• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    В связн с нзложенным прокуратура областн не находнт основаннй для прннятня мер прокурорского реагярованйя по Вашой калобе.
    В случае несогласмя с прннятым решеннем Вы вправе обжаловать его Прокурору БССР.
    Прокурор областн
    ЗКПФ Зак 3416 Тнр 20 000 1988 г.
    • Адказ пракуратуры Мінскай вобл. на запыт аб раскулачванні. 1989 г.
    J2W3V, юр. Мікк, зул. Леніна, 28, г,.т 22-30-12
    МНІІСГЭРСТВЛ ЮСІЫЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ ССР
    МІНСКІ АБЛАСНЫ СУД
    UIIН МС IЕPC I ВО ЮСI Н ЦНII БЕЛОРУССКОЙ ССР
    МННСКНЙ ОБЛАСТНОЙ СУД
    0030, юр. Чапск,
    Ліішна 28.
    ■ 22 30 12
    20 апреля 1989 года й 8/89
    С П Р A В К А.
    Дело по обвдненшэ СТЕБУРАгЮ Няколая Константяновнча,І879 года рожденйя.урозхенца д. Субоч Крлвлческого района, б.Долодечненской областя.белоруса.образованде 4 класса.до адреста прожтавшего по месту ровдення н работавшего в свем хозяйстве.пересмотрено.
    Прлговор военного трнбунала войск МВД Уюлодечненской обласм от 19 января 1945 года постановленйвм презаднума Мянского областного суда от 19 алрелн 1989 года в отношешія СТЕЕУРАКА Нкколая Константнновйча окіенен^ н дело о нем проязю дством
    прекрашено за отсутствяівг.в его действнях состава преступлення. ’
    Д/
    Председателв»' Мннского областноАв. суда
    Г.П.ХОМЖ.
    Даведка па справе Міколы Канстанцінавіча Сцебуракі. 1989 г.
    2-і клас СШ імя. Макаранкі саўгаса «Бальшавік». 1965 г.
    • Кастусь Сцебурака, «Касцы» (папера, акварэль), 30x25,1935 г.
    • Кастусь Сцебурака, «Ля калодзежа» (палатно, алей), 50x40, 1936 г.
    Кастусь Сцебурака, «Сядзіба Будзькаў» (палатно, алей), 60x50, 1939 г.
    • Кастусь Сцебурака, «Перад навальніцай» (кардон, алей), 50x40, 1940 г.
    • Кастусь Сцебурака, «Ручай» (палатно, алей), 50x40, 1930-я гг.
    • Кастусь Сцебурака, «Капліца» (палатно, ажй), 50x40, 1930-я гг.
    • Склад сям 'і Шчэберакаў паводле рэвізскаіі сказкі 1795 г.
    Раздзел VIII
    Мой Казахстан
    Татусь
    Прымаючы эстафету апавядання, я хацеў бы дадаць колькі рысаў да партрэта папярэдняга наратара, майго бацькі Анатоля, які, апісаўшы людзей і падзеі свайго часу, сам застаўся трошкі ў цені.
    Мой бацька быў самым малодшым з братоў, таму быў пад іх аховай і ўплывам. Больш за ўсё любіў чытаць кніжкі. Ведаў на памяць шмат чаго з Лермантава, Пушкіна, Міцкевіча, сучасныхямупольскіх, рускіхібеларускіхпісьменнікаў. Пры Полыпчы скончыў шэсць класаў, пры Саветах зноў пайшоў у шосты клас, потым у сёмы, але пачалася вайна. У час акупацыі правучыўся некалькі месяцаў, але школу спалілі. Пасля вайны скончыў восьмы клас ШРМ (школа рабочай моладзі) і завочна — тэхнікум, атрымаўшы спецыяльнасць «Тэхнік-механік».
    Да сваёй працы ставіўся адказна і быў майстрам высокай кваліфікацыі. Напрыклад, сапсаваную электраправодку і электраабсталяванне аўтамабіля ГАЗ-53 мог замяніць за адзін дзень. Як і браты, меў відавочныя схільнасці да тэхнікі, асабліва да радыёі электраапаратуры.
    Бачыў, як хутка можна страціць усё багацце, нажытае цяжкай працай, таму ўсё жыццё быў абыякавы да матэрыяльных дабротаў. Савецкую ўладу моцна не любіў, але і пабойваўся. Увесьчасбыўуглыбокайунутранайэміграцыі. У 1974 годзе,
    • Юзаф Пілсудскі
    калі я паступіў у медычны інстытут, ён спытаўся ў мяне: «I што, у цябе не пыталіся, хто твой бацька?» Адказваю: «Не». — «I цябе не клікалі на гутарку да асабіста?» — «Не».
    Пасля гэтага ён неяк палагаднеў да ўладаў, але агулам трымаўся ранейшых поглядаў.
