Сцебуракаў лёс
Гісторыя роду
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2022
дзе пад час прарыву з акружэння была закапаная жалезная скрыня з партызанскім архівам. На месца была адпраўленая следчая група, якая сапраўды знайшла тайнік, а ў ім і згадкі пра Яўціхія...
Брат выйшаў на во лю, але захварэў у зняво ленні на сухоты. Гісторыя з Яўціхіем сталася толькі пачаткам трагічных зменаў. У гэты час члены нашай сям’і не па сваёй волі пачынаюць адрывацца адзін ад аднаго, многія з нас так болей ніколі і не пабачацца...
Пасля арышту Яўціхія ў небяспецы апынуліся мы ўсе, a найперш — Косця, які таксама не меў бездакорнага алібі на жыццё пры акупацыі, бо не быў ні ў падпольшчыках, ні ў партызанах.
Каб пазбегнуць магчымых рэпрэсій, ён добраахвотнікам пайшоў на фронт—у той час з былыхграмадзянаўПольшчы спешна камплектаваліся часткі новага польскага войска. Кастусёва анкета, што сведчыла пра выдатную польскую адукацыю і валоданне мовай, дала магчымасць у ліпені 1944 года стаць жаўнерам Першай арміі Войска Польскага пад камандаваннем генерала Берлінга, якое, згодна з жартоўнай прыказкай «Войска польске Берлін брала, а савецке памагала», рыхтавалася да баявых дзеянняў у складзе Чырвонай арміі.
Трапіўшы ў польскую армію і назваўшыся афіцыйна палякам (а іншых варыянтаў і не было), Косця знік з поля зроку савецкіх карных органаў.
Яшчэ раз пашанцавала Косцю ўжо ў самой арміі — пры вызначэнні ваеннай спецыяльнасці.
Набораміразмеркаваннемнавабранцаўкіраваўпалкоўнік Піманаў, былы царскі афіцэр. Ён быў рускім, але прызначаны «выконваць абавязкі паляка» праз веданне мовы. Акрамя польскай, ён ведаў яшчэ сем іншых еўрапейскіх моваў і быў чалавекам адукаваным ды інтэлігентным. Пашыхтаваўшы
чарговую партыю навабранцаў, ён праводзіў пераклічку і называў патрэбныя спецыяльнасці. У розныя часткі патрабаваліся кавалі, цесляры, пекары, кухары, краўцы, шаўцы, рымары... 3 шэрагаў выходзілі і выходзілі людзі. Народу станавілася ўсе менш. Выйшлі ўжо і чыгуначнікі, слесары, токары, музыкі... Потым былі названыя «сяляне» — іх была асноўная маса, і траплялі яны адразу ў пяхоту, а значыць — на перадавую...
Па сканчэнні пераклічкі Косця заставаўся апошнім, хто не адгукнуўся ні на якую прафесію. Калі азадачаны афіцэр спытаўся пра спецыяльнасць, Кастусь адказаў: «Мастак». Афіцэр Піманаў пакінуў такога кадра пры сабе, прызначыўшы на пасаду штабнога пісара.
Так пісар і мастак Канстанцін Сцебурака і служыў да канца вайны. Па службе вёў і парадкаваў справаводства, а па-за ёй займаўся і прыкладным мастацтвам — зрабіў формачкі і адліваў з дзюралюмінію цэшкі, спражкі і іншыя знакі адрознення для польскіх жаўнераў. Іх вельмі бракавала напачатку ў наваствораных частках, і яны дужа цаніліся вайскоўцамі...
Перад дэмабілізацыяй Піманаў прысвоіў Кастусю званне сяржанта і даў апошняе заданне — размеркаваць гурт у тысячу кароваў сярод перасяленцаў на заходніх землях Полыпчы, што адышлі ёй ад Нямеччыны. Кастусь справіўся з апошнім загадам і быў дэмабілізаваны.
Ведаючы сітуацыю на радзіме, у Беларусь больш не вярнуўся. Асеў пад Шчэцінам, на землях, якія Польшча атрымалаўкампенсацыю ад Германіі. Польшча стваралатам пласт новых асаднікаў — давала нямецкія дамы і дзесяць гектараў зямлі. Што і казаць, гэта быў неблагі варыянт для людзей, якія мелі альтэрнатывай вяртанне ў савецкі канцлагер. Па дамове польскага і савецкага кіраўніцтваў Польшчу маглі перасяляцца палякі з Заходняй Беларусі, а ў БССР — беларусы з Беласточчыны, якая адышла да Польшчы. Каля чвэрці мільёна жыхароў Заходняй Беларусі, якія да 1939 года
мелі польскае грамадзянства, у 1944-46 гадах пераехала ў Польшчу. 3 Польшчы ў БССР пераехала ў дзесяць разоў менш.
