• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Такім чынампадуплывамбеларускіхфанетычныхпрацэсаўпачатковая форма прозвішча, што прыйшла з польскай мовы, набыла цяперашняе «абеларушанае» гучанне. (Пра падрабязнасці паходжання прозвішча чытайце ў гістарычнай частцы кнігі.)
    Такім чынам галіна нашага роду канчаткова становіцца Сцебуракамі, а нашыя далёкія смаргонскія родзічы і да сёння застаюцца Шчэберакамі.
    У 1910 годзе Мікола Сцебурака пабраўся з Ксеніяй з Вараўкаў.
    У гэтай сям’і нараджаецца наш дзед Анатоль Сцебурака, чые ўспаміны і працягваюць аповед.
    Успаміны дзяцінства, у якіх мае тата і матуля прысутнічаюць паўсюдна і неад’емна, як гэта ні дзіўна, не падказваюць мне нічога звышасаблівага ці незвычайнага пра іх. Бацькі былі шмат у чым тыповымі прадстаўнікамі свайго пакалення — людзьмі старых парадкаў, дысцыплінаваныя працай і выхаваныя традыцыяй.
    Бацька Мікола Сцебурака (нарадзіўся ў 1879 годзе) усё жыццё займаўся нашай вялікай гаспадаркай, як і ўсе мужчыны роду, быў нястомным работнікам. Меў адукацыю і быў чалавекам пісьменным, але, здаецца, досыць прыземленым. У побыце размаўляў па-беларуску і атаясамліваў сябе толькі з мясцовай культурай ды тутэйшым народам. Пры гэтым меў відавочны сантымент да расейшчыны. Дома мелася даволі вялікая бібліятэка з класічнымі для таго часу творамі. Былі кнігі Пушкіна, Лермантава, Ляскова, Талстога. Меліся Заля, Гюго, Бальзак, Гётэ ў рускіх перакладах. Атрымліваючы веды па-руску, карыстаючыся ў штодзённым ужытку беларускай мовай і атрымліваючы духоўны кірунак ў праваслаўнай царкве, ён разам з іншымі нашымі сямейнікамі таго часу быў
    Шлюбны здымак Міколы іКсеніі Сцебуракаў. 1910г.
    
    • Мікола Канстанцінавіч Сцебурака. 1910 г.
    • Ксенія Ігнапіаўна Сцебурака (дзявочае прозвішча — Вараўка). 1909 г.
    тыповым прадстаўніком «беларуса рускай культуры». Ён з захапленнем збіраў календары, вёў назіранні за надвор’ем і любіў яго прагназаваць. Быў апантаны коньмі і верхавой яздой, а таксама калі-нікалі любіў моцна прыкласціся да пляшкі.
    Мая маці, Ксенія Ігнатаўна Вараўка, нарадзіласяў 1888 годзеў засценку Ванцоўшчына каля Асцюковічаў (зараз Вялейскі раён). Скончыла гарадское вучылішча, якое давала права выкладання ў сельскай пачатковай школе. Можа, праз гэта яна асабліва сур’ёзна і прынцыпова ставілася да адукацыі сваіх дзяцей. Сама вучыла нас з самых малых гадоў чытаць і лічыць, у чым дасягнула немалых поспехаў. Так, брат Косця пачаў добра чытаць ужо ў пяць гадоў. Праз гэтую ягоную раннюю навуку адбылася аднойчы вось такая гісторыя. Калі
    наш мясцовы бацюшка хадзіў па Калядзе, яму нехта распавёў пра Кастусёвы поспехі ў чытанні. Святар, завітаўшы да нас, вырашыў спраўдзіць чуткі: даў мал ому ў рукі газету і загадаў чытаць. Кастусь хуценька прачытаўусе загалоўкі артыкулаў. «Похвально, молодец, похвально!» — падсумаваў задаволены святар да агульнай радасці ўсіх сямейнікаў.
    У жыцці матуля была сціплай, далікатнай і вельмі працавітай.Адрознівалася міласэрнасцю— прымалаўсіхжабракоў і нікога не адпускала галодным з хаты. Маці вельмі любіла наш фальварак і ў свой час, калі сям’я меркавала прадаць зямлю і пераехаць у Вільню, дзе Кастусь прыгледзеў камяніцу, катэгарычна адмовілася стаць гараджанкай. Хто ведае, як бы склаўся наш лёс, каб яе не так моцна трымалі карані?..
    Mae бацькі мелі дзевяць дзяцей. Двое памерлі зусім немаўлятамі. Засталіся чатыры сыны і тры дачкі. Самым старэйшым быў мой брат Канстанцін (1911-2005), першы сын у сям’і Міколы і Ксеніі Сцебуракаў і галоўны іх памочнік. Кастусь быў адораным хлопцам, душа да мастацтва. Але, заняты на гаспадарцы, ён доўгі час не меў магчымасці займацца лю бімай справай — жывапісам.
