• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Асновай іхняга харчавання былі рыс, гародніна і рыба. У той час усе карэйцы ў нашых краях з задавальненнем ужывалі ў ежу сабачаціну. Нечакана для сябе неяк пакаштаваў яе і я. Аднойчы, калі я дапамог карэйцу ўсталяваць дома антэну, гаспадар запрасіў мяне да стала на пачастунак. Як выявілася пасля на ранак, мясной стравай, якую падалі на стол, і была менавіта сабачаціна...
    Малыя іхудзенькія карэйцы нагадвалі мне працалюбівых і цягавітых мурашоў. Старыя карэйцы ад бясконцай працы ў вадзе рысавых палеткаў мелі згорбленыя спіны і хворыя вузлаватыя суставы. Карэйцы па-майстэрску лавілі рыбу. Заўсёды дакладна вызначалі месцаўвадаёме, дзе яна стаяла. Былі адмыслоўцамі ў зацягванні нерата, устаноўцы сетак і іншых рыбацкіх прыладаў. Свежавылаўленую рыбу тут жа на беразе патрашылі, рэзалі на кавалачкі, салілі, пасыпалі спецыямі, палівалі воцатам. Кавалкі складваліўмісу, накры-
    валі іншай місай і некалькі разоў трэслі. Згатаваную такім чынам рыбу адразу пачыналі есці. Як усе гвалтам звезеныя народы, карэйцы карысталісяўштодзённыхразмовахрускай мовай. Але з пазнавальным акцэнтам: «Ріса каса — харасо», а забыўшы слова «певень», казалі «курісын жеребеса». Беларусаў звязвалі з карэйцамі найчасцей толькі дзелавыя стасункі. Але ў справах гэтых яны былі вельмі адказнымі і ніколі не падводзілі.
    Іранцы
    Яшчэ адной групай ссыльных былі іранцы (персы), якіх дэпартавалі з Азербайджанаў 1938 годзе як нядобранадзейны элемент. Апынуўшыся ў высылцы, яны пасяліліся кампактна, адной грамадой, утварыўшы асобнае паселішча.
    Пабудавалі нізенькія глінабітныя мазанкі з пакатым аднасхільным дахам, накрытым чаротам і прысыпаным зямлёй. На гэтых дахах часцяком пасвіліся козы. Замест звыклых дзвярэй на ўваходзе ў такіх хацінках віселі бычыныя скуры. Аднойчы мне давялося зазірнуць у такое жытло. Усё там выглядаланадзвычайдзіўна. У цэнтрымазанкібыўразмешчаны прымітыўны агмень, што слугаваў для ацяплення жытла і для прыгатавання ежы. Над ім вісеў мядзяны рондаль, побач стаяўнізенькі столік (корсі). Глінабітная падлога была засланая цыноўкай (у больш заможных бывала на яе месцы кашма). У адным куце на куфры былі складзеныя коўдры, a ў іншым — на сцяне вісеў каваны медны посуд. Самі іранцы выглядалі як персанажы з казак «Тысяча і адна ноч»: абутак з задзёртымі насамі, на мужчынах шаравары, шырокія паясы з заткнутымі за іх нажамі, на галовах чалма. Жанчыны заўсёды ў цёмным адзенні, што закрывала ўсё цела, адкрытымі заставаліся толькі вузкія палоскі вачэй і кісці рук. Цікава было назіраць, як усе грузы — кашы, кумганы (ёмістасці для вады) — жанчыны-іранкі насілі ці на галаве, ці на плячы. Народ гэта быў каларытны, знешне прывабны і прыгожы.
    У адносінах з іншымі асцярожны, але прыязны і сяброўскі. Карміліся з зямлі і жывёлагадоўлі, традыцыйным укладам, як і сотні гадоў таму ў сябе на радзіме. Жылі іранцы бедна, a да таго ж мелі вялікія сем’і, і таму малым усё набывалася навырост цідаставалася ад старэйшых. Выглядала гэта і сумна, і забаўна адначасова. Калі купка іранскіх дзяцей ішла па вуліцы ў школу, стаяў нязвыклы грукат і шоргат — гэта малеча, ідучы, амаль не адрывала ног ад зямлі, каб не зіубіць цяжкія чобаты, на некалькі памераў большыя за патрэбныя...
    Гаротны стан іранскай грамады ўскладняўся тым, што па нейкай прычыне яны не з’яўляліся савецкападданымі, жылі асобна ад усіх і як бы не заўважаліся ўладамі. У сярэдзіне 1960-х яны раптоўна зняліся і з’ехалі на гістарычную радзіму.
