• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    ць высачэзныя дамы ў вёсцы? Ці многа высачэзных дамоў у Мінску? А як называецца той чалавек, які
    76
    будуе дом, розныя іншыя будьгнкі? Ці хацеў бы ты бьшь будаўніком, Аркадзік?
    Арлянём сябе ў сне бачу, He знаю спакою...
    Хачу быць я, мой ты бацька, Лётчыкам — героем.
    Кім хоча быць гэты хлопчык? На чым лётчык лятае? A дзе лётчык лятае? У паветры? У космасе? А хто яшчэ лятае ў паветры (высока ў небе)? Якой гпушкай бачыць сябе хлопчык у сне? А ты кім хочаш быць, Жэнік?
    «Адгадайце загадку і даведаецеся, кім я хачу быць», — кажа маленькі Паўлючок.
    Медзяныя рогі,
    Свінцовыя ногі. На ўвесь твар акуляр, У вадзе гаспадар.
    Кім жа хоча быць Паўлючок? А што вадалаз робіць у вадзе? Як вы думаеце, цікава быць вадалазам?
    Я на трактары сягоння
    Сам араў
    За вёскай гоні!
    Навучыў мяне мой тата,
    Як заводзіць, Весці трактар.
    Сеў за руль я з татам,
    Рады,
    Уключыў як след
    Прылады
    Ды націснуў на педаль —
    I пайшоў, пайшоў
    Удаль!
    Ці хацсў бы ты, Міколка, умець весці трактар?
    Мы любім сваіх вайскоўцаў: шарагоўцаў і афіцэраў. Пад белчырвонабелым сцягам хтонебудзь з вас, хлопчыкі, будзе крочыць у ваеннай форме. А цяпер вывучым два вершыкі. Напісаў іх Павел Марціновіч.
    1.	Ёсць у нас свае жаўнеры: Шарагоўцы, афіцэры —
    77
    Абаронцы Беларусі.
    Вамі шчыра ганаруся!
    2.	Вайскоўцаў стройныя шыхты...
    Пакрочыш некалі і ты Пад белчырвонабелым сцягам — Нашчадкам зменай і працягам!
    Хто з вас хацеў бы быць вайскоўцам?
    Прачытаем хорам, вьгвучым на памяць, прадэкламуем. Вершыкі розныя, на ўсе густы.
    Свет вялікі ... Словы. Словы.
    Колькі іх — і не злічыць!
    Слова ж «мама» на ўсіх мовах Толькі мамаю гучыць.
    Ці ведаеце вы, што, звяртаючыся да мамы, можна сказаць: матуля, мамачка, матанька, мамуся, мамка?
    Ці хочаце паслухаць, як у іншых мовах гучыць слова «мама»? Паслухайце, калі ласка: панямецку — мутгэр, пафранцузску — мэр, паітальянску — мамма, папольску — матка, мамуся, пачэшску — матка, пабалгарску — мама, паяўрэйску — мамэ, палітоўску — мотына.
    Па сцяжынцы, цераз поле, У лясок зайшоў Алесь.
    Бачыць — мяч.
    — Эх, падфутболю!
    А той мяч... у куст пабег.
    Дык што гэта за мяч быў на сцяжынцы? Вы ўсе бачылі вожыка? Усе трымалі яго ў руках? Кармілі чымнебудзь? А што вожык любіць есці?
    Я дарожку даганяю, А дарожка ўцякае. Пабягу хутчэй за мосцік I злаўлю яе за хвосцік.
    Як вы думаеце, ці можна злавіць дарожку за хвосцік?
    Гэй, Дзяніска!
    Гэй, Рыгорка!
    Клічуць санкі, Кліча горка.
    78
    Karo клічуць санкі? Karo кліча горка? А цябе ці клічуць санкі, горка? Ці хочацца табе, Паўлік, з’ехаць на саначках з горкі? А табе, Ніначка?
    Скрып, скрып, Скрып, скрып, Снег ад холаду ахрып.
    У яго, напэўна, грып.
    Ці сапраўды снег можа ахрыпнуць ад холаду? Гэта жарт, праўда? Ці любім мы жарты? А чаму мы іх любім?
    Верабейка ўвесь дрыжыць:
    — Як тут жьгць? Як пражыць?
    Набліжаецца зіма,
    Цёплай вопраткі няма.
    Чыкчырык! Чыкчырык!
    Я ад холаду адвык.
    Хто дрыжыць ад холаду? Калі верабейка дрыжыць ад холаду?
    Яблык — румяны,
    Чысты, крамяны:
    У pace купаўся, Сонцам выціраўся.
    Які яблык? Чырвоны? А чаму яблык румяны, чысты, крамяны? Вы ўсе любіце есці яблыкі? А збіраць іх?
    Толькі раз у год дарункі
    Дзед Мароз прыносіць нам, Бабка ж кожны дзень ласункі Сыпле шустрым галубам.
