• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    учым.
    Белыя нівы,
    Белыя далі, Белыя бабы Пад вокны пасталі. Белыя стрэхі На кожнай хаціне. Белая елка
    У цёплай хусціне.
    ЯІПЧЭ КРЫХУ ПРА ЗІМУ
    А цяпер пагаворым пра тое, што мы робім зімою, як апранаемся, як гуляем.
    Дзеці любяць зіму. Вельмі? Так. Яны бяруць санкі, лыжы і ідуць на горку, на двор. А што яны там робяць? Яны катаюцца з горкі, лепяць снежную бабу або снежнага дзеда. А з чаго робяць снежную бабу?
    Зімою мы апранаемся цёпла, каб не прастудзіцца. Надзяваем футру альбо цёплае паліто, цёплую футравую шапку, цёплыя боты або валёнкі, рукавіцы, шалік, цёплыя доўгія штаны. Вось як мы апранаемся. Так, каб люты мароз нас не застудзіў, каб сцюдзёны вецер не прадзьмуў.
    Калі мы катаемся на лыжах ці на каньках, то апранаемся цёпла, але лёгка. Інакш нам будзе цяжка рухацца, мы спацсем і прастудзімся.
    А цяпер паслухаем прыказкі і прымаўкі пра зіму.
    Зімовы дзянёк, што камароў насок. (Ён доўгі ці кароткі?) Зімою сонца свеціць, ды не грэе.
    Студзень хаты студзіць — рана гаспадароў будзіць. (У вясковай хаце печ астывае за ноч, у холадзе не ўлежаць у пасцслі, і людзі ўстаюць рана, каб прапаліць печ.)
    Пытаецца люты, ці добра абуты. (А што будзе з нагамі, як дрэнна абуты? Памсрзнуць. Адмарозяцца пальцы. Чалавск прастудзіцца.)
    27
    Віхры і мяцелі ў лютым наляцелі.
    Зіма на лета робіць, а лета на зіму. (Што значыць гэтая прыказка, запытайцеся дома ў мамы, таты, бабулі, а пасля мне скажыце. Добра?)
    Паслухайце вершык, прыдумайце загаловак да яго. Напісаў верш Васіль Жуковіч. Каб вы ўсё зразумелі, я вам вытлумачу словы «гурба», «прывід», «ніколечкі», «палазы», потым яшчэ раз прачытаю, а вы адкажыце на пытанні.
    Зіма хадою смелаю да нас прыйшла здаля, і стала белай белаю уся вакол зямля. Такія гурбы выраслі: як прывіды стаяць. На двор мы санкі вынеслі — давай гуртом гуляць. У саначак бліскучыя, як струны палазы. He страшны нам траскучыя, тугія маразы. Мы хуткахутка з горачкі на саначках ляцім. He холадна ніколечкі — нам весела усім.
    Ці любіце вы катацца на саначках? Ці сапраўды ніколечкі не холадна, калі ляціце на саначках з горкі? А як лепш, весялей гуляць: аднаму ці гуртом?
    A ui ведаеце вы верш «На рэчцы зімой» Якуба Коласа?
    Я пачну, а вы кончыце. Добра?
    He сядзіцца ў хаце Хлоггчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому...
    МАЯ ЛЮБІМАЯ ВЯСНА
    Вось і снег на ўзлессі знік, Расйвіла пралеска — Ходзіць месяц сакавік Па вясновых сцежках.
    28
    Вясна пачынаецца ў сакавіку. Яна трьгвае тры месяцы. Давайце скажам іх хорам: сакавік, красавік, май. Сакавік! Прыгожа гучыць слова. Праўда? У гэтым месяцы ў галінках дрэў паяўляюцца сокі. Красавік! Таксама прыгожае слова. У красавіку ажываюць краскі. Вы, мабыць, не ведаеце, што лясныя і палявыя кветкі называюцца «краскі». Адсюль і назва месяца — красавік. Трэці месяц вясны — май. Яго ў Беларусі яшчэ называюць травень. У маі два святы. Першага мая — Свята працы. Дзевятага Мая мы святкуем Дзень Перамогі.
    Вясна — чарадзейка. Усё навокал ажывае, як у казцы. Усё зелянее. Усё прыгажэе. Лес зялёны. Сады зялёныя. Агароды зялёныя. Трава зялёная.
    Вясною цёпла і прыгожа. Увесь божы свет здаецца мілейшы, прастарнейшы, лепшы. Птушкі вяртаюцца з выраю. А што такое вырай? Гэта цёплы край, куды птушкі адлятаюць на зіму.
    Мы ўсе любім вясну. Давайце хорам скажам: «Мы любім цябе, вясна!»
