• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Менавіта за Першай сусветнай вайной, напрыклад, вяскоўцы са здзіўленнем упершыню ўбачылі сенаў цюках, якое прывезлі для коней армейскія фуражыры. Спрасаваныя
    цяжкія прамавугольнікі былі ў навінку для сялянаў, якія прывыклі бачыць сена адно ў копах ды стагах. Ад гэтых цюкоў, між іншым, на нашай зямлі застаўся напамін, што і зараз буяе ў палях і гародах—трава суданка*. Раней не вядомая на беларускіх палетках, яна трапіла ў часы I сусветнай да нас з поўдня Расіі, дзе толькі пачала культывавацца ў пачатку XX стагоддзя.
    Таксама ўпершыню падчас той вайны беларускія сяляне масава пабачылі людзей на роварах. Былі гэтыя дзіўныя жалезныя машыны іўнямецкай роварнай пяхоты, іўрускіх самакатчыкаў. Пакуль маладыя праяўлялі непрыхаваную цікавасць да тэхнікі, старыя людзі хрысціліся і войкалі, упэўнена сцвярджаючы, што чалавеку, каб ездзіць, патрэбныя чатыры колы, а на двух здольныя ўтрымацца хіба чэрці!
    Нашая лазня
    Яшчэ адзін, праўда, менш рамантычны ўспамін пра Першую сусветную звязаны са з’яўленнем у нашым двары натоўпу знясіленых жаўнераў, што здымаліся з фронту і адводзіліся ў тыл. Стомленыя і брудныя, яны да ўсяго моцна пакутавалі ад вошай. У адзенні і на целе корпаліся незлічоныя чароды паразітаў, пакідаючы крывавыя барозны на расчасанай да жывога мяса скуры. Аддзел, што праходзіўпобач з нашай хатай, адчуў пах дыму, што ішоў ад толькі прапаленай лазні, і збочыў да нашай гасподы. Спачуваючы гаротнаму стану жаўнераў гаспадар выгнаў з лазні жанчынаў, якія якраз пайшлі туды ў сваю чаргу, і пусціў мыцца акопных сядзельцаў. Вайсковае адзенне з крывасмокамі прапяклі на жары, вайсковыя адмыліся, і атрад рушыў далей...
    * Суданка (copra суданскае) — аднагадовая травяная расліна, від copra гібрыднага паходжання з сямейства злакі, ці мятлікавыя. Каштоўная кармавая і сенакосная расліна.
    Тут варта зрабіць лірычнае адступленне і некалькі словаў сказаць пра гэтую лазню. Субацкая лазня была вялікіхпамераў. Яна была пабудаваная папярэднім гаспадаром фальварка панам Мікульскім. Падлога ў ёй была з клінкернай цэглы. У ёй мылася ці не паловаўсяго Субацкага насельніцтва. Гэтая лазня ўвайшла ў мясцовы фальклор адным выпадкам. Раз у лазні мылася мужчынская грамада. Седзячы на палку, дзядзькі грэліся ды вялі гаворку. Раптоўна нехта не разлічыў і занадта моцна паддаў на камяні — шуганула пара, і мужыкі, ратуючыся, кінуліся з палкоўуніз, дзе прахалодней. Толькі яны саскочылі, як зверху, з палка, пачуўся крык, што імгненна перайшоў у енк, — усе не на жарт спалохаліся. На гары затрымаўся адзін стары Юстын, і менавіта ён адчайна роў на палку! Кінуліся ратаваць, і выявілася, што прычынай галасу былі не апёкі, а тое, што дзед ушчаміў свае прычындалы ў шчыліну між дошак! (Пакуль пад ціскам азадкаў дошкі былі прагнутыя, узніклі шырокія шчыліны, а ўжо калі ўсе раптоўна саскочылі, дошкі выпрасталіся і шчыліны зніклі). У вынікудзед Юстын зазнаўне абы-якога сполахуды болю, як нібы нехта ўхапіў небараку знізу!.. Дзеда выратавалі, але ўжо пасля было смеху і баек, якія разышліся на анекдоты. Распаўсюджанай у Субачах стала прыказка: «Гібкая лаўка!», калі справа тычылася нечага ненадзейнага і рызыкоўнага.
