• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    кі. Ён тады іх пагубляў, Як з садочку ўцякаў.
    А з нашага Юрачкі
    Сталі кпіць і курачкі, Што не мыўся цэлы дзень I бубніць, як авадзень.
    Адкажьгце: чаму ў Юрачкі пагублены гузічкі? Калі ён пагубляў гузічкі? Як вы думаеце, чаму ён уцякаў з садочку? Што Юрачка мог рабіць у чужым садочку? Ці можна Юрачку назваць «неўмывака»? Чаму з яго сталі кпіць і курачкі? А хто яшчэ з яго кпіў? Як вы думаеце, ці ведаў Юрачка, што трэба мыцца, каб быць здаровым?
    Адгадайце загадку.
    Яно слізгае ў руках, Mae асаблівы пах. У ваду як пападзе, Паступова прападзе. (Мыла.)
    У ТАЦЯНКІ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
    У нядзельку ў Тацянкі быў дзень нараджэння. Да яе прыйшлі сябры: Наталка, Аленка і Сяргейка. Яны прыйшлі ўсе разам і сказалі: «Добры дзень, Тацянка! Мы віншуем цябе з днём нараджэння. Жадаем табе ўсяго самага найлепшага. Каб ты ніколі не хварэла! Каб цябе ўсе любілі! Мы прынеслі табе падарункі. I хочам, каб яны табе спадабаліся».
    Тацянка разгарнула падарункі і ажно ў ладкі запляскала. Яна ўбачыла мядзведзя, злепленага з пластыліну. Ну рыхтык, як жыны! А яшчэ яна ўбачыла малюнак. Гэта Наталка намалявала хатку з чырвоным дахам і ганкам, яблыню з вялікімі жоўтымі яблыкамі і бусла. Бусел стаіць на вільчаку гумна і ў роцс трымае жабу. «Ой! — узрадавалася Тацянка, — і квсткі! Рамонкі. Я вельмі люблю палявыя кветкі!» Рамонкі сабрала Алснка.
    15
    Тацянка падзякавала сваім сябрам, запрасіла да стала. Усе пачалі піць чай з пячэннем. Пячэнне пякла Тацянчына бабуля. Тацянка ёй дапамагала.
    Госці папілі чаю, паелі, а потым паспявалі песні. He забыліся*і пра карагодную гульню. Гульня называецца «Груша». Гэтай гульні навучыла іх Тацянчына бабуля ў мінулым годзе (летась) на імянінах.
    Усе госці становяцца ў кола, адну дзяўчынку — «грушку» — саджаюць пасярэдзіне і, узяўпіыся за рукі, рухаюцца па колу і спяваюць:
    А мы грушу пасадзілі, А мы грушу пасадзілі. А я маладзенька, топтоптоп. А ўжо груша прымаецца, А ўжо груша прымаецца.
    А я маладзенька, топтоптоп.
    А ўжо груша расце, расце, А ўжо груша расце, расце. А я маладзенька, топтоптоп. А ўжо груша цвійе, цвіце, А ўжо груша цвіце, цвіце.
    А я маладзенька, топтоптоп.
    А ўжо грушу пара трэсці, А ўжо грушу пара трэсці. А я маладзенька, топтоптоп. А ўжо грушу пара есці, А ўжо грушу пара есці.
    А я маладзенька, топтоптоп.
    «Груша» паказвае рухамі, пра што спяваюць (пасадзілі грушу — дзяўчынка нерухома сядзіць на зямлі; груша прымаецца — дзяўчынка трымасцца рукамі за зямлю; расце — дзяўчынка паволі паднімаецца; цвіце — на яе накідваюць бслую хустку; груша паспела, яе трэба трэсці — дзяўчынку ўсе разам падкідваюць угару).
    Вось так было. I я там была і гарбату піла. А цяпер давайце развучым гульню «Груша».
    ШТО Я БАЧУ Ў СВАІМ ГОРАДЗЕ
    Наш горад называецца Мінск. Раней ён называўся Менск. Горад старажытны. Яму больш за 900 гадоў.
    16
    Горад вялікі, у ім жыве больш як мільён чалавек. Мінск — горад прыгожы. У ім шмат вуліц. Ёсць вуліцы шырокія — праспекты, ёсць вуліцы вузкія, вуліцы доўгія, кароткія. Усе вуліцы розныя. Летам горад упрыгожваюць дрэвы, якія растуць паабапал вуліц. На некаторых вулійах ёсць газоны з кветкамі. Вуліцы, якія аздабляюць дрэвы альбо кветкі, прыгожыя. Дамы на вуліцах розныя: высокія, не вельмі высокія і нізкія; вялікія і малыя; новыя і старыя. Наш горад не багаты старажытнасцю. Мала тут помнікаў, старажытных будынкаў, цэркваў, касцёлаў. Многія славутасці горада былі вынішчаны ў нядобры час.
