• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    жа б паспеў падмесці хату? Ці памятаеце вы прыказку: «Спярша папрацуй, а тады патанцуй?» Калі б Толя ведаў гэту прыказку, як бы ён зрабіў?
    Давайце вывучым пяць прыказак.
    Нічога само не робіцца.
    Арэх не раскусіш — зерне не з ’ясі.
    Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.
    Пячоныя галубы не прыляцяць самі да губы.
    Добра рабі, добра і будзе.
    •	Паслухайце верш.
    ЯБЛЫНЬКА
    1.	Без прасторы, без святла Я ў лясной глушы расла. Кволай тоненькай сцяблінкай У тым лесе я была.
    Там мяне з бакоў сабою Заглушалі вербы, хвоі.
    Там я згінула б зусім, Стала б пруцікам сухім, Ды якраз мяне прыкмеціў Сярод лесу хлопчык Пеця.
    113
    2.	Ён праз дзень прыйшоў з лапатай I мяне — у срэбры рос — Ад лясных цяністых шатаў У садок свой перанёс.
    Пад адкрытым вольным небам Пасадзіў мяне як трэба, Мне галінкі распраміў I вадой з вядра паліў.
    Кожны дзснь сачыў за мною Ён зімою і вясною.
    Ён карміў мяне. паіў, Ну а потым — прышчапіў.
    3.	На вачах расла я, рада, Туг пад Пецевым прыглядам. Час прыйшоў, і ад цяпла Я ў дзень майскі расцвіла. Ну а летам на галлі, Што звісае да зямлі, Наспяліла столькі вабных Крутабокіх буйных яблык! Гэта ж, Псцягаспадар, За дагляд —
    Табе мой дар! К. Цвірка
    А цяпер мы прачытаем верш па частках і пагутарым пасля кожнай з іх. Добра?
    1.	Дзс расла яблынька: у агародзе ці ў густым лесе? Ці добра было там яблыньцы? А чаму нядобра, кепска? Ці прасторна ёй было ў лясной глушы? Ці даходзіла да яблынькі сонца, святло? Якая тады была яблынька? Тоненькая? Кволая? Слабснькая?
    Што здарылася б з ябльгнькай, калі б яе не прыкмеціў сярод всрбаў і хвояў хлопчык Псця? Ці выжыла б там яна? Ці засохла б там, зрабілася б сухенькай сцяблінкай, сухснькім пруйікам? Псця выратаваў яблыньку. Так? Ці добра ён зрабіў? Я дык адразу палюбіла гэтага хлопчыка. А вы?
    2.	Хлопчык Псця ўбачыў у лясным гушчары слабснькую, тонснькую яблыньку, пашкадаваў яе. Што ён зрабіў праз дзснь? Куды псранёс яблыньку раніцай, калі яшчэ раса была на дрэвах? Ці нс забыўся Псця паліць яблыньку вадой? А ў чым Псця прынёс ваду? Ці часта Псця паіў яблыньку ў сваім садочку?
    114
    А што хлопчык зрабіў потым? Ён яе прьппчапіў. Мабыць, яго тата ці дзядуля навучыў, што дзікую яблыньку, якая расце ў полі ці ў лесе, трэба прышчапіць. Я буду рада, калі хтонебудзь з вас запытаецца ў свайго таты ці дзадулі, як робіцца прышчэпка дрэва, нам раскажа заўтра.
    3.	Яблынька расла, радавалася, цешылася сваім жыццём. Што здарылася ў адзін майскі дзень? Ці бьгваюць на яблыні плады ў той год, калі дрэва не цвіце?
    Ці багата было яблык на яблыні летам? А што нам пра гэта гаворыць? Чаму, калі на дрэве багата яблык, дык галінкі звісаюць да зямлі? Якіх яблык наспяліла яблынька? Прыгожых, вялікіх, вабных, буйных?
    Ці рад быў Пеця падарункам яблыні? Яна ж яму іх наспяліла ў дар (у падарунак).
    Ці добры гаспадар Пеця? Ці працавіты, спагадлівы, клапатлівы ён? Мне здаецца, што з такога хлогтчыка вырасце добры чалавек, добры муж для жонкі, добры тата. А вам як здаецца?
    •	Я буду чытаць вершык, а вы мне падкажыце, калі ласка, тры словы, a то яны неразборліва напісаны.
    Вось вам, дзеці, верш зімовы, Падкажыце ў вершы словы: Зімой даліны і сцяжынкі Пакрылі белыя...
    Як шэры воўк, завыла глуха У полі злая...
    Сядзяць без ежы ў сцюжу птушкі.
    Сябры, зрабіце ім...
    Так. Дзякую вам. Вы здагадаліся. Усе тры словы мне падказалі правільна: сняжынкі, завіруха, кармушкі.
