Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
Дарэчы, прыведзеная вышэй дакладная цытата з купчай з’явілася ў тэксце не праз упартыя архіўныя росшукі, а праз тое, што сам арыгінал той «крэпасці» і зараз захоўваецца ў нашай сям’і. Ад самага моманту свайго з’яўлення на свет у 1875 годзе з-пад пяра крапасных справаў пісара Яновіча і да сёння ён перадаваўся па спадчыне. Спачатку—як неабходная ў юрыдычным сэнсе папера, пазней — як найважнейшая рэліквія, што была галоўным сведчаннем пра гэтак цяжка прыдбаную, а потым гвалтоўна забраную маёмасць роду.
Наш субацкі фальварак па памеры (каля 100 гектараў) быў роўны легендарнай зямельнай адзінцы часоў Вялікага Княства, з якой шляхта і зямяне павінныя былі выстаўляць у войска аднаго ўзброенага вершніка і якая насіла адпаведную назву— «конь». Гэтая адзінка, роўная пяці валокам
* Пра гэтыя 100 га быў напісаны верш Усевалада Сцебуракі, які стаў папулярным і амаль народным: «Ад прадзедаў спакон вякоў / мне б засталося сто гектараў, / каб не было бальшавікоў / ды іхніх сраных камісараў».
(107 гектараў), доўгічас захоўваласяўмагнацкіх латыфундыях і давалася служыламу саслоўю менавіта такім кавалкам, застаючыся непадзельнай. Сімвалічна, што ў другой палове XIX ст., нават стаўшы сялянамі, былыя зямяне Шчэберакі набылі сабе ва ўладанне менавіта «каня», нібы вяртаючы належнае свайму страчанаму стану.
Так, у сярэдзіне 1870-х Шчэберакі сталі паўнапраўнымі гаспадарамі субацкага фальварка, месца, якое дало жыццё некалькім пакаленням нашай фаміліі.
Варта сказаць колькі словаў пра назву «Субачы» (зараз гэта маленечкая вёска ў Вялейскім раёне). Паходжанне яе вынікае з самога размяшчэння паселішча — трохі ўбаку ад наезджанага шляху, побач з мястэчкамі Крывічы і Княгінін. «Субач» значыць узбоч, побач, наўзбоч. Тапонім Субачы не ўнікальны і досыць пашыраны: існуе вялікая вёска Субачы каля Ваўкавыска ў баку ад шляху Індура — Ваўкавыск, ёсць невялікае паселішча Субачы каля Лынтупаў ля дарогі Лынтупы — Паставы, яшчэ адныя Субачы стаяць каля балыпака Дзісна—Празарокі, атаксаманаўсходзе, каля Смалянаў, пры дарозе Лепель — Орша. У суседняй Літоўскай рэспубліцы такую назву носіць невялікі гарадок, а ў колішняй сталіцы краю Вільні існавалі вуліца і гарадская брама з назвай «Субач».
Ворная зямля была ўрадлівай. Размешчаная ў зацішнай лагчыне між пагоркамі, яна была прыдатнай для вырошчвання розных культураў. Сенажаці на берагах ракі Сэрвач забяспечвалі добрым сенам вялікі статак свойскай жывёлы і птушкі. Аў перспектыве, згодна з тагачаснымі законамі (калі валодаеш зямлёй на абодвух берагах ракі), давалі гаспадару магчымасць будаваць нарацэ запрудуівадзяны млын. Асобна ад нашага маёнтка ва ўрочышчы Кудра (каля вёсак Хуртаі і Лёткі) стаяла пяць дзесяцінаў гатовага для выкарыстання спелага лесу. У тым лесе ляжаў вялікі камень з высечанымі
на ім прыступкамі і ямкай для вады. Відаць, гэта быў адзін з тых валуноў, да якіх у паганскія часы людзі прыносілі свае ахвяры...
Першы гаспадар Субачаў вольны хлебапашац* Мікалай Васільевіч Шчэберака пакінуў фальварак у спадчыну двум сынам — Данілу і Канстанціну. Менавіта на час супольнага гаспадарання братоў прыпадае росквіт гаспадаркі.
Першыя субацкія Сцебуракі
Сын першага гаспадара, Канстанцін Мікалаевіч Шчэберака меў неблагую адукацыю і вылучаўся тым, што быў адзіным у наваколлі, хто выпісваў газеты. Жонкай Канстанціна была Ксенія Міхайлаўна. Канстанцін і Ксенія мелі двух сыноў—Герасіма і Міколу. Абодва сыны вучылісяўвялейскім гарадскім вучылішчы, а Герасім, які меў добрыя здольнасці, паступіў наватугімназію. Жыццёхлопцаў 1908 годзе перарваўтрагічны выпадак, калі ён катаўся на гарадской коўзанцы ў Вял ейцы, упаў патыліцай на лёд і загінуў. Галоўным памочнікам Канстанціна застаўся адзіны сын Мікола ад якога пайшло нашае цяперашняе адгалінаванне роду.
