• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Смяротны прысуд
    3 зімы 1944-га па загадзе НКУС і Цэнтральнага штаба беларускага партызанскага руху пачаліся акцыі па ліквідацыі беларускіх актывістаў і ўдзельнікаў нацыянальнага руху на акупаваных тэрыторыях. Аперацыі насілі карны характар і недвухсэнсоўна тлумачылі стаўленне савецкай улады да любых праяваў самастойнасці, якая спрабавала пускаць парасткі на акупаваных тэрыторыях СССР.
    Савецкія партызаны палілі беларускія школы, знішчалі ўстановы, забівалі настаўнікаў, удзельнікаў беларускіх арганізацый і інш. У гэты час быў беспадстаўна і жорстка забіты настаўнік з суседняй вёскі Цярэшкі—Дударэвіч Канстанцін Антонавіч. Народныя мсціўцы расстралялі яго проста на
    ганку беларускай школы, якую ён спрабаваў абараніць ад падпалу. Забіўшы настаўніка, спалілі і будынак. На мове партызан гэта называлася «прафілактычнае знішчэнне».
    Дадам, што акцыя ў Цярэшках не была выпадковай. Нянавісць саветаў да беларускіх школаў была абгрунтаванай. Менавіта сфера адукацыі пры немцах зазнала найбольшае развіццё і самастойнасць. Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў у школах загучала беларуская, а не руская ці польская мова. Маладыя беларусы на ўроках пачулі пра Усяслава Чарадзея і Вітаўта Вялікага, святых Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, дазналіся пра сапраўдныя нацыянальныя сімвалы і адчулі гонар за гісторыю і народ. Актыўна фармавалася нацыянальная свядомасць.
    Памятаю, што ў нас навакольныя школы пачалі працаваць з кастрычніка 1941 года. Спачатку вучыліся па савецкіх падручніках, а потым у дапамогу настаўнікам матэрыялы пачалі друкаваць у газетах. Хутка з’явіліся і дапаможныя брашуры па-беларуску. У тым ліку для пераходу на лацінку. Рускай мовы не выкладалі наогул, прадметы вывучаліся толькі па-беларуску. Уся марксісцка-ленінская лухта з навучання была выкінутая, але і нямецкая ідэалогія асабліва не пранікала ў навучальны працэс, абмяжоўваючыся партрэтам фюрараўнейкім кабінеце. Наогул, знікненне савецкай ідэалогіі ў галіне культуры і адукацыі нават на гэтыя кароткія гады стала сапраўдным выратаваннем беларускай нацыі. Стаўшы плацдармам для барацьбы дзвюх таталітарных сістэмаў, Беларусь насуперак усяму, нават сцякаючы крывёй, здолела схапіць глыток свежага паветра. Гэты ўздых адчуваецца і дасюль. Менавіта беларусізацыя ваеннага часу стала мастком, па якім беларускасць з 1920-х пераскокнула ў адраджэнне 1990-х.
    Тым часам над Субачамі таксама навісла бяда. Партызаны занеслі нашую сям’ю ў спісы на «прафілактычнае знішчэнне» праз працу Яўціхія ў БНС. Але Мотка Ходас і яго сябра
    Левін, што былі ўжо ў мясцовых партызанах, даведаўшыся пра карную аперацыю, прыйшлі да нас у хату і, дачакаўшыся расстрэльнай каманды, здолелі іхпераканаць адкласці выкананне задуманага. Болей не рызыкуючы блізкім суседствам з партызанамі, мы перабраліся жыць у мястэчка Крывічы...
    Ацалець пры вынясенні такога прысуду было сапраўдным цудам. Нашыя габрэі зрабілі нам шматкроць больш, чым унясенне ў спіс праведнікаў свету — яны аддзячылі нам за дапамогу напоўніцу, выратаваўшы нашыя жыцці, як некалькімі гадамі раней зрабілі мы для іх...
    Неўзабаве прыйшла вясна 1944-га. Завяршаліся апошнія месяцы нямецкай акупацыі. У гэты час адбылася яшчэ адна сустрэча, якая запомнілася мне на доўгія гады.
    Перад вызваленнем
    Аднойчы, калі я вяртаўся дадому з Крывічоў наперарэз майму вазку з будынка чыгуначнай станцыі, вылецеў маладзенькі нямецкі афіцэр. Я прыпыніўся і агледзеў яго. Гэта быў учарашні падлетак — худы і вуглаваты, ён аглядаўся па баках нібы ў пошуках дапамогі. Я трохі збянтэжыўся, калі ён раптоўна з’явіўся, але ягоны спалоханы і знерваваны выгляд не ўтрымліваў аніякай пагрозы для мяне, і я чакаў што будзе далей.
