Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
ыя, спелыя, сакавітыя і вельмі смачныя.
• Вывучым цікавы верш пра казла. Спачатку вы будзеце паўтараць за мною кожны радок. А пасля таго, як мы вытлумачым усе незразумелыя слочы, я буду ттытацца, a вы адказваць за казла.
Ішоў казёл мастом
Ішоў казёл мастом, Ківаючы хвастом. — Куды ідзеш, казёл? — На кірмаш пайду. — Чаго на кірмаш? — Касу купляць. — Нашто табе каса? — Сена касіць.
85
— Нашто табе сена?
— Кароў карміць.
— Нашто табе каровы?
— Малако даіць.
— Нашто тое малако?
— Пастушкоў паіць.
— Нашто тыя пастушкі?
— Свінак пасвіць.
— Нашто тыя свінкі?
— Горы капаць.
— А што ў тых гарах?
— Дубовая бочка.
— А што ў той бочцы?
— Жалезная ступа.
— А што ў той ступе?
— Медзяная міса.
— А што ў той місе?
— Залатая лыжка.
— А што ў той лыжцы?
— Макавае зерне.
— А дзе тое зерне?
— Пеўнік скляваў.
— А дзе той пеўнік?
— За мора паляцеў.
— А дзе тое мора?
— Кветкамі зарасло.
— А дзе тыя кветкі?
— У вянкі сплялі.
— А дзе тыя вянкі? — 3 вадою сплылі.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКІ
Назва раздзела гаворыць сама за сябе. Часу фізкультхвілінкі займаюць мала, а карысці ад іх многа. Апрача таго, што ў час фізкультхвілінак дзеці расслабляюцца, адпачываюць ад напружанай працы, рухаюцца, яны вучаць вершы, запамінаюць фразы, словы. Добра падабраны, эмацыянальна насычаны літаратурны матэрыял спрыяе засваенню лексікі, граматычных катэгорый, асаблівасцей вымаўлення. Педагог пры неабходнасці сам можа падбіраць вершы, лічылкі і творча выкарыстоўваць іх у фізкультхвілінках. Пакажам на прыкладзе, як праводзіць з дзецьмі фізкультхвілінкі.
86
• Фізкультура дае нам здароўе. А наша здароўе — наша багацце. Так? Раней людзі больш рухаліся, больш хадзілі, шмат працавалі фізічна. А цяпер мы, дарослыя, шмат сядзім, мала ходзім, ездзім на аўтобусе, тралейбусе, метро. Мала хто займаецца спортам. А мы з вамі будзем прызвьгчайвацца да фізкультуры, палюбім яе так, каб без яс не маглі жьгць. Нам у гэтым дапамогуць фізкулыхвілінкі. На нашых фізкультхвілінках будуць гучаць вершы, песенькі.
Вывучым адну з іх, а тады пагуляем.
Мы пасадзім грушку
Усе, усе.
Няхай наша груйіка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Распусціся, грушка, Вось такой шырыні.
А цяпер давайце выберам «грушку». Нам дапаможа лічылка:
Плыў па моры чамадан, У чамадане быў дыван, На дыване плаваў слон. Хто не верыць — выйдзі вон!
Той, хто «выйшаў вон», і будзе «грунгкай». «Грушка» стане ў сярэдзіне кола. А вы ўсе, дзеткі, будзеце ісці ў карагодзе вакол «грушкі», спяваць песеньку, якую мы вывучылі, рухамі паказваць тое, пра што гаворыцца ў ёй. Добра? А заўтра мы вывучым працяг гэтай гульніпссні.
• Прыгадасм учарашнюю гульнюпесню «Грушку» і вывучым працяг.
Расці, расці, грушка, Ды у добры час.
Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас. А ўжо наша груша Распусцілася.
А наша Марылька
Затужылася.
87
Зноў выберам «грушку». Нам дапаможа новая лічылка:
Бег сабака Цераз мост. Чатыры лапы, Пяты хвост.
Хто «хвост», той будзе «грушкай», «Марыльку» выберам без лічылкі. А цяпер патанцуем і паспяваем: «Расці, расці, грушка...» Скажыце, калі ласка, а як быць з нашай «Марылькай», якая зажурылася? Пашкадуем яе, усміхнемся ёй, і яна ўсміхнецца нам. Так?
Прыгадаем два куплеты песні «Мы пасадзім грушку» і вывучым яшчэ адзін:
А мы тую грушку Весяліць будзем, I з нашай Марылькай Скакаць будзем.
Так мы і зробім: «грушку» запросім выйсці з сярэдзіны кола і паставім яе побач з Марылькай, a самі паскачам і праспяваем ад пачатку да канца «Мы пасадзім грушку».
• Вывучым вершык пра заіньку, а тады пагуляем.
Заінька бялюсенькі, Заінька шарусенькі! Праскачы у дзірачку Ды не пабі спіначку.