    Дзеці з дапамогай таты зрабілі кармушкі. А што яшчэ трэба зрабіць, каб дапамагчы птушачкам у холад? Пустыя кармушкі іх не накормяць, праўда?
    Якія людзі дапамагаюць іншым людзям, звярам, птушкам? Добрыя ці нягодныя? Сардэчныя ці злосныя? Шчырыя ці хлуслівыя? Ці хочаце вы ведаць пяць прыказак пра дабрыню?
    У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей. (Як ты добры, дык і да цябе людзі добрыя.)
    Шчыраму і Бог дапамагае. (Тым людзям, што ўсё робяць ад сэрца, шчыра, лягчэй жыць на свеце.)
    115
    Шчыраму сэрцу і чужая болька колка. (Таму, у каго добрае шчырае сэрца, шкада ўсіх, каму дрэнна.)
    Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
    Добры чалавек і сабакі дражніць не будзе.
    Вось бачьше: прыказкі вучаць нас розуму, дабрыні, даюць параду — быць добрымі з усімі.
    •	Паслухаем, зразумеем, вывучым і праспяваем урывак з верша Канстанцыі Буйло:
    Люблю наш край, старонку гэту,
    Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз спазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
    Мы ўсе любім тое месца, край, старонку, дзе радзіліся, расцём, жывём. Так і скажам хорам і паасобку: «Люблю наш край, старонку гэту».
    Шчасце. Якое прыгожае слова! Што яно значыць? Вось мы з вамі сядзім у прыгожым пакоі. Я вас люблю, вы мяне любіце. Мы з вамі душэўна размаўляем. Нам добра, утульна. Гэта і ёсць шчасце. Вось вы дома. I тата, і мама, і ўсе родныя — здаровыя, ласкавыя, добрыя. Рады адзін аднаго бачыць, дапамагчы адзін аднаму, пашкадаваць таго, каму блага. Вось гэта і шчасце. Шчасце трэба спазнаць, даведацца, якое яно. Так і скажам: «Дзе першы раз спазнала шчасце» (маецца на ўвазе край, дзе радзілася і расла).
    Сляза нядолі. Доля бывае добрая і благая. А нядоля — гэта благая, кепская доля. Чалавеку блага, і ён плача.
    А цяпср прагаворым хорам і паасобку ўвесь верш. A потым праспяваем.
    Ці спадабалася вам гэта песня? Ці добра мы яе праспявалі? Заўтра мы гэту песню яшчэ раз праспяваем.
    МЫ АДКАЗВАЕМ НА ПЫТАННІ
    Пытанне — гэта адзін з элементаў гутарковай мовы. Каб авалодаць ёю, трэба ўмсйь задаваць пытанні і адказваць, рэагаваць на іх. Пры вывучэнні мовы без пытанняў нс абысціся. Яны даюць штуршок для гутаркі, канцэнтруюць увагу таго, хто слухае і адказвае, даюць выхавальніку магчымасць весці мэтанакіраваную гутарку.
    Пытанне вынікас з любога навучальнага матэрыялу: верша, казкі, прыказкі і інш. Можна задаваць пытанні і
    116
    бсзадносна да тэмы гутаркі. Часам нават гэта нсабходна, бо аднатэмная гугарка надакуіас дзсцям, аслабляе іх цікавасць. Свсжас пытаннс ажыўляе ўвагу. Пры ўмслай фармулёўцы («Мнс всльмі цікава всдаць...», «Хто б мог мнс дапамагчы даведацца...», «А ці ведаеце вы...», «Давайце ўсе разам падумасм, як лепш адказаць на такос пытаннс...») пытанне прагучыць загадкава і выкліча ў дзіцяці ахвоту падумаць, паразважаць.
    Прыдумаць пытаннс не заўсёды лёгка, шмат лягчэй яго выбраць з прапанаваных у кнізе.
    Аўтары падаюць ттытанні ў шасці групах. Першая група пытанняў «Адкажы пра сябе» — самая канкрэтная. Дзецям, калі яны ведаюць мову, лёгка на іх адказваць. Па сваёй канструкцыі пытанні такія, што пры адказе патрабусцца толькі дадаць аднодва словы, памяняць крыху парадак слоў. Улічваючы тое, што дзеці не ведаюць мовы альбо кепска яе ведаюць, можна прапанаваць ім даваць поўны адказ на пытанне.
    Пытанні гэтай групы можна выкарыстаць для парнай работы. Педагог задае пытанне групе і адказвае ўслых, a потым тое ж пытанне задаюць адзін аднаму дзеці, якія сядзяць па парах.
