Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
СЦЕБУРАКАУ
«<
СЦЕБУРАКАУ
Анатоль Сцебурака нарадзіўся ў 1983 г. Гісторык-архівіст. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Сфера навуковых інтарэсаў беларуска-французскія гістарычныя сувязі і кнігазнаўства. Аўтар шэрагу кніг і навуковых публікацый.
Адказны за гістарычную частку.
Мікола Сцебурака нарадзіўся ў 1957 г. Урач-эндаскапіст. Аматар гісторыі і краязнаўства. Галоўны збіральнік сямейнай гісторыі, натхняльнік і кіраўнік праекта.
Усевалад Сцебурака нарадзіўся ў 1981 г. Літаратар. Гісторык па адукацыі. Аўтар кніг паэзіі. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» (2004).
Адказны за мастацкую частку.
«<
Усевалад Сцебурака Анатоль Сцебурака
СЦЕБУРАКАЎ ЛЁС
Гісторыя роду
Мінск, «Кнігазбор», 2022
УДК 821.161.3-3
ББК 64(4Бен)
C11
Сцебурака, У.
С11 Сцебуракаў лёс : гісторыя роду / Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака. — Мінск : Кнігазбор, 2022. — 300 с.: [12] с. іл.
ISBN 978-985-883-046-5.
Кніга «Сцебуракаў лёс»—летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы XIX—сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчы.мі і этнаграфічнымі звесткамі.
Прызначаецца для шырокага кола чытачоў, а таксама для знаўцаў і аматараў гісторыі.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
ISBN 978-985-886-046-5
© Сцебурака У„ Сцебурака А.., 2022
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2022
Ад аўтараў
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, складаецца з дзвюх частак. У першай частцы занатаваная вусная гісторыя нашага роду. Яна грунтуецца на ўспамінах і ўражаннях дзед а Анато ля і бацькі Міколы Сцебуракаў.
У другой частцы падаюцца навуковыя росшукі адносна таго кавалка сямейнай гісторыі, які не захавала памяць, але які па драбніцах удалося сабраць падчас працы ў архівах Вільні, Менска, Гародні, Кракава, Варшавы, Санкт-Пецярбурга. Яна дапаўняе першую частку адкрыццямі і фактамі, што дадаюць гэтай кнізе элемент даследчы і навуковы.
Такім чынам, на старонках кнігі разгортваецца гісторыя працягласцю ў некалькі стагоддзяў, дзе сцэны сусветнага маштабу адцяняюцца дробнымі здарэннямі местачковага значэння, дзе лёсы нашых сямейнікаў сплятаюцца з лёсамі краінаў, дзе на нашых палетках пакідаюць сляды сваіх ботаў войскі розных дзяржаваў і эканамічныя парадкі розных сістэмаў, дзе ўлады змяняюцца з калейдаскапічнай хуткасцю, іншымі словамі — доўгая гісторыя, у якой насуперак усяму жыў і выжываў беларус.
Аўтары выказваюць шчырую падзяку:
Дзянісу Лісейчыкаву, Алесю Казакову, Міколу Волкаву, Алёне Любай, Алесю Радзюку, Сяргею Грынцэвічу, Уладзіславу Паморскаму, Сяргею Касмачу, Зміцеру Юркевічу, Андрэю Каркотку— за неацэнную дапамогу і сяброўскае спрыянне ў архіўных росшуках; ЭдвардуЗайкоўскамуіАндрэю Прохараву—западказкіў расшыфроўцы прозвішча; Міхасю Казлоўскаму—закаштоўную і эксклюзіўную інфармацыю; Сяргею Макарэвічу—за супрацу ў «Вілейскім павеце»; Міхасю Куляшу—за рэстаўрацыю старых здымкаў; Вользе Вінаградскай — за працу з фотаархівам; Веры Сцебурака — за працы па дызайне; Алесю Пашкевічу і Барысу Пятровічу — заспрыянне ідапамогуўканчатковай рэалізацыі задуманага; Ірыне Сцебурака — за парады і цярпенне.
Раздзел I
У Вялікім Княстве і Расейскай імперыі
Пачатак
Псторыя нашага роду пачынаецца ў далёкіх 1730-х гадах, калі першы вядомы прадстаўнік нашага роду Пракоп Сцебурака (Шчэберака) упершыню згадваецца ў архіўных дакументах.
