Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
А на рэчцы тонка кладка, Дзе хадзіла Бож’я Матка. Кладка моцна зыбнулася, Матка моцна злякнулася...
Яшчэ адныя нашыя суседзі Радзевічы мелі зусім няшмат зямлі, таму вымушаныя былі займацца адыходнымі промысламі. У пошукахпрацы адзін з РадзевічаўтрапіўуПіцер, дзе даслужыўся да пасады майстра на вядомым Пуцілаўскім заводзе. Яго запомнілі ў наваколлі па прыездах на радзіму паспяховым гарадскім фацэтамупаліто з каракулевым каўняром і, як казалі, «пад гадзіннікам з залатым ланцужком». Разам з гарадской модай ён прывозіў у беларускую вёску чужыя звычкі і песні. Адну такую прыпеўку ён часцяком паўтараў на застоллях: «Ванька з Піцера прыехал — гармонь новую прывёз»...
Побач з намі жылі таксама Левандоўскія. Адзін з мужчынаў іх сям’і быў солтысам навакольных вёсак падчас Другой сусветнай і быў застрэлены партызанамі.
Адносіны з суседзямі былі збольшага прыязнымі, а з аднымі з іх — сям’ёй Шорцаў — шчыра сяброўскімі. Арцём Шорац меў невялікую гаспадарку, якую, як пасталелі сыны, перадаў у іх рукі, а сам падаўся да нас у парабкі і адрабіў пры ўзаемнай згодзе і выгадзе ажно сем гадоў.
У Шорцаў была знаная на ўсю ваколіцу пасека, заведзеная ў самым пачатку XX стагоддзя. Іх пчолы перажылі ўсе напасці, нават бязлітасныя партызанскія рэквізіцыі падчас вайны, калі партызаны па-дзікунску залівалі кіпнем вуллі, каб забраць мёд. Шорцы перахоўвалі пчолаў па суседскіх гарышчах, ішлі на ўсялякія хітрыкі, але захавалі вуллі і іх насельнікаў. Ужо больш за сто гадоў іх пасека і старая хата стаяць нязрушанымі каля вёскі Субачы на адным і тым жа месцы.
Завяршаючы ўспаміны пра суседзяў, згадаю таксама сям’ю Гардзеяў. Яны мелі каля чатырнаццаці гектараў, гаспадарку аднак вялі дрэнна: занядбаная зямля часцяком стаяла ўбур’яне. Затое адзін з Гардзеяўбыўвядомым наўсю ваколіцу прыхільнікам ідэяў камунізму. Ці дзіва, што менавіта ён у 1945 годзе стаў аўтарам даносу ў НКУС на майго бацьку Мікалая Канстанцінавіча Сцебураку...
Няблага за Польшчай жылося і нашым сваякам. Сям’я цёткі Хрысціны, якая пабралася з Разанцавым з Яцкавічаў, была заможнай. Іх род меў каля ста сарака гектараў, але працягваў пры нагодзе прыкупляць зямлю, карыстаючыся з таго, што іх сусед, стары халасцяк шляхціц Валасевіч, часткамі распрадаваў свой вялікі маёнтак. Грошай на куплю чарговага кавалка ў канцы 1930-х яны пазычылі і ў майго таты Міколы Сцебуракі, але прыход саветаўу 1939-м і Другая сусветная вайна зрабілі пазыку нявернутай...
Вось так выглядаўнаш фальварак Субачы, яго насельнікі і суседзі. Але час глянуць шырэй і выйсці за яго межы.
Мястэчка
Сэрцам наваколля было мястэчка Крывічы. Гэта быў сусвет у мініяцюры, дзе суіснавалі традыцыі, звычаі, мовы і рэлігііўсіхжыхароўкраю. У адміністрацыйным планенашае мястэчка з’яўлялася цэнтрам крывіцкай гміны, дзе месціліся ўсе афіцыйныя інстытуцыі: гмінная ўправа, пастарунак, школа, аптэка, пошта, шпіталь, «dom ludowy» (Дом культуры мястэчка).
3 Дома культуры і пачнём. Гэта быў сапраўдны цэнтр жыцця. У ім былі сцэна і кінаўстаноўка, якая круціла польскія і замежныя стужкі, дзейнічаў аркестр (у складзе скрыпкі, цымбалаў, бубна і баяна). Ладзіліся танцы. Вядомым баяністам быў Суднік -— музыка, знакаміты на ўсю ваколіцу. Дарэчы, гэты баяніст і яго брат пасля пры саветах былі галоўнымі спецыялістамі на маладэчанскай гармонікавай фабрыцы. Інструменты, да якіх яны прыклалі руку, адрозніваліся высокай якасцю і цаніліся нават па-за межамі БССР. Побач з «домам людовым» стаяў цір з малакалібернымі вінтоўкамі. Гэтае месца асабліва карысталася поспехам у мужчынскага насельніцтва гміны. Стралялі з задавальненнем усе.
