• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Напрыклад, аднойчы, зайшоўшы ў хату і ўгледзеўшы ў куце іканастас набожнай гаспадыні, запытаўся: «Какіе тут у вас главные богі?» Калі размаўляў з унукамі студэнтамі, хочучы падкрэсліць важнасць войска як школы жыцця, адзначаў: «Лекцыі — эта ні mo. А в арміі ідёт прыціраніе таварйіцей к себе!» і дадаваў «Образованіе — это ні планка высаты!» Дакараючы іх за кпіны на свой адрас, казаў: «Эх, ты, не захотел продолжіть заслуг деда дальше».
    Калі распавядаў розныя гісторыі з жыцця (а рабіў ён гэта з вялікім імпэтам), то такія прамовы расквечваліся выразамі кшталту: «судьба его была одінокая», «дочь одной матері», «зять покойніков», «жена подпівала, на этом фонеон влюбілся в другую», «кабана смалілі тайно». Дарэчы, апошні выраз нам, заходнікам, быўабсалютна незразумелы, пакуль мы не даведаліся, што сялянам у трыццатыя гады ў СССР смаліць кабаноў афіцыйна забаранялася. Трэба было лупіць скуру і здаваць яе дзяржаве. На вытворчасць хрому ў краіне саветаў ішла нават свінячая скура. Нас прыводзіла ў жах, што і попел з печы калгаснікі павінныя былі здаваць у калгас...
    На заўвагі наконт сваіх фармулёвак адказваў так: «Я прівык говоріть по-простому выраженію». I па гэтаму «выраженію» выходзіла вельмі забаўна. Каб апісаць высокую кукурузу на полі, казаў: «Со всаднікалошаді не разглядеть». Калі казаў пра сваю працу (а Генік усё жыццё адрабіў шафёрам), то любіў падкрэсліць яе значнасць: «У водйтеля каждый перекрёсток — стресс!» Калі лічыў, што яго недаацэньваюць ці ўдзяляюць недастаткова ўвагі: «Не толькі царі і генералы могутбыцьвозвышен.ы»ці «Я,может быть, глупыйпотому, что плохо слышу». Па просьбе гаспадыні схадзіў на гарод і вярнуўся: «Я прінес корневые сістемы хрена». Апісваючы рамонт абутку: «Ануліровал старые подошвы». Гаворачы пра медычнае абследаванне, казаў: «мозговая память».
    Заўсёды нечакана кур’ёзна апісваў дробныя бытавыя дэталі: «Слышал голос разговора», «Мы громко смотрелі телевізор». Апісваючы эканоміку: «Эканомім на потерях процентов двадцать». Размаўляючы пра літаратуру: «Что напісал в стіхотворных прозах?», «Поздравляю с первым отрезком кнігі». На застоллі, цікавячыся роллю вядучага: «Как організація культуры, от ресторана ілі от себя?», на пытанне, як падабаецца музыка на гулянцы: «Уменя реакція песен п'яная». Па вяртанні з санаторыя ацэньваў кухню: «В меню прогрессіровала куріца». Пераказваючы пачутыя навіны: «Завтра в Мінске co всей ресігублікі собіраются лошаді, і все желаюіцйе могут покататься». Апісваючы адносіны: «Я всегда тебе помогал в отріцательных делах».
    Сапраўднымі шэдэўрамі такога спецыфічнага красамоўства былі: «люді заблуждалісь в лесу» і «пораніть можно не только зубамі, но іязыком». Бальшыня перлаў і пярлінак не захавалася, бо толькі зрэдчас побач бываў той, хто ўтрымліваўу памяці смешныя абароты Геніка, а думка занатаваць іх прыйшла значна пазней, калі бальшыня з іх забылася.
    Яшчэ адной ілюстрацыяй да гэтай драматычнай тэмы ўтварэння «чалавека савецкага» ёсць кароткі жыццяпіс
    аднаго нашага далёкага сваяка Міхася Іванавіча, які пражыў даволі доўгае і, як можа падацца, някепскае жыццё...
    Выхадзец з досыць заможнай сялянскай сям’і з ваколіцаў Крайска, што на Лагойшчыне, Міхась, які няблага жыў за Полыпчай, з прыходам саветаў апынуўся ў спісах класавых ворагаў. Тут і пачынаецца ягонае ператварэнне.
