Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
3 тэхнічных цікавостак, што мне прыгадваюцца, былі швейцарскі сепаратар зялёнага колеру з жоўтым пасам па краі і адмысловы запарнік, у якім гатавалі ежу парсюкам.
* Калі гэта адбылося ў 2020 г„ наш 95-гадовы дзед Анатоль Сцебурака, пачуўшы пра «вяртанне» ў гаспадарку драпака, з хваляваннем перапытаў: «Як жа вы яго забралі? Ён жа абагульнёны!» Жахі гвалтоўнага раскулачвання засталіся з ім да глыбокай старасці.
• Запарнік
• Косткадрабілка
У запарніку распальваўся агонь, і, калі змесціва заварвалася, падаваўся гукавы сігнал — свісток. Адмысловай ручкай усё выкульвалася ў карыта. Варылі ў ім збольшага бульбу, якой змяшчалася адразу дзесяць вёдраў.
Наогул у тыя часы ўсё ішло ў справу і выкарыстоўвалася вельмі рацыянальна. Нават косткі свойскай жывёлы не выкідал і—быў у нас адмысловы механізм, які драбіў іх на муку. А яна, у сваю чаргу, ізноў дадавалася ў ежу курам.
У вялікай гаспадарцы праца не спынялася і не заканчвалася. Бясконцы кругазварот сялянскай працы надзвычай добра адлюстраваны ў рускамоўным вершы нашага паэта Ігара Шклярэўскага «Жалоба счастья»:
Рукй болять! Ногй болять!
Клевер скоснлн. Жнто поспело.
Жйто собралй. Сад убйрать.
Глянешь, а гречауже покраснела. Гречуубралй. Лён колотйть.
Лён посуйшлй. Сено возйть.
Сено сметалй. Бульбу копать.
Бульбу вскопалй. Хряка смолйть.
Клюквумочшпь. Дровы пйлйть.
Улыі снймать. Сад утеплять.
Рукй болять! Ногй болять!
Вяртаючыся да гаспадаркі, адзначу, што асобнай справай у нас было вырошчванне свойскай жывёлы. Коні, каровы, авечкі, розныя віды птушкі — усё спраўна гадавалася,
даглядалася і напоўніцу скарыстоўвалася, забяспечваючы сям’ю мясам, малаком, яйкамі, скурамі, поўсцю і іншымі прадуктамі.
Галоўнымі, канечне, былі коні. У нас было сем працоўных коней, дзве кабылы з жарэбчыкамі. Трэба адзначыць, што мой тата Мікола Сцебурака любіў, ведаў і добра даглядаў коней. Рэгулярна і з вялікім задавальненнем ён ездзіў верхам. Як часта бывае, менавіта праз сваё захапленне вершніцтвам ён аднойчы ўпаў з каня і моцна пашкодзіў калена. Да канца жыцця трошкі кульгаў на левую нагу.
Апроч коней, было восем дойныхкароваў, чатыры цялушкі, бык, каля дваццаці свіней і столькі ж авечак. У 1938 годзе ў панскі маёнтак Людвінова Вікенція Козел-Паклеўскага завезлі цялушак чырвонай шведскай пароды. Нягледзячы на высокі кошт, мы набылі дзве галавы са спадзевам на добрыя надоі. Але малака ад гэтых рагуляў не пакаштавалі — ужо ў 1939-м іх здалі бальшавікам у сплату падаткаў...
Часткаўраджаю ішла на патрэбы сям’і, частка заставалася для харчавання хатняй жывёле, а пэўны аб’ём ствараў непарушны запас. He ведаю, ці існавала наконт гэтага цвёрдае правіла ва ўсіх, ці мелася толькі ў нас, але ў нас яно непахісна выконвалася ад часоў гаспадарання прадзеда Міколы Канстанцінавіча. Гэты запас зерня гарантаваў стаадсоткавую сяўбу на наступны год нават пры самым слабым сёлетнім ураджаі.
