Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
Пасля заключэння Рыжскага міру наўпрост па нашых мясцінах прайшла мяжа, што дзяліла Беларусь. Сцебуракі сталі грамадзянамі Рэчы Паспалітай.
Польская адміністрацыя была сустрэтая бальшынёй насельніцтва спакойна. Найперш, напэўна, таму, што новая ўлада не рушыла даўніны, — было захаванае і цалкам пацверджанае права ўласнасці на зямлю і маёмасць, што былі ў валоданні грамадзянаў. Эканоміка рэгулявалася натуральнымі і зразумелымі рынкавымі адносінамі, а не ўтапічнымі ідэямі суцэльнага абагульнення. Польшча, вырваўшыся з абдымкаў трох імперый, усімі сіламі імкнулася цывілізавацца.
Вялікая ўвага надавалася мадэрнізацыі і аздараўленню архаічнай сялянскай прасторы. Уводзіліся новыя метады гаспадарання, разбітыя вуліцы і дарогі ператвараліся ў брукаванкі, нават знешні выгляд вясковых падворкаў — і той зазнаўзмены. Расла культура быту. Неахайны выгляд гаспадаркі не проста не вітаўся, але адразу ж станавіўся аб’ектам грашовых спагнанняў. Некалькі каліваў асоту, своечасова не ліквідаваныя нядбайным гаспадаром у гародчыку ля хаты, ацэньваліся штрафам у пяць злотых (для параўнання, два злотых плацілі жняі за поўны дзень працы). На вясковых падворках абавязкова трэба было пабудаваць прыбіральню.
Надзвычайная ўвага таксама надавалася сферы публічных паводзінаў, знешняму выгляду, этыкету і іншым вонкавым праявам культуры. Полыпча не забылася на тое, што
яна частка Еўропы, і імкнулася распаўсюдзіць адпаведныя парадкі і ў самых аддаленых ад сталіцы закутках дзяржавы. Часам гэта адбывалася нязграбна і пацешна, часам — навязліва і брутальна, але фактам застаецца тое, што пры Польшчы за культурай сачылі. Прыгадваецца мне такая гісторыя, што адбылася нібы ў высокіх варшаўскіх кабінетах, калі раззлаваны непрыстойнымі паводзінамі падначаленых нейкі важны ўрадовец ускрыкнуў: «Культура, курва, муся быць!» Выраз так спадабаўся, што пачаў жыць сваім жыццём і штораз выкарыстоўваўся як жартоўны заклік да захавання далікатнасці і этыкету.
У паветры 20-х луналі свабода і энергія новага свету, які перажыў страшэнную вайну іхацеўхутчэй ачуняць і зажыць як ніколі раней добра. Усё гэта стварала спрыяльную глебу для гаспадарання. Адмоўнымі фактарам, якія запавольвалі эканамічнае развіццё беларускай вёскі, былі малазямелле, лішак працоўнай сілы, нізкія кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю, якія разам з дарагоўляй прадукцыі прамысловасці стрымлівалі рост і не давалі крыніц для хуткага паляпшэння дабрабыту. Але зрухі да лепшага назіраліся і ў заходнебеларускай вёсцы. Падаткі былі амаль выключна грашовыя, абгрунтаваныя. Заставаліся хіба шарваркі* ды некаторыя іншыя адпрацоўкі.
Сітуацыя пачала заўважна змяняцца да лепшага, калі з сярэдзіны 1930-х кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю пачалі расці.
* Працоўная павіннасць пераважна па будаўніцтве і рамонце дарогаў, мастоў, грэбляў, будоўляў.
Фальварак і гаспадарка
У пачатку 1920-х наш фальварак Субачы складаўся з наступных частак: найперш гэта пяцьдзесят гектараў ворнай зямлі з сядзібным домам, гаспадарчымі пабудовамі і садам; асобна ў некалькіх кіламетрах каля вёскі Хуртаі знаходзілася ўрочышча Кудра з пяццю гектарамі добрага будаўнічага лесу, а каля вёскі Гуркі (на абодвух берагахракі Сэрвач) была яшчэ і сенажаць (гектар і паўгектара адпаведна) ды каля капліцы ў вёсцы Клесіна было яшчэ паўтара гектары сенажаці.
У час зямельнай рэформы сяр. 1920-х (парцэляцыя, камасацыя, ліквідацыя сервітутаў) наш фальварак пацвердзіў свой статус, замацаваў межы і нават крыху павялічыўся.