    Паволжскія немцы
    Трэцімі з’явіліся там паволжскія немцы, у 1942 годзе. Калі Вермахт пачаў набліжацца да Волгі, амаль двухмільённая нямецкая дыяспара, што жыла ў Расіі з часоў Кацярыны II, была аператыўна і жорстка пераселеная далей ад лініі фронту. Стары немец згадваў, як гэта было: «Ачапілі сяло, самых моцныхмужыкоўзабраліў ТрудАрмію на цяжкія працы для патрэбаў фронту. А астатніх запхаліў таварныя вагоны і павезлі наўсход. Выгрузілі сярод голага стэпуўмароз ізавею і сказалі: “Тут і абжывайцеся”. Людзі пачалі капаць норы, каб хоць неяк схавацца ад холаду. У першую ж ноч замерзлі ўсе немаўляты і старыя. У кіламетрах ІОад нас было казахскае паселішча, мы спрабавалі падысці да іх, каб атрымаць нейкую дапамогу, але мясцовым сказалі напярэдадні, што прывезлі немцаў, не тлумачачы, што ды як. Яны, мяркуючы, што раз ідзе вайна з Германіяй, то гэтыя немцы ворагі, не падпускалі нас. Страляліўнаш бок з паляўнічых стрэльбаў. Быў жудасны голад. Толькі ўвесну, калі пасля спячкі з нораў вылезлі чарапахі,мы пачалі іх лавіць і гатаваць з іх ежу — тым і выраіпаваліся».
    Тыя, хто здолеў выжыць, пачалі абжывацца на новым месцы. Праз некалькі год у стэпе з’явіліся акуратныя дамкі з дагл еджанымі гародчыкамі ў атачэнні зял ёных дрэваў—гэта былі сялібы немцаў разбітыя з дакладнасцю і акуратнасцю, уласцівай гэтаму народу. Адрозніваліся немцы дысцыплінай і працавітасцю. У адносінах з іншымі народамі трымалі дыстанцыю. Да прыезду беларусаў лічыліся самымі тэхнічна адукаванымі. Але са з’яўленнем апошніх саступілі сваё першынство. Таму адносіны з беларусамі былі стрыманымі і з элементамі канкурэнцыі.
    Без віны вінаватыя, яны мусілі прыстасоўвацца да новых умоваў і лёгка знаходзілі выйсце са складаных сітуацый. Мне з усмешкай прыгадваецца выпадак з нямецкага вяселля, калі на вялікую грамаду гасцей гаспадарам удалося здабыць усяго дзве бутэлькі гарэлкі. Разліць такі аб’ём хоць неяк на кампанію было немагчыма. Тады зрабілі так: налілі кожнаму ў сподак па лыжцы гарэлкі, і госці пад кожны тост мачалі кавалачак хлеба ў сподак і так падтрымлівалі весялосць і добры настрой. У выніку ўсё вяселле ў добрым гуморы смяялася і танчыла да ночы.
    Былі немцы, што адрозніваліся непамернай пыхай. Напрыклад, зваршчык Ёзэф Вальтэр насіў на кожнай руцэ па гадзінніку. Пры гэтым абодва рукавы кашулі былі падкасаныя так, каб усе бачылі заможнасць уладальніка. Што праўда, адзін гадзіннік не працаваў. Вальтэр любіў, калі ў яго пыталіся, колькі часу. Ён заўсёды пры гэтым пытаўся: «А табе на якім гадзінніку зірнуць?» I тут у залежнасці ад таго, ці хацеўты дагадзіць, ці пазлаваць зваршчыка, можна было абіраць — на рабочым з круглым цыферблатам або на паламаным з квадратным... Зірнуўшы на рабочы круглы, ён выдаваў дакладны час, а сам зараджаўся добрым настроем і рабіўся адкрытым да супрацы. А вось калі яго прасілі сказаць час з квадратнага, Ёзэфу даводзілася неяк выкручвацца,
    хутка глядзець на сонца, цені ад дрэваў і прыдумляць лічбы... Няёмкае становішча, у якім ён апынаўся, яго бянтэжыла і злавала.
    Агульны ўзровень культуры ў немцаў быў высокі. Калі аднойчы ў сельскі клуб прывезлі па разнарадцы новае піяніна, апроч старой немкі Матыльды, не знайшлося нікога, хто ведаў бы, як падступіцца да дзіўнага інструмента. Пакуль усе стаялі ў задуменні, Матыльда звыклым рухам села за піяніна і з лёгкасцю зайграла на ім...
    Завяршаючы расповед пра немцаў, дададзім, што яны сталі масава выязджаць на гістарычную радзімуўГерманію ў пачатку 1990-х.
    Дарэчы, пра «разнарадку» варта зрабіць асобнае адступленне. З’ява, цалкам забытая сёння, на той час была пашыранай. Працуючы па непрадказальнай схеме, менавіта яна адзін раз прыўносіла ў наш азіяцкі свет звышкарысныя і дэфіцытныя рэчы, а другі — дастаўляла штуковіны, абсалютна непрыдатныя і катэгарычна непатрэбныя.