    Рос ён рамантычным і далікатным юнаком, але гэта не замінала яму быць галоўным завадатарам у гульнях і прыгодах. Вакол яго заўсёды віравала жыццё. Аднойчы ўзімку, катаючыся з горкі, Кастусь моцна пашкодзіў нагу. Крывіцкі доктар накіраваў малога на рэнтген і лекаванне ўпавятовую бальніцуўВялейку. Лекаванне было доўгім і
    якога з маленства ляжала
    • Кастусь Сцебурака. 1930-я гг.
    нятанным (каштавала без перабольшвання як карова), але скончылася ўдала. Праўда пасля строгая медычная камісія Войска Польскага прызнала яго непрыдатным да вайсковай службы ў мірны час. Косця паспяхова скончыў гімназію, нейкі час вучыўся ў Віленскай школе малявання, але праз сямейныя абставіны вымушаны быў вярнуцца на гаспадарку.
    Брат Міхась (1914-1939) быў другім сынам у сям’і. Гэтаму майму брату выпаў самы кароткі век. Загінуў ён у шэрагах Войска Польскага, што гераічна змагалася супраць нямецкай агрэсіі ў верасні 1939 годзе. Дакладных звестак пра яго нашая сям’я не мела доўгія гады. Брат Кастусь, які рэшту жыцця пасля вайны пражыў у Польшчы, шукаў інфармацыю пра Міхася гадамі, пісаў у Чырвоны Крыж, рабіў запыты ў вайсковыя архівы і атрымліваў адзін адказ: «Звестак не маем». Толькі падчас напісання гэтай кнігі
    мы дазналіся пра апошнія дні жыцця Міхася і месца яго пахавання — але пра гэта расповед будзе пазней.
    Трэці брат — Яўціхій (1919-1993). За Польшчай вучыўся ў школцы, працаваўз братамі на гаспадарцы. Бьгўвялікім знаўцаміаматарамтэхнікі. У акупацыю працаваўумясцовыхаддзелахБеларускай народнай самапомачы. 3 1945 па 1952 год жыўу Маладэчне. 3 1952-га—у высылцыўСярэдняйАзіі. Як удзельнік вайны быў вызвалены ад высылкі ў 1954 годзе і вярнуўся ў Беларусь. Да пенсіі працаваў механікам у сельскай
    • Яўціхій Сцебурака. 1930-я гг.
    • Ніна Сцебурака. 1937г.
    гаспадарцы ў в. Хамутнае (зараз Чаромушкі). Апошнія гады жыў у старэйшага сына ў Маладэчне, пахаваны на маладэчанскіх могілках.
    На год раней за Яўціхія нарадзілася старэйшая з маіх сёстраў—Ніна (1917-2004). Ёйнапоўніцудасталасяўсіхвыпрабаванняў — і працы, і гора. Страціўшы мужа, які вымушана эміграваў на Захад, яна засталася з малымі дзецьмі на руках. Зазнала нястачу і гаротнае тулянне па чужых кутах. Разам з маці пражыла рэшту жыцця ў Іллі, дзе і памерлаў 2004 годзе.
    Ужо за Польшчай пятым дзіцём у маіх бацькоў нарадзілася сястра Валянціна (1923-1977). Вучылася ў вялейскай гімназіі, якую заканчвала ўжо пры саветах. У вайну жыла з сям’ёй у Субачах і пасля ў Крывічах, дапамагаючы маці па гаспадарцы. У 1952 годзе, каб не трапіць у высылку разам з усімі, заключыла фіктыўны шлюб з інвалідам II сусветнай, што за грошы ўратаваў яе ад заганнага сваяцтва з «ворагамі народу». Дапамагала Ніне гадаваць сыноў Лёву і Мілана. Працавала на станцыі Княгінін і ў маладэчанскай друкарні.
    • Валянціна Сцебурака. 1938 г.
    Алена Сцебурака. 1950-я гг.
    • Анатоль Сцебурака. 1945 г.
    Выйшла замуж за далёкага сваяка Міхася Дубягу і доўгі час жыла з ім пад Ленінградам, куды забрала пляменніка Мілана, каб дапамагчы яго вывучыць і вырваць з галечы беларускай паваеннай вёскі. Сваіх дзяцей Міхась і Валянціна не мелі. Па выхадзе на пенсію пара вярнулася ў Беларусь. Валянціна памерла ў Маладэчне ў 1977 годзе пасля няўдалай аперацыі па выдаленні жоўцевага пухіра. Пахаваная на гарадскіхмогілках. Міхаіл памёр у 1988-м.