А праз якую дзірачку зайчык у нас будзе скакаць? Возьмемся за рукі, зробім кола, паміж нашых рук і будуць дзірачкі. Мы не будзем пускаць зайчьгка праскочыць у дзірачку ва ўвесь рост. Няхай ён нагнецца, а мы яго папярэдзім, каб ён не пабіў спіначку: трэба заўсёды быць асцярожным. Вучым верш далей:
Заінька, павярніся, Шэранькі, павярніся! Тупні ножкай, паскачы Ды ў далоні запляшчы!
Вось так і мы будзем рабіць, а зайку выберам лічылкай.
Кацілася торба 3 вялікага горба.
88
А ў той торбе Хлеб, паляніца. 3 кім ты хочаш Падзяліцца?
Прапануем вершы, найбольш прыдатныя для фізкультхвілінак.
ЗАЙКА ШЭРЫ
1. На палянцы зайка шэры
2. To налева —
3. Гоп, гоп, гоп.
4. To направа —
5. Гоп, гоп, гоп.
6. А за ім услед цяцера
7. Крыльцам левым —
8. Лоп, лоп, лоп.
9. Крыльцам правым —
10. Лоп, лоп, лоп...
11. Гэтак шчыра, па парадку
12. Пачынаюць фіззарадку.
1—2. Дзеці крочаць на месцы. 3. Паварочваюцца ў левы бок і падскокваюць на месцы тры разы. 4. Паварочваюцца направа. 5. Падскокваюць на месцы тры разы. 6—7. Крочаць на месцы. 8. Махаюць левай рукой тры разы. 9. Крочаць на месцы. 10. Махаюць правай рукой тры разы. 11—12. Нахіляюцца то ў левы, то ў правы бок.
мяч
1. Б’юць яго рукамі,
2. Б’юць яго нагамі.
3. Ён не скардзіцца, не плача,
4. Моўчкі лётае і скача.
1. Дзеці паказваюць, як яны б’юць рукамі мяч. 2. Паказваюць, як б’юць нагамі мяч. 3—4. Скачуць на дзвюх нагах, быццам мячыкі.
ДОЖДЖ
1. Хмарка ў нсбе праплывас,
2. Самалст над сй гудзе.
3. Дожджык поле палівас,
4. Залацісты дождж ідзс.
1. Дзсці пдднімаюць рукі ўгару і калышунь імі то ўправа, то ўлева. 2. Трымаюць сагнутыя рукі псрэд грудзямі і «заводзяць рухавік» самалёта.
89
3. Прыедаюць і стукаюць пальцамі па падлозе, быццам ідзе дождж. 4. Выііягваюць рукі ўперад і трасуць кісцямі, быццам ідзе дождж.
САМАЗВАЛ
1. Самазвал заўсёды ў рэйсе:
2. Сёння тут, а заўтра там.
3. Па пасёлку, па гравейцы
4. Сам вязе, згружае сам.
1. Дзеці крочаць на месцы, рукамі «трымаюцца за руль» 1 ўяўляюць сабе, што вядуць машыну. 2. Выцягваюць правую руку ў правы бок на слова «тут», выцягваюць левую руку ў левы бок на слова «там». 3. Крочаць на месцы, «трымаюцца за руль», «вядуць машыну». 4. На словы «згружае сам» — рукі ўперад, глыбокі наклон упсрад.
РАНІЦА
1. Рана ўстаўшы,
2. мы спачатку
3. дружна робім
4. фіззарадку...
5. Раз!
6. I я зусім не сплю,
7. фіззарадку сам раблю.
8. Два!
9. Умывацца я іду
10. і спяваю на хаду.
11. Рана ўстаўшы,
12. мы спачатку
13. дружна робім
14. фіззарадку.
1~Л Дзсш прысядаюць, рукі выцягваюць уперад. 5. Робяць адзін падскок. 6 7. Нахіляюцца то ў правы, то ў левы бок. 8. Робяць два падскокі. 9—10. Паварочваюць тулава то ўправа, то ўлева. 11—14. Крочаць на мссцы, размахваюць рукамі.
ЛЬЕЦЦА, БУЛЬКАЕ ВАДЗІЦА
1. Пачынаем дзень спачатку
2. Фізкультурнаю зарадкай.
3. Эх, як весела бруіцца,
4. Льецца, булькае вадзіца.
5. Возьмем шчоткі — зубы тром
6. Беласнежным парашком.
90
7. 3 мылам мы пад кранам мыем
8. Рукі, вушы, твар j шьпо.
9. Чыста мыцца — наша ўмова.
10. Той, хто чысты, — той здаровы.