Кірмашы
Лішкі ж, канечне, ішлі на продаж. Збывалася збожжа на кірмашахнавакольных мястэчак, анайпершуКрывічах. Вядома, што сяляне не маглі надоўга адрывацца ад гаспадарак і самастойна займацца гандлем удалечыні ад дома. Таму, як правіла, яны оптам збывалі ўраджай перакупшчыкам, якія бралі танней вялікія партыі і пасля, шукаючы, дзе выгадней, прадавалі збожжа па вышэйшых цэнах. Такімі гандляраміперакупамі ў беларускіх мястэчках былі амаль выключна жыды. I гэта, бадай, была асноўная прычына нелюбові мясцовых сялянаў да іх. Прычым кожную восень гэтая нелюбоў абвастралася. У гэты час у жыдоў-гандляроў адбываўся хейрым — таемная дамова, што ладзілася напярэдадні збору ўраджаю. Праходзіла яна ў сінагозе, што не супярэчыла іўдзейскай рэлігійнай традыцыі і разам з тым выключала любую магчымасць пранікнення на савет чужынца, які б парушыўпланы кагалу. Нарада гэтаяўзгадняла закупачныя кошты на ўсю прадукцыю, якую мясцовыя сяляне звозілі ў мястэчка на продаж. Вынікам хейрыму былі заніжаныя кошты, праз якія сяляне цярпелі страты, а габрэйскія гандляры мелі добры прыбытак.
Крывіцкі кірмаш, між іншым, апроч збожжавага, меў і яшчэ адзін профіль — вялікі асартымент ганчарных вырабаў. Асаблівым попытам у нашых краях карысталася праца ракаўскіх майстроў.
Іншыя кірмашы ў нашай мясцовасці таксама мелі свае спецыялізацыі. У Даўгінаве, напрыклад, ішоўгандаль каровамі і коньмі. Каб патрапіць на Даўгінаўскі кірмаш, субацкія жыхары ехалі праз брод на Сэрвачы паміж Малышкамі і Навасёлкамі, потым па лясной дарозе да вёскі Жары і далей выязджалі на дарогу Касцяневічы — Даўгінава...
Куранецкі кірмаш найперш славіўся свіннямі. На ім можна было прыдбаць племяннога падсвінка з Еўропы (іхпрывозілі найчасцей нямецкія камерсанты), а таксама збыць свайго
гадаванца. Цэлыя вагоны першагатунковых парсюкоў з беларускіх вёсак проста з куранецкага перона адпраўляліся на захад у кілбасныя цэхі замежжа.
У Крэве быў вядомы конскі кірмаш. Па коней туды прыязджалі не толькі мясцовыя гаспадары, але і вайскоўцы. У Крэве рэманцёры* Войска Польскага набывалі на патрэбы кавалерыі коней-трохгодак. Патрабаванні, што выстаўляліся імі да жывёлы, былі надзвычай строгімі: каню мала было мець бездакорны фізічны стан, каня для войска нельга было перад тым выкарыстоўваць на сялянскай працы, нават запрагаць у воз ці спутваць на выпасе. Кошт на такіх коней быў вельмі вялікім. Адзін з нашых сваякоў — Завадскі, які жыў па суседстве, асноўнай крыніцай прыбытку меў якраз такую конегадоўлю. Прадаўшы трох-чатырох коней войску, ён меў гарантаваны даход, што забяспечваў грашыма на ўсе патрэбы цягам года.
Кірмашы, вядома, былі не толькі месцам гандлю, але з’яўляліся яшчэ месцамі сустрэчаў ды абмену навінамі. Менавіта на кірмашах адбываліся розныя дзіўныя і забаўныя гісторыі, што распаўзаліся байкамі па ваколіцах. Адну з такіх памятаю дасюль.
Неяк на Куранецкі кірмаш з вёскі Клоўсі мужык нёс прадаваць пеўня. Певень выгадаваўся ладным птахам і абяцаў гаспадару нядрэнны прыбытак. He паспеў селянін уладкавацца, як да яго падбег жыдок, які здалёк прыкмеціў птушку і меў да яе не абы-які інтарэс. Ён з налёту, каб не ўпусціць здабычу, звярнуўся да мужыка з пагардлівым запытам, якім імкнуўся збянтэжыць яго і збіць цану: «I колькі ж каштуе тваё пісклянё?» Гэта быў фатальны промах пакупніка, бо дамогся ён зусім не таго, на што разлічваў. Абражаны селянін не разгубіўся і не стаў пераконваць у якасці тавару, а адно толькі, раз’юшаны, узяў когута за ногі і пачаў лупіць
* Вайсковыя спецыялісты, якія займаліся закупкай коней на патрэбы войска.
ім, па чым трапляў, нахабнага ворчыка. Той, не на жарт зляканы, узняўшы лямант, пабег шукаць ратунку. У хуткім часе вярнуўся з паліцыянтам з пастарунка. Калі яны разам падышлі да месца няўдалага гандлю, ахвяра, трохі хаваючыся за спінай прыстава, на выпадак паўторнай лупцоўкі пеўнем, з крыўдай у голасе прамовіла: «Во, глядзіце, ён пабіў мяне гэтым бараном!»
