Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
ь? Пэўна, каб добра было хадзіць? Падковы — гэта абутак каня. Хто падкоўвае каня?
А чучу, а чучу, Я гарох малачу На чужым тачку, На прыгорачку.
Чым можна малаціць гарох? Якой прыладай? Ці чулі вы слова «цэп»? А словы «ток», «тачок»?
Раз, два, тры, Чатыры, пяць, Хлеб мы Будзем выпякаць.
А з чаго пякуць хлеб? 3 якой мукі — жытняй ці пшанічнай?
He хадзі, коцік, Па хаце, He будзі, кі цік, Дзіцяці.
А што робіць дзіця? Ці паслуха цца коцік і не будзе хадзіць па хаце? А што ён тады будзе рабіць? Можа, таксама будзе спаць?
Журавелька даўганогі, Мабьгць, збіўся ён з дарогі.
61
Сеў на нашыя вароты
I ад пылу чысціць боты.
Які журавель? Каратканогі ці даўганогі? Чаму ён чысціць боты? Чаму яны запыліліся? Мабыць, ён доўга хадзіў сваімі доўгімі нагамі? I што з ім здарылася? Ён заблудзіўся? Так? А што журавелька будзе рабіць пасля таго, як пачысціць свае боты?
Назбіраю лісцяў я У двары, Што ляцелі з клёніка Без пары.
Якой парой з дрэў падае лісце?
Дзед Мароз, Дзед Мароз Бабу снежную прынёс, Баба, баба, снегавуха, He хапай мяне за вуха!
Смешны вершьгк, праўда?
На бруку тры вароны Дзяўблі макароны.
Верабей крычыць на браме, Што пра ўсё раскажа маме.
Што дзяўблі тры вароны? А дзе яны дзяўблі макароны? Хто на іх крычыць? А дзе сядзіць верабей? Всрабей паскардзіцца маме? А ці прыгожа на кагонебудзь скардзіцца, быць даносчыкам?
У дачушкі Верачкі Пальцы, бы цукерачкі.
У дачушкі Ладачкі Шчочкі, як аладачкі, Лады мае ладачкі.
Ці хацсла б ты, Дану' я, каб у цябс былі пальцы, як цуксрачкі? Ці хаце; а б ты, Наталка, мсць шчочкі, як аладачкі?
А дзядзька, о, ён акуратны!
Работнік дзядзька наш выдатны: Ва ўсім парадак і лад любіць I часу дарма ён нс губіць.
62
Ці добра, калі чалавек акуратны? А ці добра, калі чалавск выдатны работнік? Ці добра, калі ўсюды парадак і лад? Добры работнік час беражэ, так? А ты любіш парадак, Толік?
Кукавала зязюля У зялёным лесе, Гадавала матуля Дачушку Алесю.
Хто кукаваў у лесе? Хто гадаваў дачушку Алесю? Ці падабаецца табе імя «Алеся»?
Воля з Юляю — сястрычкі, Сёння плачуць у двары. — Мы згубілі рукавічкі, Як куляліся з гары.
Хто згубіў рукавічкі? Калі Воля з Юляю згубілі рукавічкі? Дзе яны плачуць? Ці шкадуеш ты Волю і Юлю? Як бы ты супакоіў дзвюх сястрычак, якія плачуць? А я б параіла ім пашукаць рукавічкі. Я б ім сказала: «Дзяўчынкі, пашукайце добранька свае рукавічкі. Вы іх знойдзеце».
Ой, як горка!
Ой, як горка!
Ой, як сэрцайка баліць!
Бо ні Юзік, ні Рыгорка Малака не хочуць піць.
Як вы думаеце, каму горка, каму баліць сэрцайка, што Юзік і Рыгорка не хочуць піць малака? Хто дужы і здаровы: хто п’е малако або той, хто адмаўляецца ад яго?
Адна работа за другою Ідзе — плыве сваёй чаргою To ў агародзе, то на полі I не спыняецца ніколі.
Што ніколі не спыняецца? Ці добра, што работа ніколі не спыняецца?
Зімовы лес, зімовы лес У футра белае залез, Заціх, стаіўся, бы мядзведзь, Махае лапамі ледзьледзь.
63
Хто гэта залез у белае футра? Хлопчык які ці дзяўчынка? На каго падобны зімовы лес? Лес мае латты? Я не ведала гэтага. А вы ведалі?
Раздолле ў лузе, эх, раздолле!
А колькі смеху і сваволля, I жартаў, плюскату, штурхання Йад гэтым Нёманам ў купанне!
Дзе было шмат раздолля, смеху, жартаў, плёскату?
Дзедка, міленькі дзядуня!
Нашто ты памёр? Нашто?
Хто ж мяне цяпер прыгорне?
Хто мне слоўка скажа? Хто?