У тыя далёкія часы Шчэберакі жылі ва ўступах Іжанскай пушчы*, што ўваходзіла разам з іншымі абшарамі ва ўладанні князёў Агінскіх. Зараз гэта тэрыторыя Смургонскага, Вялейскага і Мядзельскага раёнаў.
Звесткі пра іх побыт у тыя гады зусім нешматлікія, аднак нам дакладна вядома, што Сцебуракі і за часамі Аўгуста III Саса** былі людзьмі асабіста вольнымі, карысталіся зямлёй на асадным праве, а потым атрымалі статус зямянаў — ваенна-служылага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, што мусіла збройна ахоўваць межы панскіх уладанняў, дастаўляць пасланні і несці іншую службу. У выпадку паспалітага рушэння выступаць пад харугвай князя са сваім канём і зброяй.
* Лясны масіў, што атрымаў назву ад паселішча Іжа. Існаваў яшчэ ў XVII-XVIII стст. на тэрыторыі сучасных Вялейскага і Мядзельскага раёнаў, а пазней быў фактычна высечаны.
** Сасы—назва кіруючай дынастыі саксонскіх князёў на троне Рэчы Паспалітай. Аўгуст III (1733-1763).
Зямяне ў тыя часы паступова страчвалі свае першапачатковыя функцыі і знікалі з арэны гісторыі. У заможнай сваёй частцы яны зліваліся са шляхтай, а ў збяднелай — далучаліся да сялянаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і разбору шляхты бальшыня зямянаў, захаваўшы асабістую вольнасць, была запісаная ў катэгорыю сялянаў і мяшчанаў і знікла назаўжды.
Але гэта будзе наперадзе, пакуль што, напрыканцы XVIII стагоддзя, за апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Панятоўскім Шчэберакі маюць засценак, што называецца па прозвішчы ўладальнікаў—Іжанка-Шчэберакі.
У пазнейшыя часы род Шчэберакаў, падзяляючы лёс усяго краю, перанёс ліхалецце падзелаў Рэчы Паспалітай і вайну 1812 года, збяднеў і страціў многіх сямейнікаў, але, упарта чапляючыся за жыццё, даваўчарговыя парасткі. Новыя пакаленні роду стваралі свае сем’і і гаспадаркі ды рассяляліся па навакольных землях. (Падрабязна пра падзеі гэтых часоў гл. гістарычны дадатак.)
Прадстаўнікі нашай галіны роду зрабіліся арандатарамі, але захавалі адвечную мару стаць адзінаўладнымі гаспадарамі на сваёй гасподзе, і ажыццявіцца гэтая мара магла толькі адным спосабам — праз набыццё зямлі ў прыватную ўласнасць.
Дзесяцігоддзі арандатарства не змяншалі, а толькі ўзмацнялі гэтую прагу. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты Шчэберакі ўпарта збіралі грошы: нястомна гадамі абраблялі свае надзелы і адкладалі кожную капейчыну. Праца на палетках была асноўнай, але не адзінай крыніцай прыбытку. Былі ў сям’і дапаможныя заняткі, якія істотна папаўнялі скарбонку, — пчалярства і фурманства. Успаміны пра іх захавала сямейная гісторыя.
Захоўваючы старадаўнюю традыцыю зямянскага стану, Шчэберакі заўсёды трымалі добрых коней. Нягледзячы на тое, што ў XIX ст. служба зямянаў ужо сталася гісторыяй,
валоданне навукай трымаць моцных і дагледжаных коней прыдалася ў новых рэаліях: пара ламавікоў дазволіла гаспадарам заняцца цяжкай, але і прыбытковай справай — фурманствам, ці балагольствам*. Узімку, па заканчэнні палявых працаў, запрэжаная парай коней фурманка Шчэберакаў вазіла тавары па гасцінцах і прасёлках па лініі Вільня — Даўгінава — Плешчаніцы — Барысаў. Доўгія дарогі і цяжкія грузы забяспечвалі неблагі прыбытак.