Варта згадаць і брата Канстанціна Данілу, які пражыў вельмі доўгае жыццё (1869-1957). Сваякам ён запомніўся дбайным гаспадаром ды надзвычай руплівым працаўніком. Нават у глыбокай старасці ён не сядзеў у хаце, а знаходзіў сабе занятак па сілах — пасвіў жывёлу на полі збіраў у кучкі камяні, прыгаворваючы, што робіць гэта як бы і не ў лік працы, а толькі «час маючы, гуляючы». Як многія іншыя Шчэберакі, ён праз гады захоўваў пашану да царквы і рабіў ахвяраванні. Пра адзін такі ягоны чын захавалася згадка і
* Стан грамадзянаў, у які паводл е Указа ад01.08.1857 трапіла шляхта, якая арандавала памешчыцкую зямлю, але не магла давесці свайго шляхецкага паходжання.
ў тагачаснай прэсе. «Літоўскія епархіяльныя ведамасці» за 1900 год паведамляюць, што «Даніла Шчэберака ахвяраваў Крывіцкай царкве 100 рублёў на каменную агароджу». Тая мураваная агароджа і зараз атачае царкоўны падворак, прастаяўшы непарушнай ужо 120 гадоў.
Яго прыхільнасць да царквы перадалася і дзецям — двое з трох сыноў абралі шлях служэння Богу і сталі святарамі. Айцец Сергій доўгі час служыў на Віленшчыне і скончыў зямны шлях у абшчыне вёскі Міхнова пад Вільняй. Другі сын, айцец Аляксандр, быў расстраляны бальшавікамі ў рэвалюцыйным Петраградзе. Толькі трэці не звязаў лёс з царквой і застаўся на гаспадарцы.
Апроч сыноў Герасіма і Міколы, Канстанцін з жонкай Ксеніяй мелі дзевяць дачок. Як часта бывала ў тыя часы, некаторыя з іх памерлі ў раннім маленстве ад дзіцячых інфекцыйных хваробаў (Стэфаніда, Улляна, Вольга, Таццяна, Ксенія). Да сталага веку дажылі Ганна, Лізавета, Алена і Хрысціна. Прыгожыя дзяўчаты з не абы-якім пасагам былі зайздроснымі выданніцамі, і для іхзнаходзіліся добрыя партыі. Яны ішлі замуж за хлопцаў таксама з заможных сем’яў у недалёкія ваколіцы. Лёс іх сем’яў склаўся па-рознаму, але ў бальшыні выпадкаў досыць трагічна — усе яны зазналі і савецкія рэпрэсіі, і цяжар абедзвюх сусветных войнаў.
Выйшаўшы замуж, яны разляцеліся з родавага гнязда. Ганна пабралася з Васілём Львовічам Дубягам з Асінаўкі Крывіцкай воласці, мела сына Юльяна. Хрысціна ўзяла шлюб з К. А. Разанцавым з Яцкавічаў, нарадзіла трох сыноў: Івана, Валодзю, Міхася і дачку Ніну. Іван і Міхась загінулі ў II сусветную. Адзін ад рук саветаў, другі—напрыканцы вайны ці то ад нямецкай, ці то ад савецкай кулі.
Лізавета выйшла за Міколу Гайлу, які напярэдадні з’явіўся ў вёсцы Няверы маладым зайздросным кавалерам. Неўзабаве пасля шлюбу іх сям’я перабралася ў в. Паграбішча
Хаценчыцкай воласці. У іх было тры сыны: Пётра, Павел, Мікалай, і тры дачкі: Марыя, Кацярына, Клава. Павел і Мікалай таксама сталі ахвярамі II сусветнай вайны.
АленувыдалізаВасіляВараўкуўзасценак Ванцоўшчына, што каля вёскі Асцюковічы.
Але ўсё гэта здарыцца пазней, а пакуль у калейдаскопе родавай памяці ўсплываюць іншыя карцінкі з таго даўняга мінулага — абразкі светлага часу, дзе жыццё ішло па звыклым коле і панаваў дабрабыт. Усе падзеі насілі лакальны характар і не прэтэндавалі на тое, каб быць згаданымі болып чым праз стагоддзе. Хіба за выключэннем такой, пра якую асобным артыкулам адгукнуўся нават «Віленскі веснік», — вялікі жыдоўскі* пагром на Даўгінаўскім кірмашы. Ён адбыўся за царом Аляксандрам III у 1886 годзе, і яго сведкамі сталі браты Даніла і Канстанцін Шчэберакі, якія ў той дзень былі на кірмашы ў мястэчку Даўгінава.