Месцы гандлю не толькі стваралі сваю непаўторную атмасферу, але спараджалі і адмысловыя заняткі людзей. Знайшоў сваё месца на ім і наш даўгінаўскі сваяк Міхась Кур’янчык, які быў чалавекам рынку — барышнікам. Яго праца складалася з наступных этапаў: дазнацца дзе, хто, што і па чым прадае ды купляе, потым ацаніць кан’юнктуру, збіць кошт з добрага тавару і нахваліць кепскі, звесці прадаўца і пакупніка і — з гешэфту мець свой адсотак выгады. Сталымі яго спадарожнікаміўтакіхсправахбылірызыкады авантура. Міхась меў любімую прымаўку: «На рынку два дурні—адзін прадае, другі купляе».
У атмасферы кірмашовага тлуму Кур’янчык пачуваўся як рыба ў вадзе. Апроч усяго, быў вядомым на ўсю акругу зухам і вершнікам. Апошнія ўмельствы набыў ён у Польскай кавалерыі, дзе праходзіўтэрміновую службу. Такія элементы джыгітоўкі, як, напрыклад, скачок з зямлі адразуў сядло, не кранаючыся страмёнаў, Міхась пры нагодзе, не лянуючыся, дэманстраваў, чым выклікаў павагу і інтарэс. Нягледзячы на бліскучыя кавалерыйскія здольнасці і падафіцэрскі чын, аднойчы на манеўрах ён згубіў сваю шаблю, і маці прыйшлося выслаць сыну грошы, каб той аплаціў страчанае.
А якія хадзілі легенды пра яго карцёжніцкі запал і майстэрства блефу!..
Усё гэта, як звычайна і бывае, ураўнаважвалася пэўнай абыякавасцю да сялянскіх заняткаў—свае пяць дзесяцін ён рэгулярна здаваў некаму на запашку, і зямля часцяком стаяла занядбаная. Пры першых саветах Міхась бьгў загадчыкам райспажыўсаюза, дзе праявіўпэўны спрыт...
Цікавай акалічнасцю, датычнай яго, было тое, што ён добра ведаў ідыш. Сталася гэта праз ягоную маці Надзею, малазямельную сялянку, якая ў пошуках заработкаў наймалася працаваць прыслугай да заможных жыдоў мястэчка Даўгінава. Дзе хату прыбраць, дзе дзіцё паглядзець, дзе на кухні дапамагчы. He маючы дз е пакінуць мал ога Міхася, яна цягала яго з сабой. Гуляючы з жыдзянятамі-аднагодкамі, Міхась і засвоіўідыш. Веданне гэтай мовы прыдалося не толькі на кірмашы, але і ў II сусветную, калі Міхась Кур’янчык дапамагаў даўгінаўскім местачкоўцам камунікаваць з немцамі.
Вось такім быў непаўторны свет местачковых кірмашоў, які знік сёння разам з многімі падобнымі звыклымі рэчамі таго часу... Але працягнем.
Рамеснікі
3 нашага засценка мы выпраўляліся не толькі на гандаль, але таксама наведвалі і рамеснікаў, якім пакідалі замовы на выраб адмысловых тавараў. Напрыклад, у Навасёлкі мы ездзілі да татараў-гарбароў. Некалькі сем’яўтатараў, што там жылі, займаліся традыцыйным промыслам — апрацоўвалі скуры і шылі з іх вопратку і абутак. Ім мы завозілі авечыя і каровіны скуры. Апроч добрых кажухоў, ад татарскіх гарбароў з Навасёлак у Субачы вярталіся дыхтоўныя хромавыя боты высокай якасці і добрага фасону.
На хромавыя боты ішлі цялячыя скуры. Татары былі непераўзыдзенымі адмыслоўцамі — працягваючы ў дзірачку дратву замест іголкі раздвоенай парсючынай шчацінкай, яны стваралі шво такой шчыльнасці, што скураны бот не прапускаў ваду. Аўкладаючы ў падэшву скуру апрацаванымі бакамі адзін да другога, яны рабілі патагачаснай модзе боты з такім рыпеннем, што круглы год уладальнік такога абутку ступаўнібы па марозным снезе. Боты з рыпеннем каштавалі
даражэй. У такіх ботах, канечне, штодня не хадзілі. У паўсядзённым жыцці выкарыстоўвалі больш просты юхтовы* абутак.