Вялікая гаспадарка вымагала штодзённай працы ўсіх членаў сям’і. He толькі дарослыя штодня шчыравалі на палетках, але таксама старым і малым знаходзіліся заняткі па сілах. За дзевяноста гадоў жыцця я ніколі так шмат не працаваў як тады падлеткам на сваёй гаспадарцы... Але нават і пры напружанні сілаў усёй радзіны працоўных рук не хапала. Таму штогод на сталую працу ў фальварак наймаўся чалавек, што даглядаў жывёлу, а на жніво, сенакос і іншыя сезонныя працы наймаліся яшчэ і парабкі.
Разбураючы бальшавіцкія міфы пра эксплуататараў-кулакоў, скажу, што адносіны наймальнікаў і працаўнікоў былі ў балыпыні выпадкаў абсалютна натуральнымі і прыязнымі. I для адных, і для другіх гэта былі ўзаемавыгадныя адносіны, прадыктаваныя эканамічнай неабходнасцю, без умяшання рэлігійных, сацыяльных і іншых фактараў Ва ўзаемадзеянні панавалі павага і здаровыя добрасуседскія стасункі. Мы стараліся аддзячыць нашым работнікам не толькі заробкам, але і сяброўскім стаўленнем — наёмныя працаўнікі заўсёды харчаваліся з намі за адным сталом і наогул ніколі не ведалі крыўды. Болей за тое, калі некаму з іх увесну бракавала бульбы ці збожжа да новага ўраджаю, мы яе пазычалі ўзамен
на адно толькі вуснае абяцанне потым адпрацаваць. Але на выкананні абяцання не настойвалі, калі сам вінаваты раптам
«забываўся» пра яго...
Час распавесці пра тое, як была ўладкаваная нашая гаспадарка ў тыя часы.
Асноўнай культурай на палетках нашага фальварка былі збожжавыя. Менавіта яны займалі большую частку зямлі і яны ж былі галоўнай крыніцай даходаў пры продажы ўраджаю. Больш за ўсё сеялі жыта, на другім месцы быў авёс, які ішоўнакормконям, ячмень — для птушкі, значнаемесца адводзілася бульбе (яе назапашвалі вялікі склеп, а што не змяшчалася там, складалі на зіму ў капцы). Вырошчвалі грэчку, лён.
Пачэснае месца займаў вялікі сад: найбольш было яблыняў — антонаўкі, ранэт, штатын, вінныя — каля дваццаці дрэваў. Ігрушы — цукроўкі, сапежанка, зімоўка, бэры. Шмат было вішняў і сліваў — яны раслі па перыметры сядзібы.
Развіццю гаспадаркі вельмі спрыялі адукацыйныя захады польскіх уладаў. У тыя гады выдавалася шмат спецыяльнай літаратуры, якая была закліканая ліквідаваць брак ведаў у аграноміі і жывёлагадоўлі на вёсцы. Веды, набытыя ў профільных брашурах і каталогах, што выдаваліся палякамі, рэалізоўваліся намі на практыцы. Варта дадаць, што ў нашай сям’і меліся таксама і беларускамоўныя кніжачкі, выдадзеныяў 1920-30-я бела-
• Кніжачка-дапаможнік з рускімі таварыствамі ў Вільні Сялянскай бібліятэкі. 1928 г. і Менску.
Так, дзякуючы новым ведам, акрамя збожжа на нашых палеткаху 1920-х пачалі пашырацца тэхнічныя культуры — сідэраты. Тое, што зараз вядома кожнаму дачніку, раней было па-сапраўднаму інавацыйным. Сырадэля і лубін першымі трапілі на палі прагрэсіўных заходнебеларускіх гаспадарак. Памятаю, што, выкарыстоўваючы новыя культуры, усё рабілі па навуцы, слова ў слова гэтак, як пісалася ў кніжках: лубін перад заворваннем трэ было на адной палове поля пакласці сцяблінамі ў адзін бок, а на другой палове — у супрацьл еглы, каб каню з плугам было зручна цалкам загортваць доўгую расліну пад глыж зямлі, ходзячы кожны раз туды-назад. Укладаўся лубін на глебу адмысловым цэпам, які клаў доўгія сцябліны, як трэба гаспадару...
