Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
радукт: хлсб, бульбу, мяса, прагані яе. Калі ў пакоі ці кухні ёсць мухі, ежу трэба
52
адразу з’есці, калі яна прыгатаваная, чакае нас на стале. Са стала ўсё хуценька прыбраць і схаваць у буфет і халадзільнік.
Пра што я вам расказала? Муха наш сябар ці вораг? Што дрэннае робіць для нас муха? Што яна разносіць? Чым муха збірае бруд? На чым у мухі ёсць ліпкія падушачкі? А колькі ў мухі ножак?
Адгадайце дзве загадкі.
Хто над намі дагары нагамі?
Цэлы день лятае, усім назаляе, а ноч настане, тады перастане.
ПРА ЛІСА
Ліс — вельмі прыгожы звер. Людзі кажуць, што ён адзін з самых прыгожых звяроў, якія жывуць у нашых лясах. У ліса прыгожае рыжае футра. У ліса жывы выразны позірк. У яго пушысты доўгі хвост.
На ліса палюе чалавек — паляўнічы, а ліс палюе на курэй і куранят, на трусоў і трусянят. Ліс таксама палюе на маленькіх жывёлін, такіх, як мышка.
Калі няма чаго большага і лепшага, ліс з’ядае аваднёў, жукоў і іншых насякомых. Часам ліс корміцца і раслінамі, напрыклад ягадамі.
Ліс вельмі хітры. I пра чалавека часам кажуць: ён хітры, як ліс.
Ліс і ежу здабывае сабе хітрасцю. Цішком выглядвае, высочвае звярка, а тады — скок! I хоп! А як валачэ сваю здабычу ў норку, дык пакідае па дарозе пер’е, па якому можна знайсці яго след. Вось бачыце, хоць ліс і хітры, але чалавек яго хітрыкі добра ведае. Ёсць прыказка: «I хітры ліс у пастку трапляе».
Ліс вельмі добры бацька. Калі нараджаюцца лісяняткі, ён клапоціцца аб лісіцы і дзіцянятах, вартуе іх, прыносіць ім ежу: курачку ці мышку.
Лісяняты нараджаюцца ў сакавіку і красавіку. Гэта якая пара года?
А цяпер давайце вывучым верш пра ліску.
Я ліса, лісіца, ліска,
Вельмі зайчыкаў люблю.
Падбяруся блізкаблізка
I за хвосцік ухаплю.
53
ВУЧЫМСЯ ПРЫГОЖА, ВЫРАЗНА ВЫМАЎЛЯЦЬ (фанетычныя зарадкі)
Маленькія вершаваныя формы, паэтычныя радкі з вершаў беларускіх паэтаў і фальклорныя паэтычныя творы могуць служыць матэрыялам для вывучэння фанетыкі беларускай мовы. Гэта гатовыя фанетычныя зарадкі. Апрача таго, гэта апоры для Уутаркі, для вывучэння слоў, для развіцця маўлення.
Строфы і вершыкі падбіраліся з такім разлікам, каб яны былі цікавыя і разнастайныя па зместу, вобразныя, даступныя для ўспрымання, мілагучныя. Пытанні да іх дапамогуць распачаць гутарку з дзецьмі.
Пры дапамозе маленькіх вершаваных форм дашкольнікі будуць засвойваць фанетыку беларускай мовы, вучыцца разумець і гаварьшь пабеларуску, далучацца да паэзіі, фальклору, развівацца эстэтычна, пазнаваць розныя з’явы жьгцця.
Працаваць з вершаванымі формамі можна парознаму. Двухрадковыя формы можна проста паўтараць разам з дзецьмі, вытлумачыўшы ім значэнні слоў. Іншыя формы таксама паўтараюцца, вывучаюцца і выкарыстоўваюцца для гутаркі.
Для фанетычнай зарадкі можна выкарыстаць падборку сказаў, аналагічных па структуры, блізкіх па тэматыцы («Мы бачым вачамі. Мы чуем вушамі. Мы ходзім нагамі»), а таксама вершы з паўторамі і працягам дзеяння. Напрьгклад:
— Нашто табе каса?
— Сена касіць.
— Нашто табе сена?
— Кароў карміць. I г. д.
Вельмі важна, каб у выхавальніка было добрае вымаўленнс, каб яно служыла ўзорам для дзяцей. Таму яму трэба звярнуць увагу на асаблівасці беларускай фанетыкі. Прыгадаем асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлсння.
Галосныя і ў ненаціскным становішчы вымаўляюцца выразна: галава, маладзіца, птушанятка, смуткаваць, працавіты.
Беларусам я радзіўся, Беларусам буду жыць.
54
Зычныя р, ч заўссды вымаўляюцца цвёрда: рабіна, вя~ чэра, рэха, чалавек, чыжык, казачны.
