• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Мэндэлю. Мэндэль лічыўся за вельмі добрага майстра, які ніколі не падводзіў з выкананнем замовы. Калі ў ставе ад напружанае працы млына часам не хапала вады, гаспадар заводзіў рухавік, што працаваў на сырой нафце (па-польску яна звалася ropa naftowa), і справа ішла далей. Дакладна апоўдні з млына даносіўся гучны гудок, што сведчыў пра няспынную працу механізма і заклікаў кліентаў... Справы ішлі сваім парадкам, толькі на сцяне млына, што глядзела на дарогу, з’явіўся плакат польскіх шавіністаў, на якім батлеечны жыд сядзеў верхам на свінні. Пад гэтай выявай вялікімі літарамі было напісана наступнае «Бяры хварасціну і гані жыда ў Палесціну»... Бытавы антысемітызм стаў праяўляцца больш адкрыта і ў паўсядзённым жыцці. Абразлівыя мянушкі ды крыўдныя прыказкі прамаўляліся ўголас і са смакам. Сустрэўшы жанчыну з вядром вады на вуліцы, той-сёй дасціпнік пытаўся: «Куды нясеш ваду, на мацу? Дай я сраку памацу!»
    Дарэчы, у нашых краях быў яшчэ адзін унікальны момант, што тычыўся жыцця беларускіх жыдоў. А больш дакладна— іх рассялення і заняткаў. У вёсцы Ніўкі мелася жыдоўская грамада з дванаццаці-пятнаццаці двароў, якая жыла менавіта з земляробства, як і ўсе беларусы навокал. Як так сталася, што яны адкалоліся ад местачковага кагалу і з’ехалі на вёску, невядома, але той факт, што яны сталі жыдамі-сялянамі, сам па сабе досыць цікавы і заслугоўвае згадкі ў нашым расповедзе.
    Ці думалася тады, што пройдзе колькі год—і бязлітасная хваля вялікай вайны знішчыць усю габрэйскую прысутнасць, што стагоддзямі складалася тут і стала часткай беларускай цывілізацыі? Але тады была Польшча, быў перыяд адноснага спакою, што зараз з вышыні пражытых гадоў успрымаецца мной як найлепшы, залаты час паміж двума жудаснымі ваеннымі ліхалеццямі...
    Мясцовыя ўлады
    Апісваючы жыццё тагачаснага грамадства, колькі словаў хачу сказаць пра тое, кім і як яно кіравалася.
    Польская адміністрацыя таго часу хоць і не была дэмакратычнай, але не была яна і настолькі таталітарнай, каб умешвацца ва ўсе бакі жыцця. Яе ўдзел быў заўважны простым людзям найперш у справе падтрымання грамадскага парадку і кантролю ў сферы падаткаабкладання. У нашых Субачах яе прысутнасць праяўлялася некалькі разоў на год, з візітамі паштара, які прыносіў лісты з адміністрацыі гміны. Звычайна яны былі двух відаў: першыя нагадвалі пра своечасовую сплату падаткаў, другія прасілі дапамогі на дабрачынную латарэю. Першыя, патрабавальныя, пачыналіся зваротам: «Гаспадару Сцебуракуў калонію Субачы», a другія, лагодныя, куды болып паважна: «Панам Сцебуракам у фальварак Субачы»...
    Эканамічная свабода была амаль неабмежаванай. Сяляне на сваю рызыку абіралі, чаго і колькі сеяць, якую жывёлу гадаваць, як збываць, куды ехаць на заробкі, куды ўкладаць грошы, — усё гэта было выключна асабістай справай кожнага. А вось нагляд за настроямі ў грамадстве быў даволі пільны. Блізкасць савецка-польскай мяжы прымушала быцьуважлівымі да элемента, што сімпатызаваўкамуністам. У апошнім, між іншым, недахопу не было. Што і працавала спраўна ў БССР, дык гэта прапаганда. Заходнебеларускія сяляне былі праз аднаго ўпэўненыя, што нідзе так добра не жывецца, як на ўсходзе. Прыгожая хлусня моцна засядала ў галовах не толькі бедных сялянаў — многія заможныя гаспадары зачыстую манетупрымалі інфармацыю з савецкага боку. Мой бацька быў у ліку такіх даверлівых беларусаў. Маючы радыё, ён рэгулярна слухаўперадачы з БССР і, як пяецца ў песні, «чакаў з надзеяй на рускія танкі». Здаралася, што, парабіўшы справы ў мястэчку, ён пасля наведвання карчмы
    зацягваў «Шйрока страна моя родная» ці нешта падобнае і часам за тое нават трапляў у пастарунак. Пантофлевая пошта хутка даносіла вестку да фальварка, адкуль з грашыма на выкуп «рэвалюцыянера» выпраўляўся мой старэйшы брат Косця. Штраф за парушэнне грамадскага парадку складаў дваццаць злотых. Усе ўдзельнікі канфлікту разумелі, што далей спеваў справа развіцця не займее, таму да суда не даходзіла, а парушальніка парадку выпускалі на ўсе чатыры бакі. Праз нейкі час усё паўтаралася.