    He чакаючы прысуду, ён уцякае з родных мясцінаў, з Дубягі робіцца Дзянісавым і губляецца на абшарах СССР. Праз які год на станцыі Вязьма, дзе ён працуе рабочым, з акна вагона яго выпадкова пазнае і здае органам колішні аднавясковец. Далей ідуць непазбежная дзясятка і лесапавал у лагерах Хабараўскага краю.
    3 гэтага пекла Дзянісава ратуе яшчэ больш страшная навала — вайна. 3 яе пачаткам ён атрымлівае шанц пайсці добраахвотнікам на фронт. Былы арыштант, а цяпер шыхтавы Дубяга-Дзянісаў каля двух гадоў сядзіць у акопах насупраць пазіцый Квантунскай арміі на Далёкім Усходзе. Калі пачаўся наступ і Чырвоная армія падышла да лагераў, дзе японцы выпрабоўвалі хімічную і бактэрыялагічную зброю, ёй спатрэбіліся добраахвотнікі каб увайсці туды і правесці дэзактывацыю. Тым, хто застанецца жывым пасля выканання задачы, паабяцалі зняць судзімасць і прыняць у шэрагіВКП(б)*. Дзянісаўпагадзіўся, выжыў і дэмабілізаваўся героем і партыйным чалавекам з чыстым сумленнем.
    Пасля вайны ўладкаваўся загадчыкам гаспадарчай часткі ў калонію пад Ленінградам, пасля выйшаў на пенсію і вярнуўся ў Беларусь. Да канца жыцця піў за Сталіна стоячы і лез біцца з пенай на вуснах, абараняючы родную партыю...
    * ВКП(б) — Усесаюзная камуністычная партыя бальшавікоў. Назва кампартыі СССР у 1925-1952 гг.
    На заробкі
    Уцёкі ў савецкі рай былі толькі адным з варыянтаў здабыцця лепшай будучыні. Больш разумныя шукалі паратунку ад безграшоўя на заробках у іншых дзяржавах. Улады гэта не толькі не забаранялі, але і наадварот — заахвочвалі. Найбольш папулярнымі кірункамі былі суседнія краіны Балтыі, Заходняя Еўропа, а таксама за акіян — у далёкую Амерыку.
    3 такімі вандроўнікамі часам здараліся выключныя па сваёй унікальнасці гісторыі. Ваяж за акіян і зараз выглядае не абы-якой прыгодай, а на той час гэта былі без перабольшвання выправы нібы на іншую планету.
    Жыхар Крывічоў па прозвішчы Высоцкі паехаў у ЗША на заработкі. Просты хлопец, які перад тым не выязджаў нікуды далей павятовага горада, самастойна дабраўся да порта Мемеля, на параходзе адолеў даўжэзны шлях праз акіян, праседзеў у каранціне на выспе Эліс ля Статуі Свабоды і быў разам з натоўпам такіх жа мігрантаў выпхнуты на Манхэтэн. Ён апынуўся ў хвалях людскога мора, над ім высіліся хмарачосы, раўлі рухавікі самаходаў, стаяў бензінавы смурод, грукаталі трамваі, гаманіў людскі натоўп. Адурэлы ад усяго, што нечакана звалілася на яго, ён да немагчымасці збянтэжыўся, не ведаючы, што рабіць і куды ісці ў гэтым новым для яго свеце, дзе ён не ведае ні мовы, ні аднае жывое душы. За хвілю да таго, як ён страціў бы прытомнасць, аднекуль зверху гукнулі: «Высоцкі! Высоцкі!» Небарака задзёр галаву да голасу з нябёсаў. Выявілася, што з чацвёртага паверха дома яго выпадкова ўгледзеў зямляк — крывіцкі гандляр Борух, што перабраўся сюды раней і ўжо няблага асвоіўся...
    Калі б такі эпізод паказалі ў мастацкай стужцы, кожны б падумаў што сцэнарыст моцна перабольшыў — такога ў жыцці не можа быць. Але ў сапраўдным жыцці бывае і не такое... У выніку Высоцкі не толькі не прапаў, а з дапамогай земляка добра ўладкаваўся на абутковай фабрыцы, дзе адрабіў тры гады і вярнуўся дадому з грашыма.
    Што да грошай, то людзі сапраўды прывозілі іх дадому без асаблівых праблемаў. Ці то зладзеі тады былі дурнейшымі, ці сумленнасць у той час была вышэйшая за сучасную, але кепскія гісторыі здараліся рэдка. А парою наогул адбываліся такія, што ўмацоўвалі веруўчалавецтва. Эдуард Мацюшонак, беларускі мастак, чыя сям’я паходзіць з Глыбоччыны, згадваў такую гісторыю.