3 гэтых жа брашураў дазнаваліся і пра новыя культуры. Так, у гэты час на сялянскіх падворках з’явіліся цалкам звыклыя зараз і надзвычай рэдкія ў тыя часы трускаўкі. Пасаджаныя па ўсіх правілах аграноміі, абкладзеныя саломай ад пустазелля, трускаўкі займелі пачэснае месца на градах пры хаце. Досыць рэдкімі на той час былі таксама таматы, але на нашых субацкіх палетках яны з’явіліся хіба першымі ў наваколлі. Цікавай культурай у гаспадарцы быў тытунь, што вырошчваўся на свае патрэбы. Фабрычныя цыгарэты не былі рэдкасцю, але дорага каштавалі і не мелі шырокага ўжыткуўсельскай мясцовасці. Тамупольскія законы дазвалялі вырошчваць тытунь у патрэбнай колькасці, але толькі з насення, набытага ў дзяржаўных крамах. Адмысловыя інспектары сачылі, каб завязь з насеннем на кустахтытуню была своечасова ліквідаваная і не пайшла на самапальнае насенне ў будучым.
Гаворачы пра тытунь, варта сказаць колькі словаў і пра алкагольнае пытанне таго часу. Адразу ж мушу адзначыць, што Польская дзяржава не заахвочвала п’янства, як гэта рабіла царская адміністрацыя, што праз казённыя шынкі ўлівала рэкі гарэлкі ў насельніцтва, пазбаўляючы апошняй
заробленай капейкі. Выраб самагонкі (бімбару) караўся штрафам і турэмным зняволеннем, а «жандовая» гарэлка ў карчме каштавала немалыхгрошай. Добра памятаю, як суадносіліся кошты на гарэлку з цаной збожжа. Так, паўлітроўка «Wodka osobowa mocy 45» каштавала двазлотых— столькі каштаваў і пуд жыта. Таму п’янства не было пашыранай з’явай і не мела вялікіх маштабаў у беларускай вёсцы таго часу. Нягледзячы на забароны, мы ў Субачах у невялікіх аб’ёмах часам гналі самагонку на свае патрэбы. У якасці апарата быў прыстасаваны запарнік — такі, у якім гатавалі ежу жывёле, а для ахалоджвання — самавар. Пілі толькі дарослыя людзі і збольшага на святы. Моладзь у гэта была абсалютна не ўцягнутая. Калі хто піў сярод маладых дзецюкоў, дзяўчаты з такімі не гулялі і не ішлі замуж. А вось ужо пры саветах народ моцна распіўся...
У гаспадарцы паступова з’яўляліся новыя прылады іўдасканальваліся ўжо наяўныя. Добра памятаю наш працоўны інвентар: розныя плугі, сеялку, сенакасілку, малатарню.
Плугі былі і адналямешныя, і двухлямешныя. Найчасцей карысталіся ўдасканаленым адналямешным плугам, у якога шырэйшы адвал і ў які ўпрагалі пару коней. Была таксама і новая па тых часах конная сеялка, але ў нас адначасова з яе выкарыстаннем захоўваўся і спрадвечны спосаб засявання ўручную — з сявенькі.
• Плугі субацкай гаспадаркі
Была ў гаспадарцы і малатарня, што прыводзілася ў рух чатырма коньмі. Пасля абмалоту зерне арфавалі. Арфа ўяўляла з сябе вялікую скрыню з некалькімі сітамі і вентылятарам. Яна патрабавала мускульнай сілы чалавека — сіты рухаліся, вентылятар гнаўпаветра, зерне ачышчалася. Пасля ачысткі ўсё, што аддзялілася ад чыстага зерня, аддавалася птушкам — гэта называлася ў нас «курынае зелле».
Сярод рознага гаспадарчага жалеззя, што мелася на падворку, асобнагаўспаміну заслугоўвае драпак—конны культыватар, якога чакаў незвычайны лёс. У 1952 годзе падчас канфіскацыі маёмасці ён нейкім цудам не быў заўважаны і так і застаўся ляжаць на асірацелым двары за склепам. Яго пазней агледзелі субацкія жыхары
•Драпак
і час ад часу бралі на свае патрэбы. Цікава, што, зрабіўшы працу, кожны вяртаўяго натое ж самае месца—на затравелы схіл склепа, дзе ён і быў адшуканы. Так ішлі дзесяцігоддзі. Калі яго агледзелі ў 2020-м, ён ляжаў на тым самым месцы. У абязлюдзелыхСубачахужо не было каму ім карыстацца— жалеззе кранула ржа, але сама канструкцыя была гэткай жа моцнай, як і восемдзесят гадоўтаму... Мы забралі яго на лецішча, і цяпер ветэран стаіць на пачэсным месцы*.