Хлопчык Сымонка плача па сваім дзядуні. Як ён плача па ім? Што ён кажа? Нам вельмі шкада Сымонку. А ятчэ каго нам шкада? Дзядуню, так?
На гэты дзень і сама хата
Была прыбрана зухавата:
Памыты лавы, стол, падлога.
А каля покуця святога
Дзве сцены клёнамі прыбраны:
Абрусам белым стол засланы.
Хату заўсёды прыбіраюць, але зухавата, адметна прыбіраюйь калі? Вядома, на свята. Што на свята памылі ў хаце? Вы, напэўна, не ведаеце што такое «покуць»? Калі вы мяне папросіце, я вам скажу. A як вы мяне папросіце?
Покуць — гэта месца ў куце хаты насупраць увахода. Хто ўваходзіць у хату, бачыць у покуці на сцяне прыбітыя абразы. Над абразамі вісіць вышываны ручнік. Людзі, якія вераць у Бога, моляшіа перад абразамі. У покуці, на лаве, пад абразамі сядзіць гаспадар.
Ёсць такія святы, калі сцены ўбіраюць галінкамі дрэў. Абрусам у святы засцілаюйь стол, за якім ядуць святочны абед ui вячэру. Цікава?
Паслухайце тры маленькія вершыкі пра птушак Бсларусі. А пасля вывучым апошні вершык і хтонебудзь з вас раскажа яго мне.
1. Ў нашым краі — Бсларусі — Ёсць буслы, сарокі, гусі,
64
Качкі, чыбісы, саколкі, Чаплі, совы, перапёлкі.
2. Ў нашым краі — Беларусі — Ёсць буслы, сарокі, гусі, Галкі, крумкачы, вароны, Галубочкі нахахлёны.
3. Ў нашым краі — Беларусі — Ёсць буслы, сарокі, гусі, Ластаўкі і верабейкі, Чыжыкі і салавейкі.
Якіх гпушак вы бачылі? Якіх птушак з тых, што пералічаны ў всршах, можна ўбачыць у горадзе?
Паслухасм вершыкі пра з’явы прыроды. Пра снег, завіруху, дождж, гром, навальніцу, вясёлку, хмары, пра гром і аблокі. Вось як цікава! Спачатку паслухаем, усё зразумссм. Потым будзсм паўтараць кожны радок, пасля па два радкі, па тры, нарэшце, па чатыры. Будзем паўтараць хорам і паасобку, і зноў хорам. A потым зробім спектакль.
Паслухаем всрш, як хмары закрылі сонейка. Яго не відаць. Усё вакол пацямнсла. Сталі чорныя абшары. Раптам (ніхто не чакаў) пайшоў хуткахутка дождж — секануў (ух!). Кот спалохаўся і пабег стрымгалоў у сснцы — сігануў (жух!). А куры таксама не хацелі мокнуць і бягом кінуліся ў сваю хату (клеці). I дзеці паўцякалі ад дажджу. Ты, Максімка, таксама ўцякасш ад дажджу бягом у хату?
Сонейка закрылі хмары,
Пацямнелі ўсе абшары,
Раптам дожджык секануў, Кот у сенцы сігануў. Куры кінуліся ў клеці, Ад дажджу ўцякаюць дзеці.
А цяпер разаб’ёмся на два рады. Адзін рад скажа за мною:
«Сонейка закрылі хмары». Другі рад паўторьшь за мною (а першы памаўчыць): «Пацямнелі ўсе абшары». I гэтак далей, да канца. Бачыцс, як цікава вы будзеце расказваць адзін аднаму, што адбылося.
3 Зак. 1053
65
Зніклі аблокі.
Неба ўсміхаецца.
Дзесьці далёка Гром адчуваецца.
Чаго ўсміхасцца неба? Мусіць, яно рада, што зніклі хмары, аблокі?
Зашумеў над вёскай гром, Страсянуў усё кругом. Вось каб мне яго злавіць Ды у бубен пасадзіць. Бубен грукаў бы, як гром, На ўсю вёску: — Бам! Бум! Бом!
Чаму аўтару гэтага верша хочацца злавіць гром ды ў бубен пасадзіць? Ці падобны гром на грукат бубна? Ці хацеў бы ты, Ігнась, быць барабаншчыкам?
Паслухайце два вершыкі пра дождж. Які вы выбераце, той і будзем чытаць хорам.
1. Кроплі светлыя звіняць, Скачуць па галінках I павіслі на траве Срэбнай павуцінкай.
Па страсе і па градзе, Сцежкамі, дарожкамі Хмара шэрая паўзе Дажджавымі ножкамі.
2. Гэй, хутчэй бяжы, Мікожа! Бачыш лесвіцавясёлка. Вунь ля гаю нас чакае. Зіхатлівая якая!