    Памежжа
    Маштабы атручэння савецкай прапагандай павялічваліся чым далей, тым болей. Натуральна, што самыя гарачыя прыхільнікі саветаў імкнуліся збегчы з Польшчы ў савецкі рай. Звычайна гэта былі адзінкавыя пераходы, але здараліся і болып маштабныя ўцёкі. У нашых мясцінах шырока абмяркоўваўся выпадак, калі ў вёсцы Раёўка (сучасны Маладэчанскі раён) моладзь на танцах вырашыла ўсёй грамадой перайсці на савецкі бок, што неадкладна і ажыццявіла, сышоўшы проста з танцаў у чым была. Нікога з іх сваякі больш так і не ўбачылі.
    Падобная гісторыя была і ў Субачах, калі малады пастух Банадысь, які быў наняты намі на лета, прыйшоў да майго бацькі з паведамленнем, што сыходзіцьуСавецкую Беларусь у пошуках лепшай долі. Бацька не стаў трымаць рашучага прадстаўніка рэвалюцыйнага сялянства, адно што ўгаварыў не ісці адразу, але параіў грунтоўна сабрацца ў дарогу: «Банадысь, ну, як ты пойдзеш да саветаўу такім адзенні? Паглядзінасябе. Тамжаспытаюць,укаготы працаваў, што яны пра мяне падумаюць?..»
    Разам з парабкам яны паехалі ў мястэчка, дзе бацька замовіў работніку ў краўца за свае грошы добры мужчынскі касцюм, пасля цалкам разлічыў яго за працу і толькі тады
    дазволіўвыправіцца. Гісторыязаймелапрацягпразтыдзень, калі ізноў на субацкім падворку з ’явіўся Банадысь у зашмальцаванай старой адзежцы і з сумным выглядам. Выявілася, што, перайшоўшыўночы мяжу, ён пагрукаўухатуда сваякоў натым баку. Спалоханы гаспадар адразу схаваўперабежчыка на печы. Седзячы ў цёмным кутку беднай сялянскай хаты, Банадысь слухаў, глядзеў і дзівіўся. Асабліва запомнілася вячэра сям’і, у якой ён гасцяваў: чыгунок з бульбай умундзіры і капусны расол — вось і ўсе стравы на вялікую радзіну. Нішчымніца на стале, рыззё замест адзежы і беднасць хаты хутка працверазіла ахвяру прапаганды. Пачутае і пабачанае на свае вочы было лепш за любую агітацыю бальшавікоў. Пакінуўшы гаспадару свой касцюм у падзяку за збаўленне ад ачмурэння, Банадысь тым жа шляхам вярнуўся ў панскую Польшчу, пад прыгнёт капіталістаў.
    На савецкі бок хацелася і некаторым іншым жыхарам Субачаў. 3 нашым суседам Міколам Будзькам адбыўся вось такі кур’ёзны выпадак.
    Сабраўшыся на ўсход, ён узяў з сабой залатую царскую манету ў пяць рублёў і рушыў праз мяжу. Пры пераходзе Мікола трапіўся савецкаму памежніку і папрасіўся ў БССР, даўшы хабар той самай манетай. Памежнік пяцірублёўку ўзяў, ал е рашуча развярнуў парушальніка назад у По льшчу... Вярнуўшыся, Мікола казаў: «Канечне,уіх там сапраўды рай. Хто ж у рай пусціць за адну залатую пяцірублёўку? Вось ён мяне і выпер назад».
    Што праўда, былі і выпадкі пераходаў з савецкага боку. Аднойчы маладая дзяўчына з усходу ўплаў перасекла Вяллю і так трапіла ў По льшчу. Асела яна ў Даўгінаве. Неўзабаве пабралася з мясцовым дзецюком Крупскім, што прывёз з Амерыкі грошай, набыў зямлю і разбудаваў на дваццаці гектарах добрую гаспадарку... Пазней ёй усё ж давялося вярнуцца ў СССР: у 1952 годзе іх разам з мужам мы сустрэлі ў суседнім
    вагоне нашага эшалона — цягніка з рэпрэсаванымі, што ішоў з Беларусі ў стэпы Азіі.