    Я нарадзіўся 27 траўня 1926 годаў фальварку Субачы і быў самым малодшым з братоў.
    Самай меншай была мая сястра Лена (1929-2009). Усеагульная любіміца, разумніца і прыгажуня. Але і на яе долю выпалі немалыя выпрабаванні і турботы — арышт, высылка, вяртанне...
    Але да лёсу гэтых асобаў мы яшчэ вернемся. А зараз ідуць апошнія перадваенныя гады — маладая сям’я расце, папаўняецца працоўнымі рукамі, разбудоўвае гаспадарку і ўбіраецца ў сапраўдную сілу. Гэтае ціхамірнае жыццё ў фальварку перапыняе I сусветная вайна, што пачалася 1 жніўня 1914 года.
    Раздзел II
    У часы Першай сусветнай вайны
    У прыфрантавой паласе
    Напачатку вайны нашая мясцовасць была ў глыбокім тыле. Але войскі Расейскай імперыі адступалі, і праз год баявыя дзеянні перамясціліся ў Вялейскі павет. Тады фальварак Субачы апынуўся ў прыфрантавой паласе.
    14 верасня 1915 года германскае імперскае войска каля Свянцянаў ажыццявіла ўдалую наступальную аперацыю. Яго часткі хуткім ударам захапілі Смургоні, Вялейку, зрабілі рэйд у бок Глыбокага, перарэзалі чыгуначную лінію Менск — Масква пад Смалявічамі, пагражалі захопам Маладэчну — стратэгічна важнаму чыгуначнаму вузлу. Так выглядаў славуты Свянцянскі прарыў на мапах стратэгаў, а для жыхароў Субачаў, якіх ні прапановы, ні прымус не схілілі да бежанства, вынікам прарыву стала дзесяцідзённае панаванне новых гаспадароў.
    У той кароткі час немцы не наводзілі аніякіх сваіх парадкаў, абмежаваўшыся самым надзённым і неабходным — паборамі на карысць войска. У гаспадарцы адразу ж істотна паменшала фуражу ды свойскай жывёлы, якую кайзераўскія жаўнеры рэквізавалі ў першую чаргу. Гэта пры тым, што, апынуўшыся ў тыле царскай арміі, Субачы ўжо даўно забяспечвалі патрэбы войска натуральнымі падаткамі ды прымусовымі працамі.
    Пасля ліквідацыі нямецкага прарыву ў Крывіцкую воласць вярнуліся расейкія часткі. Фронт стабілізаваўся пад Смургонямі, а ў Крывічах і Княгініне сталі тылавыя падраздзяленні. Нягледзячы на тое, што самі Субачы пазбеглі разбурэння, а ўсе члены сям’і былі дома (гаспадар Мікола меў траўму калена і не падлягаў прызыву, а сыны былі зусім маленькімі), гаспадаркаўсё ж зазналаўсе складанасці ваеннага часу.
    Насельніцтва прыцягвалася вайсковай адміністрацыяй да пагрузачна-разгрузачных працаў на чыгуначнай станцыі, брала ўдзел у цяжкай падводнай павіннасці, якая, пакуль на патрэбы фронту не з’явіліся вузкакалейкі, займала шмат часу і адрывала працоўныя рукі і коней ад гаспадаркі на многія дні.
    У Княгініне з’явіўся вялікі вайсковы шпіталь. Там побач з параненымі ляжалі і пакутнікі ваенна-тэхнічнага прагрэсу — ахвяры газавых атакаў, якія харкалі крывёй і ціха каналі ад бездапаможнасці медыцыны. Сціплыя і невялікія местачковыя могілкіхутка папоўніліся некалькімі тысячамі нябожчыкаў, з’явілася шмат брацкіхпахаванняў. У іх ляжалі і тыя, хто загінуў ад газу, і тыя, хто памёр ад ранаў, і тыя, каго дабілі тыф і дызентэрыя. Людзі з усёй імперыі леглі побач з мясцовыміў беларускую зямлю...
    У тыя дні непасрэдна па нашых палетках праходзіў другі рубеж абароны расейскага войска з лініяй акопаў і бліндажамі, якія меркавалася заняць пры адступленні з асноўных пазіцыяў. На падворку ў Субачах таксама з’яўляліся вайскоўцы — прыбывалі на пастой. Раскватараваных штабных афіцэраў змянялі артылерысты, а іх, у сваю чаргу, — часткі забеспячэння. Дзякуючы такім няпрошаным гасцям жыхары хутара часам знаёміліся з тэхнічнымі навінкамі і іншымі вынаходніцтвамі.