    Па вулінах Мінска ходзяць розныя машыны, тралейбусы, аўтобусы, трамваі. У нашым горадзе ёсць метро. На ім цікава і зручна перасоўвацца. «Я люблю свой горад, — кажа Змітрок, сын маёй сяброўкі. — Тут мае тата і мама, тут усе мае родныя. Калі вырасту, і я буду старацца рабіць усё, каб наш горад быў яшчэ прыгажэйшы, яшчэ багацейшы і чысцейшы. Я таксама пастараюся, каб многія вуліцы нашай сталіцы насілі імёны выдатных беларускіх дзеячаў, тых, хто любіў сваю радзіму і зрабіў шмат добрага для яе».
    А вось што гавораць прыказкі пра месца, дзе ты нарадзіўся. Давайце іх вывучым:
    Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
    Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
    Родная зямля мякчэй, як чужая пярына.
    Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы.
    Усюды добра, а дома найлепш.
    Адгадайце загадку, вывучыце яе на памяць і запомніце на ўсё жыццё:
    Ён над вуліцай сядзіць, Ён на вуліцу глядзіць. Як зялёным заміргае — Пераходзіць дазваляе, Жоўты — знак перасцярогі, Уцякай хутчэй з дарогі. А чырвоны загарыцца — Трэба тут жа прыпыніцца. У. Мацвеенка.
    Так нас вучыць святлафор, і мы так будзем рабіць. Дамовіліся?
    17
    СЦЯПАНКАВА СВЯТА
    Сцяпанкава вёска называецца Заполлс. Яна даволі далска ад Мінска. Размясцілася вёска за невялікай горкай. Нсдалска працякае рэчка. Ёсць і крынічка. У крынічцы летам чысцюткая вада, халодная, як лёд.
    Заполле невялікая вёска, але прыгожая. Каля кожнай хаты гародчык, а ў гародчыку квсткі: півоні, вяргіні, касачы, лазіца, бэз, астры. У канцы вёскі — школа. Туды з самай раніцы бягуць дзеці, і разам з імі спяшаецца Сцяпанка.
    Калі канчаюцца палявыя работы, глыбокай восенню, для вяскоўцаў наладжваецца паездка ў Мінск. Людзі едуць у музеі, тэатры, у цырк. Для Сцяпанкі гэта вялікае свята.
    Яшчэ загадзя дарослыя і дзеці рыхтуюцца да паездкі. Татам і мамам хочацца прыгожа апрануць сваіх дзяцей. I самім бацькам хочацца хораша апрануцца. Адзенне ў святочны дзень адрозніваецца ад паўсядзённага. Жаноцкае адзенне ўпрыгожваецца касынкай, шалікам, пацеркамі, якімнебудзь драўляным ці металічным аздабленнем (упрыгожваннем). Мужчынскае адзенне аздабляецца светлай кашуляй, гальштукам.
    А дзеці? Дзеці любяць джынсы, світэры, курткі. Ім падабаюцца яркія, радасныя колеры.
    Сцяпанка любіць спартыўную вопратку: з кішэнямі, з замочкамі. Калі ён едзе ў Мінск, то надзявае джынсы і яркі світэр з арнаментам. Яго сястрычка, Аміля, на звычайную сукеначку надзявае белы карункавы каўнерык і белы ў палоску бант, і сукенка робіцца святочная, прьгвабная. Яна вельмі пасуе Амілі. Ад Амілі вачэй не адарваць.
    Сцяпанкаў тата надзявае цёмны гарнітур, светлую кашулю з паласатым гальштукам. Ну а мама? Мама заўсёды прыгожая, нават без пацеркаў і кліпсаў.
    Ці трэба, каб мы прыгожа апраналіся? Чаму?
    ДЗЕ МЫ ЖЫВЁМ
    Навошта мы будуем дамы, хаты? Так, так. Мы будуем хаты, каб у іх жыць. Жыллё нам патрэбна. Без жылля людзі не могуць жыць. Зімой жыллё хавае нас ад холаду, ад марозу. Нам трэба жыллё ў дрэннае надвор’е. А летам? Летам жыллё хавае нас ад сонца, спёкі. Нам трэба жыллё,
    18
    каб мы маглі ў ім працаваць. Нам трэба жыллё, каб мы маглі ў ім адпачываць, спаць.
    Жыллё ахоўвае нас ад злодзеяў, дрэнных людзей. А як яно нас ахоўвае? Што мы робім, каб злодзей не мог забрацца ў нашу хату? Мы зачыняем вокны, замыкаем дзвсры.