Гром грымійьстраляс, У дубы цаляе.
Мне купілі чаравічкі, Як чырвоныя сунічкі.
Гук г — фрыкатыўны, працяжны: грошы, гарнітур, грамада. Толькі ў асобных запазычаных словах гук г вымаўляецца, як у рускай мове: гуз, гузік, ганак, гонты, гвалт, нягеглы, швагер.
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
Гукі з, с перад мяккімі зычнымі, апрача г, к, вымаўляюцца заўсёды мякка (сьмех, зьмена, зьехаць, сьвітанак, зьверху, сьпяваць, зь зямлі, бесь цябе, зь дзецьмі, зь імі).
Але: схіліцца, скінуць, згінаць, менскі, з кімсьці.
У гушчары крынічка Паблісквае, як знічка. Добра мне адсюль відно, Што ўжо свеціцца акно.
На пачатку жарабя
Было ростам з вераб’я.
Падоўжаныя зьгчныя вымаўляюцца выразна, як двайныя: галлё (гальлё), калоссе (калосьсе), насенне (насеньне), старанна, праменіцца, зацішша, збожжа.
Пачынаецца ўжо зрання Тут пчалінае ігранне.
Як агеньчык, мітусіцца Ў пушчы рыжая лісіца.
Звонкія зычныя на канцы слоў, а таксама ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца, як адпаведныя глухія: хлеб (хлеп), нож (нош), ледзь (лець), лодка (лотка), лёгка (лёхка), дзядзька (дзяцька), дождж (дошч), з’езд (зьест).
Ідзе з лапатай дзядзька з хаты I разграбае снег заўзята.
55
Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца, як адпаведныя звонкія зычныя: просьба (прозьба), касьба (казьба), малацьба (маладзьба), барацьба (барадзьба).
Эх, час касьбы, вясёлы час!
I я ім цешыўся не раз.
Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца, як свісцячыя: на рэчцы (рэццы), у сутычцы (сутыццы), на дойшы (досцы), дачйэ (даццэ).
Дзве цукерачкі ў руцэ — Гэта сыну і лачцэ.
Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца, як свісцячыя: сшытак (шшытак), перавозчык (перавошчык), зжаць (жжаць), расчасаць (рашчасаць).
Без іголкі і без нітак
Сшылі ўсе старонкі ў сшытак.
Спалучэнні шс, жс вымаўляюцца, як падоўжаны мяккі гук с (сь); вучышся (вучысься), апранаешся (апранаесься), сустракаешся (сустракаесься). Калі такія спалучэнні знаходзяйпа паміж галосным і зычным, яны вымаўляюцца, як с: латышскі (латыскі), нясвіжскі (нясвіскі), белавежскі (белавескі).
Ах ты, Юрачка, Што ж не жэнішся, Прыйдзе зімачка, Дзе ж падзенешся.
Паклон табс нізкі, Край гожы, нясвіжскі!
Спалучэнне дж вымаўлясцца, як адзін гук дж, а нс два д і ж: пасяджэнне, хаджу, гляджу.
Па дарожйы я хаджу I на воблачкі гляджу.
• Паслухайце невялікія вершыкі. Нсзнаёмыя словы я вам вытлумачу, а потым вы будзсцс паўтараць тэкст за мною. Так мы навучымся прыгожа вымаўляць гукі бсларускай мовы.
Збірайся, сыночак, Ў дзіцячы садочак.
56
Як ты думасш, хто просіць сыночка збірацца ў садочак?
Вы ляціце, птушкі, Да нашай дачушкі.
Karo пасылаюць бацькі да сваёй дачушкі?
Васіль, Васіль, Васілёчак, Невясёлы твой дзянёчак?
У каго невясёлы дзянёчак?
Змрок спусціўся буры, Ходзіігь воўк пануры.
Які змрок? Які воўк?
Пагляджу я на палеткі, Васілёчкі там, як дзеткі.
Дзе растуць васілёчкі? A што такое палеткі?
Дожджык, сыпані гусцей, Вымый чысценька гусей.
Гэта жарт? Ці сапраўды дожджык вымые гусей?
Робат хутка ўсё рабіў. Памагатым добрым быў.
А хто такі робат?
Тут жа побач і барок, Завару вам чабарок.
А вы пілі калінебудзь чай, завараны чабарком?
Хмарак шоўкавая грыва Рассцілаецца гулліва.
Што будзе, калі з’яўляюцца хмары на небе?
Бяжьшь сцяжынка, з ёю
I мы бяжым з табою.
Як вы думаеце, хто бяжыць і з кім?
Моцна спалі бусляняты У цяпле бацькоўскай хаты.
