Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
б развесяліць бычка?
Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер. Па траве павалачыў, У канаве намачыў, Доўгім носам дзеўбануў, Уздыхнуў і праглынуў.
Чаму, цікава, бусел уздыхнуў перад тым, як праглынуў жабяня? Як вы думаецс?
Хто, сябры, нс бачыў поні?
Поні —
Гэта тыя ж коні!
Тая ж грыва, Той жа хвост, Толькі вось малснькі рост.
Што п>і скажаш малснькаму брату, калі сн спытас цябс, хто такі поні?
69
За авечкайматкай Бегае ягнятка, Матку ў бок штурхае, Малачка чакае.
— Мээ... — авечкі хорам:
Як табе не сорам!..
Пі само вадзіцу
I скубі травіцу.
Хто бегае за авечкай? Чаго ягнятка штурхае сваю маму ў бок? Чаго яно хоча? Хто папракае ягнятка, кажа, што яму сорамна? А за што павінна быць сорамна ягняці? Авечкі хочуць, каб ягнятка само вучылася ўсё рабіць? Так? Ці трэба хлопчыкам і дзяўчынкам рабіць усё самім?
Як сады зазелянелі,
Зашумелі раўчукі, К нам зза мора прыляцелі Два вясёлыя шпакі.
Якая пара года пачалася, як зазелянелі сады і зашумелі раўчукі? Куды птушкі ляцяць, калі наступаюць халады? Так. У вырай. Да мора. А што будуць гэтыя два шпакі рабіць у нас, прыляцеўшы з выраю? Ці будуць яны спяваць? А якія яны песні будуць спяваць: вясёлыя ці сумныя?
Скача зайка. Вось дык танец!
Нацягнуў на плечы ранец.
Вымыў ножкі, носік, вушы.
Заўтра ў школу зайка рушыць,
I крычаць цяцеркі з горкі:
— Ты вучыся на пяцёркі!
Пра каго веріпык? Што зайка нацягнуў на плечы? А што нясе ў ранцы? Куды ён пойдзе з ранцам на плячах? Які наказ яму зрабілі птушачкі цяцеркі? Што яны яму сказалі? А ты хочаш вучыцца на пяцёркі? А ты ведаеш, што, каб вучыцца на пяцёркі, трэба шмат працаваць?
Мы любім усе поры года: зіму, вясну, лета, восень. Праўду я кажу? А вершыкі пра зіму, вясну, лета, восень вы любіце? Давайце прачытаем вершы пра ўсе поры года прыгожапрыгожа. А тыя вершыкі, якія нам найбольш спадабаюцца, мы вывучым на памяць.
70
Як вясна прыйшла ў гаі, Разбудзіла ручаі.
I паклікала ізноў Птушак з выраю дамоў.
Куды прыйшла вясна? Што такое гай? Вясна разбудзіла гаі, і што з імі сталася? Якія яны былі зімою і якія сталі цяпер? Зімою ручаі былі пакрыты лёдам. Так? А цяпер у іх булькае вада. Хто з вас яшчэ раз мне скажа, што сталася з ручаямі вясною? Калі птушкі вылятаюць у вырай? А якія птушкі застаюцца дома, у нас, зімаваць?
Уцякай, мароздзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? На пагорках — булігулі! — Песні чуюцца вясне.
Што гэта за «булігулі» на пагорках? Можа, гэта растаў снег і бурліць вадзічка ў ручайках? Каго праганяюць так сярдзіта? Якімі словамі яго гоняць? А хто, як вы думаеце, праганяе марозадзядулю?
Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, Жавароначкі, прыляціце, Зямлюматухну абудзіце, Дожджыкам напаіце. Каб травачкі нарасціла, Каб волікаў накарміла.
Вось які прыгожы верш! А ці ведаеце вы, што гэта і песня? Я вам яе праспяваю. Добра? Раней людзі верылі ў розныя з’явы прыроды, верылі, што як папросяць, напрьгклад, у жавароначкаў прынесці вясну, цёплае лета, дык яны і прынясуць яе. Давайце мы паспрабуем паспяваць, можа, і нас жавароначкі паслухаюць. Падпявайце за мною, калі ласка:
Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лсцсйка прынясіцс!
3 вясною абуджасцца зямля. Усё пускасцца ў рост пасля таго, як дожджык напоіць зямлю. Так? I перш за ўсё, перш за краскі і дрэвы, зслянее трава. А хто траву есць? Кароўкі, коні, валыволікі. Дык хто корміць валоўволікаў? Дзс расцс трава? Так, на зямлі. Зямля корміць усіх. Таму яс назвалі ў всршыпссні зямляматухна. Вас жа мама кор
71
міць? Зямляматухна зімою спіць, вясной абуджаецца, a як напоіцца вадзічкаю, дасць травічку і накорміць коней, кароў, валоўволікаў. Папрасіце мяне, каб я вам далей прачытала верш. Калі ласка, слухайце.
