• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    яжаць летам. Дрэвы ачышчаюць паветра. Дрэвы ўпрыгожваюць наша жыццё. А без прыгажосці ці можна жыць?
    39
    Адгадайце, калі ласка, загадку: «Усе паны паскідалі жупаны, толькі трое ў жупанах стаяць». (Сасна, елка, ядловец зімой.)
    ГАДЗІННІК I ЧАС
    Ці патрэбны нам гадзіннік? Навошта ён? Вось у мяне на руцэ ручны гадзіннік. Дома ёсць гадзіннік на сцяне — насценны гадзіннік. Ёсць яшчэ адзін гадзіннік, на століку стаіць. Настольны гадзіннік. Усе гэтыя гадзіннікі паказваюць час. Паказваюць нам, якая цяпер гадзіна.
    Калі вам трэба ведаць, якая гадзіна, вы запытаецеся: «Скажьше, калі ласка, колькі цяпер часу?» Альбо: «Якая гадзіна, скажыце, калі ласка?» Я пагляджу на гадзіннік на левай руцэ, стрэлкі пакажуць мне на лічбы, і я вам адкажу: «Роўна гадзіна», «Якраз гадзіна», «Акурат гадзіна». Альбо скажу: «Дзве гадзіны», «Тры гадзіны», «Пяць гадзін», «Дзесяйь гадзін».
    Запытайцеся ў мяне цяпер: — «Скажыце, калі ласка, колькі часу?» Я вам адкажу: «Дваццаць хвілін на дванаццатую», «Палова дванаццатай», «Без чвэрці дванаццаць».
    A што вы мне адкажаце? Так. Вы мне скажаце: «Дзякую вам».
    А цяпер вы мне адкажыце: «У які час (у колькі гадзін, а каторай гадзіне) мы з вамі абедаем?» — «Мы абедаем а першай гадзіне (у гадзіну дня)». Давайце паўторым хорам:
    Мы ўстаём а сёмай гадзіне.
    Мы абедаем а першай гадзіне.
    Мы ідзём спаць а дзевятай гадзіне.
    Всчарам або раніцай гадзіннік трэба завссці, каб ён не спьтніўся, каб не пазніўся. A то, як спозніцца гадзіннік, дык і мы спознімся. Пазніцца нядобра. Пазніцца нс встліва. «Лсгтш зарана, як запозна». Легші устаць зарана, як запозна. Лспш зарана прыйсйі ў садок. I спаць легчы лспш рансй, як пазнсй. А калі вам, напрыклад, трэба схаць цягніком, а вы спозніцсся хойь на адну хвіліну, дык што будзе? Так, цягнік пойдзс бсз вас. Дык якую мы прыказку запомнім? «Лспш зарана, як запозна».
    Адгадайцс загадкі.
    Ідзе круглыя суткі, нс стаіць ні мінуткі, а ўсё на адным мссцы. (Гндзіннік.)
    Якос лісцс ўдзснь па аднаму лістку асыпасцца. (Каляндар.)
    40
    РЭЧЫ I МАТЭРЫЯЛЫ
    Вакол нас розныя рэчы. Давайце іх назавём. Нам лятчэй называць тое, што мы бачым, тое, што перад намі ці на нас. Boqb стол. Крэслы. Крэсельцы. Лямпа. Кубачак. Ваза. Шклянка. Партфель. Кніга. Сшытак. Аловак. Кашуля. Блузка. Спадніца. Світэр. Панчошкі. Чаравікі. Туфлі. Рэмень.
    А цяпер давайце падумаем, з чаго рэчы зроблены? Яны зроблены з розных матэрыялаў. Назавём гэтыя матэрыялы: дрэва, шкло, скура, воўна, лён, гліна. 3 чаго робяцца розныя рэчы? Са шкла. Са скуры. 3 дрэва. 3 воўны. 3 лёну. 3 бавоўны. 3 гліны.
    Якія рэчы зроблены са шкла? Што робіцца са шкла? (Лямпы, шыбы, вазы, шклянкі, слоікі.)
    Якія рэчы зроблены са скуры? Што робііша са скуры? (Рамні, партфелі, туфлі, чаравікі, пантофлі, раменьчыкі для гадзінніка, дамскія сумкі.)
    Якія рэчы зроблены з лёну? Што робіцца з лёну? (Кашуля, ручнік, прасціна, падкоўдранік, абрус, сурвэткі, шторы.)
    Якія рэчы зроблены з бавоўны? Што робіцца з бавоўны? (Панчохі, шкарпэткі, блузкі, сукенкі.)
    Якія рэчы зроблены з шэрсці (воўны)? Што робіцца з шэрсці (воўны)? (Світэры, цёплыя шкарпэткі, калготкі, шапкі, шалікі.)
    Якія рэчы зроблены з гліны? Што робіцца з гліны? (Вазы, кубачкі, жбаны, міскі.)
    Шкло выплаўляюць у печах з пяску, соды і вапны. Бавоўну здабываюць з раслін. А дзе людзі бяруць скуру і шэрсць? (Скуру і шэрсць людзям даюць жывёлы.) А дзе здабываюць гліну? (Гліну знаходзяць у зямлі.)