    Амаль усё жыццё майго таты прайшло пры таталітарных кіраўніках і рэжымах: Пілсудскі, Сталін, Птлер, Хрушчоў і Брэжнеў, — затым перабудова і невялікі кавалак свабоды ў 1990-х, а потым ізноў аўтарытарызм. Пры гэтым у душы ён заставаўся шчырым прыхільнікам дэмакратыі і гуманізму, што праяўлялася і ў яго характары, і ў чалавечых стасунках.
    Таксама ў глыбіні душы захаваў ён пэўны сантымент да маршалка Юзафа Пілсудскага. I вось як ён пра яго разважаў: «Па-першае, Пілсудскі — беларус, ён у маладосці сваёй рукой напісаў гэта ў анкеце. Ды і самі палякі з карэннай Польшчы называлі яго ліцвінам. Ён добра валодаў беларускай мовай і па-польску размаўляў з беларускім акцэнтам. Нарадзіўся на Свянцяншчыне—этнічных беларускіх землях. I ў планах меў адраджэнне федэрацыі Польшчы, Літвы і Беларусі»...
    Калі разваліўся СССР, ён ні хвіліны не шкадаваў пра гэта, вітаў незалежнасць Беларусі, але ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, які паабяцаў, што верне страчаныя ўклады на сберкніжках калі не грашыма, дык лядоўнямі і тэлевізарамі. Усур’ёз пытаўся ў мяне: «Табешто браць?Лядоўню ці тэлевізар?»Хугка зразумеў існасць свайго абранніка і шкадаваў
    пра зроблены выбар. У восемдзесят дзевяць гадоў перанёс інфаркт міякарда, клінічную смерць, электраімпульсную тэрапію. Пасля гэтага пражыў яшчэ пяць год, чытаючы ад вокладкі да вокладкі «Народную волю», «Свабодныя навіны» і «РГ». Таксама перачытаў наноў шмат чаго з сусветнай класікі мастацкай літаратуры. Ухваляў і цікавіўся заняткамі ўнукаў — гісторыяй і літаратурай. Апошнія гады быў пад доглядам дачкі.
    За пару дзён да смерці распавядаў, што сасніў матулю з сёстрамі ў іхняй хаце ў Субачах, якія сядзелі залітыя сонечным святлом, маладыя і вясёлыя. Яны гаманілі, смяяліся і звалі яго па імені... За некалькі гадзін да смерці прамовіўу светлай памяці: «Хачубыць вольным»—і адышоўуіншы свет.
    Пахаваны на могілках у Лазаўцы пад Маладэчнам каля жонкі, з якой пражыў пяцьдзясят два гады.
    Матуля
    Мая маці нарадзілася 23 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Паршавічы Пінскага павета Палескага ваяводства. (У1964 годзе саветы пераназвалі вёску ўБярозавічы.)
    Ніна была малодшай дачкой у сям’і заможных беларускіх сялянаў Дзмітрыя і Зінаіды Якубчыкаў. У маці было дзве сястры. Старэйшая была Таня, сярэдняя — Ева.
    Матуліна дзяцінства было тыповым для ўсіх заходніх беларусаў: вучылася ў школцы, дапамагала бацькам па гаспадарцы. У 1 -м класе шко лы маці вучылася па-по льску, потым два гады па-беларуску (1939-41), потым вайной па-ўкраінску (у часы Другой сусветнай вайны нашае Палессе часткова ўваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна»). Заканчвала сямігодку па-руску.
    У1949 годзе паступілаўПінскую фельчарска-акушэрскую школу. Калі заставалася толькі здаць экзамены і атрымаць дыплом, 19 красавіка 1952 года сярод ночы на кватэру, пакой
    Ніна Сцебурака (у дзявоцтве Якубчык). Сярэдзіна 1950-х гг.
    у якой яна здымала з дзвюма сяброўкамі, прыехалі два супрацоўнікі МДБ і ў прысутнасці двух панятых зачыталі пастанову «Аб высяленні ў аддаленыя вобласці СССР». Далі на зборы паўгадзіны. А збіраць і не было чаго (вопратка, трохі бялізны ды стос кніжак, перавязаны шпагатам). Адразу павезлі на чыгуначную станцыю. Маці згадвала: «Як ішлі ўздоўж вагонаў, з адчыненых дзвярэй чуліся галасы маладых хлопцаў: “Эй, прыгажуня, давай да нас, паедзем разам”. I раптам з іншага вагона пачуўся вокліч маці: “Ніначка! Ідзі сюды, я тут!” Канваіры завялі ў вагон да матулі. У вагоне абняліся, заплакалі, але і ўсцешыліся, штохоцьутакую цяжкую хвіліну, затое разам. Раніцай да саставу падбеглі
    развітацца мае сяброўкі, і адна з іх закінулаў акенца... маю залікоўку. Гэтая кніжачка была сведчаннем маёй адукацыі, наяўнасць якой дазволіла мне ў высылцы здаць іспыты і атрымаць дыплом».
