• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    У некалькіхкіламетрахад цэнтральнай сядзібы працавала старая цагельня, вакол якой таксама пачаў расці пасёлак. Яго так і называлі — Кірпічны. Блізкасць цагельні, праўда, не ўплывала на будоўлю ў Бальшавіку, цэгла ішла на патрэбы дзяржаўнага будаўніцтва, а мясцовым даводзілася абыходзіцца самім. Усе хаты ў нас рабіліся з цэглы-сырцу, ці прасцей — з саману. Тэхналогія яго вырабу мала змянілася за стагоддзі — побач з падмуркам новабудоўлі капалі яміну і залівалі вадой, мясілі гліну, дадавалі пясок і салому. Сумессю запаўнялі формы, ушчыльнялі, перакульвалі і вільготны саман выкладвалі на сонца. Праз колькі тыдняў будматэрыял высыхаў і можна было пачынаць муроўку. Цэгла з завода ішла хіба толькі на выраб печаў у хатах.
    • Фінскі домік. Сярэдзіна 1950-х гг.
    • Будаўніцтва дома з саману. 1960 г.
    • На ганку новай хаты. Сядзяць злева направа: Зміцер Якубчык зунукам Міколам, яго жонка Зінаіда Якубчык з унучкай Таццянай, Аляксей Лукашэвіч;
    стаяць: Васіль Захарчук, Ніна Сцебурака, Анатоль Сцебурака. 1 студзеня 1962 г.
    He было там і свайго дрэва. Драўніна на будоўлю і іншыя патрэбы прывозіліся з Сібіры. Хвоя, лістоўніца, елка... Але дастаўшы завезенага матэрыялу, мы рабілі ўсё, што патрабавалася. У нашай хаце ўсе цяслярскія вырабы былі выдатнай якасці. Сталярку рабілі нам сваякі: Аляксей Лукашэвіч, родны брат маёй цешчы, і Васіль Захарчук, мужык жончынай сястры — Евы. Захарчук Васіль Мікітавіч быў патомным цеслем з-пад Пінска. Каб дапамагчы нам пабудавацца, яны з Аляксеем адмыслова прыехалі з Беларусі амаль за 5 тысяч кіламетраў і, зрабіўшы нам усе працы, вярнуліся дадому.
    Рос наш пасёлак, з’яўляліся новыя і новыя дамы. Аформіўся цэнтр паселішча. Ён складаўся з некалькіх адміністрацыйныхпабудоваў, якія сумяшчалі ўстановы кіравання, гандлю і культуры. Напрыклад, у будынку канторы размяшчаліся
    яшчэ бібліятэка, більярдная і цырульня. Таксама меліся сталоўка і шапік, дзе прадавалася газіраваная вада з сіропам, a таксама піва і гарэлка на разліў.
    3 памянёнай пасялковай бібліятэкай адбылася адметная гісторыя. У часы адлігі, пасля выкрыцця культу асобы, у бібліятэкі краіны паступіў загад выдаліць з фондаўусе працы Сталіна, закрэсліць згадкі яго імя ў іншых кніжках і выразаць твар са здымкаў. Недзе так, відаць, і рабілі, а ў нас нудотнай працай вырашылі не займацца, а проста вывезлі ўсю бібліятэку ў стэп і падпалілі. Кніг было шкада, але ніхто асабліва не кінуўся іх ратаваць — ці мала, падумаюць, што сталініст. Але я неяк наважыўся і выратаваў з вогнішча томік свайго любімага Лермантава, а разам з ім яшчэ пару выпадковых кніжак. Так у нас на паліцы з’явіліся трохтомнік Пушкіна, раман Вальтэра Скота «Роб Рой» і «Жэрміналь» Эміля Заля.
    Былаўпасёлку і воданапорная вежа. Яна былаўзведзеная для атрымання якаснай пітной вады. Вада ішла з артэзіянскай свідравіны з глыбіні восемдзесят метраў і была цудоўнай па якасці і смаку. Вежа была самым высокім будынкам у паселішчы з цаглянай муроўкай узорнай якасці, з машыкулямі, рустоўкай, часткова атынкаваная і пафарбаваная.
    • Воданапорная вежа. На пярэднім плане тэхагляд саўгаснай тэхнікі. Пачатак 1960-х гг.
    Чырвонай фарбай над уваходам было выведзена «Слава КПСС», а сама канструкцыя і без надпісаўуслаўляла добрых будаўнікоў — грэкаў, якіх, як апавядалася вышэй, лёс закінуў да нас пасля перавароту «чорных палкоўнікаў» на іхняй радзіме ў Эладзе.