На новым месцы Кастусь стварыў сям’ю. Выпадкова сустрэў земляка Завадскага з вёскі Піліпкі і пазнаёміўся з яго дочкамі — Рэняй, Алінай і Ядзяй. Упадабаўшы Аліну, узяў з ёй шлюб і пражыў шчасліва больш за паўстагоддзя...
Адзіны зусёй нашайвялікай сям’і, ён пражыўадноснасвабоднаеіспакойнае жыццё. Працаваўмастаком-афарміцелем, нарадзіў дзяцей і пабачыўунукаўі праўнукаў Праз усё жыццё ён пранёс тугу па страчанай радзіме, якую наведаў толькі адзін раз, у 1970-х. Малюючы карціны, заўсёды звяртаўся да родных краявідаў. Нават у апошнія гады жыцця не кідаў пэндзаль. Калі раптам не было пад рукой палатна, ён хапаў цырату са стала, нацягваў тканінным бокам на падрамнік і пісаў. Любоў да жывапісу была братавым захапленнем на ўсё жыццё...
Аглядаючыся на мінулыя гады, скажу, што калі жыццёвы лёс брата Косці склаўся не самым горшым чынам, то як творца ён так і не рэалізаваў сябе. Адораны і апантаны мастацтвам, ён імкнуўся быць жывапісцам і ўсе жыццё заставаўся толькі рамеснікам у гэтай справе. У ваколіцах Княгініна і Крывічоў да гэтага часу ў старых вясковых хатах вісяць яго карціны з маляўнічымі краявідамі, абразкі на біблейскія тэмы, побытавыя замалёўкі. Частка з гэтых карцін пераехала разам з гаспадарамі ў гарады — збольшага ў Вялейку ці Маладэчна. На іх зроблены лацінкай ці кірыліцай подпіс у куце — «К. Сцебурака».
Даўно памерлі тыя, хто ведаў мастака асабіста, свой век дажываюць нешматлікія працы, што маюць амаль стагоддзе з моманту з’яўлення на свет... Творчы кон майго брата Канстанціна ў нечым паўтарае кон цэ л ага пакал ення бе ларускіх творцаў таго часу, якія, маючы вялікія спадзяванні, так і сышлі ў нябыт, непатрэбныя Айчыне.
Смерць гаспадара фальварка
На вызваленых ад немцаў тэрыторыях хутка аднавілася савецкая адміністрацыя. Адразу ж вяскоўцы зазналі і вяртанне велізарных сельгаспадаткаў. Для нас гэта стала пачаткам вялікай трагедыі. Неўзабаве ў Субачах з’явіўся фінагент з прадпісаннем ад уладаў выплаціць грашовы падатак і натурай паставіць мяса, збожжа, яйкі, малако, воўну і іншае, апроч таго — выканаць лесанарыхтоўкі ў вялікім аб’ёме. Нягледзячы на рабаўніцкія памеры падатку, ён быў сплачаны на сто працэнтаў. Праз няпоўны месяц фінагент заявіўся ізноў з патрабаваннем сплаціць падатак паўторна, прычым у павялічаных памерах. Напружыўшы ўсе сілы, сям’я задаволіла і гэтае патрабаванне. Калі трэці раз прыйшла папера з аналагічным прадпісаннем, гаспадар Мікола Сцебурака адмовіўся яго выконваць...
17 кастрычніка 1944 года на хутары з’явіліся нкусаўцы з ордарам, апісалі маёмасць, а гаспадара забралі ў турму. Небяспечнага палітычнага злачынца (сабатаж падпадаў пад сумна вядомы 58-ы артыкул) болып ніхто з родных так і не ўбачыў.
19 студзеня 1945 года ад Ваеннага трыбунала войск НКУС па Маладэчанскай вобласці ён атрымаў прысуд: «10 год з пазбаўленнем правоў на 5 год і канфіскацыяй маёмасці за сабатаж пры нарыхтоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі», загінуў ад катаванняў у вялейскай турме 16 лютага 1945 года, так і не дачакаўшыся этапу. Пазней адзін знаёмы, што служыў у турме ахоўнікам, паведаміў, што Мікола Сцебурака разам з іншымі ахвярамі быў пахаваны ў безыменнай яме пад мурам турэмнага будынка. Так мы засталіся без бацькі.