    Вось малайцы! Добра мне падказваеце, дапамагаеце.
    Цяпер паслухайце вершык.
    Гогого, гусачок!
    Зрабі хлопчыку свісток. 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
    I зрабіў ён, і падаў, I сыночак зайграў.
    Хто зрабіў хлопчыку свісток? 3 чаго зроблсны свісток?
    41
    Чый сыночак зайграў на свісточку, які быў зроблены з птушынага крыла?
    Ці хацеў бы ты пайграць на такім свістку?
    Давайце крыху пагутарым, а тады я вам прачытаю яшчэ адзін вершык.
    Вы ведаеце, што такое жбан? Так. У жбан можна наліць малака. А яшчэ чаго можна наліць у жбан? (Вады.) А дзе вада бывае? Вада бывае ў калодзежы. А яшчэ дзе бывае вада? (У рэчцы, у моры, у возеры, у крыніцы.) А якая вада ў крыніцы? (Чыстая, халодная.)
    Вы ведаеце, што ганчар робіць жбаны, гаршкі. А з чаго ганчар робіць жбаны і гаршкі? Хочаце паслухаць, як адзін хлопчык прасіў ганчара зрабіць яму жбан? Які жбан? Гэта вы даведаецеся з вершыка.
    Ганчар Сцяпан, Зрабі мне жбан! Каб гудзеў дудой! Каб паіў вадой, Чыстай халоднай — 3 крынічанькі роднай...
    Як завуць ганчара, якога хлопчык прасіў зрабіць яму жбан?
    Што хлопчык будзе трымаць у гэтым жбане?
    Якую вадзічку? 3 якой крынічанькі?
    А яшчэ хлопчык хацеў, каб яго жбан гудзеў дудой. Смешна, праўда?
    Як ты думаеш, ганчар Сцяпан зробіць яму такі жбан ці не?
    Як бы вы назвалі гэты вершык (які б загаловак прыдумалі)?
    АДЗЕННЕ I АБУТАК
    Мы носім ніжняе (сподняе) адзенне і верхняе. Верхняе адзенне бывае святочнае і будзённае. Святочнае адзенне мы апранаем у святы, а будзённае ў будні. Які сёння дзень — святочны ці будзённы? Я вам задам простае пытанне: навошта мы апранаемся? Так. Каб прыкрыць сваё цсла. Каб нам было і прыгажэй, і зручней, і здаравей, і цяплсй.
    Давайце прыгадаем, як называецца наша сподняе адзснне — бялізна. I дзяўчынкі, і хлопчыкі носяць Ka
    42
    шулькі. I дзяўчынкі, і хлопчыкі носяць майкі, футболкі. I дзяўчынкі, і хлопчыкі носяць трусікі. I дзяўчынкі, і хлопчыкі носяць калготкі. На ноч адзяюць начныя кашулі ці піжамы.
    Давайце прыгадаем, якое верхняе адзенне мы носім.
    Дзяўчынкі носяць сукенкі (сукеначкі), спаднічкі з блузкамі, світэрамі ці маечкамі. Акрамя спаднічкі, надзяюць доўгія штаны (порткі), джынсы ці шорты. Каб аздобіць адзенне, прывязваюць да блузкі ці сукенкі бант, надзяюць белы каўнерык, а ў косы ўплятаюць стужкі і завязваюць у банцікі.
    Хлопчыкі носяйь доўгія ці кароткія штаны (порткі), кашулю (сарочку) з камізэлькай ці без яе, майкі, світэры. Большыя хлопчыкі завязваюць гальштукі.
    У халоднае надвор’е і дзяўчынкі, і хлопчыкі апранаюць паліто, плашч, куртку. У вельмі халоднае надвор’е апранаюцца ў футра. На галаву і дзяўчынкі, і хлопчыкі надзяваюць шапку ці берэт. Дзяўчынкі часам носяць капялюшыкі ці завязваюць хусткі. На шыю завязваюць (надзяваюць) шалік.
    Скажыцс, калі ласка, дзяўчынкі і хлопчыкі, што мы яшчэ не адзелі, ці лепш сказаць, не абулі? Так. Hori не абулі. На ногі мы абуваем боты, валёнкі з галсшамі, туфлі, красоўкі, сандалі, басаножкі, пантофлі (хатнія туфлі, тапкі), чаравікі. Калі мы абуваем валёнкі, а калі басаножкі?
    Мы ўжо ведаем, што і калі мы апранаем. А цяпер пагутарым пра наша адзенне і абутак. 3 чаго, з якога матэрыялу шыецца наша адзенне? Падказвайце, калі ласка. (3 шэрсці, з лёну, з бавоўны, з нейлону, з шоўку, са скуры.)
    Усё, што мы носім, павінна быць чыстае. Ці не так? A хто павінен нам усё чысціць? Ці згадзіцеся вы са мною, калі я скажу: усё, што мы можам, мы павінны рабіць самі? Ці ведаеце вы, што той, хто неахайны, не мыецца, носіць брудную вопратку і абутак, называецца мурза? Давайце скажам разам: «Мы будзем ахайныя».