    Адна вясковая дзяўчына выправілася на заробкі ў Латвію. Паспяхова ўладкавалася там у баўэра і, адпрацаваўшы некалькі год, зарабіла грошай і сабралася дадому. Купіўшы білет на цягнік, сядзелаў чакальнай залі. Суседам па лаўцы быў прыстойнага выгляду мужчына, якому яна распавяла, што моцна хвалюецца, каб у дарозе не скралі заробленыя грошы. Незнаёмец, пачуўшы пра прычыну перажыванняў засмяяўся і прапанаваў ёй не везці грошы гатоўкай, а пераслаць на радзіму банкаўскім пераводам. Каб нявопытная кабета не губляла час, дабрадзей узяўся гэта зрабіць сам. Ён упэўніў жанчыну аддаць яму ўсе зберажэнні, а самой спакойна выпраўляццаў дарогу. Дзяўчына пагадзілася, перадала грошы, напісала адрас — на тым і развіталіся. Прыехаўшы дахаты, яна распавяла пра свае прыгоды сваякам, і тыя ўпалі ў роспач, адначасова і лаючы, і шкадуючы даверлівую дурніцу. Але як усе здзівіліся, калі дзяўчына праз колькі дзён прыйшла ў банк у Паставы і ёй без пытанняў выдалі ўсе заробленыя грошы, за выняткам невялікай сумы аплаты за дасылку...
    Гаворачы пра ад’езды на заробкі, хачу падкрэсліць, што галоўнае адрозненне тагачаснай працоўнай эміграцыі з Беларусі ад сённяшняй у тым, што амаль усе, хто выязджаў, ставілі першаснай задачай не ўладкаванне там на сталы побыт, а вяртанне з грашыма дадому. Мэтай было збіранне грошай на куплю зямлі ці адкрыццё сваёй справы на радзіме. Выязджалі збольшага маладыя людзі, якія не планавалі заставацца за мяжой на доўгі час. Па вяртанні яны стваралі сем’і на радзіме і ўкладалі заробленыя грошы ў тутэйшыя
    справы. Менавіта сродкі, заробленыя ўдалечыні ад дому, для многіх беларусаў міжваеннага часу ў Заходняй Беларусі сталі асновай дабрабыту і моцнай самастойнай гаспадаркі.
    Мяжа
    Жыццё на мяжы мела свае асаблівасці. Па-першае, яно спакушала да нелегальных заняткаў — з абодвух бакоў квітнела кантрабанда. Праўда, у адрозненне ад ракаўскага кірунку, у нашай мясцовасці кантрабандыстаў асабліва не было — не мелася істотнага рынку збыту праз адсутнасць вялікага горада побач. Але пераходы мяжы з мэтай перапраўкі тавараў канешне, здараліся. Па-другое, мяжу ў абодва бакі перасякалі шпегі і агенты. He сакрэт, што з савецкага боку на рэгулярнай аснове ішлі дыверсанты.
    Агенты, што мелі адмысловую падрыхтоўку, пранікалі ў памежныя раёны і ладзілі акцыі запалохвання — забівалі, рабавалі, учынялі падпалы. Такія выпадкі, асабліваў 1920-х, былі досыць распаўсюджанай з ’явай. 3 імі змагаліся памежнікі і спецыяльна створаны Корпус аховы памежжа (КАП), аддзелы якога месціліся ўздоўж усёй мяжы. Найчасцей аб’ектамі палявання савецкіхдыверсантаўстанавіліся прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і польскія землеўладальнікі. Апошнія бараніліся, як маглі. Праз такую рызыку адзінокая пані з маёнтка Баброўка за свой кошт утрымлівала дзесяць узброеных капаўцаў якія ахоўвалі яе саму і яе гаспадарку ад чырвоных бандытаў. У нас у Субачах таксама мелася зброя для самаабароны: два рэвальверы і бельгійская паляўнічая дубальтоўка.
    Паступова сітуацыя на памежжы стабілізавалася, і насельніцтва стала жыць у адносным спакоі, а КАП пачаў выконваць не толькі ахоўныя функцыі.
    У Заходняй Беларусі месцы кватаравання капаўцаў сталі апірышчам новых цывілізацыйных павеваў культуры быту
    і парадку, а таксама асяродкамі распаўсюджвання польскасці. Вакол кашараў аховы памежжа ядналіся розныя гурткі, таварыствы, скаўцкія суполкі.