    Дзякуючы ёй, аднойчы нам прывезлі некалькі соцень чыгунных катлоў на цвёрдым паліве для арганізацыі вадзянога ацяплення. I ўсё было б добра, але жылыхдамоўз батарэямі ўнас не было... Пасля многія гады яны ляжалінепатрэбнай гарой, іржавелі ды зарасталі травой. Там жа высіліся горы мінеральныхугнаенняў, якія былізавезеныяўпамеры, што ў сотні разоў перавышаў рацыянальныя патрэбы гаспадаркі. У драўляным хлеўчыку, які потым разваліўся ад старасці, стаялі велізарныя скрыні з ухналямі (цвікамі для падковаў) у такой колькасці, што імі, здаецца, можна было падкаваць усіх коней СССР Яшчэ на ўскрайку паселішча былі могілкі самаходных зернеўборачных камбайнаў, на баках якіх красаваліся надпісы СК-3*. Недзе тыя машыны былі на вагу золата, а ў нашых краях іржавелі без патрэбы...
    * Самаходны камбайн СК-3 выпускаўся з 1958 па 1964 г. У ім упершыню былі выкарыстаныя прагрэсіўныя для таго часу гідраўлічныя
    Грэкі
    НаступныміўАзію прывезлі грэкаўз Каўказа, адакладней з Прычарнамор’я. Гэта былі гэтак званыя грэкі-піндосы — перасяленцы з горнага масіву Піндас, што ўцякалі ад уціску турэцкіх уладаў на землі Расійскай імперыі ў Прычарнамор’е. Яны ўяўлялі сабой вельмі бедную субэтнічную супольнасць, якая зазнавала ўціск і на старым, і на новым месцы жыхарства. Само слова «Піндас» стала прыніжальным і займела адмоўную канатацыю і праз сваю блізкасць са словамі навагрэцкай мовы «бядняк», «дно», «бруд».
    I да высылкі, у часы побыту на Каўказе яны жылі вельмі бедна. Стары грэк Каленідзі распавядаў: «Увеснуўзаплечным кашы насілі зямлю на камяністы схіл, сеялі пшаніцу, ячмень, садзіліхвасолю. Увосень дажджы змывалізямлюўніз, аўвесну яе трэба было ізноўзаносіць наверх кашамі».
    Затое жылі грэкі вельмі дружна, трымаліся адзін аднаго, дапамагалі. Харчаваліся зазвычай сціпла ежай расліннага паходжання: лобія, сацыбелі, гуркі, памідоры, садавіна. Здаралася, некалькі сем’яўу складчыну куплялі пяцідзесяцілітровую бочку салёных анчоўсаў (якія ў нас зваліся хамсой), дзялілііўжывалі як асноўную крыніцупратэінуўхарчаванні. 3 задавальненнем скуплялі залатыя ўпрыгожанні і манеты. Як мне памятаецца, сярод грэкаў амаль не было сур’ёзных спецыялістаў. Найчасцей яны працавалі на падсобныхработах, дзе не патрабавалася вялікіх ведаў і навыкаў.
    Найбольшы поспехмеліўгандлі, дробным рамястве і аказанні побытавых паслугаў. Гандлявалі з лёгкасцю ўсім, чым заўгодна. Пры гэтым падмануць кагосьці чужога не лічылі заганным. Сярод іх было нямала цырульнікаў, краўцоў, прадаўцоў. Сем’іўгрэкаўзазвычай былі вялікімі. Дзеці і моладзь
    сістэмы. СК-3 атрымаўся на дзіва ўдалым і нават атрымаў прэмію Гран-пры на Сусветнай выставе ў Бруселі.
    вучыліся без асаблівай ахвоты, падвышанага імкнення да ведаў не было. Грэкі самымі першымі сталі пакідаць Азію і з’язджаць у Грэцыю.
    Акрамя піндосаў, асобнай групай грэкаў былі тыя, хто эміграваўу СССР пасля путчу «чорныхпалкоўнікаў» у 1949 годзе. Савецкіўрад пасяліўіхуТашкенце і ваколіцах. Гэта былі зусім іншыя людзі — адукаваныя, частка — кваліфікаваныя спецыялісты, добрыя будаўнікі. Менавіта яны пабудавалі воданапорную вежуўпасёлкуБалыпавік, якая на тойчас была ўзорным спалучэннем практычнасці і прыгажосці. 3 нашымі мясцовымі грэкамі яны стасаваліся зусім мала, мовы іхамаль не разумелі і паглядалі на іх звысоку. Новыя грэкі пабылі ў Азіі нядоўга, пасля аб’яўлення амністыі вярнуліся дадому.