    Змены ўладаў
    Напрыканцы вайны месяцы нерухомага стаяння фронту змяніліся вокамгненнымі перасоўваннямі то на ўсход, то на захад. 18 лютага 1918 года Германія скасавала часовае замірэнне з Расеяй і пачала імклівы наступ. Часткі расейскага войска, на той час амаль канчаткова дэмаралізаваныя бальшавіцкай антываеннай агітацыяй, не аказвалі істотнага супраціўлення і адступалі.
    Нашыя Субачы на дзесяць месяцаў апынуліся ў глыбокім, на гэты раз ужо нямецкім, тыле. Ізноў усё пайшло па старой завядзёнцы — падаткі, паборы, рэквізіцыі.
    Доўгія чатыры гады вайны спустошылі дзяржаўныя скарбніцы па абодва бакі фронту і давялі да галечы насельніцтва краінаў — удзельніцаўканфлікту. Гарады сядзелі без хлеба, не нашмат лепей было і ў вёсцы. Амаль не стала валоў і коней, без якіх немагчыма было абрабіць зямлю. Дзеля праўды варта адзначыць, што нямецкая адміністрацыя і сама бачыла крытычны стан сялянства. He маючы магчымасці неяк паслабіць падатковы ціск, яна ўсё ж клапацілася пра жыццё насельніцтванападкантрольньіхтэрыторыях. Бацька згадваў што неяк увесну жыхароў навакольных паселішчаў прымусам сагналі на станцыю ў Княгінін. Спалоханы люд не ведаў чаго чакаць, і збянтэжана збіўсяўкупкі на чыгуначнай платформе. Іх здзіўленне яшчэ пабольшала, калі на разгрузку быў пададзены вагон, набіты рыдлёўкамі. Нямецкі афіцэр, што кіраваў працамі, скамандаваў усім сялянам разабраць інвентар і разнесці пахатах. У адсутнасць коней, гэты масава раздадзены, хай і прымітыўны, інструмент мусіў дапамагчы сялянам збольшага даць рады калі не з палеткамі, то хоць з гародамі...
    У сярэдзіне снежня 1918-га на змену немцам, якія на той час самі зазналі рэвалюцыю і перажывалі палітычныя метамарфозы, на нашых землях з’явіліся новыя гаспадары — бальшавікі. На час іхпрыходу прыпадае і цікавы эпізод нашай сямейнай гісторыі, а менавіта канчатковы падзел фальварка паміж стрыечнымі братамі Данілам Данілавічам і Міколам Канстанцінавічам. Справа ў тым, што зямля маёнтка паміж маім дзедам Канстанцінам і яго братам Данілам была палюбоўна падзеленая, а вось стары сядзібны дом заставаўся прадметам спрэчак. Пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з добрага дрэва, ён быў тыповым фальварковым будынкам нашых абшараў — з дзвюма калонамі, порцікам, высокім
    ганкам і вальмавым дахам. Нават стары, ён усё ж быў зайздроснай, цікавай абодвум братам спадчынай. He маючы перавагі ў правах на яго, браты ўпарта жылі ў доме разам са спадзевам на тое, што нехта раней страціць цярпенне ды пачне адбудоўвацца самастойна. У тыя дні, калі саветы толькі занялі Княгінін, брат Даніла выправіўся да іх з неадкладным данясеннем. Змест яго быў наступны: у сядзібным доме на хутары Субачы месціцца нямецкі штаб; чырвоны браняпоезд, што стаяў на рэйках станцыі, даў некалькі залпаў па небяспечнай кропцы; вынікі артабстрэлу былі такія: адзін снарад выбухнуў на адлегласці і нічога не пашкодзіў, другі не разарваўся і захрас у сцяне свірна, а трэці стрэл спаліў спрэчны сядзібны дом на вугаль...
    Ці быў той цягнік, ці снарад прыляцеў ад іншай гарматы, зараз дакладна сказаць немагчыма, як немагчыма дазнацца, ці напраўду была тая дамова з бальшавікамі. Але неаспрэчны факт толькі ў адным — стары дом сапраўды пацярпеў ад выбуху ў часы ваеннага ліхалецця, а браты канчаткова разышліся жыць у асобныя дамы. А той другі снарад, што не выбухнуў, пасля выразалі з кавалкам сцяны свірна, расклалі вогнішча ў траншэі і падарвалі яго там.
    Наступныя некалькі гадоў адзначыліся ў гісторыі нашых мясцінаўхуткай зменай сцягоў, уладаў ды парадкаў.