    Я вам прачыгаю некалькі радкоў з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Калі станеце крыху старэйшымі, вы прачытаеце і палюбіце гэты твор так, як я.
    Вясна была яшчэ ўпачатку, Але снягі ўжо раставалі, I дружна ў полі балбаталі Раўкі, рачулкі, і ў грамадку Яны ваду сваю злівалі, Ад сну гаі, лясы будзілі I людзям душу весялілі.
    ЯШЧЭ КРЫХУ ПРА ВЯСНУ
    Сонца свеціць ярчэй. 3пад высокай сасны Выбег шустры ручэй — Напамінак вясны.
    Я лапатку ўзяла, Каб правесці равок, А ён, бы зайчаня, Па дарожцы скокскок...
    Вось так апісаў вясну паэт Паўлюк Прануза.
    Калі сонца свеціць ярчэй? Так, вясною. А вясна пачынаецца з якога месяца? 3 сакавіка. Сонейка свеціць, снег
    29
    растае, цякуць ручайкі. Яны напамінаюць, што прыйшла вясна.
    Мы любім вясну. Вясна прыносіць нам цяпло. Вясна прыносіць нам ласкавае сонсйка. Вясна прыносіць нам ручайкі, якія скачуць, як зайчаняткі. Вясна прыносіць нам краскі — пралескі. Яны зацвітаюць адразу пасля раставання снегу. Пралескі растуць на ўзлессі.
    Вясною мы любім бавіць час на вуліцы. Мы любім гуляць на двары. Мы любім бегаць па дарожках. Мы любім, калі матуля ці выхавацелька вядзе нас па вуліцы і паказвае нам скверы, помнікі, цікавыя будынкі.
    Гэтай вясною мы пойдзем да помніка Янку Купалу (Якубу Коласу, Максіму Багдановічу). Мы пакладзём каля помніка хоць адну кветачку ці зялёную галінку і паклонімся паэту, падзякуем за яго вершы. Мы таксама тойдзем і пастаі.м каля Вечнага агню. Агонь гарыць у памяць аб тых, хто загінуў у вайну.
    Вясною мы прыбіраем двор, зграбаем смецце, наводзім парадак. «Вясна на лета працуе», — так кажа прыказка.
    Закончым гаворку пра вясну такімі прыказкамі і прымаўкамі:
    Сакавік дрэвам сок пускае.
    Красавік ваду падбірае, красачкі пушчае.
    У май — і пад кустом рай.
    Май дажджлівы — год урадлівы.
    Вясенні дзень — год корміць.
    МАЁЛЮБІМАЕ ЛЕТА
    Паслухаем прыказкі і скажам, пра якую яны пару года. Якія назвы месяцаў вы пачулі? Пра што гэтыя прыказкі гавораць? Пра тое, што летам трэба працаваць ці толькі гуляць?
    Людзі рады лету, а пчолы — квету.
    Улетку кожны кусцік начаваць пусціць.
    Летні дзень зіму корміць.
    Летам прызапасім — зімой знойдзем.
    Трэба ўлетку назбіраць, каб зімой было йіто жаваць.
    Што лета назбірае, то зіма паз ’ядае.
    Што летам народзіцца, то зімой згодзіцца.
    Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
    Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печко чагрэе.
    30
    А цяпер выберам тры прыказкі і вывучым іх на памяць.
    Лета пачынаецца ў чэрвені. Другі месяц лета — лілень, а трэці — жнівень. Пра лета шмат чаго нам расказалі прыказкі. Што ж яны нам расказалі? Што людзі любяць лета: «Людзі рады лету, як пчолы — квету». Пчолкі любяць кветкі, а людзі любяць лета.
    Нам прыказкі расказалі, што ўлетку цёпла. Нават на дварэ, пад кусцікам, можна пераначаваць. Удзень сонца такое гарачае, яркае і так награе зямлю і паветра, што ноччу цёпла. Як кажа прыказка? Так: «Кожны кусцік начаваць пусціць».
    3 прыказак мы ведаем, што летам працы багата. Людзі полюць, паліваюць, жнуць, косяць, бо «Летні дзень зіму корміць». «Як не будуць людзі летам працаваць, дык зімою не будзе чаго есці». «Што лета назбірае, тое зіма паз’ядае».
    Летнія дні доўгія. Гэта добра, бо летам даводзіцца шмат працаваць. Калі б дзень быў кароткі, як зімою, дык людзі не паспявалі б вырошчваць і збіраць ураджай.
    Сонца летам гарачае. Людзі лёгка апранаюцца. У адзенні пераважаюць светлыя колеры: белы, блакітны, ружовы, жоўты.