    Колькі раз у год Дзед Мароз прыносіць дзецям дарункі? А бабка (назавём яе Тэкля) колькі раз у год прыносіць галубам ласункі? Хто з вас прыносіць часам ласункі галубам? Якія ты любіш ласункі? Яблыкі? Цукеркі? Мармелад? Шакалад? Халву? Мёд? Моркаўку? Пірожнае? Разынкі?
    Над палямі сонца ззяе, Апрануўся ў лісце май, Ўсё смяецца і спявае, Гэта май, прыгожы май!
    79
    Хто мне падкажа, растлумачыць, як гэта май апрануўся ў лісцс? Ці ведаеце вы, што месяц май пабсларуску называюць яшчэ «травень»? Прыгожая назва мссяца, праўда?
    Кветкі ярчэй зацвілі, Птушкі спяваюць бясконца. Свята вясны на зямлі, Свята блакіту і сонца.
    Чаму мы ведаем, што надышло «свята вясны на зямлі»?
    Абвяшчае бор На паляне збор: Чорныя чарніцы, Нібы чараўніцы, Падаюць у кубкі Ды фарбуюць губкі.
    Што ўжо паспела ў бары? Грыбы ці ягады? Якія ягады? Дзе яны растуць у лесе? А што такое «паляна»? А чаму чарніцы — чараўніцы? Так: самі падаюць у кубкі ды фарбуюць губкі. Хто з вас любіць хадзіць у лес па ягады? Хто з вас любіць збіраць чарніцычараўніцы на паляне?
    Я зусім яшчэ малая, Але ўсім дапамагаю: Тату чай падсаладзіць, Маме — міскі перамыць, I заўсёды брату Сашу Памагаю есці кашу.
    Якое імя мы дадзім дзяўчынцы — добрай памочніцы? Можа, Ніна? Соня? Галінка? Амілька? Каму Амілька дапамагае есці кашу? Ці цяжкая гэта работа? А што яна дапамагае рабіць маме? А тату? А ты каму дапамагаеш, Аленка? А ты, Рыгорка? А есці кашу, мабыць, любяць усе?
    Званок у лузе коціцца, Схапіць званочак хочацца. To не званочак. To не званочак, Трапеча сіні матылёчак.
    80
    Сіні матылёк быў у лузе. А дзе яшчэ бывае матылёк? Ці лётае матылёк у полі? У агародзе?
    Паімчаўся ручаёк Міма горкі у лясок. Ручаёк, не бяжы, Свае ножкі пакажы.
    Хто яшчэ бяжыць без ножак? Можа, вецер?
    Што за стукат і грукат У барыгушчары?
    To газета друкуецца На сасновай кары.
    А на чым друкуецйа газета ў друкарні? У газейе друкуюцца ўсялякія навіны. Той, хто друкуе газеты, называецца друкар. А як называецца той, хто піша артыкулы ў газету? Журналіст. Хто з вас хоча быць журналістам?
    У вавёркі Веры — Рамонт кватэры: Змяніла шпалеры, Вокны і дзверы.
    Як называсцца вавёрка, у якой быў рамонт кватэры? Што яна змяніла ў кватэры?
    Сёння ў аленя Дзень нараджэння. На імянінах — Статак ласіны.
    Браканьср на паляванне Выйшаў з стрэльбай на паляну, А зайцы напалі, Стрэльбу адабралі.
    У каго зайцы адабралі стрэльбу? Чаму? А што робіць браканьср? Добры ці дрэнны чалавек браканьср?
    Можа, трэба вам букст, Прыязджайцс у Ташкснт: Тут дзяўчынка Марыям Квсткі паднясс сябрам.
    Ці любіш ты, Арцёмка, дарыць камунсбудзі, квсткі? A ты, Марылька? А ты, Кастусь?
    81
    На трыбуне верабсй
    Слова мае да гасцей:
    — Чыкчырык, свет вялік. Ў добрай згодзе мы жывём, У лагодзе гнёзды ўём.
    Хто на трыбуне мае слова да гасцсй? Ён кажа, што птушкі жывуць у згодзе, у лагодзе? Гэта добра ці дрэнна?
    Ў шчупака метровы рост, Дзве лапаты — гэта хвост, Зубы ў пашчы — дзве пілы. Ён на плотак вельмі злы.
    Як вы думаеце, чаго шчупак на плотак злы?
    Я ведаю, сонца ў сусвеце He зможа ніхто патушыць, Пакуль на зямной планеце Дзеці будуць дружьпць!
    Планета — гэта ўвесь свет. Добра, калі дзеці на ўсёй планеце дружаць. Добра, калі амерыканскія дзеці дружаць з беларускімі дзецьмі. Добра, калі дзеці з Францыі прыязджалі да нас у Беларусь. Але не менш важна, каб вы жылі ў згодзе паміж сабою.
    Раз зайшлі ў дзіцячы сад Восем жоўтых куранят, Прывяла іх з вулачкі Шэранькая курачка. Трапіла ты, курачка, He на тую вулачку: Тут дзіцячы сад — He для куранят.
