• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Сярэдзіна 1930-х гг.
    • Ніна Сцебурака на шпацыры.
    1930-я гг.
    здымкі родных, сяброў і аднавяскоўцаў. Фонам для такіх здымкаў выбіралі лясныя ці садовыя дрэвы, прыгожыя будынкі, а часам расцягвалі на сцяне посцілку ці капу* і рабілі здымак на яе тле.
    He менш за братоў шчыравалі на нашай гаспадарцы і мае сёстры. Ніна і Валянціна былі незаменнымі памочніцамі матулі. I толькі малодшая Леначка была яшчэ занадта малой, каб улягаць у працу па-сапраўднаму. Яна была нашай любіміцай і пестай.,.
    * Капа — крамнае каляровае пакрывала на ложак.
    У беларускай справе
    дратьеза—4 зл. 20 гр . Канст. Сьйебурдкі—7 зл. 50 гр., Тоявр» Сапегі—5 гл. 30грм Пятра Бельскага—14 sn,, Арк. ЦітовІчй— 3 зл. 80 гр.
    	 	  11	4
    Н У спраеах арганізацыі на мяйсцох Гурткоў
    Беларускае СялянскаРаботніцкае Грамады
    • Спіс ахвярадаўцаў.
    Газета «Беларуская справа»
    к  р о л н м х р л п
    Новазаложайыя бібліатакічытальні Т-ва Беларускай
    Асьвсты.
    У нівулым мосяцы вшшаш камплектй кніжяк 1 адчынеаы бібдктэкі-чытзяьйі Т. Б, А. у віжез перляічамых йунктах яад кфаўнІЦ' тзям наотуішых асобэў:
    I.	У в. Есьмавоаічях, Гарадрдк. гм; Мазядае йяск. па». Адкааай кі₽п$кік Ka.wбака Язэі:.
    2.	У в Адамаўцы тэй жа гм<, таго-ж пав.—адіс кірвўаік і’шіінскі Фадзей,
    3.	У фолів. Мяхоўпі'Кіім	гк.,
    таго-ж шір,—-кірНйік Сымйеові’і Мікалай.
    4	У в. Субачы Крнвшк. гм., Вялейск. ifар. “Кіраўа «к Сыхейўрвка Кастусь.
    Як вядома, нягледзячы на нацыянальны ўціск польскіх уладаў у адносінах да беларусаў, нашыя землі ў 1920-30-х гадах жылі насычаным грамадска-палітычным жыццём.
    Нашая сям’я не была выключэннем. Актыўным удзельнікам беларускага грамадскага жыцця ў заходнебеларускай вёсцы быў Кастусь Сцебурака. Сведчанні пра яго ўдзел захаваліся на старонках многіх тагачасных беларускіх выданняў.
    Ужо ў 1926 годзе пятнаццацігадовы Кастусь фігуруе як ахвярадаўца газеты «Беларуская справа», друкаванага органа Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выглядае, што да беларушчыны хінулася і ўсё сямейства, бо сродкі, ахвяраваныя Кастусём, найхутчэй, былі выдадзеныя яму бацькамі.
    Пазней Кастусь далучыўся да Таварыства беларускай асветы (ТБА). Сярод заснавальнікаў і кіраўнікоў ТБА былі Антон Луцкевіч і Радаслаў Астроўскі. Гэтая арганізацыя была створаная ў 1933 годзе, у вельмі неспрыяльных умовах, калі ўсё беларускае мэтанакіравана душылася польскіміўладамі. ТБАадмыслова дыстанцыянавалася ад палітычнай барацьбы
    • Спіс бібліятэк ТБА. Газета «Родны край»
    • Кастусь Сцебурака. 1930-я гг.
    і спрабавала знайсці агульную мову з урадам, пры гэтым яна непахісна трымалася беларускай пазіцыі і служыла беларускаму народу.
    Дзейнасць гэтай культурнаасветніцкай арганізацыі была дастаткова асцярожнай і вялася ў падкрэслена легальным полі. Заняўшы такія пазіцыі, арганізацыя ў першыя гады мела нават пэўнае спрыянне з боку польскіх уладаў. Выдавала газету «Родны край» і разгарнула асветніцкую дзейнасць, што праўда, пераважна на Віленшчыне.
    У лістападзе 1932 годаў газеце «Беларускі звон», органе Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый, пачалі пісаць пра ініцыятыву «Кніжку для вёскі!» («Арганізацыя бібліятэкаў-чытальняў — гэта цяпер наша баявая задача», «Дайце вёсцы святла — дайце вёсцы кніжку»). Тады рэдакцыя звярнулася да сваіхчытачоў, сярод якіх быў К. Сцебурака, далучацца да ініцыятывы і заяўляць пра жаданне закласці ў сябе ў вёсцы такую беларускую бібліятэчку. Кастусь стаў адным з першых прыхільнікаў гэтага асветніцкага чынуТБА.