    У другую групу ўвайшлі інфармацыйныя пытанні («Хачу ўсё ведаць»), па свайму зместу і форме больш складаныя. Яны павінны даць дзіцяці пэўныя веды, інфармацыю. Адказы на іх часта патрабуюць карэкцыі з боку педагога, яго дапамогі, умення ў даступнай форме вытлумачыць тыя ці іншыя рэчы, з’явы прыроды.
    Трэцяя група — «Дыскусійныя пытанні» («Хачу ўмець слухаць і гаварыць») — вучыць дзіця быць цікавым субяседнікам. Педагогу трэба актыўна падтрымліваць размову, даваць дадатковыя, дапаможныя пытанні, падказкі, словам, быць добрым субяседнікам.
    Пытанні чацвёртай групы («Тэматычныя пытанні») паглыбляюць веды на пэўную тэму, вучаць паслядоўна, лагічна думаць. Адна думка выклікае другую. У размову ўключаюцца ўсе дзеці. Размова ідзе па «ланцужку», патрабуе ад дзіцяці канцэнтрацыі ўвагі.
    Пятая група — «Апорныя пытанні». Гэта пытанні, якія вынікаюць з прачытанага ці падслуханага эпізоду — апоры. Апоры развіваюць фантазію дзіцяці і педагога, закранаюць эмоцыі, якія ў сваю чаргу абуджаюць думку, мысліцельныя здольнасці. Апоры — выдатная аснова гутаркі.
    117
    Шостая група пытанняў — «Розныя». Па зместу сюды ўваходзяць пытанні ўсіх папярэдніх груп, але па форме, па сваёй канструкцыі некаторыя з іх адрозніваюцца ад папярэдніх.
    АДКАЖЫ ПРА СЯБЕ
    Як цябе завуць?
    Як тваё прозвішча?
    Як завуць тваю маму (бабулю, сястрычку, выхавальніцу)?
    Як завуць твайго тату (дзядулю, браціка)?
    Ты ходзіш у школу (у садок)?
    Ты любіш цырк (тэатр, кветкі, гпушак)?
    Ты любіш плаваць (бегаць па дарожцы, ляпіць снежную бабу, слухаць казкі, маляваць дрэвы, мыць посуд, працаваць у агародзе, складваць цацкі, наводзіць парадак у сваім пакоі, дапамагаць сваёй маме ў працы, рана ўставаць, хадзіць у дзіцячы сад)?
    Ты ўмееш чытаць (пісаць, маляваць звяркоў, надзяваць паліто, зашпільваць гузікі, абуваць боцікі, прычэсвацца грабянцом, спяваць сваёй ляльцы калыханку)?
    Ваш дом драўляны ці цагляны (высокі ці нізкі, на першым ці на другім паверсе)?
    Ваша сям’я вялікая ці малая?
    Ваша кватэра светлая ці цёмная?
    Твая мама высокая ці нізкая?
    Твая бабуля маладая ці старая?
    Твая мама спявае табе калыханкі ці не?
    Твой тата гуляе ў футбол ці не?
    Твой тата спявае песні ці не?
    Твой брацік гуляе з табою ці не?
    Твая сястрычка дапамагае матулі ці нс?
    Ты рада, калі цябс хваліць мама?
    Ты рада, калі табс купяць новую цацку?
    Ты цсшышся, калі бачыш свайго дзядулю?
    Ты радусшся, калі да цябс прыходзяць сябры?
    Ты любіш, калі тата бярэ з сабой цябс гуляць?
    Ты задаволсны, калі зробіш нсшта сам?
    Ты мысш рукі псрад ядой?
    Ты любіш спяваць?
    118
    Ты можаш намаляваць жабу?
    Ты робіш ранішнюю зарадку?
    Ты любіш хадзіць у тэатр?
    Ты ўмееш ездзіць на веласіпедзе?
    Ты ведаеш, дзе жыве слон?
    Ты ведаеш, як завуць бацькоў твайго сябра?
    Ты можаш скакаць на адной назе?
    Ты крыўдзіш слабейшых?
    Ты быў на моры?
    Ты лятаў на самалёце?
    Ты бачыў кенгуру?
    Ты вялікі ці маленькі?
    Ты ўмссш плаваць?
    Ты ведаеш, дзе знаходзіцца хлебны магазін?
    Ты любіш салодкае ui кіслае?
    Ты любіш мёд? Чаму?
    Ты баішся пераходзіць вуліцу? Чаму?
    Ты быў у лялечным тэатры?
    Ты можаш намаляваць зорачку?
    Ты любіш піць каву ці чай?
    Ты хлопчык ці дзяўчынка?
    Ты любіш спяваць ці скакаць?
    Ты дома гаворыш пабеларуску ці парасійску?
    Ты ўстаеш рана ці позна?
    Ты кладзешся спаць рана ці позна?
    Ты жывеш у Беларусі ці