Тады, як сведчыў «Віленскі веснік» за памянёны год, жыхары, абураныя «рытуальным забойствам» жыдамі хрысціянскагадзіцяці, кінулісяпомсціць, знішчаючы лаўкі, крамы, збіваючы без разборуўсіхіўдзеяў, што трапляліся пад гарачую руку. Хваляванні, што пачаліся на кірмашы, ахапілі ўсё паселішча. Мясцовая паліцыя не дала рады з раз’юшаным натоўпам, з’явіліся нават забітыя. У мястэчка была тэрмінова адкамандзіраваная вайсковая каманда. Прыехаў сам віленскі губернатар барон Грэвеніц. Памалуўсё сцішылася... Той вялікі закалот на свае вочы бачылі і браты Шчэберакі. Выпадак у Даўгінаве быў досыць рэдкім для нашых зямель, у адрозненне ад Бесарабіі, Украіны, Каўказа і іншых ускраін імперыі, дзе такія праявы нецярпімасці былі дастаткова
* Слова «жыд» на беларускіх землях да прыходу саветаў не насіла адмоўнай канатацыі і выкарыстоўвалася паўсюдна. 3 прыходам саветаў, яно стала выключна зневажальным і яго пачало выцясняць слова «габрэй». Так і ў нашым аповедзе.
звычайнымі. Тым болей, успамін пра гэты вялікі гвалт доўга пераказваўся ў сям’і і стаў часткай жывой гісторыі, як, зрэшты, любыя важныя здарэнні, якіх у той час было не так і шмат у ціхай сельскай жытцы.
Акрамя паездак на кірмашы і ў мястэчкі, важнай часткай сацыяльнага жыцця былі і выправы на госці. Вялікая радзіна, раскіданая па абшарах Вялейскага павета, бачылася не тое каб і часта, занятая сваімі клопатамі. Алеўзімку, скончыўшы восеньскія гаспадарчыя работы, магла з лёгкім сэрцам выдаткаваць час на сямейныя сустрэчы і адпачынак.
Традыцыйна адныя з такіх гасцяванняў прыпадалі на Каляды. Вялікая радзіна на санях з’язджалася ў Субачы, каб разам правесці святочныя дні. Тады ладзіліся доўгія застоллі з добрым пачастункам, дзе ўсяму было сваё месца: і абмеркаванню навінаў, і сур’ёзным размовам, і спевам, і жартам. Апроч гульняў і танцаў, дарослыя, па тагачаснай модзе, зацята гулялі ў карты... Такія сямейныя вакацыі доўжыліся зазвычай некалькі дзён, адна кампанія змяняла другую, хлебасольныя гаспадары шчыра прымалі новых гасцей. Ад тых даўніх часоў засталася прыказка, якую, казалі, любіў паўтараць Мікола Васільевіч Шчэберака — «Пілі-елі дзве нядзелі, праваджалі Ражджаство!».
Важна сказаць, што недзеўгэтычас(пачатакХХстагоддзя) нашае прозвішча атрымлівае сучаснае напісанне.
Змены ў прозвішчы могуць тлумачыцца не проста тэхнічнай памылкай пісара пэўнай інстанцыі, дзе такая форма была зафіксаваная, але і абсалютна натуральнай моўнай з’явай, вядомайулінгвістыцы як памякчальная рэгрэсіўная акамадацыя (акамадацыя з лацінскай азначае прыстасаванне). Пад уздзеяннем суседніх гукаў у слове адбыліся фанетычныя змены: ШЧЭБЕРАКА, адаптоўваючыся да артыкуляцыйных законаў сучаснай беларускай мовы, пачало вымаўляцца як СЦЕБЕРАКА, бо мяккі гук Б’ змякчыў цвёрдую стараславянскую лігатуру ШЧ у С’Ц’. А паколькі затым цвёрды гук Руплываўі «ацвярджаў» мяккі Б магліўзнікнуць
варыянты прозвішча: СЦЕБУРАКА, СЦЕБАРАКА... (Для аналогіі можна прыгадаць трансфармацыю пад уздзеяннем гэткіх жа працэсаў такога імя як ШТЭПАН — ЕНТЕПАН — ШЦЕПАН — СЦЯПАН).