    У 1919 годзе пачалася савецка-польская вайна. Легіёны начальніка паньства Юзафа Пілсудскага правялі імклівы наступ на ўсход. 1 ліпеня 1919-га яны занялі Вялейку. Але баявыя дзеянні ішлі з пераменным поспехам — амаль дакладна праз год, 10 ліпеня 1920 года, чырвоныя ізноў змянілі на нашых абшарах жаўнераў Другой Рэчы Паспалітай.
    Бязладдзе і перманентны ваенны стан, што панавалі пасля заканчэння I сусветнай вайны на некалі спакойных і досыць заможных землях, прывялі да працяглага заняпаду гаспадаркі і істотнага падзення ўзроўню жыцця. Нашая сям ’я захавала скупыя ўспаміны пра тое, як, нягледзячы на вялікія
    зямельныя ўладанні, насельнікі Субачаў вялі напаўгалоднае існаванне, як квасілі і елі нават бурачковае бацвінне, як па наваколлі ў пошуках ежы бездапаможна цягаліся натоўпы жабракоў, якіх раней ніхто ў такой колькасці не бачыў. Як яны, кволыя, нібы здані, заходзілі ў двор, і мая маці Ксенія выносілахоць некалькі бульбін, абы не адпускаць жабракоў без нічога. Згадвалі таксама пра тое, як даведзеныя голадам да крайнасці коні чырвонаармейцаў у пустых стайнях шчапалі зубамі на трэскі бярвенне зрубаў і елі салому са стрэх. Палеткі, некалі дагледжаныя і ўрадлівыя, гадамі стаялі некранутымі і зарасталі пустазеллем. Адсутнасць коней, недахоп працоўных рук, брак часу і насення ператварылі іх у здзічэлыя пусткі, перакапаныя траншэямі і аплеценыя, як павуціннем, калючым дротам, што шчодра, незлічонымі кіламетрамі, адмотваўся вайскоўцамі незалежна ад колеру іхмундзіраў...
    Да мірнага жыцця
    У кастрычніку 1920-га вярнуліся палякі. Рыжская дамова 1921 года замацавала іх гаспадарамі на нашых землях на доўгія васямнаццаць гадоў. Жыццё пачало вяртаццаўмірнае рэчышча.
    Недзе ў гэты час майму бацьку ўдалося набыць у вайсковай частцы, што стаяла ў Крывічах, сляпога на адно вока артылерыйскага каня. Выбракаваны ветэрынарам, моцны яшчэ конь абышоўся нам у дзесяць царскіх залатых. Гэта была вялікая двайная ўдача. 3 аднаго боку, не кожны дзень войска прадавалатакіхдобрыхжывёлінаў, аз другога—мала хто мог пахваліцца захаванымі чырвонцамі...
    Менавіта з гэтым памочнікам сям’я нанова пачала адраджаць занядбаны фальварак. Конь, а дакладней, кабылка белай масці выявілася цудоўнай памочніцай ваўсіх сялянскіх занятках. Атрымаўшы кантузію на фронце, яна палохалася
    рэзкіх гукаў, а ў астатнім была безадмоўнай працаўніцай. У пазнейшыя гады дзясятак жарэбчыкаў ад гэтай кабылы папоўнілі нашую стайню.
    У гэты ж час, купіўшы тры сялянскія зрубы, мы збудавалі сабе новую вялікую хату. За руплівай працай хутка ажывала гаспадарка і ўладкоўваўся побыт. Часы ваеннага ліхалецця мінулі, і Субачы разам з усім краем уваходзілі ў новае дзесяцігоддзе імклівага развіцця і адбудовы.
    Напамінамі пра перажытыя цяжкія ваенныя гады засталіся ў нашай сям’і афіцэрскі бінокль і артылерыйская лагарыфмічная лінейка, забытыя пры паспешным ад’ездзе кімсьці з пастаяльцаў у пагонах...
    31921 года жыццё беларусаў раптоўна падзеленых мяжой, пайшло ў розных кірунках. Бадай ніколі раней у гісторыі цывілізацыйны падзел не быўтакім рэзкім і такім трагічным. Захад Беларусі трапіў у капіталістычны лад і прыстроіўся няхай і ў самым хвасце, але ж у адзінай плыні з развітымі краінамі, а ўсход апынуўся ў вялікім канцлагеры, ахутаным сталёвым дротам і камуністычнымі догмамі. I з кожным годам усё глыбей правальваўся ў прорву беспрасветнай галечы, страху і тэрору.
    Раздзел III
    Адноўленая Рэч Паспалітая
    Новыя парадкі