    Гандаль быў прадстаўлены дзвюма крамамі: прамтаварнай і харчовай. У прадуктовай краме прадавалася самае неабходнае: хлеб, мука, цукар, алей, макароны, мясныя і рыбныя кансервы, згушчонка і цукеркі. Прадавачкай была ўзбечка, якая кепска валодала рускай мовай і часам смешна тлумачыла свой асартымент. Да прыкладу, казала: «У мяне дзве скрыні пернікаў пустыя і тры парожнія» (маючы на ўвазе пад «парожнімі» якраз «поўныя»). У краме заўсёды і ў добрым асартыменце былі прадстаўленыя віны і гарэлка. Гарэлка ў шклянцы зялёнага колеру ёмістасцю 0,5 літра з сургучнай галоўкай каштавала 2 рублі 83 капейкі, а потым з’явілася бутэлька светлага шкла з «бесказыркай» за 4 рублі 12 капеек. Кагор набывалі людзям, якія моцна перахварэлі, і, каб справа ішла на папраўку, ім раілі выпіваць келіх перад ядой. Каньяк у продажы быў таксама, але яго набывалі ў выключных выпадках, напрыклад для пачосткі начальства ці каб уладзіць справу — атрымаць лепшае месца, перасесці на іншую машыну ці трактар. Лічылася, што каньяк патыхае клапамі, таму гарэлку піць лепей.
    Людзі гарэлку пілі часцяком, але алкаголікаў былі лічаныя адзінкі. У тыя часы, калі збіраліся трое мужчынаў і дамаўляліся выпіць, то бралі адну паўлітроўку гарэлкі на трох, ішлі на бераг канала і там у няспешных размовах выпівалі яе і разыходзіліся па хатах. Ніякіх працягаў, «шліфовак» і «дагонаў» не было. Карэннае насельніцтва, пра якое яшчэ пойдзе гаворка ніжэй, гарэлкай амаль не цікавілася, а традыцыйна ўжывала насвай. А старыя, каб меней пакутаваць ад боляў ды хваробаў, часам карысталіся анашой. Моладзі, аднак, і гэтага рабіць не дазвалялася.
    Вяртаючыся да асартыменту кропак гандлю, скажу, што, акрамя названых вышэй паўсядзённа неабходных тавараў, нічогаў тыя часы ў крамах не прадавалася. He бывала свежага мяса, рыбы, малочнай прадукцыі ці садавіны з гароднінай. Для гэтага існаваў базар.
    Усходні базар
    Як ні змагалася савецкая ўлада з мясцовым укладам і традыцыямі, перамагчы многія з іхтак і не здолела. У тым ліку не змагла яна цалкам кантраляваць гандаль на традыцыйных усходніх базарах, якія былі не проста месцам продажу тавараў, але элементам бытавой культуры. У маіх успамінах паездкі на базар засталіся аднымі з самых яскравых эпізодаў — казачнымі і таямнічымі.
    У нашым райцэнтры, сяле Кіраўскае, базары ладзіліся штовыходныя на адмысловым пляцы. Пачыналіся яны вельмі рана. Калі трэба было штосьці прадаць, гандлёвае месца трэ было заняць а пятай-шостай раніцы. Месца куплялася ў дырэктара базару—найчасцей гэта быў прылавак пад навесам. На прылаўку раскладаўся тавар. Гандлявалі гароднінай, садавіной, саматужнымівырабамі, скабяным, маскатэльным таварам, метызамі, мядзяным і бляшаным посудам, былі шэрагі з вопраткай, вырабамі з воўны і самаробным абуткам. Каму не хапала месца за прылаўкам, рассцілалі посцілкі на зямлі. Калі хто прадаваў мяса, таму на нашым кірмашы выдаваліся сякера, калода і фартух. Гаспадар павінен быў сам адсякаць кавалкі па замове пакупнікоў. На вялікіх базарах былі свае прафесійныя рубшчыкі. Калі мы з цесцем Дзмітрыем аднойчы вырашылі паехаць і прадаць тушу быка ў Ташкент на Алайскі базар, там нам дапамагаў прафесіянал — мяснік-габрэй з-пад Вінніцы родам, што рабіў сваю справу віртуозна і хутка.
    • Анатоль Сцебурака і Стась Кабак на Кіраўскім базары. 1956 г.
    Абавязкова ў нейкім месцы на базары стаяў вялізны казан, у якім гатаваўся плоў на продаж. Побач з ім некалькі майстроў гатавалі шашлык. Ад таго месца заўсёды ішоў такі цудоўны пах, што сліна бегла цурком. Шампур шашлыку каштаваў дваццаць пяць капеек. Трохі воддаль — карэйцы на пары гатавалі манты. У некалькіх кропках прадаваліся віно і гарэлка на разліў. Калі рабіўся добры гешэфт — пакупнік і прадавец ішлі піць магарыч.