    Мы ўсе апранаемся аднолькава ці парознаму? Так. Мы апранаемся парознаму. Бо ў нас розныя густы. Мы любім розныя фасоны, розныя колеры.
    I яшчэ адно ттытанне да дзяўчынак: якую вы хацелі б мець спадніцу? Чырвоную? Блакітную? Ружовую? Квяцістую? Паласатую? У крапінку (у кружочкі, гарох) ці ў клетачку?
    43
    А цяпер паслухайце вершык.
    Абнова
    Мне купілі чаравічкі, Як чырвоныя сунічкі! Заўтра ранаўранку Стану я на ганку, Па баках пагляджу, А чаму — не скажу!
    Дык чаму дзяўчынка выйшла з самага ранку, стаіць на ганку і глядзіць па баках?
    НАШЫ ІМёНЫ
    Кожнаму дзіцяці, калі яно з’яўляецца на свет, даюць імя. Усе родныя: маці, бацька, дзядулі і бабулі, сёстры і браты прымаюць удзел у выбары імені. Успамінаюць розныя імёны, выбіраюць іх з календароў і кніжак, прыгадваюць імёны сваіх дзядоў і прадзедаў, бабак і прабабак. На Беларусі лічылі, што з імем звязаны лёс чалавека, яго шчасце, сіла, розум. Вось і думалі, як найлеггш назваць сваё дзіця: Юрась ці Міхась, Ігнат ці Кандрат, Змітрок ці Рыгор, Яраш ці Ян; Рагнеда ці Міхаліна, Барбара ці Караліна, Адэля ці Марыля, Тацйяна ці Люцына, Кацярына ці Гэля, Алена ці Настуля, Вольга ці Аліна.
    А як бы вы назвалі сваю сястрычку? Браціка?
    Дарослых часта завуць інакш, як малснькіх. Вось, напрыклад, маленькі хлопчык Міхаська, Міхасёк. Ён падрастае і яго завуць Міхал, Міхалка. Маленькі — Яначка, Янучок, а старэйшы — Янка, а яшчэ падрасце — Янук, Ян, Іван. Маленькі — Міця, Змітрык, а старэйшы — Зміцер, Змітрок. Маленькая — Каця, а старэйшая — Кацярына. Ганначка, Ганка робіцца Ганнай.
    Всльмі часта ў сям’і жаночас ці мужчынскас імя псрадавалася з пакалення ў пакалснне. Хлопчыку давалі імя дзядулі, бацькі, а дзяўчынцы імя бабулі ці прабабкі.
    А ці всдасцс вы, як завуць вашых тату і маму, бабулю і дзядулю, старэйшых вашых сваякоў? Хто выбраў тваё імя, Гануля? А тваё, Волсчка? А тваё, Лявонка?
    Даўнсй усіх дзяцсй хрысцілі ў царквс. Там і давалі ім імёны. У кожнага дзіцяці былі хросны (хрышчоны) бацька і хросная (хрышчоная) матка. Яны вазілі дзіця
    44
    ў царкву хрысціць. Хрышчоных бацьку і маці дзсці паважалі, клікалі ў госці, адведвалі іх, называлі татам і мамай.
    У дзень хрышчэння дзіцяці дома збіраліся сваякі, суседзі і святкавалі хрэсьбіны. Гэта было вясёлае свята са сваімі песнямі і жартамі, са сваімі абрадамі.
    На зямлі многа розных народаў і ўсе народы маюць свае імёны. Яны іх любяць, шануюць, не забываюць.
    Давайце паслухаем, як яны гучаць. Англійская дзяўчынка: Джэйн, Нэнсі, Эліс, Кэйт. Англійскі хлопчык: Джон, Джэк, Боб, Том. Польскі хлопчык: Яцэк, Збышак, Болек. Польская дзяўчынка: Ханка, Марыся, Люцына. Нямецкі хлопчык: Фрыц, Карл, Фрыдрых. Нямецкая дзяўчынка: Эльза, Марта, Грэтхен. Французскі хлопчык: Андрэ, Жульен, Жак, Жан. Французская дзяўчынка: Франсуаза, Клацільда, Рашэль, Элаіз.
    Бачыце, якія розныя ёсць на свеце імёны. Усе яны мілагучныя, прыгожыя. Але для кожнага чалавека сваё імя найпрыгажэйшае.
    СВОЙСКІЯ жывЕлы
    Ёсць жывёлы дзікія і ёсць жывёлы свойскія.
    Якія гэта свойскія жывёлы? I навошта мы трымаем гэтых жывёл: коней, кароў, авец, сабак, катоў і г. д. Мы трымаем іх для нашага дабра. Жывёлы нам патрэбныя. Яны нашы сябры.
    Мы трымаем дома сабак, катоў, як сваіх любімчыкаў, як сваіх пестункоў. Яны прыносяць нам не толькі карысць, але і задавал