    Афіцэрык, відаць, у сваю чаргу, адчуў увагу і тут жа падбег да мяне. 3 пятага на дзясятае ён здолеў патлумачыць сваю праблему. Выявілася, што яму, лейтэнанту, далі першы адпачынак, і дома яго вельмі чакала мама, а цягнік, на якім ён меўся ехаць дадому, на праклятым прыпынку «Крывічы» не спыняўся! Вайсковец быў у роспачы — да станцыі Княгінін, дзе можна было падсесці на патрэбны цягнік, было ажно пяць кіламетраў, але часу заставалася ўсяго дваццаць хвілін, і адолець такую адлегласць пешшу не ўяўлялася магчымым. Я зразумеў, што яму была патрэбная дапамога, і я быў адзі-
    ным, хто хутка мог яму дапамагчы. Тым часам лейтэнант змоўк. Ён ні пра што не прасіў і не загадваў, толькі, выклаўшы сваю бяду, стаяў ля майго вазка, трымаючы ў руках свой невялічкі фібравычамадан, уякім быўувесь ягоны скарб... Павісла цішыня. I ў гэты момант нешта ўва мне адгукнулася на ягонае няшчасце, і я знакам паказаў закідваць рэчы і сядаць.
    He шкадуючы каня, мы ляцелі па раскіслай веснавой дарозе, пераадольвалі велізарныя лужыны і ныралі ў глыбокія каляіны. Памятаю, як на нейкім маленькім мастку ўжо недалёка ад Княгініна колы саскочылі з дошак і мы ледзь не перакуліліся. Ад моцнага штуршка чамаданчык вайскоўца паляцеў на зямлю і раскрыўся. 3 яго вылецеў стосік акуратна складзенай бялізны, нейкая драбяза, і, выкруціўшыся з газеціны, на зямлю выпала курыца — салдацкі гасцінец для маці... Саскочыўшы на зямлю, мы апынуліся па калена ў халоднай лужыне, перапэцкаліся, але далі рады паставіць калёсы на цвёрдае месца.
    Засопшыся і змакрэўшы ўшчэнт, мы дабраліся да станцыі якраз тады, калі там ужо стаяў цягнік. Лейтэнант паспеў ускочыць на прыступку і раптам абярнуўся і нахіліўся, каб абняць... Нашыя народы ваявалі, але мы ў той момант не былі ворагамі. Ён мітусліва пачаў абмацваць сябе па кішэнях у пошукахтаго, чым бы мог аддзячыць. Пошукі былі марнымі — нічога вартага не знаходзілася, і ён аддаў мне, відаць, адзіную каштоўную рэч, што меў пры сабе, — невялічкі паўпусты партсігар.
    Цягнік крануўся, а я памалу рушыўу зваротны шлях... Так з’ехаў гэты малады немец. Праз некалькі месяцаў на ўсход рушыла і ўсё германскае войска.
    Адступленне Вермахта было гэткім жа імклівым, як і прыход у 1941 годзе. Бясконца ішлі па чыгунцы эшалоны з тэхнікай і жаўнерамі, рушылі калоны, абозы, людзі. Усё
    гэтак жа, як напачатку, — толькі ўжо ў адваротным кірунку, на Захад. Уздоўж чыгункі ізноў лёталі самалёты і скідалі бомбы на станцыі, гэтым разам ужо савецкія.
    Апошнімі па дарогах ішлі невялікія нямецкія аддзелы, многія ўшчэнт разбітыя і зусім малалікія. Яны, загнаныя ў кут, часам агрызаліся, уступаючы ў апошні смяротны бой. Так, недалёка ад Субачаў патрапанае аддзяленне засела ў склепе адной хаты, захапіўшы ў закладнікі гаспадара. Савецкія жаўнеры штурмам узялі апошні прытулак немцаў, пасля перастрэлкі закідаўшы гранатамі ўкрыцце. Гаспадар страціў нагу, загінулі ўсе немцы і адзін савецкі афіцэр.
    У саміх Субачах на таку ў Аўгустына Радзевіча схавалася ажно дваццаць салдатаў. Яны сядзелі тры дні, а потым папрасілі гаспадара выдаць іх месцазнаходжанне, але ні ў якім разе не партызанам (ведаючы, чым скончыцца такая капітуляцыя), а рэгулярным часткам Чырвонай арміі. Радзевіч выканаў просьбу, і немцы здаліся.