    Дзеці імкнуліся трапіць у шэрагі, дзе прадаваліся таханхалва, пахлава, парварда, цукровыя пеўнікі, рахат-лукум, цукаты, фісташкі, арахіс. Смак гэтыхтрадыцыйныхусходніх слодычаў я памятаю дасюль. Цікава было і ў тым месцы гандлёвага пляца, дзе быў адмысловы вялізны загон для гандлю жывёлай. Там стаялі прыведзеныя на продаж авечкі, каровы, козы і коні.
    Вакол базару таксама было шмат цікавага. Стаялі запрэжаныя коні, наўючаныя ішакі, вярблюды, на якіх людзі прыязджалі да месца гандлю.
    Вярблюды былі для нас, беларусаў сапраўдным дзівам! Ад іх дзеці гатовыя былі не адыходзіцца гадзінамі. У нашай мясцовасці сустракаліся вярблюды абодвух відаў — і драмедары, і бактрыяны. Елі яны ўсё, што іншыя жывёлы не маглі ўжываць у ежу: палын, калючку, салянку. Загатоўку харчоў для вярб людаў наогул ніхто не рабіў—яны ўсё жыццё праводзілі на падножным корме. I нават у такіх спартанскіх умовах яны былі здольныя назапасіць да ста пяцідзесяці кіляўтлушчуў сваіх гарбах, а самі важыць да васьмісот. Гэтыя надзвычай трывалыя жывёліны пілі нават салёную ваду. Уюкі, што грузілі наіх, маглідасягаць паловы іхуласнай вагі. Яшчэ больш цікава, што пад сядлом вярблюд мог прайсці да ста кіламетраў за суткі, столькі ж, колькі і надзвычай трывалы казахскі конь.
    Вярблюдаў пабойваліся — яны страшнавата выглядалі, голасна раўлі і слухаліся толькі гаспадара. Затое як цікава было назіраць за тым, як яны ўмелі па камандзе, склаўшы пад сябе доўгія ногі, класціся на глебу і потым, круцячы вакол галавой, задуменна жавалі сваю жвачку. Нават і баючыся, людзі, і асабліва малеча, усё ж круціліся каля іх. Калі вярблюдам зусім назалялі, здараліся выпадкі, што звяры давалі адпор — пляваліся сваёй жуйкай. Так было з беларусам ІванамХадорчанкам з-пад Быхава. Ён неяк падышоў да вяр-
    блюда і выдыхнуў ямуўхрапу тытунёвы дым сваёй цыгаркі. У адказ жывёла так харкнула зялёнай кашай, што заляпіла курцу і твар, і грудзі. Курэц з сораму, каб хутчэй абмыцца, тут жа развярнуўся і з разбегу даў нырца ў канал...
    Завяршаючы ўспаміны пра гандаль, хочацца ўзгадаць і такую акалічнасць. Часам, каб нешта прадаць ці купіць, даводзілася ехаць за многія сотні кіламетраў — Казахстан быў вялікім, і тое, што, напрыклад, на поўдні было масавым, на поўначы лічылася дэфіцытам. Гэтым карысталіся некаторыя жыхары. Так, калі ў нас саспявалі персікі, гаспадары садоў аб’ядноўваліся, акуратна здымалі ўраджай у скрынкі, праўдамі-няпраўдамі ў саўгасе выбівалі машыну і везлі персікі праз усю рэспубліку ў Карагандзінскую вобласць. Там у шахцёрскіх пасёлках дэфіцытную паўднёвую садавіну імгненна раскупалі, і нашыя гандляры вярталіся назад з гатоўкай.
    Вінаградарства
    Жывучы ў пасёлку і працуючы хто дзе, усе так ці інакш займаліся і падсобнай сельскай гаспадаркай. Беларусы нашага пасёлка хутка перанялі ад узбекаў і грэкаў асновы земляробства на паліўн ь/х землях. Вакол хатаў разбілі сады. Апроч звыклыхнам яблыняў, ігрушаў сліваў ды вішняў, там цудоўна раслі персікі, алыча, айва, гранат, смакоўніца, абрыкосы, вінаград. У нас было пяцьдзясят кустоў вінаграду. Большая частка вінаграду была вінных гатункаў: «алеаціка», «сапераві», «васарга», «ркацытэлі», мускаты. 3 іх рабілі выдатнае віно, бо вінаград быўз высокай колькасцю цукру і невялікай кіслотнасцю. Было некалькі кустоў кішмішна-разынкавых гатункаў—іх плады сушылі. Маім любімым вінаградам былі два кусты гатунку «дамскі пальчык» — салодкі, смачны, з выдатным водарам. Калі ён выспяваў, я садзіўся проста пад кустом і еў ад пуза. Пасля мяне было не даклікацца на абед ці вячэру.