    А напярэдадні з Паршавічаў забіралі яе матулю. Эмдэбісты зачыталі пастанову «Аб высяленні...» і далі на зборы шэсць гадзінаў Трэба аддаць належнае паляшуцкай салідарнасці — сваякі і аднавяскоўцы-суседзі, як дазналіся пра высылку, адразу ж прыбеглі да яе на падворак. За невялікія грошы, але выкупілі ўсю маёмасць, што была ў хаце. Нехта даў у аплату
    нават пару царскіх залатых манет. Кожны прынёс што змог з патрэбныху далёкай дарозе рэчаў—найперш ежу, вопратку. Дзякуючы гэтаму баба везла ў высылку грошы, адзежу, бульбу, крупы і вялікі чыгун тлушчу.
    Разам з матуляй і бабай Зінай у вагоне ехала яшчэ пяць вялікіх сем’яў. Гэта былі беларусы з пінскіх вёсак і сям’я грузіна Сяргея Кабаладзэ. У вайну ён трапіў у палон, збег, быў у шэрагах французскіх макі, па сканчэнні вайны асеў у Беларусі, але ўдзячная радзіма не забылася пра героя — у 1952-м ямуўсё ж прыгадалі палон і жыццё за мяжой.
    Высыльных у эшалоне кармілі рэгулярна, на абед давалі на вагон па вядру супу і кашы, разам са сваімі харчамі атрымлівалася цярпіма. Узнікла іншая праблема — у вагоне не было прыбіральні, а з вагона не выпускалі. Адгарадзілі кут коўдрамі і паставілі цэбар. Ехалі ў звычайным таварным Ba­rone, у якім не было нават нараў—спалі на падлозе покатам. Састаў у адрозненне ад таго, на якім ехалі Сцебуракі, ішоў надзіва хутка — да месца прызначэння дайшоў за 14 дзён. Па прыездзе далі катух у бараку і тры дні, каб уладкавацца. Пасля пагналі на палявыя працы.
    Калі дазналіся, што ў маці амаль скончаная медычная адукацыя, у раённай Кіраўскай бальніцы ёй наладзілі двухтыднёвыя выпрабаванні практычных навыкаў і нават без дыплома прызначылі загадчыцай фельчарска-акушэрскага пункта 2-й Тугайнай МТС. Бабу Зіну маці прыстроіла да сябе санітаркай.
    Да новай фельчаркі на ФАПе працаваў мужчына, што быў на фронце толькі санінструктарам і, апроч перавязак ды самых прымітыўных маніпуляцый, не ўмеў анічога. Што і казаць—з’яўленне медработніка з профільнай сярэднеспецыяльнай адукацыяй было выратаваннем для пацыентаў.
    У 1953 годзе маці здала дзяржэкзамен за поўны курс медвучэльні. Адбылося гэта ў горадзе Джамбул, які быў аддалены на трыста кіламетраў ад месца пасялення. Значна
    бліжэй была вучэльня ў горадзе Чымкенце, але там не было камендатуры, каб ссыльная штодня магла адзначацца—давялося ехацьудалечыню...
    2	ліпеня 1953-га маці атрымала дыплом з кваліфікацыяй «фельчар-акушэрка» і пачала цяжкую і плённую працу, што доўжылася многія і многія гады ў Казахстане і потым на радзіме ў Беларусі.
    У той час у Сярэдняй Азіі медыцына была развітая слаба. Шмат было інфекцыйныххваробаў—туберкулёз, малярыя, дызентэрыя, быліўспышкібрушнога тыфу, шматгельмінтозаў, трэба было на належны ўзровень падымаць прышчэпкі і простую бытавую гігіену. Хворых было шмат, адным прыёмам справа не абмяжоўвалася, маладая медычка рабіла рэгулярныя падворныя абходы.
    • Ніна Сцебурака— загадчыца ФАП. Пачатак 1960-х гг.
    Маці аб’ядноўвала ў сабе функцыі эпідэміёлага, тэрапеўта, акушэра, інфекцыяніста і г. д. Да яе звярталіся з усімі хваробамі, і з усімі яна павінная была разабрацца. Вымушана матуля пашырала свой медычны кругагляд і вучылася многаму, што пры іншым раскладзе было б далёка па-за межамі яе адукацыі і кампетэнцыі. Сапраўдным скарбам і неацэннай дапамогай стаўся «Даведнік практыкуючага ўрача» 1952 года выдання. Гэтую кнігуўдвухтамах яе бацька (мой дзед Дзмітрый) прыслаў дачцэ ў Казахстан па парадзе прафесара Лебедзева. Унікальнасць моманту былаў