Жавароначкі прыляціце, Зямлюматухну абудзіце, Дожджыкам напаіце. Каб травачкі нарасціла, Каб волікаў накарміла.
А цяпер прачытаем увесь верш хорам, асобна і хорам.
Ну ж і волі, волі
У гаі за вёскай!
А цяплынь, цяплынь!
Весела на полі, Слаўна пад бярозкай, Хоць ты сядзь спачыць.
Воля — гэта прастор, свабода. Дык чаго шмат у гаі? A дзе гай? За вёскай ці за горадам? Дзе весела? Дзе цяплынь? Дзе прыемна сесці і спачыць (адпачыць)? Ці адпачывалі вы калінебудзь пад бярозкай летам?
3 сябрам мы на луг бяжым —
Так дзівосна там!
Мяккі, велічны кілім Разаслала лета нам.
Мабыць, некаторыя словы ў гэтым вершы вам незразумелыя? Я растлумачу іх. Дзівосна — значыць вельмі прыгожа, цудоўна! Луг — гэта поле, дзе расце трава з рознымі кветкамі. Луг падобны на кілім — тканую посцілку, прыгожую, з узорамі, быццам дыван, толькі танчэйшую. Кілімам засцілаюць канапу, ложак, на ім можна паляжаць, пакачацца. I на лужку таксама можна паляжаць. Дык што нам лета разаслала на лужку? Які кілім?
А цяпер прачытаем верш яшчэ некалькі разоў і вы мне адкажаце на пытанні.
3 якім сябрам ты хацеў бы пабегчы на лужок? Як яго імя?
3 якім сябрам ты б хацеў паляжаць на лузе на кіліме? Як яго імя?
На лузе летам дзівосна. А дзе яшчэ летам дзівосна?
А ці бываюць дзівосныя кілімы?
72
А твая бабуля ўмее ткаць дзівосныя кілімы?
А ты, Наталка, хацела б навучыцца ткаць дзівосныя кілімы?
Воддаль ззяюць яркія
Аганькі,
За плячыма ў хлопчыка Ёсць канькі.
Пабяжым на коўзанку, На каток, Лёд там гладкі, роўненькі, Нібы ток.
Што робяць на катку? А што робяць на таку? Дык што роўненькае і гладкае? Каток ці ток? Ці ток і каток? А якія гэта аганькі ззяюць воддаль ад катка? Можа, гэта святло гарыць у хатах у вёсцы?
Горка ледзяная Ззяе, нібы шкло, Дзеці звонкім смехам Радуюць сяло.
Вось імчыцца ў санках Радасны Алесь.
Інеем пушыстым Ён аброс увесь.
Што ззяе, нібы шкло? Горка ледзяная? Можа, так і скажам? За мною, калі ласка:
Горка ледзяная Ззяе, нібы шкло.
Хто радуе сяло звонкім смехам? Дзеці? Так і скажам:
Дзеці звонкім смехам Радуюць сяло.
Хто імчыцца ў санках? Хлопчык? А як яго завуць? A чаму ён быў радасны? Можа, так і скажам? Давайце, калі ласка:
Вось імчыцца ў санках Радасны Алссь.
Чым ён аброс? Так, інесм. А што такое іней? Зімовым ранкам дрэвы, тэлефонныя драты, бровы, вусы ў людзей
73
пакрьтаюцца тонкім снежным покрывам — інсем. Гэта бывае ў моцны мароз. I наш Алесь аброс упссь інеем. Так? Так і скажам. За мною, калі ласка:
Інеем пушыстым Ён аброс увесь.
А цяпер прачытаем увесь верш. Як мы яго прачытаем? Хорам?
Валіць снег, сыпле снег, Скачуць дзеці, шум і смех... На камяк кладуць камяк, I ўжо вырас дзеддзівак.
Як называецца ў гэтым вершы снежны дзед? Дзеддзівак? А ён сапраўды цікавы, нязвыклы, дзіўны. А ты, Рыгорка, умееш класці камяк на камяк і ляпіць дзедадзівака? А ты, Настулька?
Спачатку будзем слухаць маленькія апавяданні, а пасля слухаць і развучваць вершы.
