прыветлівая, ласкавая, пяшчотная. А за што яшчэ Сцяпанка любіць сваю бабулю? Якія яна ўмее вязаць пальчаткі свайму ўнучку? А што яшчэ яго бабуля ўмее рабіць? Давайце разам паўторым гэтыя радкі пра пальчаткі і аладкі: «Звяжа цёплыя пальчаткі...»
А што мы скажам пра Міколкаву бабулю? Што Міколкава бабуля ўмее і любійь рабіць? Ці шмат яна ведае казак? Ці ахвотна яна іх бае? Пра якіх звяроў яна бае? Ці хацеў
213
бы ты, Піліпка, спаткацца з Міколкавай бабуляй? Як бы ты папрасіў яе, каб яна расказала табе казку пра дрымучы бор? Ці ўсе мы любім і шануем сваіх бабуль?
Вершы пра розныя поры года
• Прачытаем і вывучым невялікі верш пра восень, пра адлёт жураўлёў у вырай.
ЖУРЛЎЛІ
Жураўлі панад лясочкам Роўненькім ляцяць шнурочкам; Мама кажа мне, што гэта Адлятае ад нас лста.
I йяпер мнс зразумсла, Чаго дождж ідзс дзснь цэлы — Гэта лета, не іначай, Па дзяньках вясёлых плача. Іван Шуцько
• Паслухайце верш «Усё зіма заснежыла». Калі ён вам спадабаецца, мы яго вывучым. У гэтым вершы ёсць такія цікавыя словы, як брама, штыкеты, посцілка, шалёная, заснежыла. Ці ведаеце вы іх?
Белымі сняжьгнкамі Ўся дарожка ўсеяна. Была ў полі рэчанька, Ды не стала. Дзс яна?
Была ў полі елачка, Пьгшная, зялёная, А яе мяцеліца Замяла шалёная.
Азярцо празрыстае За сялом свяцілася. Посцілка бялюткая На ято звалілася.
Тут зіма заснсжыла Брамы і штыкеты, Кожны куст і дрэва
У белае адзеты. Станіслаў Шушкевіч
214
• Паслухаем і вывучым верш пра зіму, якая так разгулялася, што супынку ёй няма. Намяла цэлыя горы белага снегу. Хто з вас вывучыць гэты верш найхутчэй і найлеттш раскажа?
ЗІМЛ
Разгулялася зіма, Што супынку сй няма. Дзе быў двор голы, Намяла горы.
Хлапчукі парашылі
Узысці на вяршыні.
Горы расступіліся —
Дзеці ў снег зваліліся. Данута БічэльЗагнетава
• Прачытаем верш «Ажылі прамені». Яго напісаў Паўлюк Прануза. А што такое прамені? Калі яны ажываюць? Восенню? Вясною? Летам? Зімою? Прыгадаем з вамі словы: бляск, капяжы, поўдзень, чугна. Калі вы не ведаеце іх, я вам падкажу, вытлумачу, а потым мы вывучым гэты верш.
Замець не гуляе, I мароз аслаб. Раніцаю чутна: Кап... Кап... Кап...
3 крьгшталёвым бляскам Звоняць капяжы.
Верабейка скача: Жыў!.. Жыў!.. Жыў!..
Прыляцслі з поўдня Спеўныя шпакі.
Зазвінелі ў небе Жаўранкаў званкі.
На паляне ціхай
У густым бары Ажылі пралескі — Весніх дзён сябры.
• Паслухайце верш, які напісаў Якуб Колас, наш вядомы паэт. Скажыце, якую пару года ён так любоўна
215
апісвае. Калі бывае шмат прастору, волі? Калі можна бегаць басанож па дарожках за всскай, у лесе, у гаі? Калі стаіць цяплынь? Калі хочацца спачьшь пад бярозкай? Калі пчолкі і матылькі лятаюць, мільгайяць вакол? Калі на дарожках жоўценькі пясочак і яго хочацца ўзяць у прыпол, гэта значьшь насыпайь на край фартушка ui спаднічкі? Так, усё гэта бывае летам.
Верш, які мы вывучым, так і называецца «Летам».
Ну ж і волі, волі
У гаі за вёскай!
А цятілынь, цяплынь!