1—2. Рукі знаходзяцца ўздоўж тулава. Правая рука ўбок, потым левая ўбок. Правая рука ўгору, левая ўгору. Правая ўбок, левая ўбок. Правая ўніз, левая ўніз. 3—4. Рукі выцягнуты ўперад. Кісці рукі мякка ідуць то ў правы бок, то ў левы бок. 5—6. Дзсці «чысцяць» зубы «шчоткай» то правай рукой, то левай. 7—8. Мыюць рукі, вушы, твар, шыю. 9—10. Правая рука паднята ўгору, заціснута ў кулак, левая ўнізе. Два рыўкі назад адначасова правай і левай рукой. Потым памяняііь рукі: левую падняць угору, правую апусціць.
КОЗЫТКА
1. Белая, белая козачка,
2. Бегла берагам козытка.
3. Рожкі — казьпунчыкі.
4. Ножкі — тапатунчыкі,
5. Хвосцікнедаросцік — замятунчык.
1—2. Дзеці бегаюць у розных кірунках. 3—6. Паказваюць, якія ў козачкі рожкі, бадаюцца. 4. Тупаюць нагамі. 5. Круцяць «хвосцікамі» ў бакі.
ЗАЙЧЫК ВУШКІ НАТАПЫРЫЎ
1. Раз, два, тры, чатыры —
2. Зайчык вушкі натапырыў.
3. Ідзе з лесу воўк, воўк,
4. I зубамі йгчоўк, шчоўк.
5. Мы схаваліся ў кусты:
6. Зайка, я, і ты, і ты.
7. Ты ж, ваўчына, пачакай,
8. Як схаваемся — шукай!
1. Дзеці крочаць на мссцы, высока палымаючы ногі. 2. Крочаць на месцы і паказваюць, якія вушкі бываюць у зайцоў. 3—4. Ідуць воўчай паходкай, а на словы «пічоўк, йічоўк» раскрываюць і закрываюць рот, быццам шчоўкаюць зубамі. 5—6. Прысядаюць на кукішкі і лічаць, паказваючы рукой на кожнага. 7—8. Седзячы на кукішках, пагражаюць пальчыкам. На слова «шукай» нахіляюнь галаву на рукі.
ДОЖДЖЫК ЛЬЕЦЦА
1. Дожджык льецца,
2. Ў рукі не даецца.
3. Льецца прама,
4. Льецца ўскос
5. 1 на шчочкі і на нос.
91
1—2. Падняўшы рукі ўгору, дзеці трасуць кісцямі. 3. Трасуць рукамі, апускаюць іх уніз. 4. Трасуць рукамі і апускаюць іх па дыяганалі, зверху ўніз. 5. Трасуць рукамі і дакранаюіша да шчок, потым да носа.
ПАВЕСІМ РУЧНІК
1. «Стукайгрукай, малаток!» —
2. Напявае Пструсёк.
3. Ён забіў у сцяну цвік
4. I павесіў свой ручнік.
1—3. Дзеці забіваюпь цвік то правай, то левай рукой. 4. Дзвюма рукамі вешаюць на цвік ручнік.
БУДЗЕМ КОСМАС ШТУРМАВАЦЬ
1. Раз, два, тры,
2. Мы — найлепшыя сябры.
3. Тры, чатыры, пяць,
4. Будзем космас штурмаваць.
5. Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
6. Паляцім на Марс і Месяц!
1—2. Дзеці трымаюць кулачкі на плячах, выпростваюць рукі, сагнутыя ў лакцях, у бакі, пальцы выцягнутыя. Зноў згінаюць рукі і пальцы да плеч. 3—4. Правую руку падымаюць угору, пальцы сашчэпленыя ў кулачок, левая рука апушчана, пальцы ў кулачку. А затым мяняюць рукі: правую — уніз, левую — угору, левую — уніз, правую — угору. Гэтак робяць да новай камацды. 5—6. Рукі выцягнугы ў бакі. Дзеці хістаюцца то ў правы, то ў левы бок, а потым бегаюнь па пакоі. Па сігналу ўсе спыняюцца.
СЛУХАЕМ ВЕРШЫ I ГУТАРЫМ
Для гутаркі патрэбна нейкая сітуацыя, апора. У нашым выпадку штуршком для разважання служаць вершы. Вершы гэтага раздзела ахопліваюць шырокі спектр жыццёвых праблем, што дае магчымасць весці гутарку на розныя тэмы.
Метадьт работы — розныя, выбіраюцца з улікам асобы выхавальніка, узроўнем ведаў дзяцей. Атмасфера гутаркі — заўсёды прыязная, сяброўская.
Аўтары даволі падрабязна спыняюцца на кожным вершы. Але гэта не павінна скоўваць педагога, перашкаджаць яму шукаць свой шлях, свой падыход да работы над вершам. Падрабязная распрацоўка, на наш погляд, будзе нейкім чынам дапамагаць педагогу лепш авалодаць беларускай мовай.
92
Пытанні да вершаў не для апытвання і праверкі ведаў дзяцей. Амаль кожнае пытанне мае падказку і служыць для таго, каб увесці дзіця ў гутарку, вучыць яго лагічна і асацыятыўна думаць, звязваць адну жыццёвую