Марылька была маленькая і вельмі любіла працаваць. Яе старэйшая сястрычка Каця выцірала лямпачкі, якія віселі высока, амаль пад столлю, бяліла сцсны. Марыльцы ханелася таксама гэта рабіць. I вось яна прыдумала такі вершык:
He дацягнуся я да столі, Але падлогу падмяту, Змагу зрабіць штокольвек болей, Вось толькі трошкі падрасту.
А ты, Алінка, ці падмятаеш падлогу ў хаце? А што ты будзеш рабіць, як трохі падрасцеш?
На дварэ макрэча, ідзе дождж. Дзеці ідуць хто з парасонамі, хто ў плашчыках з капюшонамі, а качкі бягуць купацца. Яны ахвотна гуляюць, калі ідзе дождж, калі на дварэ макрэча. Яны любяць макрэчу.
На дварэ макрэча сёння, Дзецям — Як без парасона?
А вось качкі...
Зразумела, Пад дажджом гуляюць смела.
Ці добра дзецям у дождж без парасона і без капюшона? А качкам?
74
Паслухайце ўважліва, а потым мы вывучым верш. Каб запомніць яго, трэба добра ўсё зразумець. Я вам дапамагу.
У птушаняткі бліскучыя вачаняткі. Птушанятка сядзіць ціхенька. Толькі зіркне (зірк!) і стаіцца. А дзе яно сядзіць? Вядома, на галінцы дрэва. Зірк — і маўчьгць, не чырыкае. Hi аднаго гуку не чуваць. Чаму яно не гаворьшь? Чаму не спявае? Бо гэта птушанятка нясмелае, сарамлівае.
Зірк! бліскучьгм вачаняткам — На галіне птушанятка. Ды ні гуку не чутно — Сарамлівае яно.
Чаму гпушанятка сядзіць ціхенька на галінцы і толькі бліскае вачаняткамі? Чаму нічога не гаворыць? А дзеці бываюць сарамлівыя?
Паслухаем тры калыханкі, выберам адну, якая вам найбольш спадабаецца, вывучым яе. Будзем чытаць калыханку, напяваючы, працягла. А можа, мы з вамі і мелодыю прыдумаем.
1. Гэту калыханку матуля спявала свайму дзіцятку, a сама прала кудзелю. Ёй не было часу. Трэба было прасці, каб потым з нітак выткаць палатно, а з палатна пашыць штончыкі ці кашулю свайму дзіцятку.
Люлілюлі, люляшу, Я дзіцятка калышу, Нітачку звіваю, Песеньку спяваю. Што выведу нітку — Камару на світку, Астануцца кончыкі Камару на штончыкі.
Каму матуля пашые світку? А што такос світка? Якая гэта вопратка? Всрхняя? Цсплая? Суконная ці льняная? Світка гэта суконная (вытканая вясковай кабстай з сукна) вопратка, паўпаліто. Мы можам убачыць світкі на сцэнс, у тэатры, у музсі. А з чаго яна пашые штончыкі камару? Як вы думасцс, матуля сапраўды пашыс світку і штончыкі камару ці яна жартус?
2. Матуля спявас дзіцяці калыханку і просіць, каб яно нс лажылася на краск ложка. Чаму? Праўду кажацс: з краю можна ўпасці. А матуля спявас так:
75
Баю, баіньку, баю, He лажыся на краю. He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.
Дзе ты, Ігнаська, будзеш лажыцца спаць: на крайку ці пасярэдзінцы ложка?
3. Матуля закалыхвае сваё дзіцятка і гаворыць з каточкам. Просіць, каб ён не хадзіў у садочак, не таптаў там кветачак, а яіпчэ просіць, каб каточак не будзіў дзетачак.
Апсік, апсік, каточак. He хадзі ты ў садочак, I не тапчы кветачак, I не будзі дзетачак. Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць. Люлі, люлі, дзеткі, спаць, А я буду калыхаць. Аа, аа, а!
Прачытаем, адгадаем і вывучым.
Хто бязгучна мякка ходзіць, Хто без рук павейкі зводзіць? He відаць яго нідзе, А на ложак спаць кладзе. (Сон.)
Гэтыя вершыкі, пэўна, больш спадабаюцца хлопчыкам, як дзяўчынкам. Але вучыць іх мы будзем усе.
Я будую дом з пяску! Я клічу ўсіх на талаку! Будзем дружна працаваць, Дом прасторны будаваць. Высачэзны — вось такі! На падмогу, землякі!!!
Ці доўга будзе трымацца дом, збудаваны з пяску? Як лягчэй будаваць дом: аднаму ці талакой? Які лепш мець дом: цесны, маленькі ці прасторны, вялікі, дом, дзе шмат месца, прастору?
Ці ёс