Весела на полі, Слаўна пад бярозкай, Хоць ты сядзь спачынь.
Пчолкі, матылсчкі, Як сняжынкі тыя, Мільгацяць вакол. Жоўтыя пясочкі — Крупкі залатыя, Хоць бяры ў прыпол.
• Паслухайце, як прыгожа апісвае лета Ніна Галіноўская. Калі вам спадабаецца яе верш, мы вывучым яго разам.
ЛЕТА
У сукенцы каляровай, У хусцінцы васільковай Ходзіць лета па палях, Па расквечаных лугах.
Звоніць песняй жаўруковай Кожны дзень званчэйшай, новай. Дбайна сонечнае лета Спеліць ягады для дзетак.
Любіць з імі забаўляцца. Загараць, спяваць, купацца.
Дораць дзеці лету ўсмешкі, Гульні, песні і пацешкі.
А расчуленае лета Дорыць ім букеты кветак.
216
Вершы, якія ўхваляюць працу
УЛАДЗЯМЛЙСТРЫХА
Уладзямайстрыха
Цацкі ўмее рабіць.
Бусла з пластыліну зляпшь,
Улітку, вугра, улюбёнага ў мора.
Чырвоныя яблыкі і памідоры.
А мьппку зрабіла, дык Васькакаток Угледзеў, схапіў — узяў у раток.
Уладзя смяялася, кот хваляваўся, Пакінуў «здабычу»
I ў кут свой падаўся. Авяр ’ян Дзеружынскі
• Пра каго мы прачыталі верш? Пра дзяўчынку Уладзюмайстрыху. А яшчэ пра каго? Так, пра Васькукатка. Што мы даведаліся пра Уладзю? Што яна ўмее ляпіць з пластыліну. Ці добрую яна зляпіла мышку? Чаму яе каток схапіў у раток? А што рабіла Уладзямайстрыха, убачыўшы, як каток схапіў у раток мышку, якую яна зляпіла? А каток, мабыць, засаромеўся, што ён ашукаўся, не пазнаў, што мышка несапраўдная? Ну а цяпер пачнём вучыць верш на памяць.
• Паслухаем, а затым вывучым на памяць верш пра маміны рукі. Яны вас кормяць, апранаюць, абнімаюць. Яны вам радасць прыносяць. А для мам найбольшая радасць, калі іх дзеці — добрыя, шчаслівыя, прыгожыя, калі яны расцвітаюць кветкамі.
Слава маміным рукам, Што работу любяць I прыносяць сонца нам, Ласкаю галубяць.
Слава маміным рукам!
Хай на ўсёй планеце
Кветкамі для мілых мам
Расцвітаюць дзеці. Міхась Пазнякоў
• Прачытаем верш пра Олю — малайчынку, працавітую дзяўчынку. Пагутарым, а потым пагуляем у тэатр. У нас будзе многа артыстаў, аж дванаццаць. Вам усім спадабаецца Оля, я так мяркую, і ўсім захочацца пра яе расказаць.
217
ОЛІНЫ ГРАДКІ
1. Паглядзше — наша Оля Агарод так шчыра поле!
2. Гэта дзед на дачы ёй Удзяліў участак свой. Градкі роўныя малая Там сама зрабіла ў маі. Іх засеяла насеннем — Хай расне на заглядзенне!
3. Оля градкі даглядала, Іх палола, палівала. I цяпер — зірні — парадак У яе на кожнай з градак.
4. Там — раўнюткімі радкамі — Боб, пятрушка з буракамі. Там усё расце, буяе, Хутка моны набірае.
5. Вунь ужо праткнулі Стрэлы вострыя цыбулі.
6. Паказала лісце блізка Ля цыбулі і радыска.
7. Спрытна лезе ўжо на колік Пакручастая фасоля.
8. Распусціўшы гожа хвосцік, Кліча ўсіх і морква ў госці.
9. Раздуваюйь кабачкі Белаватыя бачкі...
10. Хто ні йдзе, ля агарода Прыпыняецца заўсёды:
11. — I чые такія градкі, Дзе расце ўсё без аглядкі?
12. — Гэта ж Олечка малая Агароднійа такая! Гэта ўсё яна стараеіша, Каля градак завіхаецца. Наша Оля — малайчы