Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
Сцебуракі былі сведкамі ў Аляксея Касяка і Марыі Місюлёвай з Засценка (1790); Гіля і Анастасіі Пукала з Пукалаў (1813); Ёзэфа Пукалы з Пукал і Соф’і Сергіевіч з Іжы (1814).
Сведкамі былі ў Сцебурак Касякі (1789), Верамеі (1789, 1798), Місюлі (1798, 1805), Жыхары (1798), Рогачы (1805), Гілі (1813), Руткоўскія (1813), Занкавічы (1813), Згрунды (1813).
Такім чынам, у перыяд жыцця Сцебуракаў ва ўласным засценку склалася сетка сваяцкія сувязяў і кумаўскіх кантактаў з дастаткова канкрэтным абмежаваным колам радоў. У першую чаргу гэта прадстаўнікі простага стану: Верамеі, Гілі, Жыхары, Касякі, Місюлі, Пукалы*. Гэтыя кантакты пачалі пакрысе затухаць толькі ў 1870-я разам з пераездам пад мястэчка Крывічы. Але, па ўспамінах Анатоля Сцебуракі
* Са згаданага роду Касякоў паходзіць вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху і паўночнаамерыканскай дыяспары Іван Касяк (1909-1989). 3 роду Місюлёў— Васіль Місюль (1889-1984) настаўнік, дзеяч беларускай эміграцыі, аўтар даклада на Кангрэсе ЗША аб злачынствах савецкіх уладаў у Вілейскай турмеў 1941 г. 3 суседніхз засценкам Шчэберакаў Грэлікаў выйшаў Мікалай Лапіцкі (1907-1976) — праваслаўны святар, вядомы руплівец беларускага жыцця ў ЗША. 3 в. Пукелы знітаваны род Боханаў, з якога паходзіла некалькі цікавых мастакоў-прымітывістаў (у тым ліку папулярная сёння Ніна Бохан).
(1926-2020), пэўныя сувязі працягвалі падтрымліваццанават удругой паловеХХст., напрыклад з Пукеламі, якіхпрацягвалі лічыць аддаленымі сваякамі.
У некалькіх выпадках нашымі хроснымі выступала шляхта. Так, 1 верасня 1788 г. адбыўся хрост дачкі Давыда і Ганны Шчэберакаў Марысі. Кумамі былі Андрэй Касяк і пані Агата Дзівіцкая, якая, мяркуючы па ўсім, была з сям’і пароха Іжанскага — Станіслава Дзівіцкага [74, с. 232]. Больш трывалыя сувязі ў нашых продкаў былі з родам Палачанскіх.
Палачанскія, ці Шэмет-Палачанскія, вядомыя дзякуючы асобе аднаго з пачынальнікаў новай беларускай паэзіі XIX ст. — Яну Шэмету-Палачанскаму (1826-1905). На жаль, фактычна не захавалася саміхтвораў аўтара, але вядомыя іх назвы і сюжэты (паэмы «Ашмянская рэзь» — пра знішчэнне паўстанцаўіжыхароўгорада рускімівойскаміў 1831 г., «Даўгінаўскі пагром» — верагодна, пра адпаведныя падзеі 1880-х гг. у мястэчкуна Вялейшчыне, вершы «Дабратоўупакоях», «За чаркай», «На дзяды», «Думы ў полі», «Барысаў камень» і інш.). Пошукамі яго твораў пачалі займацца ў пачатку XX ст. яшчэ легендарныя В. Ластоўскі, Я. Карскі, Р Зямкевіч, пацягнуў справуА. Мальдзіс, але безвынікова.
Вядомы знаўца літаратуры Г. Кісялёў у нарысе «Слядамі Шэмет-Палачанскага» занурыўся ў архівы і высветліў імавернае месца нараджэння паэта, абапіраючыся пераважна на справу аб доказе шляхецтва роду. «Шматлікія ШэметыПалачанскія жылі на чыншавым правеў шляхецкіхзасценках на памешчыцкай зямлі. Галоўнае іх гняздо было вакол мястэчкаіжа намяжы Свянцянскага іВілейскага паветаў» [58, с. 246], Паводле версіі Г. Кісялёва, паэтам мог быць найімаверней «...Іван Міхайлавіч Шэмет-Палачанскі, хрышчоны ў Іжанскай уніяцкай царкве.Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1827 г. у засценку Утак (Уткі) Свянцянскага павета...». Паводле другой версіі Г. Кісялёва, беларускім паэтам можа быць іншы прадстаўнік таго ж роду з блізкіх ад Вутак Грэлікаў — Іван Міхайлавіч Шэмет-Палачанскі (ахрышчаны 15.02.1824, баць-
кі — Міхал і Анастасія Палачанскія) [19, арк. 353 адв.]. Ён прыходзіўся стрыечным дзядзькам свайму поўнаму цёзку з Вутак, зрабіўудалую вайсковую кар’еруі вярнуўсяўродныя мясціны пасля Крымскай вайны. Яго родны пляменнік, Андрэй-Пётр Палачанскі, быў інсургентаму 1863 г. і выгнанцам у Сібір...