Дзе спалі бусляняты? Якая хата для іх бацькоўская?
57
Ты, мамуся, не турбуйся, Мне пасцель рыхтуе бусел.
Як ты думаеш, хто супакойвае мамусю?
На будзільнік пагляджу, Сваю ляльку разбуджу.
А ты, Зося, сваю ляльку будзіш?
Каток коўзацца хадзіў, Сабе лапкі застудзіў.
Куды каток хадзіў і што ён застудзіў?
Ля ракі бугай пасецца, Як ідзе — зямля трасецца.
А чаму яна трасецца? Ці не таму, што бугай вельмі дужы і цяжкі?
Спіце, дзеткі, люлі, люлі. Вераб’і даўно паснулі.
Як ты думаеш, хто просіць дзетак, каб яны паснулі?
Паспяшайся ў наш звярынец! He чакай, пакуль зачыняць.
Karo можна ўбачыць у звярынцы?
Холад зебру не пужае, Круглы год яна ў піжаме.
У якой гэта яна піжаме? Піжама бывае найчасцей паласатая, так? А зебра якая?
Хто адважны ды старанны, Дык таму блінец румяны.
Хто з вас адважны ды старанны? Каму далі блінец румяны? А які гэта румяны блінсц? Можа добра падсмажаны?
Хто зялснымі вачамі Грозна бліскас начамі?
Гэта каток ці сава? Як ты думасш?
Ішоў бай па сцяне, Нсс торбу на спінс.
58
А што гэта за бай? Як ты думаеш? А што ў торбе?
Хлопчык да акна падбег, Вось дык дзіва — выпаў снег.
Куды падбег хлопчык? Што ён убачыў?
Ішоў казёл мастом, Ківаючы хвастом.
А куды ішоў казёл, як ты думаеш?
Ведаць Галя ўсё жадае, Аб усім яна пытае.
Хто ведаць усё жадае?
3 неба льецца дождж зялёны, Зелянеюць вербы й клёны?
Што льецца з неба?
Шэры дожджык сыпле, сыпле, Hi лісточка ўжо на ліпе.
Колькі лісточкаў на ліпе?
Бела ўсё, дажджоў няма — Гэта ж к нам прыйшла зіма.
Чаго няма?
Мяў — мяў! Крэпасць я заняў.
Хто заняў крэпасць?
He баюся я ваўкоў — Сцены тоўстыя з бакоў.
А ты ваўкоў баішся?
А ў мяне суседзі — Белыя мядзведзі.
Якія мядзведзі?
На гары, на гары Мак таўкуць камары.
Дзе таўкуць мак камары?
59
У Алёны дзве касы, Нібы з шоўку паясы.
Колькі кос у Алёны? Якія яны?
Спелы жолуд ледзь трымаўся, Ад галінкі адарваўся.
Ад чаго адарваўся спелы жолуд?
Зжата гожае калоссе, Толькі трошкі засталося.
Што зжата? Якое калоссе?
• Цяпер паслухаем крыху большыя вершыкі. Будзем вучыць іх і гутарыць з вамі.
Ладачкі, ладкі, Мы пячэм аладкі. Пшанічныя, ячныя, Пульхныя, смачныя.
Пабачым, ці ўсё мы разумеем. Давайце папляскаем у ладкі: «Ладачкі, ладкі». Каб з’есці аладку, трэба яе спячы. А каб спячы, трэба замясіць цеста. Цеста робіцца з пшанічнай або ячменнай мукі (пшаніца і ячмень — расліны, якія растуць на полі). Аладкі з ячменю называюцца ячныя. Аладкі пякуць на скавародцы (на патэльні) на невялікім агні і ядуць з маслам (ці з салам, ці з варэннем, ці са смятанай, ці з малаком, ці з кісялём). Калі аладкі смачныя, мы іх ядзім з задавальненнем.
Цяпер скажам паасобна і разам, дадаўшы яшчэ два радкі.
Ладачкі, ладкі,
Мы пячэм аладкі, Пшанічныя, ячныя, Пульхныя, смачныя.
Са смятанкай іх ядзім. Хочаце — і вам дадзім.
Зайграйце, музыкі, Каб я паскакала, Купіў бацька чаравікі, Каб я патаптала.
60
Хто купіў чаравікі? А хто хоча паскакаць (патанцаваць)? Бабуля? Жанчына? А можа, дзяўчынка?
Без музыкі, без дуды
Ходзяць ногі не туды;
Грай жа, дудка мая! Куды дудка, туды я!
Ці добра танцаваць без музыкі?
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. За чатыры мілі, Па масла, па сыры.
А ці ведаеце вы, што такое «міля»? Чые ножкі падкоўваюць у кузні? Навошта іх падкоўваю