Апроч таго, у Крывічах, канечне ж, меліся корчмы, крамы, майстэрні. У тым ліку майстэрня па рамонце і пракаце ровараў. А рамантаваць было што! Нельга ў размове пра тагачаснае жыццё не згадаць хоць слоўцам гэтую двухколавую машыну — любімую нашую забаўку і незаменны транспарт — ровар!
У 30-я гады гэтая машына была наколькі папулярнай, настолькі і прэстыжнай тэхнікай. Набыць яе мог дазволіць сабе далёка не кожны. А мець некалькі ровараў на сям’ю было прыкметай немалога дастатку. Кошты вагаліся ад ста васьмідзесяці да чатырохсот пяцідзесяці злотых. Спачаткуровары ў Польшчы былі імпартныя. Потым з’явіліся Львоўскі і Варшаўскі велазаводы, прадукцыя якіх карысталася добрым
• Кастусь Сцебурака з сябрамі. 1930-я гг.
Каталог польскіх ровараў
попытам. Напрыклад, сталічная фір ма PWU (Paristwowe Wytwornie Uzbrojenia) y сярэдзіне 1930-x прапаноўвала пакупнікам такія папулярныя мадэлі, як «Lucznik» і «Lucznik Extra». Яны вырабляліся ў вялікай колькасці мадыфікацый: турыстычны, дамскі,
дамскі турыстычны, дзіцячы для дзяўчат і дзіцячы для хлапцоў і іншыя. Мадэлі былі абсталяваныя пярэднімі і заднімі тармазамі на стырне, а таксама тормазам «тарпеда» на педалях. За невялікі кошт замоўца мог выбраць колер свайму
жалезнамуканю — зялёны, сіні, чырвоны, аліўкавы, вішнёвы, шэры. У часы майго маленства ў нас было тры ровары, Адзін з іх быў дамскі.
У 1930-хровары выраблялісяіўГароднінафабрыцы Старавольскіх. Ровары «Нёман» з гэтай фабрыкі можна было сустрэць у паштальёнаў, чыноўнікаў і звычайных грамадзянаў. Гэтая ж фабрыка вырабляла і матацыклы.
Вяртаючыся да крывіцкай сферы паслуг, адзначу ейную пярліну — рэстаран Старасцінскага. Месца, дзе, маючы грошы, можна было адчуць сябе сапраўдным панам, пакаштаваўшы прысмакаў, паслухаўшы музыкаў і кульнуўшы добрую чарку.
На варце маралі на супрацьлеглым ад корчмаў і рэстарацыі флангу стаялі касцёл, царква і сінагога. Цэнтрам мястэчка была вялікая гандлёвая плошча (зараз сквер).
Літвакі
Беларусы, як вядома, былі ў мястэчках меншасцю і сяліліся зазвычай па ўскраінах, галоўнымі ў мястэчку былі, безумоўна, жыды. Менавіта іх дамы і лаўкі атачалі плошчу. Нашыя беларускія жыды — літвакі — адрозніваліся асаблівым флёрам, стваралі непаўторны каларыт і духтагачаснага мястэчка. 3 многімі з іху нас складаліся добрыя стасункі.
3 некаторымі мы мелі нават агульныя сакрэты. Напрыклад, мой бацька Мікола, калі вэндзіў свіныя кумпякі і кілбасы, заўсёды рабіў шынку па замове млынара Моткі Ходаса. Той меў слабасць да забароненай у яго веры свініны, а проста купіць яе на кірмашы ён, па зразумелыхпрычынах, не мог. Таму дастаўка далікатэсу ўяўляла цэлую шпіёнскую аперацыю. Прыгатаваную шынку загортвалі, клаліўкошык, прыкрывалі посцілкай і выпраўлялі мяне з ёй на ровары. Некашэрная пасылка была таямніцай, таму мэта майго візіту да Ходасаў не агучвалася. Я ехаў на млын як бы па
нейкай важнай справе. Калі прывозіў Мотку шынку, малы млынаровы сынХевель, смешна картавячы, дражніўся і абзываў мяне «музыком». А я, нібы ўзлаваны, злазіў з ровара, і перахапіўшы ўпоперак, тыцкаў жыдзёнка галавой у стаў. Адносінаў гэта ніяк не псавала, а выглядала на сяброўскую гульню з узаемным даверам ды сакрэтам.