У любым выпадку, паэт Ян Шэмет-Палачанскі паходзіў з суседняга паселішча з засценкам Шчэберакі (Вутак ці Грэлікаў). Але менавіта з Палачанскімі з Вутак былі кумамі прадстаўнікі нашай прамой галіны Шчэберак. Стан Палачанскіх, паводле крыніцаў, быў таксама не дужа заможны, бо яны не мелі падданых, займаліся земляробствам на арандаванай зямлі і сплачвалі чынш пані Сулістроўскай — пасэсарцы Вутак [65, арк. 104],
Верагодна, жонка Базыля Шчэберакі Алена паходзіла з Палачанскіх ці, прынамсі, вельмі блізка з імі сябравала на працягу ўсяго жыцця*. Пры нараджэнні дваіх яе дзяцей хроснымі былі якраз Палачанскія (1805 г. — нарадзіўся Ёзэф-Ян, хроснай стала Еўдахія Палачанская з Вутак; 1813 г. — нарадзілася Ганна-Мар’яна, хросны — Францішак Палачанскі). A 16 жніўня 1822 г. ужо ўдава Алена Шчэберака была запрошаная хроснай да Міхала і Ганны Палачанскіх з Вутак на хрышчэнне-бежмаванне дачкі Вінцэнты-Караліны [45, арк. 345 адв.]. Пры гэтым хросным бацькам немаўляці стаў «Ягамосць пан Лукаш Палачанскі». На жаль, метрычных кнігаўіжанскай царквы за 1827 і пазнейшыя гады не захавалася, а выкарыстаныя Г. Кісялёвым дакументы аб нараджэнні Яна Міхайлавіча Палачанскага паходзяць, хутчэй заўсё, з ужо цытаванай дваранскай справы і з’яўляюцца скарочанымі выпіскамі з метрык, што не дазваляе назваць імёны кмотраў
* Алена Сцебурака— маці Міколы Васільевіча, якіў 1870-хгг. набыў фальварак Субачы.
• Фрагментметрычнага запісу аб хрышчэнні дачкі ў Палачанскіх, дзеАлена Шчэберака была хроснай. 1822 г.
(хросных). Але відавочна, што бацькамі будучага паэта Яна Шэмета-Палачанскага маглі быць згаданыя Міхал ды Ганна, даўнія суседзі-кумы Шчэберакаў.
Яшчэ адной цікавай постаццю сярод кумоў Шчэберакаў была пані Марцыяна Загорская, прадстаўніца мясцовай шляхты. Гэтаму родуналежаў фальваракТэкламір (Teklomir) з сядзібай у Старым Дубаве ў дастаткова блізкай адлегласці ад засценкаШчэберакі [7; 76, с. 45]. Зараз ад яе застаўся толькі фрагмент мураваных гаспадарчых пабудоваў. Цікава, што пані М. Загорская на два дні раней да ўдзелу ў хрышчэнні Разаллі-Пелагеі Шчэберакі 9 верасня 1821 г. была хроснай на аналагічным уласным сямейным свяце. У сям’і Базыля і Алены Загорскіх нарадзіўся сын, названы НапалеонамЭдвардам. Тут лішне казаць пра значэнне выбару такога імя для немаўляці, асабліва ў перыяд пасля паразы Банапарта і яго смерці ў маі 1821 г. Бо імя Напалеон было не столькі данінай павагі французскаму імператару, колькі з’яўлялася легальнай формай дэманстрацыі ўласных патрыятычных перакананняў Загорскіх [59].
Пазней, у перыяд жыцця ў засценку Курнікі Сцебуракі сталі суседзямі, а магчыма, арандатарамі ў Каліста Гурыновіча з Крыстынопаля. Гэты маёнтак увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і нацыянальнага руху XIX ст. як месца, дзе некаторы час жыў і трагічна заўчасна памёр паэт і грамадскі
дзеяч Адам Каліставіч Гурыновіч (1869-1894). Загод да смерці ён выдаўуКракаве беларускай лацінкай нізкуз амаль дзвюх сотняў песень, прыказак, загадак пад назвай «Збор беларускіх рэчаў: зВішнеускай гміны, Жодзішскай парафіі...», сабраных у час вакацый якраз у наваколлях бацькоўскага Крыстынопаля [10]. Так, па збегу абставінаў, дзякуючы А. Гурыновічу былі зафіксаваныя і ўвайшлі ў гісторыю ўзоры гаворкі і прыклады дасціпнага фальклору з гэтага кутка Беларусі, дзе з даўняга часу было родавае котлішча Сцебуракаў.