    А для каго дзіцячы сад? Што здарылася з курачкай? Як вы думаеце, яна заблудзілася ці прывяла паказаць дзіцячы сад сваім дзеткам — кураняткам?
    А ў Максіма, а ў Максіма — Сёння ранец за плячыма. Гэта ў школу йдзе Максім: Ён вялікі ўжо зусім: Сёння ў школу йдзе Максім: Свет вялікі — перад ім!
    82
    Максім пойдзе ў школу, будзе чытаць кнігі і даведаецца пра тое, што было, што ёсць на свеце. А калі ў вас будзе ранец за плячыма, калі вы пойдзеце ў школу? Праз год? Праз два?
    •	Паўтараем хорам (аналагічныя структуры асобных сказаў, аналагічныя радкі верша).
    Мы чуем вушамі.
    Мы бачым вачамі.
    Мы ходзім нагамі.
    Мы працуем рукамі.
    Мы працуем рукамі і галавой.
    Мы глядзім і бачым вачамі.
    Мы слухаем і чуем вушамі.
    Мы ходзім і бегаем нагамі.
    Мы бяром і працуем рукамі.
    Мы любім працаваць.
    Мы любім танцаваць.
    Мы любім гуляць з цацкамі.
    Мы любім дэкламаваць вершы.
    Мы любім слухаць казкі.
    Мы любім спяваць песні.
    Мы любім спяваць беларускія песні.
    Мы мыемся вадой.
    Мы мыемся вадой і мылам.
    Мы вьшіраемся ручніком.
    Мы прычэсваемся грабянцом.
    Мы ядзім лыжкай.
    Мы ядзім лыжкай, відэльцам і ножыкам.
    Мы пішам алоўкам.
    Мы пішам алоўкам ці ручкай.
    Мы гатусм страву ў кухні.
    Мы абсдаем у кухні (у сталовай).
    Мы спім у спальні.
    Мы сядзім на крэслс.
    Мы сядзім на канапе.
    Мы сядзім на ложку.
    Мы сядзім на лаўцы.
    Мы сядзім у парку на лаўцы.
    83
    Мы працуем у цырульні.
    Мы працуем у пякарні.
    Мы працуем у лазні.
    Мы працуем у краме.
    Мы працуем у міліцыі.
    Мы працуем у майстэрні.
    Мы працуем у агародзе.
    Мы працуем у полі.
    Мы гуляем у прасторным пакоі.
    Мы гуляем у прыгожым двары.
    Мы гуляем у новьтм парку.
    Мы гуляем на ўзбярэжжы ракі.
    Мы гуляем на паляне ў лесе.
    Тыдзень мае сем дзён.
    Месяц мае чатыры тыдні.
    Год мае дванаццаць месяцаў.
    Суткі маюць дваццаць чатыры гадзіны.
    Мінск, Гомель, Магілёў — гарады Беларусі.
    Полацк, Гродна, Брэст — гарады Беларусі.
    Навагрудак, Баранавічы, Бабруйск — гарады Беларусі.
    Нёман, Прыпяць, Дзвіна — рэкі Беларусі.
    Дняпро, Сож, Бярэзіна — рэкі Беларусі.
    ІІІчара, Вілія, Случ — рэкі Беларусі.
    Нарач, Свіцязь, Князьвозера — азёры Беларусі.
    Завяжы (надзень) хустку на галаву.
    Завяжы (надзень) шалік на шыю.
    Надзень шапку (капялюш) на галаву.
    Прычапі бант да блузкі.
    Прышпілі брошку да сукенкі.
    Зашпілі гузікі ў куртцы.
    Абуй туфлі на высокім абцасе.
    Апрані зімовае паліто.
    Мы адзяваем (надзяваем) кашулю.
    Мы адзяваем (надзяваем) сукенку.
    Мы адзяваем (надзяваем) спадніцу.
    Мы адзяваем (надзяваем) джынсы (порткі, штаны).
    Мы адзяваем (надзяваем) гарнітур.
    84
    Мы адзяваем (надзяваем) світэр.
    Мы адзяваем (надзяваем) камізэльку.
    Апрані (надзень, адзень) паліто.
    Апрані (надзень, адзень) куртку. Апрані (надзень, адзень) плашч. Апрані (надзень, адзень) кажушок.
    Францыск Скарына — беларускі першадрукар. Францішак Багушэвіч — славуты беларускі паэт. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч — выдатны беларускі драматург.
    Кастусь Каліноўскі — змагар за незалежнасць Беларусі.
    Якуб Колас — народны паэт Беларусі.
    Янка Купала — выдатны паэт Беларусі.
    •	Пачнём з кароценькага сказа, а кончым доўгім сказам.
    Булкі не растуць на дрэвах.
    Усе ведаюць, што булкі не растуць на дрэвах.
    Усе, нават маленькія, ведаюць, што булкі не растуць на дрэвах.
    Яблыкі круглыя.
    Яблыкі круглыя, спелыя.
    Яблыкі круглыя, спелыя, сакавітыя.
    Яблыкі круглыя, спелыя, сакавітыя, смачныя.
    Ябльгкі кругл