Такія гісторыі не былі выключнымі — жыды добра ведалі мясцовых беларусаў і давяралі ім. Прыгадваю выпадак, што адбыўся аднойчы ў крывіцкай краме...
Крама Сары-рэзнічыхі была лепшай у мястэчку. Набыць там можна было ўсё, ад цукерак да добрай ангельскай сукні. Акрамя таго, Сара мела адметны гандлярскі талент. Неяк, ідучы дахаты са школы, да яе завітаў малы сын аднаго заможнага селяніна. Разглядаючы цікавосткі, школьнік надта ўпадабаў новы ранец, што вісеў на гачку ў крамцы. Увішная гандлярка тут жа ласкава прапанавала хлопчыку замяніць ягоны просты палатняны хатуль на новы скураны заплечнік з бліскучымі спражкамі. Зняла, дапамагла прымераць, падцягнула лямачкі, адпусціла шчаслівага і збянтэжанага хлопчыка з абноўкай дахаты, ні словам не згадаўшы пра аплату... Праз дзень да яе завітаў тата школьніка і аплаціўнезапланаваны набытак сына. Сара-рэзнічыха з прыемнасцю ўзяла грошы і спраўдзіла, ці спадабалася пакупка. Пачуўшы падзяку ў адказ, яна засталася ў найлепшым настроі, бо не сумнявалася, што так і будзе, добра ведаючы сумленнасць беларусаў...
Вобразы многіх нашых местачковых габрэяў памятаюцца мне дагэтуль. Адзін з такіх — гандляр жывёлай Хаім, што быў найбольшым таўстуном сярод крывіцкіх жыдоў. (Хаім Кацовіч пазней разам з вялікай сям’ёй загінуў падчас Халакосту.) Некалькі разоў на год ён абыходзіў ваколіцы мястэчка з мэтай дамовіцца пра куплю рознага быдла. Падчас такіх выправаў гандляр з задавальненнем спыняўся на начлег у нашай хаце. Хаім быў падкрэслена паважлівым у
абыходжанні і непатрабавальным госцем. Пры гэтым у яго паводзінах меліся адметныя дробязі, якія не дзівілі дарослых, але выклікалі жывую цікавасць у дзяцей. На вячэру Хаім ласкава прасіў гаспадыню прынесці яму кошык мытай бульбы, з якой, уважліва разгледзеўшы кожную, урэшце выбіраў сабе штук пятнаццаць. Пасля сам выкладаў яе на вуголлеўпечы. Наступнай яго аперацыяй быўвыбар уякасці абавязковай затаўкі дзвюх цыбулінаў якія Хаім, не спяшаючыся, адбіраў па нейкіх аднаму яму вядомых прыкметах у вязанцы і, далікатна адшчапіўшы, клаў на стол. Да бульбы з цыбуляй ён дадаваў кавалак селядца, які прыносіў з сабой у кайстры. Павячэраўшы, дзіўнаваты таўстун клаўся адпачываць, але заўсёды прасіў гаспадароў на ноч уладкавацца не на ложку, а на звычайнай лаве каля печы. Хаім-гандляр быў шчырым іўдзеем, які выконваў патрабаванні сваёй веры нават у падарожжы, не звяртаючы на сябе лішняй увагі, не абцяжарваючы іншых і выказваючы падкрэсленую павагу да іх...
Вось такія былі яны, нашыя літвакі, добрыя суседзі і каларытныя насельнікі беларускіх земляў. Немагчыма распавядаць пра міжваенную Польшчу, не згадваючы іхпрысутнасці. Тым болей што ў 1920-х — пачатку 1930-х пачуваліся яны досыць вольна і іх роля ў жыцці грамадства была заўважнай. Сітуацыя пачала змяняцца са смерцю маршалка Пілсудскага, калі ў польскай дзяржаве адчуўся подых амаль афіцыйнага антысемітызму. Адбывалася гэта найперш у ідэалогіі і высокай палітыцы — у паўсядзённым жыцці мястэчка гэта асабліва не заўважалася. Калі не лічыць гісторыі з укінутай у фортку сінагогі варонай, што нарабіла вэрхалу падчас набажэнства і папалохала ціхіх местачковыхіўдзеяў...
Жыды па-ранейшаму вялі рэй у гандлі, трымалі заезныя дамы і корчмы, іхняя капэля, як і раней, грала на ўсіх вяселлях, а іх млыны малолі ўсяму наваколлю збожжа. Адзін з такіхмлыноў што стаяўна маленькай рэчцы Наква, належаў