• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Сцебуракі трапілі ўпершыню ў такі спіс у 1947 годзе, калі не было і знаку ад колішняй заможнасці. Такія спісы складаліся і ў наступныя гады, і прозвішча Сцебурака заставалася там нават тады, калі гаспадарка была ўжо знішчаная, а палова сям’і раз’ехалася па свеце альбо загінула.
    3 1947 года ў гаспадарцы аднаасобнікаў падаткам пачало абкладацца абсалютна ўсё: зямля, скаціна, птушка, садовыя дрэвы, вуллі. Такі падатковы ціск рабіў нерэнтабельным гаспадарку і зводзіў высілкі самастойнага гаспадара на нішто. 3 гэтага года змянілася падаткаабкладанне, якое прадугледжвала пяцідзесяціпрацэнтную надбаўку для «кулацкіх» гаспадарак у залежнасці ад іх даходнасці. Апошняя вызначалася адвольна.
    У 1948 годзе Савет Міністраў БССР прыняў чарговую пастанову «Аб парадку спагнання нядоімак з кулацкіх гаспадарак Заходніх абласцей БССР». У ім асобна агаворвалася, што ў нядоімшчыка можа быць адабраная апошняя карова. У лік рэчаў, якія спаганяліся, уваходзіла любая маёмасць, нават сельскагаспадарчы інвентар, выключэннем былі хіба адзенне ды дробныя хатнія рэчы ў невялікай колькасці, якія уваходзілі ў мінімум, што пакідаўся ў хаце даўжніка. Усе названыя меры прывялі да таго, што на 1949 год абсалютная большасць аднаасобных гаспадарак была даведзеная да гал ечы і ліквідацыі. Немагчымыя ўмовы гаспадарання ў звязку з драконаўскімі падаткамі вымушалі гаспадароў уступаць у калгасы ці кідаць усё і збягаць праўдамі-няпраўдамі на заробкі ў гарады ці на будоўлі сацыялізму.
    He маючы магчымасці змагацца з савецкай сістэмай, нашая сям’я, распрадаўшы што можна, пакінула Субацкую гаспадарку. Мая маці з’ехала да дачкі Ніны ў вёску Паграбішча... Зямля, палітая потам некалькіх пакаленняў, была кінутая, але сям’я Сцебуракаў і надалей заставалася ў спісах кулакоў, а значыць — класава чужога элемента і патэнцыйных «ворагаў народа». Да канчатковага вырашэння лёсу ёй падобных заставалася некалькі гадоў.
    Калі мы патрапілі ў спісы «ворагаў народа», нашая вялікая радзіна стала ад нас адварочвацца, каб, крый Божа, камуністы не засумняваліся і ў іх. Гэта было вельмі крыўдна і балюча. Потым, калі прайшлі гэтыя выклятыя гады, нашыя сваякі рабілі выгляд, што яны нас не цураліся. Толькі адзінкі папрасілі прабачэння за здраду, але цёплых стасункаў паміж намі ўжо не было ніколі.
    У гэты час адбылася яшчэ адна падзея. Згарэў наш ток і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Адбылося гэта не выпадкова, а ў выніку запланаванага падпалу, учыненага нашымі суседзямі. Прычынай стала іх нежаданне ісці ў калгас. Мы ўжо, лічы, былі ў чарзе на высяленне, а нашыя гаспадарчыя пабудовы
    былі гатовым калгасным падворкам. Баючыся, што калгас будзе тут і ўтвораны, нашыя добрыя суседзі, пайшлі на такі крок, нават не зважаючы на тое, што гэта пакуль был о нашай уласнасцю, хоць сям’я не жыла ў Субачах...
    Тое, што адбывалася ў Заходняй Беларусі пасля прыходу саветаў, было працягам агульнасавецкага гвалту і прыгнёту, што трываўужо не першае дзесяцігоддзе ў СССР. Страшныя падзеі разгортваліся і ў Прыбалтыцы, і ва Украіне. Калектывізацыя і вайна абрынулі ўзровень жыцця мільёнаў людзей нечувана нізка. Жабрацтва і голад сталіся спадарожнікамі некалі заможных сялянаў.
    Смерць бацькі і разбурэнне субацкай гаспадаркі не стала для насзавяршэннем злыбедаў. Выродліваму сталінскамурэжымуігэтагабыломала:уверасні 1951 года Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову «Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР». Саўмін БССР пастановай ад 7 красавіка 1952 года зацвердзіў спісы кулацкіх сем’яў, што падлягалі высяленню ў аддаленыя раёны СССР. 3 Маладэчанскай вобласці падлягала высяленню 512 сем’яў (ці 2197 чалавек). Накіроўваліся яны ў Паўднёва-Казахстанскую вобласць Казахскай CCR У гэтым спісе апынулася і нашая сям’я.