Пакуль гэта ўсе вынікі нашага шматгадовага даследавання. Але архіўныя росшукі працягваюцца, і, без сумневу, з’явяцца новыя крыніцы, якія дазволяць адказаць на тыя пытанні з гісторыі роду, што пакуль застаюцца рытарычнымі.
Крыніцы
1. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie (AGAD). E AR. Dz. X. Sygn. 251. — Інвентар уладання Ганута 1673. — f. 1-4.
2. AGAD. E AR. Dz. XXV. Sygn. 2217. — Інвентар уладання Лоск, 1620.
3. AGAD. E AR. Dz. X. Sygn. 354. — Piotr Piotrowicz Kiszka. Krzywicze w powiecie oszmianskim, 1544-1547.
4. Сцебурака, A. Беркаўская парафія: хроніка з’яўлення і знікнення / А. Сцебурака, Д. Лісейчыкаў // Вілейскі павет. Гісторыка-краязнаўчы гадавік. — Вып. 3. — 2017. — С. 8-14.
5. Dacewicz, L. Nazewnictwo kobiet w dawnym powiece mielnickim: XVI-XVII I L. Dacewicz. — Bialystok: Dzial Wydawnictw Filii UW w Bialymstoku, 1994. — 295 s.
6. Карабанаў, A. K. Культавыя i гістарычныя валуны Беларусі / A. K. Карабанаў [і інш.]. — 2-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 404 с.
7. Dubowo / Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich — T. XV cz. 1 —Warszawa, 1900. — S. 448.
8. DziennikUrz^dowyWojewodztwaWilenskiego.—1926.—№2. — S. 24.
9. Gajl, T. Herbarz Polski I Lista Nazwisk I Korab. — Рэжым доступу: http://gajl.wielcy.pl/herby_nazwiska.php?lang=pl&herb=Korab.—Дата доступу: 21.01.2022.
10. Hurynowicz, A. Zbior rzeczy bialoruskich: z gminyWiszniewskiej, parafii Zodziskiej, pow. Swi^cianskiego, gubernii Wileriskiej I A. Hurynowicz 11 Osobne odbicie z T. 17, dz. 2 Zbioru wiadomosci do Antropologii kraj. Akademii Umiej^tnosci w Krakowie. — 1893. — 70 s.
11. Inwentarze guberni Szczeberskiej I Oprac. G. Krupinski. —Augustow: Stowarzyszenie Jaminski Zespol Indeksacyjny, 2018. — 474 s.
12. Jankowski, C. Powiat oszmianski: materjafy do dziejow ziemi i ludzi I C. Jankowski. — Petersburg: nakl. wydawcy, 1896. — 391 s.
13. Krzywicze. Wlascicielie ziemscy 11 Ksi^ga adresowa Polski (wraz z w. m. Gdanskiem) dla handlu, przemyslu, rzemiosl i rolnictwa. —Warszawa, 1928, —S. 2099.
14. Kurninki I Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. — T. IV. —Warszawa, 1883. — S. 925.
15. Laszuk, A. Zascianki i krolewszczyzny. Struktura wlasnosci ziemskiej w wojewodztwie podlaskim w drugiej polowie XVII wieku I A. Laszuk. — Warszawa: Wydawnictwo Instytutu Historii PAN, 1998. — 175 c.
16. Lietuvos moksli; akademijos Vrublevskiq biblioteka. — BF 21.08.17. — Рукапіс «Кніга метрык хросных парафіяльная царквы Іжанскай з 20.01.1770 — да 26.12.1778 г.».
17. Lietuvos valstybes istorijos archyvas (LVIA). — Ф. 525. — Bon. 8. — Cnp. 309. — Люстрацыя Маркаўскага староства. 1798 г.
18. LVIA. Ф. 525. Bon. 8. Cnp. 1039. — Інвентар часткі Маркаўскага староства, якая засталася ў Літоўскай губерні. 1798 г.
19. LVIA. Ф. 634. Воп. 4. Cnp. 1. — Метрычныя кнігі грэка-каталіцкіх парафій Ашмянскагадэканата 1802-1826 гг.
20. LVIA. Ф. І.Воп. І.Спр. 1557. — Люстрацыя Маркаўскага староства 1766 г. (копія 1798 г.).
21. LVIA. Ф. 11. Bon. 1. Спр. 1058. — Мнвентарп пменпй, староств, держав п деревень ВКЛ. Акт ннвентаря Марковского староства. 1738 г. — f. 60-65.