    Многія людзі летам адпачываюць: едуць з горада ў вёску, на дачу, на курорт. Едуць тудьг, дзе ёсць вада, лес, дзе чыстае паветра.
    Дзеці едуць у лагеры. Там чыстае паветра. Там яны гуляюць, растуць, загараюць на сонейку.
    Сонейка свеціць
    ад ранку да вечара.
    Сонсйка грэе
    ад ранку да вечара.
    Хоча яно, каб шумслі сады,
    Каб у садах спелі дзсцям плады.
    Адгадайце загадку.
    Што за такія чатыры пары, Што за такія чатыры сястры: Псршая — назбірас вады, Другая — арэ і ссс, Трэцяя — росціць рупліва плады, Чацвёртая — ссці ўмсс.
    (Зіма, вясна, лета, восень.)
    31
    БУЛЬБА
    Мы часта чуем слова «бульба». Мы чуем яго ў гугарцы блізкіх людзсй. Мы чуем яго па радыё. Мы сустрэнем гэта ў газетах. Мы ведасм песню пра бульбу. Ёсць такі танец «Бульба».
    Цяжка сабе ўявіць, як можна жыць без бульбы. Здаўна ў беларуса бульба была любімай ежай. Яна яго ратавала ад голаду ў горшыя часы. Бульбу назьтаюць другім хлебам. Бульба і хлеб — два самыя важныя прадукты.
    Свойскія жывёлы ў Беларусі таксама не абьгходзяцца без бульбы. Для каровы, свінні бульба — любімы корм.
    3 бульбы, як кажуць, можна зрабіць 700 розных страў. Гэта вельмівельмі многа. Якую вы любіце бульбу? Вараную? Смажаную? У лупінах? А можа, вы любіце дранікі?
    Дарэчы, з бульбы можна прыгатаваць і торт. Можа, ваша мама гэтага не ведае, дык скажыце ёй. Добра? Для торта трэба зварыць бульбу ў лупінах, абабраць, пацерці на тарку. 3 нацёртай бульбай расцерці жаўткі яйка і цукар. Дадаць лімонную цэдру, карыцу, соду, масла ці маргарын, узбітыя да пены бялкі і муку. Замясіць цеста, пакласці ў маленькую круглую форму (каб торт быў высокі), змазаную маслам, і выпякаць у духоўцы. Вось як. Цікава? Што вы запомнілі? Як спячы торт з бульбы?
    Пра бульбу пішуць вершы. Вось адзін такі вершык Авяр’яна Дзеружынскага.
    3 бульбы добрай нашай Робяць клёцкі, кашу, Пірагі з грыбамі, 3 мясам, буракамі.
    Бульбу вараць, Бульбу смажаць, Бульба наша — любата. 3 бсларускай бульбы Страва — смаката.
    ПРА СОНЦА, МЕСЯЦ, ЗОРКІ
    Сонейка ўзыходзіць, з’яўляецца на небе раніцай і свеціць нам днём. Запомнім: ёсць раніца (ранічка, ранак) і дзень. Той бок, дзе сонца ўзыходзіць, называецца ўсход.
    32
    Сонейка заходзіць (хаваеіша за небакрай) вечарам. 1 той час, калі ў нас няма сонечнага святла, называецца ноч. Той бок, дзе сонейка заходзіць, называецца захад.
    Намалюйце сонейка і скажыце, калі яно ўзыходзіць і калі заходзіць. Летам сонейка заходзіць позна ўвечары. Дзецям пасля заходу сонейка трэба ісці спаць. Лепш раней легчы спаць і раней устаць. Так цябе вучыць мама, Піліпка?
    Паслухайце вершык. Калі ён вам спадабаецца, мы яго вывучым.
    Сонейкасонца
    Сонейкасонца,
    Залатое донца,
    He хавайся у бары, а гары, гары, гары!
    Ну
    хоць трохі пасвяці, Каб нам спаць не ісці.
    Месяц (месячык) на небе бачны ноччу. Месяц бывае розны па форме. Бывае месяц кругленькі, як літара О, як яблык. Тады ноччу відна. Відна, хоць іголкі збірай. Такі месяц называецца паўнік, альбо поўня. Часам месяц па сваёй форме падобны на палову яблыка. Часам ён зусім хаваецца, і яго не відаць. Тады ноч цёмная. Цёмна, хоць на ваўка ўзлезь. У асобныя дні на небе толькі часцінка месяца, падобная на серп. Гэта маладзік, малады месяц.
    Дык калі мы бачым месяц на небе, і які ён бывае па сваёй форме?
    Адгадайце загадку. «Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое ўночы?» (Сонца, месяц.)
    Напэўна, вы бачылі зоркі на небе. Зорак многамнога. Яны ад нас далёкадалёка. I таму нам з