    Яшчэ больш цікавая гісторыя адбылася і з нашым сваяком Юльянам Дубягам, сынам цёткі Ганны і Васіля Львовіча Дубягі з Асінаўкі Крывіцкай воласці. Яшчэ да рэвалюцыі Юльян адвучыўся на радзіме і ў пошуках долі паехаў у сталіцу. Скончыўшы ў Піцеры
    „	_ ,	Горны інстытут і ажаніўшыся
    • ЮльянДубяга. 1920-ягг.	r	J	1
    з карэннай пецярбуржанкай Вольгай, у рэвалюцыйныя часы ён імкліва падняўся да высокіх чыноў у Народным камісарыяце шляхоў зносінаў. Адразу пасля Рыжскага міру ён разышоўся з бальшавікамі ў поглядах і палічыў за лепшае ратавацца ўцёкамі. Скарыстаўшы службовае становішча, падагнаў уласны вагон у Заслаўе на станцыю Беларусь пад свежаствораную савецка-польскую мяжу, нейкім чынам падмануў памежнікаў і прарваўся на польскі бок і вярнуўся ў родную Асінаўку. У міжваенны час вёў сваю гаспадарку на трыццаці гектарах зямлі. Пасадаў не займаў, заўважнага ўдзелу ў грамадскім жыцці не браў. Спакойна і непрыкметна пражыў да самай II сусветнай вайны і ні чым асаблівым не вызначаўся. Па ваколіцы толькі хадзіла пагалоска пра яго дужа разумнага каня, што беспамылкова прывозіў падпітага і соннага гаспадара з любой карчмы дакладна на родны падворак. Рэпрэсіі пры першых саветах яго не закранулі. За немцамі Юльян стаў войтам Крывічоў, за што пасля вяртання савецкай улады атрымаў дзесяць гадоў зняволення на Поўначы. Вярнуўся ў 1954 годзе і дажываў свой век пад Крывічамі.
    Яшчэ адным вядомым у нас перабежчыкам ад саветаў быў праваслаўны святар, які, уратаваўшыся ад чырвоных, застаўся служыць у Княгініне. Добра памятаю, што на ягоныя нядзельныя казані прыходзілі нават людзі з іншых прыходаў — настолькі моцныя і страшныя рэчы ён распавядаў. Пра тэрор НКУС, галадамор, калгасы, пра падман і хлусню, што панаваліўСССР Многія, чуючы ягоныя словы, плакалі, але многія, на жаль, працягвалі верыць у бальшавіцкае ашуканства, што бесперапынна лілося ў вушы з савецкага радыё...
    Ішлі гады, край працягваў жыць, падзелены новымі межамі, якія нажыва парэзалі не толькі зямлю, але і сем’і. На савецкім баку засталіся таксама і некаторыя нашыя сваякі. Усе яны напоўніцу хапянулі новага ладу, які неслі бальшавікі з Масквы.
    Пасля 1921 года сям’я маёй матулі Ксеніі Вараўкі, што жыла на Лагойшчыне, таксама апынулася на савецкім баку. У гады рэпрэсій яе родныя былі адпраўленыя ў высылку ў глыб СССР Нагодай сталася знявага савецкай улады, якую дзед Ігнат Вараўка выказаў адкрыта, назваўшы яе «шавецкай» замест «савецкай», маючы на ўвазе, што бацька Сталіна быў шаўцом. Сам Ігнат хутка памёр на чужыне, а сыны прыстасаваліся і засталіся. Маці толькі аднойчы бачылася з адным са сваіх братоў Іванам пасля II сусветнай, у 1949-м, калітой быўу Беларусіпраездам...
    Homo soveticus
    Сярод нашых сваякоў, якія трапілі ў БССР, быў і дзядзька Генік па мянушцы Шарошка. У ім нібы ўвасобіўся зборны вобраз савецкага беларуса, які зазнаў на сабе ціск ідэалагінай машыны краіны саветаў ды цяжар неспрыяльныхварункаў. Ён быў вельмі душэўным, працавітым, добрым і чуллівым
    чалавекам, які, аднак, сфармаваўся як homo soveticus. Увесь час ён хацеў вучыцца, але заміналі абставіны. Цяжкая праца, калектывізацыя, вайна, армія — заўсёды было нешта болып надзённае, чым адукацыя. У рэшце рэшт ён адужаў вечаровую школу працоўнай моладзі і нават завочна атрымаў дыплом сельгастэхнікума, але грунтоўных ведаў так і не здабыў хаця нахапаўся па вярхахусяго патроху. Брак адукацыі разам з уменнем лёгка размаўляць на любую тэму з любым суразмоўцам спарадзіліпроцьмупацешных, кур’ёзных, ачасам і проста алагічных слоўных канструкцый, якімі ён шмат камуўспамінаецца і праз многія гады. Да ўсяго размаўляць стараўся Генік на правільнай рускай мове з элементамі канцылярызмаў газетных штампаў, кіношнай лірыкі і партыйнага пафасу.