    Увесну 1952 года маці атрымала позву ваўпраўленне МДБ у Маладэчне, дзе ёй зачыталі пастанову «Аб высяленні кулацкіх элементаў у аддаленыя раёны СССР на вечнае пасяленне». Яна згадвала: «Выйшаўшы з будынка разам з сяброўкамі па няшчасці, мы галасілі, спалоханыя страшным прысудам. Побач тым часам праходзіў маёр, які запытаўся: «Чаго галосіце, бабы?»Мы адказалі: «На вечнае пасяленне высылка!», аўадказ пачулі: «Дуры вы, бабы! Няма нічога вечнага!»
    Маёр меўрацыю, але каб спраўдзіць яго словы, сям’і яшчэ спатрэбіцца перажыць доўгія і цяжкія гадыў выгнанні...
    Дарога ў выгнанне
    На запасныя пуці станцыі Маладэчна, падалей ад людскіх вачэй, падалі састаў сталыпінскіх вагонаў. Да яго на пагрузку пачалі на палутарках падвозіць людзей з клункамі. Гэта былі раскулачаныя сяляне Маладэчанскай вобласці. У адной з такіх палутарак прыехала і нашая сям’я. На той момант яна складалася з маці Ксеніі Ігнатаўны, мяне і брата Яўціхія. Разам з Яўціхіем у высылку паехала яго жонка Аліна з сынам Жанам.
    Затрое содняў састаўукамплектавалі. Кожная сям’я мела афіцыйны дазвол на вываз тоны рэчаў, але калі пачалася спецаперацыя па высылцы, бальшыніўдалося захапіць значна менш дазволенай нормы — найперш харчы (крупы, муку, сала), асабістыя рэчы і вопратку, інструменты і часам нешта з мэблі, кшталту невялікіх ложкаў. У цяплушку заганялі па трыццаць пяць — сорак чалавек. Некалькі тыдняў людзям трэба было правесціў складаныхумовах: двух’ярусныя нары, дзве бочкі вады ў праходзе, печка-буржуйка, у куце завешаная радном прыбіральня — латок з дзюркай. У вагоне было чатыры люкі-акенцы, толькі два з іх давалі святло і кісларод, два іншыя былі зашытыя наглуха.
    Наш эшалон складаўся з трыццаці шасці цяплушак, у асобным пасажырскім вагоне ехаў начальнік саставу, ахоўнікі і лекар. Дарэчы, у спецыяльным вагоне везлі і ўвесь інструмент. Сякеры, вілы, рыдлёўкі, пілы эмдэбэшнікі пры пагрузцы часова адабралі і везлі асобна, аддаўшы толькі па прыездзе. Увечары трэцяга дня да саставу падалі паравоз, і эшалон рушыў. Перад самым адпраўленнем Яўціхій праз акенца на пуцях пабачыў знаёмага машыніста і запытаў, куды едзе цягнік. Той адказаў — Сярэднеазіяцкая чыгунка, станцыя Келес. Тады толькі мы канчаткова ўпэўніліся, што едзем не ў Сібір, а ў Казахстан.
    Эшалон, у якім ехала сям’я Сцебуракаў, быў адным з чатырох саставаў, якія, пераганяючы адзін аднаго, везлі кулацкі элемент на вечнае пасяленне ў месцы высылкі. Літаральна праз некалькі месяцаў з Беларусі выправіўся апошні — пяты. Менавіта ў ім везлі яшчэ аднаго члена сям’і Сцебуракаў — маю малодшую сяструАлену, студэнтку трэцяга курса ГорыГорацкай сельгасакадэміі. Тое, што яна жыла асобна і была студэнткай інстытута, яе не выратавала. Яна распавяла нам так пра свой арышт: «Падчас лекцыі ў аўдыторыю зайшла сакратарка і папрасіла мяне тэрмінова зайсці ў кабінет рэктара Акадэміі. Там, апроч рэктара, знаходзіліся дзве цывільныя элегантна апранутыя асобы, якія пасля некалькіх фармальных пытанняў прадставіліся супрацоўнікамі МДБ і прад’явілі ордэр на арышт. Прайшлі разам са мной на кватэру, я сабрала рэчы. Яны паднеслі маю валізу, пасадзіліў новую бліскучую "Пабеду" і суправадзілі на станцыю Орша. Там мяне чакаў цягнік. Як стала вядома пасля, на факультэце ігаведамілі, штоўзялі англійскага шпіёна. Што праўда, я тады сапраўды паўсюль цягала з сабоіі велічэзны ангельска-рускі слоўнік і старанна вучыла замежную мову, бо рыхтавалася па заканчэнні паступаць у аспірантуру...»