    У студзені 1933 года таварыствапрыступіладаарганізацыі «першай серыі бібліятэчак-чытальняў на правінцыі». Кастусь далучыўся да прапанаванага чыну. У красавіку 1933-га ў «Родным краі» шчыра дзякуюць «Сцебураку ў Крывічох» за «гатоўнасць паслужыць поруч з намі справе роднай асветы
    і культуры» і высылаюць яму статут ТБА і інструкцыі. А ў траўні сакратарыят ТБА паведаміў пра высылку кніжных камплектаў на адрасы ўжо зацверджаных уладамі асобаў, сярод якіх было імя «Кастуся Сцебуракі — у в. Субачы». Так Косця ўзначаліў адну з трыццаці трох вясковых бібліятэчак ТБА. Яна месцілася ў нашай хаце, пра што сведчыла адмысловая шыльда, надрукаваная на брыстолі*.
    На той час Субачы ўключалі ў сябе не толькі наш фальварак, але і некалькі дзясяткаў гаспадарак у ваколіцах. Субачамі лічыліся і непасрэдна нашыя двары, і тыя, што былі раскіданыя бліжэй да вёсак Кусі і Беркаўшчына. Разам у той час жыхароў гэтых «вялікіх» Субачаў налічвалася каля 230 чалавек.
    Косцева актыўнасць не абмяжоўвалася гэтай працай. Спрабаваў ён сябе і як карэспандэнт.
    Ён ліставаўся з рэдакцыямі газет «Родны край», «Беларускі звон». На старонках выданняў з’яўляліся ягоныя допісы — тыповыя замалёўкі з жыцця правінцыі. Часам рэдакцыя давала зваротную сувязь на ягоныя лісты. Вось фрагмент такога ліставання з «Родным краем»:
    «Вёска Крывічы. Сябра Стабурак.
    Вы пішаце, наступна: “Я — адзін, вясковы жыхар, сын мільённага народу (як выражаюцца некаторыя беларускія поэты), змалку прыгорнуты дзікай прыродай, а натурай — адкінуты далёка ад людзей, звяртаюся да Вас”. Далей Вы пішаце, што вы — ігнарант традыцыі ані няўмееце паставіць нават коскі на сваім мейсцы. Вы ня знаеце цяпер: ці пісаць, ці ня пісаць. Просіця зрабіць заўвагі. Усё, аб чым вы пішаце, гэта такія рэчы, над якімі не трэба вельмі распачаць. Усяго можна навучыцца. Толькі не аддаляйцеся ад людзей —у свет выключна асабісты, а наадварот, чым болей будзьце з людзьмі, прыслухоўвайцеся да іх жыцця, падглядайце
    * Цвёрдая белая папера.
    гэтае жыццё і самі займайце нейкае “мейсца пад сонцам”. Пісаць вам радзім, але пісаць і думаць, і чуць, і перажываць. У вас шмат шчырасці, а гэта — галоўнае ў творчасці. Кіньце звычай нішчыць напісанае. Часткі з вашых твораў мы надрукуем і зробім пэўныя ўвагі. Цяпер нагул ажывіўся літаратурны рух у Зах. Беларусі. Шагайце з ім у ногу і ідзіце ўсьцяж наперад. Наперадзе — агні!»
    Невядома, як часта пісаў Кастусь і колькі яго допісаў было надрукавана, бо па тагачаснай завядзёнцы часцей за ўсё допісы хаваліся пад псеўданімамі. Важна тое, што Кастусь быў адным з актыўных прыхільнікаў беларускай справы і, працягваючы традыцыю «нашаніўскіх» карэспандэнтаў, дасылаў звесткі пра жыццё беларускай глыбінкі ў рэдакцыю беларускіх газетаў. Калі прыйшлі саветы ў верасні 1939-га, Кастусь спаліў свой вялікі нататнік з вершамі, нарысамі і апавяданнямі...
    Важна адзначыць, што ліставанне брата менавіта з рэдакцыямі «Роднага краю» і «Беларускага звону» было вынікам адпаведнай палітычнай платформы. Справа ў тым, што Кастусь выпісваў і многія іншыя газеты, як, напрыклад, «Беларускую газету» (1933-34), але ён не падзяляў яе леварадыкальных поглядаў, займаючы ўзважаныя нацыянальнадэмакратычныя пазіцыі.