Асобнага расповеду заслугоўваюць і тыя коні, што цягалі вазы. Належалі яны да слаўнай ваўсім краі Ашмянскай пароды. Ашмянскі конь (а сёння Беларускі вупражны конь) быў прадстаўніком моцнай абарыгеннай пароды, універсальнай у выкарыстанні. Ён быўнечым сярэднім паміж цяжкавозам і верхавым, пры патрэбе лёгка і хадзіў пад сядлом, і запрагаўся для любыхмэтаў—ад перавозкі грузаў да незлічоныхгаспадарчыхпрацаў. Прыхільныя да чалавека і лёгкія ў навучанні коні гэтай пароды стагоддзямі жылі ў гаспадарках беларусаў. Прызвычаеныя да мясцовага клімату, яны не баяліся ні зімовага холаду, ні спёкі. Ашмянскія коні не адрозніваліся асаблівай прыгажосцю, хуткасцю ці вытанчанасцю ўсходніх аргамакаў але кампенсавалі гэтыя недахопы трываласцю і цягавітасцю.
Гаспадар рупліва даглядаў такіх памочнікаў і шкадаваў больш, чым сябе. У сям’і захавалася памятка пра тое, як Мікалай Васільеў Шчэберака, збіраючыся ў дарогу, браў у торбы коням лепшага аўса, а сабе — жур**...
Такі прыработак сям’я мела доўгія гады і прыпыніла толькі з пабудовай Лібава-Роменскай і Маскоўска-Варшаўскай чыгунак, калі большую частку вялікіх грузаў павезлі па рэйках.
* Адыходны занятак па перавозцы тавараў і грузаў на ламавых конях.
** Негусты аўсяны кісель.
Пакаленні Шчэберакаў, што жылі побач з Іжанскай пушчай, асвоілі і яшчэ адзін шырока распаўсюджаны занятак — пчалярства. Мёд і воск таксама істотна папаўнялі грашовы запас. У гаспадарцы была адмысловая прылада для вырабу свечак. Тэхналогія была простай: у формачкі нацягваліся кноцікі, ёмістасць залівалася гарачым воскам, астывала, разнімалася, і адтуль выбіраліся гатовыя свечкі. Саматужная прадукцыя ішла на продаж, і ў тым ліку на самую Вільню, бо на вёсцы сяляне найчасцей карысталіся лучынай. Вырабам свечак, немудрагелістай у тэхнічным сэнсе справай, у вольны ад асноўнай працы час займаліся жанчыны ды падлеткі.
Паціху збіралася неабходная сума. Захаваўся ўспамін, як на вялікія святы гаспадар даставаў з патаемнага кутка палатняны мяшэчак, у які складалі срэбныя і залатыя манеты на куплю зямлі, і прапаноўваў маленькім сынам выпрабаванне — закінуць яго як ношку на плечы. Калі тое атрымлівалася ў каго з дзяцей, то бацька пастанаўляў — «мала, трэ яшчэ збіраць» і зноў хаваў грошы ў сховішча. Так было аж пакуль ніхто з малых не змог закінуць важкі мяшэчак за плечы. Сума ад таго часу лічылася сабранай — настаў час набываць зямлю. Так у пераказе выглядала легенда. Ці было тое насамрэч — невядома, але нейкі мех грошай так ці іначай мусіў быць на самай справе, бо сабраная на набыццё зямлі сума была сапраўды вялікая, прычым настолькі, што і зараз да канца не зразумела, як дакладна яна была сабраная і колькі часу на гэта спатрэбілася...
Фальварак Субачы
У пачатку 1870-х сям’я на правах арандатараў жыла на зямлі пана Мікульскагаў маёнтку Субачы. Даведаўшыся, што гаспадар мае намер выставіць фальварак на продаж, Мікола Шчэберака выказаў ахвоту прыдбаць яго, пра што і дамовіўся з уласнікам. Па ўсіх правілах тагачаснай юрыдычнай практыкі быў складзены адпаведны дакумент — «купчая крэпасць» (фота гэтага і іншых дакументаў гл. у дадатку). Згодна з ёй «99 дзесяцін і 480 квадратных сажняў з жылым домам, гаспадарчымі пабудовамі і з усімі землямі, лясамі, садамі і ўсялякага кшталту ўгоддзямі» перайшлі ва ўласнасць «Мікалая Васільева Шчэберакі за суму 1590 рублёў срэбрам». Сям’я спраўдзіла мару— займела вялікі ўласны надзел, двор Субачы стаўся котлішчам для наступных пакаленняў. Так з’явіліся нашыя «сто гектараў»*.