Неяк незаўважна за ўсімі гэтымі трывогамі прыйшоў травень 1945 года. Памятаю, як мы з Яўціхіем паехалі ў Субачы садзіць бульбу. Па чарзе хадзілі за канём. Жанчыны з цяжкімі кашамі сноўдалі па барознах. Раптам здалёк, з боку
чыгункі, пачуліся стрэлы. У паветра ўзляталі сігнальныя ракеты. Стралялі з нейкага эшалона, што ішоў на станцыю, і стралянінатая нагадвала салют. Мы здагадаліся: скончылася вайна. Праўда, паслухаўшы гэты салют, працягнулі пасадку бульбы — нам было не да святаў.
• Апошні сямейны здымак у Субачах. Ніна, Валя, Лена іАнатоль Сцебуракі. 1945 г.
3 таго часу неяк так павялося, што дзявятага мая ніхто ў нашай сям’і не хадзіў на парады і гулянні, а найчасцей праводзіў дзень на гародзе ўдалечыні ад тлуму і пафасу афіцыйных святаў.
Па вяртанні Яўціхія з гарадзенскай турмы нашая сям’я раздзялілася: мы з Яўціхіем і Валяй перабраліся ў Маладэчна, а ў Субачах засталіся маці з малодшай сястрой Ленай.
• Анатоль Сцебурака. 1946 г.
• Яўціхій Сцебурака. 1946 г.
Мы з Яўціхіем уладкаваліся на працу ў 10-ю дыстанцыю сігналізацыі і сувязі станцыі Маладэчна Заходняй чыгункі. А Валя — у маладэчанскую друкарню.
Чыгуначная бронь гарантавала нам працу ў тыле, і мы не патрапілі на фронт. Праўда, нават гэтую афіцыйную чыгуначную бронь нам давялося падмацаваць хабарам. Ваенкаматаўскі начальнік, намякаючы на нашае з Яўціхіем небездакорнае з пункту гледжання савецкай улады мінулае, загадаў прынесці кілю сала і літр самагонкі, каб як след аформіць паперы. Давялося ляцець у Субачы і здабываць патрэбныя прадукты. Свайго ў нас ужо нічога не было, але з дапамогай суседзяў удалося разжыцца і самагонкай, і салам. Толькі атрымаўшы «падзяку», ваянком пакінуў нас у спакоі. Увосень 1946 года з перавезенага субацкага свірна на выдзеленым участку на вуліцы Сухой мы пабудавалі сабе хатку. У ёй мы і жылі да высылкі ў Сярэднюю Азію.
Раскіданае гняздо
Хуткаў Субачах засталася адна мая маці Ксенія Сцебурака, бо сястра Алена паступіла на вучобу ў Горы-Горацкую сельгасакадэмію і з’ехала.
Ад нашага былога заможнага фальварка Субачы, што славіўся на ўсю ваколіцу сваёй узорнай гаспадаркай, на момант канчатковай ліквідацыі заставалася наступнае: дом з дваровымі пабудовамі, чатырнаццаць гектараў зямлі, конь,
карова, свіння, малатарня, веялка. Тым часам 21.11.1944 Бюро ЦК КПБ(б) прыняло пастанову «Аб адменеўсіх перадзелаўзямлі, праведзеных падчас нямецкай акупацыі, а таксама аб правядзенні работаў па адрэзцы лішкаў зямлі». Згодна з нормамі новага дакумента, максімальны памер надзелу на сям’ю ў Крывіцкім раёне складаў дванаццаць гектараў. Пры ўмове, што зямля апрацоўваецца сваімі сіламі і на яе не прэтэндуюць ні калгас, ні малазямельныя сяляне, памер можа быць большы. На нашую ніхто не прэтэндаваў — у выніку засталося, што было.
Чарговым рашэннем былі вызначаныя нормы абавязковых паставак збожжа дзяржаве. Калі калгасу з гектара трэба было здаць трыццаць кіляў, калгасніку з прысядзібнагаўчастка—семдзесят, то аднаасобніку— сто сорак пяць. Правы аднаасобнікаў не былі абароненыя. У любы момант яны маглі стаць ахвярамі самавольства ўладаў. Апошняй вялікай групай класавых ворагаў, што перашкаджала калгаснаму будаўніцтву, былі «кулакі». Кулацкія спісы складаліся на сходах бядняцка-серадняцкага актыву. Паколькі ніхто не валодаў ніякімі дакладнымі ўніверсальнымі крытэрамі вызначэння кулацкага элемента, многія кіраваліся г. зв. «класавым нюхам»...