    Госці і суседзі
    Хоць жылі мы ў фальварку невялічкай грамадой, але нашыя дзверы былі заўсёды адчыненыя, а паколькі Кастусь да ўсяго быў нашым сувязным з далёкімі і блізкімі ваколіцамі ды галоўным пастаўніком навінаў, праз яго да нас час ад часу траплялі цікавыя асобы. Адным з самых адметных нашых гасцей быў беларускі паэт Яўген Скурко — Максім Танк. Кастусь з ім выпадкова пазнаёміўся на станцыі Кры-
    вічы*. У іх на пэўны час склаліся прыязныя прыяцельскія стасункі, і будучы беларускі класік неяк нават гасцяваў у нашых Субачах...
    Дзеля захавання справядлівасці трэба зрабіць адступленне ад расповеду пра брата і адзначыць, што ў нашых краях паэт Максім Танк быў сапраўднай зоркай, і, канечне, вакол яго асобы лунаў флёр гераічнасці, таямнічасці і славы. Нічога дзіўнага, што ўсе мясцовыя людзі, хто хоць упаўвуха чуў пра Танка ці некалі мелькам бачыў, — усе лічылі неабходным неяк падкрэсліць сваё знаёмства з класікам. Як паслухаць, дык усе паляўнічыя навакольных бароўхоць раз ды бывалі з ім на паляванні, а рыбакі Нарачанскага краю ўсе, як адзін, вазілі славутага земляка на чоўне. Да некага ён прыходзіў у хату на танцы, а недзе спыняўся на начлег. Той-сёй абавязкова меў у сваячках маладзіцу, да якой пісьменнік далікатна заляцаўся. I яшчэ болей было тых, хто браў з ім чарку ў бяседзе.
    Значная частка такіх гісторый, безумоўна, не мела аніякай доказнай базы і прыдумлялася для прыгожага слоўца пад тую ж самую чарку. Часам імя Максіма Танка пагалоска далучала і да некаторых падзей больш высокага ўзроўню, чым удзел у сялянскім жыцці. Вось, напрыклад, вядомая ў нашых краях прымаўка «Максім Танк і Прытыцкі прапілі раён Крывіцкі» адсылае нас у тыя часы, калі чарговая адміністрацыйная рэформа скасавала статус Крывічоў як райцэнтра. Што праўда, Танк насамрэч падтрымліваў сяброўскія адносіны з Прытыцкім, які быў тады першым сакратаром Маладэчанскага абкаму, але як паўплывалі іх пасядзелкі на тыя змены, невядома...
    Сярод баек пра паважанага земляка ўспамінаецца яшчэ і такая. Яўген Скурко ў старэчым веку часта пачаў звяртацца да дактароў. Аднойчы на прыёме ў доктара Аскальдовіча ў
    * Станцыя Крывічы знаходзілася ў мястэчку Княгінін. А каля паселішча Крывічы меўся толькі паўстанак пад такой самай назвай.
    Бараўлянскім шпіталіТанк паскардзіўся: «Вялікі ціск, доктар, маю». На што пачуў у адказ: «На тое ж вы і Танк!»...
    Побач з намі жылі і працавалі нашыя субацкія суседзі. У блізкйм суседстве жылі некалькі сем’яў: непасрэдна з намі межавалі моцныя гаспадаркі Будзькаў і Завадскіх, таксама жылі Сяліцкія — малазямельныя (усяго сем гектараў), але добрыя і працавітыя людзі.
    Сусед Антось Будзька добра даглядаў зямлю, якой было ў яго каля дваццаці гектараў. 3 жонкай Кацярынай яны мелі шэсць дзяцей: трох сыноў — Івана, Міколу і Валодзю, і тры дачкі — Вольгу, Ніну, Соню. Валодзя быў, як мне памятаецца, добрым шаўцом.
    Між іншым, Будзькі былі вельмі не супраць парадніцца з намі. Хацелі, каб іхнюю Соню ўзяў у жонкі наш Кастусь, але неяк не склалася — абраны ў жаніхі дзяцюк, здаецца, не меў
    • 3 субацкімі суседзямі. Злева направа: Валя Сцебурака, Зося Сувалка, Ніна Будзька, Соня Будзька, Яўціхій Сцебурака, (?), Кастусь Сцебурака. 1930-я гг.
    інтарэсу да дзяўчыны. Суседзі не на жарт пакрыўдзіліся. Помсцячы затакую няўвагу, Іван Будзька спаліўнашую пуню. Зроблена тое было таемна і, можа, ніколі б і не адкрылася, каб пра гэта ён сам не прызнаўся Яўціхію перад смерцю.
    Нашымі аднагодкамі і сябрамі ў гульнях былі дзеці нашых суседзяў Завадскіх: Эдзя, Аляксандра, Франук і Рэня. Завадскія жылі недалёка і добра гаспадарылі на сваіх дваццаці пяці гектарах. Былі досыць заможнымі і да ўсяго паспяхова займаліся конегадоўляй. Франук запомніўся мне сваім вясёлым норавам і жартоўнымі прыпеўкамі ды прыгаворкамі.