Мы залезем аж на хмару. Я даўно пабачыць мару, Спадарожнік як лятае. Мы яго там прывітаем.
Як вы думаеце, гэты вершык напісаў хлопец ці дзяўчына? А чаму хлопец? Якая вясёлка? Прыгожая? Блішчастая? Зіхатлівая? Чаму аўтару гэтага вершыка хочацца
66
залезці на хмару? Так, яму хочацца пабачыць, як лятае спадарожнік. А што такое спадарожнік?
Цяпер пазнаёмімся з вершыкамі пра снег і завіруху. A спачатку кожны з вас скажа штонебудзь пра снег ці завіруху. Калі ідзе снег? Што такое завіруха? Які бывае снег? Ці любіце вы, як ідзе снег, быць на вуліцы (на дварэ)? Ці прыемна, ці страшна ў завіруху? Дзе лепш быць у завіруху: у хаце ці ў дарозе?
Снег у садзе, ў агародзе.
Снег ідзе, ідзе, ідзе...
Ты не скажаш снегу: годзе!
Ад яго схавацца дзе?
Непаслухмяны снег, праўда?
Завіруха шуміць за акном, Замятае зямлю і мой дом, Б’е па шыбах, напэўна, злуе, Што ў пакой не пускаюць яе.
А вы як думаеце, завіруха таму і шуміць?
А цяпер вывучым вершы пра ўсялякіх жывёл — пра звяроў, птушачак, мурашак, пра куранят, пра камароў. Мы ўжо з вамі прыгожа вымаўляем усе беларускія гукі. Веріпы ў нас загучаць выдатна. Так?
— Гаварунпапугай, Ты штонебудзь мне збай.
I сказаў папугай:
— Ты штонебудзь мне збай.
Ці добры вучань — папугайчык? Што ён сказаў? A цяпер давайце пагуляем у тэатр. Змітрок будзе хлопчык, a Петрусёк — папугай.
Маладыя пеўнікі
Пакуплялі спеўнікі. На платы яны паселі I на ўсё сяло запелі.
Вось як цікава было іх слухаць! Праўда? Ці падабаецца табе, Іванка, як спяваюць пеўнікі? Яны і без спеўнікаў спяваюць прыгожа, а са спеўнікамі, мабыць, будуць яшчэ лепей спяваць. А куды яны паселі? Ці бачылі вы плот, якім гародзяць у вёсцы сад, агарод?
67
— Кукарэку, псвунок! Пашый сабе кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, 3 залаценькіх паяскоў, I пашыў ён і надзеў, I ў люстэрка паглядзеў.
I што певунок убачыў у люстэрку? Ці ўбачыў ён на сабс штонікі з шаўкоў, з залаценькіх паяскоў? Хто з вас хацеў бы пашьшь сабе штонікі з шоўку і золата?
Вывучьтм адзін вершык пра коціка. Гэты коцік — недарэка. Чаму? Вы мне скажаце самі.
Пазіраюць прагна вочы, — Мышку з’есці коцік хоча. Лапай ён падрапаў кніжку, А злавіць не можа мьгшку.
Дык чаму коцік недарэка?
Ну і злыя камары!
Ну і прагныя стварэнні!
Так і ўюцца ўгары, Так і чэпяцца да Лены.
Да каго чэпяцца камары? I што яны хочуць зрабіць? Як аўтар называе камароў?
Яшчэ адзін вершык пра камароў.
Сыплецца дожджык часты, Хаваюцца камары, А гусі абулі ласты I плаваюць, як майстры.
Пра каго яшчэ гэты верш? Хто — смелы, а хто баіцца дожджыку і хаваецца ад яго? Што гусі абулі? Чаму яны абулі ласты? Як гусі плаваюць? Добра ці дрэнна?
Цераз плот, цераз плот Жук ляціць у агарод. I гудзе, як самалёт, Ну і жук!
Ну і гук!
68
Куды ляціць жук? Як ён прыляцеў у агарод? Цераз што ён ляцеў? Як ён гудзе? Гучна ці ціха? Давайце прыдумаем загаловак вершыку. Добра?
Парсючок пад’еў I прыйшоў у хлеў. Стогне: «Ухухух, Я пад’еў за двух». Але пэўна б мог З’есці і за трох.
Куды прыйшоў парсючок пасля таго, як пад’еў за двух? Ці добры апетыт у парсючка? А можа, занадта добры? Можа, ён пражэрлівы?
Глядзіць бычок мой спадылба, Бо навязалі да слупа.
Баліць малому галава, I стала горкая трава. Куплю кефіру, малачка, Падвесялю свайго бычка.
Чаму бычка навязалі да слупа? Пэўна, баяцца, каб ён не ўцёк? Ці добра бычку быць навязаньгм да слупа? Чаму бычку стала горкая трава? Што хоча зрабіць яго гаспадар, ка