    Разам з немцамі сыходзілі і тыя, хто не жадаў жыць пад Саветамі. Адзін з такіх быў і наш сваяк—сын цёткі Хрысціны, мой хросны бацька Міхаіл Разанцаў. Хросны, як і многія жыхары Заходняй Беларусі, катэгарычна не ўспрыняў савецкай улады. 3 прыходам немцаў служыў у беларускіх вайсковых фармаваннях. 3 іх адступленнем таксама пакінуў радзіму. Напрыканцы II сусветнай разам з іншымі беларускімі жаўнерамі трапіў у склад 30-й вафэн-грэнадзёрскай дывізіі СС (1-й Беларускай). Па яе ліквідацыі ў красавіку 1945 года з рэшткамі беларусаў далучыўся да частак Рускай вызваленчай арміі (1-я дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Бунячэнкі). Загінуў падчас першага вызвалення Прагі ў баі супраць войскаў Вермахта.
    Вайна бязлітасна разбурыла і яшчэ адзін лёс у нашай сям’і — вялікага гора хапянула мая сястра Ніна.
    У1940 годзе, пабедаваўшы па зніклым жаніху—польскім лётчыку, што загінуў у савецкім лагеры ў Асташкаве, — Ніна
    пабралася з даўгінаўскім дзецюком Міхалам Кур’янчыкам. У 1941 годзеўіхнарадзіўся сын Леў,у 1944-м — сын Мілецій.
    Калі пачалі фарміравацца аддзелы Беларускай краёвай абароны (БКА), Міхась Кур’янчык атрымаў позву з’явіцца ў 39-ы батальён ў Даўгінава на пасаду шэфа роты. У позве пазначалася: «3 сабойузяцьхарчоўна чатыры дні, вопраткі і прылад да ежы. У выпадку няяўкі будуць прыняты найвастрэйшыя меры паводле ваеннага часу». Міхась прыбыў на месца збору... Пасля кароткага шкалення батальён быў накіраваны пад Менск на абарончыя будаўнічыя працы. Потым быў імклівы адыход на Захад, амерыканская зона акупацыі і праз нейкі час эміграцыя ў Аўстралію.
    Застаўшыся без кармільца, сястра з малымі цярпела страшэнную нястачу і была на мяжы галечы. Першыя тры гады пасля вайны яна жыла ў вёсцы Паграбішча, зарабляючы на жыццё шыццём. Яшчэ некалькі гадоў жыла ў вёсцы Саколле-вугал, а потым з дапамогай братоў і сястры змагла набыць невялічкую хатку ў мястэчку Ілля. Напрыканцы 1950-х з усталяваннем сувязі з замежжам з імі нарэшце здолеў звязацца Міхась Кур’янчык. На грошы, што ён пачаў дасылаць сям’і, Ніна пазней пабудавала дом, у якім жыла сама і даглядала старую маці...
    У ліпені 1944 года Вермахт адступіў з тэрыторыі Беларусі. У шматпакутнага краю ўчарговы раз мяняліся гаспадары — Чырвоная армія брала гарады, а ўладу ў іх бралі партызаны. Яны, выбраўшыся з зямлянак, заселі ва ўсіх кабінетах, ад сталічных і абкамаўскіх да найменш значных пасадаў у мястэчках ды калгасах.
    Прыйшлі другія саветы — гэтым разам ужо надоўга.
    Раздзел VI
    Паваенныя гады і дарога ў Казахстан (1944-1952)
    Пераломныя змены
    Першае, што зрабіла савецкая ўлада, — пачала патрабаваць тлумачэнні ад жыхароў вызваленых тэрыторый: чаму не былі ў Чырвонай арміі? Чаму не пайшлі ў партызаны? Чым займаліся пры немцах? Па-сутнасці, кожнаму, хто жыў гэтыя гады пад нямецкай акупацыяй, трэба было апраўдацца, чаму ён не знайшоў магчымасці загінуць за бальшавікоў. Шмат каму гэта не ўдалося. Усе, хто хоць неяк быў звязаны супрацай з любымі органамі акупацыйнай адміністрацыі, траплялі ў лік здраднікаў і калабарантаў. Мерай пакарання былі заўсёды рэпрэсіі — ад лагераў і высылак да расстрэ лаў. Тысячы беларусаў трапілі ў жорны НКУС-МДБ па новых справах.
    Лёсавызначальныя і трагічныя падзеі адбыліся ў гэты перыяд іўнашай сям’і. У жніўні 1944 года СМЕРШ арыштаваў майго братаЯўціхіязапрацуўБНС. Ён апынуўсяўгарадзенскай вязніцы. Сем месяцаў ішло следства. Яўціхій даводзіў, што працаваўу БНС з ведама партызанаў і даваў ім каштоўныя звесткі, лічыўся іх сувязным і нават быў прадстаўлены да ўзнагароды. У пацверджанне сваіх словаўпрасіўу сведкі некалькіх чалавек. Тыя людзі былі выкліканыя ў Гародню на допыт, але іх вусныя сведчанні не прынялі да ведама. Тады адзін з былых партызанаў заявіў, што пакажа месца ў лесе,