    У далейшым яе лёс склаўся так. Апынуўшыся ў высылцы, Лена пры першай магчымасці здолела працягнуць вучобу. Скончыла Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут (Ташкент) па спецыяльнасці «Геадэзія і картаграфія». Атрымала дыплом і новы пашпарт і ў 1955 годзе вярнулася ў Беларусь. Па вяртанні выкладалаў Пінскім гідрамеліярацыйным тэхнікуме. Замужам не была. Усё жыццё была свядомай беларускай, адкрыта крытыкавала савецкую ўладу і яе кіраўніцтва, за што была пад наглядам КДБ. Была веруючым чалавекам. Напрыканцы жыцця далучылася да грэка-каталіцкай абшчыны ў Маладэчне, бо лічыла ўніяцтва найбольш правільнай для Беларусі версіяй хрысціянства. Памерлаў Іллі, пахаваная на могілках у Асцюковічах...
    Напачатку наш цягнік рухаўся толькі па начах, а днямі адстойваўся на запасных пуцях і тупіках. Краіна саветаў не хацела, каб такія саставы лішні раз траплялі на вочы грамадзянам. У Смаленску мы рэзка змянілі кірунак — на поўдзень. Ехалі па-ранейшамуўночы, На стаянках з вагонаў не выпускалі, вакол вагонаў дзяжурыла ахова. Праз дзень праводзілася пераклічка. У асноўным елі тое, што мелі з сабой. За ўвесь час дарогі толькі два разы было гарачае харчаванне, пяць разоў выдавалі хлеб. Па хл еб з кожнага вагона адпраўлялі толькі жанчын, што мелі дзяцей, — каб не збеглі.
    Дарога давалася цяжка. У дарозе памерлі некалькі старых і немаўлятка. Трупы забіралі на станцыях, што было з імі далей — невядома. Пасля Арэнбурга мы ўсё болей рухаліся па дзікіх мясцінах — тут цягнік ішоў і ўдзень. Паравоз змяніў цеплавоз — усе бачылі такую машыну ўпершыню і былі вельмі здзіўленыя. Нашымі суседзямі па эшалоне былі рэпрэсаваныя сем’і з Вялейскага, Іллянскага, Крывіцкага, Мядзельскага, Маладэчанскага, Валожынскага, Пастаўскага, Дунілавіцкага раёнаў. Гэта былі звычайныя моцныя сяляне, вінаватыя толькі ў тым, што любілі сваю зямлю і ўмелі на ёй працаваць. Сярод тых, хто ехаўувысылку, хапалаўдзельнікаў вайны і партызанскага руху — але ні ўзнагароды, ні ўдзел у вайне, ні інваліднасць не змякчалі прысуду
    Маім суседам па нарах быў ветэран вайны Кавалевіч. Паранены ў нагу, ён пакутаваў ад астэаміэліту. 3 дзюркі ў назе цёк гной — патрабаваліся рэгулярныя перавязкі. Неяк яго малы сын, забраўшыся да бацькі на другі ярус, дастаў нейкую кніжку і ад няма чаго рабіць пачаў вучыць вершык. Памятаю, там былі словы: «Слава Сталіну радному за шчаслівае жыццё». Пачуўшы іх, узлаваны бацька штурхануўхлопца, не пашкадаваўшы хворай нагі. Той не ўтрымаўся і паляцеў долу ў бочку з вадой. Было смешна, але больш сумна.
    У дарозе ўсе заняпалі, фізічныя пакуты дапаўняліся скрухай і душэўным дыскамфортам. Ненатуральныя ўмовы чалавечага статку для многіх былі амаль нясцерпнымі. Згадваю,
    што нават схадзіць у прыбіральню пры іншых трыццаці чалавеках было яшчэ тым выпрабаваннем. Аднойчы я не пашкадаваў бляшанкі тушонкі, што зберагалася як НЗ, каб падкупіць канвойнага і выйсці з вагона па патрэбе. Нават такая дробязь, як апраўкаў адзіноце на свежым паветры, была здольная абудзіць прыязныя пачуцці да чырвонапагонніка, які даў на яе літасцівы дазвол.