    А з чаго будуюць дамы, хаты? У далёкім мінулым чалавек жыў у ямах, пячорах, потым пачаў рабіць сабе жыллё з зямлі. Пасля будаваў з дрэва маленькія хаткі — курныя, дымныя. Пазней прыдумаў лепшыя, прыгожыя хаты з дрэва. А потым пачаў будаваць хаты з цэглы. Сёння людзі ўзводзяць вялізныя, дзівосныя, шматпавярховыя дамы.
    Каб пабудаваць нават маленькі домік, патрэбны шмат якія матэрыялы: цэгла, дрэва, жалеза, цэмент, пясок, гліна і г. д. А каб жыць было ўтульна, трэба шмат працаваць ва ўжо пабудаваным доме. У хаце нсабходна прыбіраць, мыць, фарбаваць, клапаціцца аб зручнасці і прыгажосці жылля. Што ўпрыгожвае наша жыллё? Мэбля, покрыўкі, дываны, падушачкі, сурвэткі, абрусы, кніжкі, кветкі, вазоны і букеты. Яшчэ ўпрыгожваюць наша жыллё гліняныя вырабы з саломы, кудзелі, з дрэва, карціны на сценах, фіранкі і занавескі на вокнах.
    Але нішто не дапаможа нам жыць утульна, радасна і шчасліва, калі ў доме няма любві адзін да аднаго, спагады, лагоды, шкадавання, калі няма паміж людзьмі пашаны.
    У домс, у сваёй хаце мы вучымся жыць у адзінстве, у еднасці, згодзе і любві. Інакш будзе сварка, беспарадак, інакш дом разваліцца. Згода будуе, нязгода руйнуе.
    Ад чаго нас хавае жыллё зімою? Ад чаго нас хавае жыллё летам?
    Навошта нам патрэбна жыллё?
    Дзе чалавек жыў даўнымдаўно? У ямах, пячорах або шматпавярховых дамах?
    Што робіць нашу кватэру ўтульнай, прыгожай? Ці патрэбна дапамагаць адзін аднаму ў сям’і?
    Калі лягчэй, прыемней жыйь чалавеку: калі ў хаце лагода, спагада, ці тады, калі сварка і нязгода?
    ВУЧЫЦЕСЯ ЗБІРАЦЬ ГРЫБЬ!
    Хто мне намалюе грыб? Малайчына, Змітручок. Малайчына, Ганка. Вашы малюнкі хоць на выставу пасылай. Скажьше, калі ласка, дзе растуць грыбы? Так. У лесе на
    дарожках, пад дрэвамі, у траве, на прасецы, на палянцы. Усюды можна знайсці грыбы. Але збіраць іх трэба ўмець. Мая цётка — заядлая грыбніца. Яе завуйь цётка Вера. Яна знаходзіць грыбы там, дзе іх ніхто не заўважае. Усё трэба ўмсць рабіць добра. На ўсё трэба бьшь майстрам.
    Хто з вас хадзіў у грыбы? Найлепш хадзіць у грыбы з тым, хто добра ведае лес і ўмее збіраць грыбы. A чаму трэба ведаць лес? У лесе лёгка заблудзіцца, a знайсці дарогу потым не заўсёды лёгка. А чаму лепш хадзіць у лес з тым, хто ўмее збіраць грыбы? Ён навучыць вас гэтаму.
    Добры грыбнік той, хто беражліва зразае грыбы ножыкам, пакідае карэньчыкі ў зямлі, не разбурае грыбніцу. Тады грыбы зноў вырастуць на гэтым мссцы. Прыроду, як і чалавека, трэба берагчы, шанаваць, шкадаваць.
    Ёсць шкодныя грыбы, якія нельга есці. Яны маюць у сабе атруту. Той, хто з’есць атрутны грыб, нават сасмажаны ці звараны, атруціцца. I можа нават памерці. Адным з такіх страшных паганых грыбоў з’яўляецца мухамор. Як ён выглядае? Так, чырвоны ў белыя гарошкі, з выгляду вельмі прыгожы. Але не ўсё прыгожае, што на пагляд. Гэта прыказка.
    Грыбы добра растуць пасля дожджыку. Яны любяйь вільгаць. У горадзе пасля дажджу на вуліцах слата, лужыны, таму не ўсе любяць дождж. А ў лесе пасля дажджу грыбы дружна вылазяць з зямлі. Грыбы чысценькія, маладзенькія. Яны чакаюць, калі іх добры грыбнік зрэжа і кіне ў свой кошык, а як будзе есці — пахваліць, скажа: «Ну й смаката!»
    У грыбы хадзіць і карысна і прыемна. Вока трэніруецца, ножкі мацнеюць, ходзячы па лесе, грыбы смачна есці.
    Грыбы маюць свае назвы: баравік, казляк, апенька, лісічка, махавік, масляк.
    А цяпер прачытаем верш *Па грыбы», які напісаў Авяр’ян Дзеружынскі.
    У стары сасновы бор
    Прыйшоў раніцай Рыгор —
    I грыбо